TR | RU | UK | KK | EN |

Брытанская імперыя



Сцяг Герб
Дэвіз
«Dieu et mon droit»
(бел.: «Бог і маё права») Гімн

Анахранічная карта Брытанскай Імперыі. Сталіца Лондан Найбуйнейшыя гарады Лондан, Дэлі, Сідней, Манрэаль Мова(ы) Англійская Грашовая адзінка Фунт стэрлінгаў Плошча 33 000 000 км² Насельніцтва кал. 458 000 000 Форма кіравання Канстытуцыйная манархія Кароль  -  Спіс кіраўнікоў Брытанскай Імперыі

Брытанская імперыя (англ.: British Empire), найвялікшая ў гісторыі каланіяльная дзяржава, якая складалася з дамініёнаў, калоній, пратэктаратаў, падмандатных тэрыторый і іншых тэрыторый, кіруемых Вялікабрытаніяй. Утварылася з калоній і гандлёвых пастоў, заснаваных Англіяй ў канцы 16 — пачатку 17 стагоддзяў. У час найбольшага росквіту ў 1920-х — 1930-х ахоплівала звыш 33.000.000 км² з насельніцтвам каля 458 млн. чалавек (¼ плошчы і насельніцтва тагачаснага свету). Менавіта спадчынай Pax Britannica тлумачыцца роля англійскай мовы як найбольш распаўсюджанай у свеце ў сферах транспарту і гандлю.

Брытанская імперыя дасягнула найбольшай моцы ў пачатку 19 стагоддзя пасля перамогі над напалеонаўскай Францыяй. Рост Германіі і ЗША падарваў эканамічнае лідэрства Брытаніі. Няўдачы падчас Другой сусветнай вайны, страты многіх азіяцкіх тэрыторый у сутыкненні з Японіяй прывялі да аслаблення аўтарытэту імперыі і да наступнага яе распаду. Ужо праз два гады пасля заканчэння вайны з-пад брытанскага панавання выйшла найбольш каштоўная калонія — Індыя.

Глабальная дэкаланізацыя давяршыла працэс разбурэння Брытанскай імперыі, які скончыўся з пераходам у 1997 Ганконга пад кантроль КНР. Пасля атрымання незалежнасці многія брытанская калоніі сталі членамі Садружнасці нацый пад намінальным лідарствам брытанскага манарха, а некаторыя захавалі яго ролю як пазіцыю фармальнага кіраўніка дзяржавы. У наш час толькі 14 невялікіх заморскіх тэрыторый застаюцца пад брытанскім суверэнітэтам.

Змест

  • 1 Агляд
  • 2 Еўрапейскія ўладанні (ранні перыяд)
  • 3 «Першая брытанская імперыя» (1583—1783)
    • 3.1 Першыя амерыканскія калоніі
    • 3.2 Амерыка, Афрыка і рабагандаль
  • 4 Гл. таксама
  • 5 Зноскі
  • 6 Літаратура
  • 7 Спасылкі

Агляд

Брытанская імперыя расла на працягу больш чым дзвюх сотняў гадоў. Кульмінацыяй пашырэння каласальнай дзяржавы прынята лічыць пачатак XX ст. Тым часам разнастайнасць розных тэрыторый на ўсіх кантынентах справядліва завуць імперыяй, «над якой сонца ніколі не заходзіць».

Экспансіўныя этапы ўрэгулявання і заваяванняў пачаліся з адносна мірнага этапу гандлю і дыпламатыі. Імперыя спрыяла распаўсюджванню брытанскіх тэхналогій, гандлю, англійскай мовы і формы кіравання па ўсім свеце. Імперская гегемонія мае вырашальнае значэнне для эканамічнага росту і ўплыву Злучанага Каралеўства на палітыку шматлікіх краін. З ладу калоній ясна, што ўплыў Брытанскай імперыі мела даволі двухсэнсоўны характар. У калоніі былі завезены англійская мова, адміністрацыйныя і прававыя рамкі, створаныя па вобразе і падабенству самой Вялікабрытаніі. Падчас дэкаланізацыі Злучанага Каралеўства адбылася спроба ўвесці ў былых калоніях парламенцкую дэмакратыю і вяршэнства права, хоць і з рознай ступенню поспеху. Большасць калоній вырашылі, што Садружнасць нацый замяняе ім Імперыю ў псіхалагічным плане.

