TR | RU | UK | KK | EN |

Бруней

бруней на карте, бруней википедия
Каардынаты: 4°24′00″ пн. ш. 114°34′00″ у. д. / 4.4° пн. ш. 114.566667° у. д. (G) (O) (Я)4.4, 114.566667

Дэвіз: «Brunei Darussalam
(Малайская: Бруней - мясціна міру); другі дэвіз: "Заўсёды служыць пад кіраўніцтвам Бога"» Гімн: «Allah, Peliharakan Sultan» Дата незалежнасці 1 студзеня 1984 (ад Вялікабрытаніі) Афіцыйная мова малайская Сталіца Бандар-Серы-Бегаван Найбуйнейшыя гарады Бандар-Серы-Бегаван Форма кіравання Спадчынная абсалютная тэакратычная манархія Султан Хасанал Болкіях Дзярж. рэлігія іслам (суніцкага толку) Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні 172-я ў свеце
5 765 км²
8,6% Насельніцтва
• Ацэнка (2011)
• Шчыльнасць
401 890 чал. (174-я)
67,3 чал./км² Валюта Брунейскі долар Інтэрнэт-дамен .bn Тэлефонны код +673 Часавы пояс +8

Бруне́й, Дзяржа́ва Бруне́й Дарусала́м (лац. малайск.: Negara Brunei Darussalam, джаві малайск.: نڬارا بروني دارالسلام) — дзяржава размешчаная ў Паўднёва-Усходняй Азіі на поўначы вострава Калімантан. Тэрыторыя — 5,8 тыс.кв.км. Сталіца — Бандар-Серы-Бегаван (каля 220 тыс. чал). Адміністрацыйна краіна дзеліцца на чатыры раёны: Бруней-Муара, Тутонг, Белайт і Тембуронг. Дзяржаўная мова — малайская. Шырока распаўсюджана таксама англійская. Дзяржаўная рэлігія — іслам суніцкага толку, які вызнаюць дзве траціны насельніцтва. Грашовая адзінка брунейскі долар. Паміж брунейскім і сінгапурскім доларам усталяваны сталы парытэт (у суадносінах 1:1) — каля 0,59 дол. ЗША(май 2008).

Нацыянальнае свята — 23 лютага — Дзень незалежнасці (1984). Святкуюцца таксама дзень нараджэння султана (15 ліпеня), угодкі стварэння каралеўскіх узброеных сіл (31 мая), шэраг мусульманскіх рэлігійных святаў, Новы год па Месячным календары. Выходныя дні пятніца і нядзеля.

Клімат трапічны экватарыяльны, сярэднегадавая тэмпература + 28 °C. Вылучаюцца два сезону: сухі (з сакавіка па май) і дажджлівы (з лістапада па люты).

Насельніцтва 357,8 тыс.чал., у т.л. малайцы і роднасныя ім этнічныя групы — 67 %, карэнныя жыхары востр. Калімантан — 6 %, кітайцы — 11 %, еўрапейцы, індыйцы і інш. — 16 %.

Змест

  • 1 Дзяржаўны лад
  • 2 Геаграфія
  • 3 Эканоміка
  • 4 Спасылкі
  • 5 Зноскі

Дзяржаўны лад

Абсалютная манархія. Глава дзяржавы — султан Хаджы Хасанал Балкіах Муізаддзін Вадаулах (з 1967), які займае пасады прэм'ер-міністра, міністра фінансаў і міністра абароны. Міністр замежных спраў і гандлю — брат султана Махамед Балкіах.

У канцы 1992 атрымала канчатковае афармленне канцэпцыя ўнутрыпалітычнага развіцця краіны пад назвай «Малайская ісламская манархія», якая вызначае Бруней у якасці дзяржавы, якая засноўваецца на каштоўнасцях малайскай культуры, мусульманскіх законах і манархічнай сістэме кіравання.

Аднак у апошні час у большай ступені пад уплывам знешніх фактараў у краіне адбываюцца некаторыя зрухі ў бок дэмакратызацыі дзяржаўнага ладу. 25 верасня 2004 султан Брунея падпісаў папраўку да Канстытуцыі 1959 аб устанаўленні выбарнай сістэмы парламента (пасля атрымання незалежнасці ў 1984 інстытут парламентарызму ў Брунеі быў скасаваны). Новы парламент Брунея (Заканадаўчы савет) будзе складацца з 29 членаў, ужо прызначаных султанам, і яшчэ 15, абраных насельніцтвам. У Брунеі да апошняга часу існавала адна палітычная партыя — Брунейская нацыянальная партыя адзінства, поўнасцю лаяльная кіраўніцтву краіны. лідар партыі — Махамед Хата Зайнал Абідзін. У жніўні 2005 была створана Нацыянальная партыя развіцця (кіраўнік — Мухамад Ясін).

