TR | RU | UK | KK | EN |

Бог

боги египта, богдан и света
Бог — непазнавальная трансцэндэнтная Існасць, стваральнік Сусвету ці ўвасабленне Сусвету, альбо яго элементаў для асоб, якія спавядаюць рэлігію, маюць рэлігійны светапогляд, альбо прытрымліваюцца вучэнняў, якія ўключаюць у сябе паняцце пра Бога. У рэлігійных вучэннях, аб'яднаных прынцыпам тэаізму, сцвярджаецца асабістае быццё Вышэйшага, яго асабістае стаўленне (каханне) да створаных істот і Cусвету ў цэлым, яго дыялагічныя самараскрыцці ў актах адкрыцця. Ідэя багоў паступова крышталізавацца ў розныя рэлігійныя традыцыі чалавецтва. Зыходная тэорыя развіцця ёсць прадстаўленне першабытных народаў пра сілы, дзеянне якіх па-рознаму лакалізуецца на панараме сусветнага цэлага.

Атрыбуты Бога ў Хрысціянстве Атрыбуты Бога. Істота любога быту – гэта тое, дзякуючы чаму быт ёсць тым, а не іншым, праяўляе сябе ad extra. У Богу істота атаясамліваецца з Яго атрыбутамі. У Богу кожны атрыбут адносіцца да Яго натуры і яе вызначае, а ў створанх рэчах – не (нп., калі нейкі чалавек міласэрны, то гэты яго індывідуальны атрыбут не адносіцца да натуры ўсіх людзей). У гісторыі спрачаліся, які атрыбут найважнейшы. Аўгустын, Банавентура і Дунс Скот – за дабрыню, Окам і ўсе наміналісты – за бясконцасць, некаторыя за найвышэйшы розум, а Тамаш – за быццё само ў сабе (ipsum esse subsistens). Істота Бога паводле тамістскай філасофіі – самаіснаванне, якое ні ад каго не бярэ пачатку. Бог – чыстае існаванне. Атрыбуты, злучаныя з істотай Бога: 1) прастата (не складзены з іншых бытаў): Зых 3, 14; Ян 4, 24; 2) нязменнасць (Якуб 1, 17 – Айцец святла, у якім няма перамены). У Богу няма пераходу ад патэнцыяльнага да актуальнага. Ён – чыстая актуальнасць; 3) вечнасць (Быт 21, 33 – Эль Олам; Псальмы, 1 Цім 1, 17); 4) бязмежнасць і ўсюдыпрысутнасць (Дзеі 17, 28 – У Ім жывем…); 5) адзіны (Дрг 6,4; Дзеі 17, 16-34; Эф 4, 6; Мк 12, 29; 6) найвышэйшае дабро (Лк 18, 19 – Ніхто не добры, толькі сам Бог); 7) паўната праўды – Ер 10, 10; Ян 17, 3. З Бога воляю звязаны: Святасць (1 Вал 2, 2; Іс 8, 13; Мц 6, 9; Ян 17, 11; Ап 4, 8-10); Усемагутнасць (Быт 17, 1 – Эль Шадай, Мудр 11, 23; Лк 1, 37; 2 Кар 9, 8); Свабода (Пс 113, 3 – робіць усё, што захоча, Эф 1, 11; Мц 20, 15; 1 Кар 12, 11). Прадметам волі Бога заўсёды з’яўляецца дабро. З мудрасцю Бога звязана: стварэнне свету і чалавека, падтрыманне свету ў існаванні, 1 Вал 2, 3; Ёў 12, 13; Рым 11, 33.

Містычнам богапазнаннем займаецца тэасофія.

Змест

  • 1 Адпаведнасць багоў розных народаў
  • 2 Гл. таксама
  • 3 Зноскі
  • 4 Літаратура
  • 5 Спасылкі

Адпаведнасць багоў розных народаў

Бог / Народ сонца царства мёртвых Вярхоўны маланка вайна
славяне Дажбог / Ярыла / Хорс Пярун Пярун
старажытныя егіпцяне Ра Асірыс / Анубіс
гавайцы Кукаілімоку
старажытныя грэкі Геліёс Аід Зеўс Зеўс Арэс / Афіна
старажытныя рымляне Юпітэр Юпітэр Марс

Гл. таксама

  • Паняцце Бога ў політэізме
  • Паняцце Бога ў іўдаізме
  • Паняцце Бога ў хрысціянстве
  • Паняцце Бога ў ісламе
  • Паняцце Бога ў індуізме
  • Паняцце Бога ў будызме

Зноскі

  1. ↑ Большая российская энциклопедия, Т.3. М., 2005. С.632. Автор определения — С. С. Аверинцев

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя. Т. 3. - Мн., 1996.

Спасылкі

  • На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бог
  • Канцэпцыя Бога ў хрысціянсте

богатые тоже плачут, богатый папа бедный папа, богатырь, богдан, богдан и света, богдан хмельницкий, богдана карадочева, боги египта, богомол, богородица


Бог Інфармацыю Аб

Бог


  • user icon

    Бог beatiful post thanks!

    29.10.2014


Бог
Бог
Бог Вы праглядаеце суб'ект
Бог што, Бог хто, Бог апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Брызент

Брызент

Брызе́нт (нідэрл.: presenning) — шчыльная льняная, паўільняная ці баваўняная тканіна, прапітана...
Маманты

Маманты

Mammuthus Brookes, 1828 Віды † Mammuthus africanavus (Arambourg, 1952) † Mammuthus armeniacu...
Зарудзеча

Зарудзеча

Зарудзеча — рака ў Глускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Пціч басейн Дняпра...
Янка Шутовіч

Янка Шутовіч

Янка (Іван Іосіфавіч) ШУТОВІЧ (24 студзеня 1904, в. Шутавічы, цяпер Смаргонскі раён Гродзенскай вобл...