Брытанскія калоніі служылі галоўным чынам эканамічным інтарэсам Злучанага Каралеўства. Хоць у калоніях эмігрантаў стваралася інфраструктура для стварэння незалежнай эканомікі, але ў трапічных рэгіёнах Афрыкі і Азіі яны адагрывалі толькі ролю пастаўшчыкоў сыравіны і атрымалі толькі мінімальную частку інфраструктуры. Сёння эканоміка шматлікіх краін у стадыі развіцця часцяком залежыць ад экспарту сыравінных рэсурсаў.

Брытанская імперыя была заснавана на этнічнай выключнасці англасаксаў, прынцыпе вяршэнства расы заваёўнікаў. Адным з асноўных слупоў брытанскага каланіяльнага права з'яўляецца тое, што канфлікты паміж рознымі этнічнымі групамі служылі для падтрымання каланіяльнага панавання. Гэты класічны прынцып «падзяляй і пануй» з'яўляецца прычынай шматлікіх канфліктаў сучаснасці, як, напрыклад, у Паўночнай Ірландыі, Індыі, Зімбабвэ, Судане, Угандзе або Іраку. Тыповым прыкладам з'яўляецца паўстанне Мау Мау ў Кеніі з 1952 па 1957 год, калі невялікія паўстанні ператвараліся ў крывавыя войны развітых плямёнаў. У вынікула загінулі 22 белых, у той час як у карэнных плямёнах было ад 18 000 да 30 000 ахвяр.

Еўрапейскія ўладанні (ранні перыяд)

Асноўны артыкул: Гісторыя Англіі

Хоць у Сярэднявеччы Англія была пераважна астраўной дзяржавай, яна да XVI стагоддзя не мела ваеннага-марскога флоту і часта была аб'ектам нападаў з кантынента. Самі англы і саксы прыбылі на Брытанскія астравы з Германіі. Спачатку іх ваенныя атрады былі запрошаны мясцовымі брытанскімі ўладарамі, якія незадоўга да гэтага атрымалі незалежнасць ад Рымскай імперыі, але не мелі дастатковых сіл для яе абароны, а затым заснавалі тут уласныя каралеўствы. Чарговае заваяванне Англіі было здзейснена французскімі нарманамі ў 1066 годзе, пасля чаго нармандскі герцаг Вільгельм I Заваёўнік, які ўзначальваў іх, заснаваў новую дынастыю і падзяліў усе англа-саксонскія землі паміж французскімі баронамі. Не абмежаваўшыся ўладаннямі англа-саксаў і брытаў, спадчыннікі Вільгельма пасля далучылі да свайго каралеўства Уэльс (1282 г.) і ў 1169 годзе пачалі каланізацыю Ірландыі. Шатландыя далучылася да Англіі на правах раўнапраўнай дзяржавы ў XVII стагоддзі. На кантыненце англійскія каралі таксама валодалі паловай Францыі і прэтэндавалі на французскі прастол, да таго часу пакуль падчас Стогадовай вайны Англія не страціла ўсе падуладныя сабе французскія тэрыторыі. Узмацненне Францыі супала з расколам сярод англійскай знаці, за якім рушыла ўслед вайна Пунсовай і Белай ружы і новае заваяванне краіны заснавальнікам дынастыі Цюдараў, Генрыхам VII.

«Першая брытанская імперыя» (1583—1783)

Першыя амерыканскія калоніі

Рэканструкцыя судна, на якім Джон Кабат адправіўся ў другое і апошняе сваё падарожжа да берагоў Амерыкі

Яшчэ ў 1496 годзе, неўзабаве пасля паспяховых плаванняў Калумба, кароль Генрых VII накіраваў у Атлантычны акіян экспедыцыю Кабата з даручэннем даследаваць новыя гандлёвыя шляхі ў Азію. Як і Калумб, Кабат, які дасягнуў вострава Ньюфаўндленд у 1497 годзе, прыняў яго за азіяцкі бераг і прывёз звесткі пра гэта на радзіму. Але з наступнай экспедыцыі, якая адбылася праз год, яго судна не вярнулася.