Вышэйшай судовай інстанцыяй з'яўляецца Вярхоўны суд. Парушэннямі ісламскага права брунейцамі-мусульманамі займаецца сістэма шарыяцкіх судоў.

Геаграфія

Карта

Краіна падзелена на дзве часткі, якія размешчаныя на поўначы вострава Барнеа. Гэта нізінная тэрыторыя раўніннага кшталту. Толькі на поўдні пачынаюцца горы, дзе і знаходзіцца самы высокі пункт краіны — Паганпрык (1 850 м). На ўсходнім узбярэжжы цягнецца багна, астатняе ўзбярэжжа раўніннае. У Брунеі існуе некалькі невялікіх рэк. Клімат краіны экватарыяльны, вільготны. З лістапада да сакавіка выпадае вялікая колькасць ападкаў. 75 % краіны займаюць экватарыяльныя лясы. На ўзбярэжжы існуюць мангравыя зараснікі. Тэрыторыя краіны ўваходзіць у тэрыторыю жыхарства вялікай колькасці відаў малп.

97 % насельніцтва жыве ў больш вялікай заходняй частке краіны, і толькі каля 10 000 чалавек жыве ў гарыстай усходняй частке (акруга Тембуронг). Колькасць насельніцтва краіны 372 000 чалавек, з якіх 46 000 жыве ў сталіцы краіны Бандар Серы Бегаване. Асноўныя гарады краіны гэта: сталіца Бандар, порт Муара, цэнтр пераапрацоўкі нафты Серыя і Куала Белаіт.

Эканоміка

Эканоміка галоўным чынам засяроджаная на здабычы нафты (9.5 млн тон у 2007 годзе — што прыблізна 194 000 барэлей у дзень — адпаведна «BP Statistical Review of World Energy 2008») і газу (больш 9,8 млрд куб.м), экспарт якіх, кантралюемы сям'ёй султана, дае амаль 95 % валютных паступленняў. Бруней займае 4 месца ў свеце па вытворчасці звадкаванага прыроднага газу.

Знешнегандлёвае абарачэнне — каля 4 млрд.дол. ЗША. Амаль 75 % экспартных прыбыткаў прыносіць продаж нафты і газу (на экспарт ідзе 90 % усёй нафты, якая здабываецца ў краіне). Галоўныя імпарцёры нафты — краіны АСЕАН (39 %), Рэспубліка Карэя (28 %) і Японія (26 %), звадкаванага газу — Японія (82 %) і Рэспубліка Карэя (18 %). Пераважныя артыкулы брунейскага імпарту — станкі і транспартнае абсталяванне, прамысловыя тавары, прадукты харчавання. Асноўныя гандлёвыя партнёры — Японія, ЗША, краіны АСЕАН. Бруней імпартуе неабходнага яму 80 % харчавання.

Высокія цэны на вуглевадародную сыравіну на сусветным рынку ў 2005 забяспечылі дадатную дынаміку эканамічнага развіцця Брунея (рост ВУП — 3 % у год).

Прыбытак на душу насельніцтва склаў 15764 дол. ЗША (2005) Падаходным падаткам грамадзяне краіны не абкладаюцца. Адсутнічаюць таксама падатак з прадажаў, экспартныя і шэраг іншых мыт. Падатак на прыбытак кампаній — 30 %. Адукацыя і ахова здароўя — бясплатныя. Інфляцыя не перавышае 1,6 %.

Краіна мае востры дэфіцыт працоўнай сілы. У дзяржаўным і прыватным сектарах занята 86 тыс.чалавек, з якіх толькі 61,3 % — падданыя Брунея, у асноўным, службоўцы адміністрацыйнага апарата, войскі і паліцыі. Беспрацоўе складае 4,7 %.

Золатавалютныя рэзервы ацэньваюцца ў 20 млрд.дол. Знешняга доўгу няма.

Краіна валодае адносна развітой транспартнай сеткай. Працягласць аўтадарог каля 2750 км. Колькасць зарэгістраваных транспартных сродкаў перавышае 200 тыс. Дзейнічае адзін міжнародны аэрапорт. Нацыянальная авіякампанія «Роял Бруней Эйрлайнз» здзяйсняе рэгулярныя рэйсы ў 30 гарадоў. Найболей інтэнсіўныя авіязносіны падтрымліваецца з Сінгапурам, Малайзіяй, Інданезіяй, Філіпінамі і Тайландам. Збор у аэрапорце Бандар-Серы-Бегавана 10 брунейскіх долараў.