На гэтым англійскія плаванні ў Новы Свет надоўга спыніліся. У XVI стагоддзі Англію скалынала рэфармацыя, у выніку якой абвастрыліся англа-іспанскія супярэчнасці, якія прывялі да адкрытай вайны ў канцы гэтага стагоддзя. У 1562 годзе брытанскі ўрад выдаў каперскія патэнты прывацірам Хокінсу і Дрэйку, якія не без поспеху заняліся ў паўднёвых морах рабагандлем і пірацтвам. Іх марскі вопыт быў пазней выкарыстаны для стварэння брытанскага ваенна-марскога флоту і паслужыў прыкладам для цэлага шэрагу іншых прываціраў на службе англійскай кароне. У прыватнасці, у 1578 годзе Елізавета I выдала аналагічны патэнт Гілберту Хемфры. У тым жа годзе Гілберт адправіўся ў Вест-Індыю з намерам заняцца пірацтвам і заснаваць калонію ў Паўночнай Амерыцы, але экспедыцыя была адменена яшчэ да таго як ён перасек Атлантыку. У 1583 годзе Гілберт распачаў другую спробу, у гэты раз дабраўшыся да вострава Ньюфаўндленд, бухту якога ён фармальна абвясціў англійскай. На зваротным шляху ў Англію ён сканаў, і яго справу працягваў яго брат Уолтэр Рэлі, якому быў выдадзены ўласны патэнт у 1584 годзе. Праз год Рэлі заснаваў калонію Роанак на ўзбярэжжы сучаснай Паўночнай Караліны, але недахоп вопыту і забеспячэння, а таксама, верагодна, меры прынятыя супраць англічан іспанцамі, прывялі да таго, што калонія пацярпела няўдачу. Пазней англічане распачалі яшчэ некалькі спроб заснаваць часовыя калоніі ў Паўночнай Амерыцы, у тым ліку на яе ціхаакіянскім узбярэжжы (падчас кругасветнага плавання Дрэйка), але ўсе яны да пачатку XVII ст. былі эвакуіраваны ці зніклі без следу.

Каралева Елізавета I

Пасля разгрому ў 1588 годзе «Непераможнай армады» моц Іспанскай імперыі быў падарваны і ў далейшым Іспанія не ўяўляла асаблівай пагрозы для развіцця будучай Брытанскай імперыі. Непераможную армаду спасцігла няўдача: судны патрапілі ў буру, частка флоту загінула, разбіўшыся аб скалы, а іншую патапілі англічане. «Разбіта і развеяная па ўсіх румбах», даклаў віцэ-адмірал Фрэнсіс Дрэйк.

У 1603 годзе кароль Якаў I узышоў на англійскі прастол і ў наступным 1604 годзе склаў Лонданскае пагадненне, якое завяршыла ваенныя дзеянні з Іспаніяй. Цяпер, падчас свету са сваім асноўным праціўнікам, англійская ўвага зрушылася ад нападаў на замежную каланіяльную інфраструктуру да справы стварэння сваіх уласных заморскіх калоній. Заснаванне Брытанскай імперыі нарэшце адбылося напачатку XVII стагоддзя са з'яўленнем невялікіх англійскіх паселішчаў у Паўночнай Амерыцы і Вест-Індыі і арганізацыяй шэрагу прыватных кампаній для гандлю з Азіяй (у тым ліку Ост-Індскай кампаніі ў 1600 годзе). Перыяд ад гэтага часу да страты Трынаццаці калоній падчас Амерыканскай вайны за незалежнасць да канца XVIII стагоддзя пазней сталі зваць «Першай Брытанскай імперыяй».

Амерыка, Афрыка і рабагандаль

Асноўны артыкул: Англійская каланізацыя Амерыкі Асноўны артыкул: Трынаццаць калоній

Брытанская Вест-Індыя першапачаткова падавала сабой найбольш важныя і выгодныя англійскія калоніі, але перш чым яны сталі паспяховымі, некалькі спроб каланізацыі праваліліся. Так, спроба заснаваць калонію ў Брытанскай Гвіяне ў 1604 годзе працягвалася ўсяго два гады і пацярпела няўдачу ў сваёй асноўнай задачы — знайсці золата, з прычыны таго, што англічане доўга спрабавалі паўтарыць вопыт іспанскай каланізацыі і выкарыстоўваць уласныя калоніі як крыніца каштоўных металаў. Калоніі Сент-Люсія (1605) і Грэнада (1609) таксама неўзабаве зніклі, але ўрэшце паселішчы былі паспяхова заснаваны на астравах Сент-Кітс (1624), Барбадас (1627) і Невіс (1628). Поспех гэтых калоній тлумачыўся тым, што яны перанялі сістэму вырошчвання цукровага трыснягу, якая паспяхова выкарыстоўваецца партугальцамі ў Бразіліі. Яна залежала ад працы рабоў, якіх спачатку набывалі пераважна ў галандскіх рабагандляроў, якія куплялі затым выраблены тут цукар для перапродажу ў Еўропе. Каб гарантаваць, што прыбыткі ад гэтага гандлю, якія бесперапынна ўзрасталі, застануцца ў англійскіх руках, англійскі парламент у 1651 годзе пастанавіў, што толькі англійскія караблі змогуць займацца гандлем у англійскіх калоніях. Гэта прывяло да канфліктаў з Аб'яднанымі галандскімі правінцыямі і серыі англа-галандскіх войнаў, якія ў выніку ўзмацнілі англійскія пазіцыі ў Амерыцы за кошт галандскіх. У 1655 годзе Англія анексавала востраў Ямайка у Іспаніі, а ў 1666 годзе паспяхова каланізавала Багамы.