Спасылкі

  • На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бруней
  • Сёе-тое аб Брунеі

Зноскі

  1. ↑ (2009)."Brunei". CIA World Factbook.
Краіны Азіі

Аб'яднаныя Арабскія Эміраты | Азербайджан² | Аман | Арменія | Афганістан | Бангладэш | Бахрэйн | Бруней | Бутан | В'етнам | Грузія² | Егіпет¹ | Емен | Іарданія | Ізраіль | Інданезія | Індыя | Ірак | Іран | Казахстан² | Камбоджа | Катар | Кіпр | Кітай | Кувейт | Кыргызстан | Лаос | Ліван | Малайзія | Мальдывы | Манголія | М'янма | Непал | Пакістан | Паўднёвая Карэя | Паўночная Карэя | Расія² | Саудаўская Аравія | Сінгапур | Сірыя | Таджыкістан | Тайланд | Туркменістан | Турцыя² | Узбекістан | Усходні Тымор | Філіпіны | Шры-Ланка | Японія

Дзяржавы і краі са спрэчным статусам: Абхазія | Азад Кашмір | Вазірыстан | Дзяржава Ва | Дзяржава Шан | Заходні бераг ракі Іардан | Іракскі Курдыстан | Нагорна-Карабахская Рэспубліка | Палесцінская аўтаномія | Паўднёвая Асеція | Паўночны Кіпр | Тайвань

Залежныя тэрыторыі: Брытанская тэрыторыя ў Індыйскім акіяне | Ганконг | Макаа

¹ У асноўным у Афрыцы  ² Часткова ў Еўропе   Арганізацыя ісламскага супрацоўніцтва

ААЭ | Азербайджан | Албанія | Алжыр | Аман | Афганістан | Бангладэш | Бахрэйн | Бенін | Бруней | Буркіна-Фасо | Габон | Гамбія | Гаяна | Гвінея | Гвінея-Бісау | Джыбуці | Егіпет | Емен | Іарданія | Інданезія | Ірак | Іран | Казахстан | Камерун | Каморы | Катар | Кот-д'Івуар | Кувейт | Кыргызстан | Ліван | Лівія | Мазамбік  | Малайзія | Малі | Мальдывы | Марока | Маўрытанія |Нігер | Нігерыя | Пакістан | Палесціна | Самалі | Саудаўская Аравія | Сенегал | Сірыя | Судан | Сурынам | Сьера-Леонэ | Таджыкістан | Тога | Туніс | Туркменістан | Турцыя | Уганда | Узбекістан | Чад

Дзяржавы-назіральнікі: Боснія і Герцагавіна | Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка | Расія | Тайланд Мусульманскія арганізацыі і абшчыны — назіральнікі: Нацыянальна-вызваленчы фронт маро | Паўночны Кіпр Міжнародныя арганізацыі — назіральнікі: Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва | Арганізацыя Аб'яднаных Нацый | Афрыканскі саюз | Ліга арабскіх дзяржаў | Рух недалучэння  

бруней, бруней википедия, бруней даруссалам, бруней карта, бруней на карте, бруней столица, бруней султан, бруней улс, бруней фото, бруней экономика


Бруней Інфармацыю Аб

Бруней


  • user icon

    Бруней beatiful post thanks!

    29.10.2014


Бруней
Бруней
Бруней Вы праглядаеце суб'ект
Бруней што, Бруней хто, Бруней апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Вёска Смольнікі, Камянецкі раён

Вёска Смольнікі, Камянецкі раён

Смо́льнікі[1] (трансліт.: Smoĺniki, руск.: Смольники) — вёска ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобла...
742

742

гады 740 741 742 743 744 дзесяцігоддзі 720-я 730-я 740-я 750-я 760-я стагоддзі 7 ст. 8 ст. 9...
Горад Бадахас

Горад Бадахас

Каардынаты: 38°52′48″ пн. ш. 6°58′12″ з. д. / 38.88° пн. ш. 6.97° з. д. (...
Аграгарадок Відамля

Аграгарадок Відамля

Ві́дамля[1] (трансліт.: Vidamlia, руск.: Видомля) — аграгарадок у Камянецкім раёне Брэсцкай воб...