Брытанскія калоніі ў Паўночнай Амерыцы ў 1750 годзе. 1: Ньюфаўндленд; 2: Новая Шатландыя; 3: Трынаццаць калоній; 4: Бермуды; 5: Багамы; 6: Брытанскі Гандурас; 7: Ямайка; 8: Малыя Антыльскія астравы

Першае пастаяннае англійскае паселішча на амерыканскім кантыненце было заснавана ў 1607 годзе ў Джэймстаўне. Яно кіравалася прыватнай Вірджынскай кампаній, падраздзяленне якой заснавала таксама калонію на Бермудскіх астравах, адкрытых у 1609 годзе. Правы кампаніі былі абвешчаны несапраўдным у 1624 годзе і карона прыняла на сябе прамое кіраванне, заснаваўшы такім чынам калонію Вірджынія. Хоць вытворчасцю цукру тут не займаліся, да эканамічнага поспеху мясцовыя каланісты прыйшлі дзякуючы вырошчванню тытуню і іншых сельскагаспадарчых культур. Аналагічная кампанія была створана ў 1610 годзе з мэтай заснавання пастаяннага паселішча на в. Ньюфаўндленд, але гэта спроба апынулася няўдалай. У 1620 годзе была заснавана калонія Плімут як прыстанак для часткі англійскай рэлігійнай меншасці, пурытан, пазней вядомых як пілігрымы. Уцёкі ад рэлігійнага праследавання пазней сталі для многіх будучых англійскіх каланістаў прычынай адважыцца на цяжкае трансатлантычнае падарожжа: Мэрыленд быў заснаваны як калонія для каталікоў (1634), Канектыкут (1639) — для кангрэгацыяналістаў, а Род-Айленд (1636) упершыню ў Амерыцы абвясціў пра сваю рэлігійную талерантнасць. Правінцыя Караліна была заснавана ў 1663 годзе. У 1664 годзе Англія атрымала кантроль над галандскай правінцыяй Новы Амстэрдам (пераназванай у Нью-Ёрк) пасродкам перамоў, якія рушылі ўслед за другой англа-галандскай вайной, у абмен на Сурынам. У 1681 годзе Уільям Пен заснаваў калонію Пенсільванія.

Гл. таксама

  • Pax Britannica
  • Калоніі Вялікабрытаніі
  • Садружнасць нацый
  • Спіс найбуйнейшых імперый
  • Спіс краін і тэрыторый свету, калі-небудзь былых калоніямі, паводле іх метраполій
  • Алфавітны спіс залежных тэрыторый у наш час
  • Каланіялізм
  • Імперыялізм

Зноскі

  1. ↑ Francis Hutchins, The Illusion of Permanence. British Imperialism (Princeton, 1967), S. 133
  2. ↑ zitiert Philip Mason, Prospero’s Magic. Some thoughts on Class and Race (London, 1962), S. I
  3. ↑ Maurice Collis, Trials in Burma (London, 1953), p. 191, 194f, 207, 21 Iff
  4. ↑ М. Саркісянц Англійскія карані нямецкага фашызму Ад брытанскай да аўстра-баварскай «расы спадароў»
  5. ↑ Шаблон:Кніга:Nicholas Canny:Origins of Empire
  6. ↑ 6,0 6,1 Шаблон:Кніга:Niall Ferguson:Empire
  7. ↑ Шаблон:Кніга:Kenneth Andrews:Trade, Plunder and Settlement
  8. ↑ Шаблон:Кніга:Niall Ferguson:Empire
  9. ↑ Шаблон:Кніга:Niall Ferguson:Empire
  10. ↑ Шаблон:Кніга:Kenneth Andrews:Trade, Plunder and Settlement
  11. ↑ Шаблон:Кніга:Kenneth Andrews:Trade, Plunder and Settlement
  12. ↑ Шаблон:Кніга:Nicholas Canny:Origins of Empire
  13. ↑ Шаблон:Кніга:Nicholas Canny:Origins of Empire
  14. ↑ Шаблон:Кніга:Nicholas Canny:Origins of Empire
  15. ↑ Шаблон:Кніга:Nicholas Canny:Origins of Empire
  16. ↑ Шаблон:Кніга:Lawrence James:Rise & Fall of the British Empire
  17. ↑ Шаблон:Кніга:Nicholas Canny:Origins of Empire
  18. ↑ Шаблон:Кніга:Nicholas Canny:Origins of Empire
  19. ↑ Шаблон:Кніга:Trevor Owen Lloyd:The British Empire 1558–1995
  20. ↑ Шаблон:Кніга:Trevor Owen Lloyd:The British Empire 1558–1995
  21. ↑ Шаблон:Кніга:Trevor Owen Lloyd:The British Empire 1558–1995
  22. ↑ Шаблон:Кніга:Kenneth Andrews:Trade, Plunder and Settlement
  23. ↑ Шаблон:Кніга:Kenneth Andrews:Trade, Plunder and Settlement
  24. ↑ Olson, p. 600.
  25. ↑ Шаблон:Кніга:Kenneth Andrews:Trade, Plunder and Settlement
  26. ↑ Шаблон:Кніга:Lawrence James:Rise & Fall of the British Empire
  27. ↑ Шаблон:Кніга:Trevor Owen Lloyd:The British Empire 1558–1995

Літаратура

на англійскай мове
  • Шаблон:Кніга:Kenneth Andrews:Trade, Plunder and Settlement
  • Шаблон:Кніга:Armitage+Braddick:British Atlantic World
  • Шаблон:Кніга:Sekhara Bandyopadhya?a:From Plassey to Partition
  • Шаблон:Кніга:Piers Brendon:Decline and Fall of the British Empire
  • Шаблон:Кніга:W. R. Brock:Britain and the Dominions
  • Шаблон:Кніга:Brown+Louis:The Twentieth Century
  • Шаблон:Кніга:Phillip Buckner:Canada & British Empire
  • Шаблон:Кніга:Nicholas Canny:Origins of Empire
  • Шаблон:Кніга:De Jong+Kruijt:Extended statehood in the Caribbean
  • Шаблон:Кніга:Nigel Dalziel:Penguin Historical Atlas
  • Шаблон:Кніга:Niall Ferguson:Empire
  • Шаблон:Кніга:David Fieldhouse:West and the 3rd World
  • Шаблон:Кніга:Gregory Fox:Humanitarian Occupation
  • Шаблон:Кніга:Martin Gilbert:Churchill & America
  • Шаблон:Кніга:Goldstein+Maurer:Washington Conference
  • Шаблон:Кніга:Encyclopedia of Antislavery & Abolition
  • Шаблон:Кніга:Encyclopedia of the Age of Imperialism
  • Шаблон:Кніга:Hogg+Denison:History of the English Language
  • Шаблон:Кніга:Peter Hopkirk:Great Game
  • Шаблон:Кніга:Lawrence James:Rise & Fall of the British Empire
  • Шаблон:Кніга:Trevor Owen Lloyd:The British Empire 1558–1995

Спасылкі

  • На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Брытанская імперыя


Брытанская імперыя Інфармацыю Аб

Брытанская імперыя


  • user icon

    Брытанская імперыя beatiful post thanks!

    29.10.2014


Брытанская імперыя
Брытанская імперыя
Брытанская імперыя Вы праглядаеце суб'ект
Брытанская імперыя што, Брытанская імперыя хто, Брытанская імперыя апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Макар’еў

Макар’еў

Макар'еў руск: Мака́рьев — горад з 1778 года у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Макар'еўскага раёна...
Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў

Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў

Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў Дата нараджэння: 10 мая 1931(1931-05-10) Месца нараджэння: в. Нова...
Гародна

Гародна

Назву Гаро́дна маюць: Змест 1 Азёры 1.1 Беларусь 1.2 Віцебская вобласць 1.3 Брэсцкая вобласць ...
307 да н.э.

307 да н.э.

гады 309 да н.э. 308 да н.э. 307 да н.э. 306 да н.э. 305 да н.э. дзесяцігоддзі 320-я да н...