TR | RU | UK | KK | EN |

Богаяўленскі манастыр, Полацк

богаяўленскі манастыр полацк википедия, богаяўленскі манастыр полацк фота
Богаяўленскі манастыр — помнік архітэктуры барока з элементамі класіцызму. У цэнтры Полацка, на правым беразе Заходняй Дзвіны. Заснаваны ў XVI ст., з'яўляўся цэнтрам праваслаўнага полацкага брацтва. Уключаў Богаяўленскую царкву і жылы корпус (цяпер выкарыстоўваецца пад музей). У XVI—XVII стст. пастаўленыя драўляныя будынкі манастыра і брацкай школы. У пачатку XVII ст. будынкі манастыра згарэлі. Паводле некаторых звестак, галоўная манастырская царква згарэла ў 1682 г. і замест яе пабудаваная капліца; пасля пажару 1757 г. на сродкі жыхароў у 1761 г. пачалося аднаўленне храму, былі напалавіну ўзведзеныя сцены, але праз год зноў згарэлі. У 1779 г. будаўніцтва царквы было завершана (у далейшым неаднаразова перабудоўвалася).

Царква ўяўляе сабой аднаапсідны крыжова-купальны мураваны храм з дзвюхвежавым галоўным фасадам і высокім светлавым барабанам з сферычным купалам, завершаным ліхтарамі, ліхтары завяршаюць і аднаярусныя вежы. Напачатку над сценамі ўзвышаліся чатыры франтоны: у 1839 г. заходні і ўсходні былі разбураны («бо надавалі каталіцкі выгляд»), а паўночны і паўднёвы паменшаныя. З заходняга боку былі две вежы. У паўночнай знаходзілася званіца (з сямю званамі), да яе вялі ўсходы з паўднёвай вежы. Сцены, вежы, барабан купалу прарэзаныя высокімі паўцыркульнымі аконнымі праёмамі і расчлянёныя пілястрамі. Інтэр'ер двухсветлавы, у заходняй частцы — хоры. Перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі з распалубкай. У 1836 г. сцены і ўнутраная паверхня купалу былі размаляваны; захаваліся рэшткі насценнага фрэскавага жывапісу (у прасценках барабану фігуры трох свяціцеляў). Пасля рэстаўрацыі 1981 г. тут размешчаная карцінная галерэя.

Пасля наведвання ў 1780 г. Кацярынай II Полацку ўказам ад 10.12.1781 г. было выдзелена 35 221 руб. на ўпарадкаванне манастыра. У 1782 г. архітэктар Дж. Кварэнгі распрацаваў праект яго расшырэння: прадугледжваў раскрыццё кампазіцыі ансамбля будынкаў уздоўж вул. Ніжнепакроўскай (сучасная вул. Леніна) — царкву фланкіравалі два двухпавярховыя будынкі, размешчаныя па чырвонай лініі вуліцы. У 1782—85 гг. з захаду ад царквы на месцы драўлянага будынка брацкай школы (у 1656—59 гг. у ёй выкладаў Сімяон Полацкі) быў узведзены Г-падобны ў плане корпус: у ім знаходзіліся келлі манахаў, пакоі ігумена і две цёплыя царквы — Ефрасіннеўская і Кацярынінская. З усходу ад царквы ў пачатку XIX ст. пабудаваны «эканамічны дом» (не захаваўся). У кампазіцыі галоўных фасадаў будынкаў выкарыстаны характэрны для класіцызму прынцып ордару, але без яго вертыкальных частак. Першы паверх трактаваўся як своеасаблівы п'едэстал пад больш парадным другім паверхам, быў дэкарыраваны рустам і расчлянёны невялікімі лучковымі перамычкамі. Вокны другога паверху больш выцягнутыя, з простымі ліштвамі. Будынкі завершаныя развітым прафіляваным карнізам. Кутнія частка (тут знаходзіліся келлі) вылучаная чатырма дарычнымі паўкалонамі, завершаная франтонам і невялікай вежай (у 1830-я гады пабудаваны купал на цыліндрычным барабане, не захаваўся). У 1784—91 гг. і 1812—19 гг. у корпусе размяшчалася народнае вучылішча, у 1792—1812 гг. — багадзельня.

У 1970-я гады будынак рэстаўрыраваны, выкарыстоўваўся як жылы дом, зараз прыстасоўваецца пад музей. Комплекс былога манастыра — помнік рэспубліканскага значэння.

Літаратура

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с.: іл. — ISBN 5-85700-078-5.

Спасылкі

  • На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Богаяўленскі манастыр, Полацк
  • Богаяўленскі манастыр, Полацк на сайце Radzima.org
  • Богаяўленскі манастыр, Полацк на сайце Глобус Беларусі (руск.) 

богаяўленскі манастыр полацк википедия, богаяўленскі манастыр полацк фота


Богаяўленскі манастыр, Полацк Інфармацыю Аб

Богаяўленскі манастыр, Полацк


  • user icon

    Богаяўленскі манастыр, Полацк beatiful post thanks!

    29.10.2014


Богаяўленскі манастыр, Полацк
Богаяўленскі манастыр, Полацк
Богаяўленскі манастыр, Полацк Вы праглядаеце суб'ект
Богаяўленскі манастыр, Полацк што, Богаяўленскі манастыр, Полацк хто, Богаяўленскі манастыр, Полацк апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Летні сад

Летні сад

Летні сад (руск.: Ле́тний сад) — паркавы ансамбль, помнік садова-паркавага мастацтва першай трэ...
Хутар Высокія

Хутар Высокія

Высо́кія[1] (трансліт.: Vysokija, руск.: Высокие) — хутар у Воранаўскім раёне Гродзенскай вобла...
Канстытуцыя Венгрыі

Канстытуцыя Венгрыі

Канстытуцыя Венгрыі (венг.: A Magyar Köztársaság alkotmánya) — асноўны закон Венгрыі, прыняты 1...
Дзень святой Люсіі

Дзень святой Люсіі

Дзень святой Люсіі — свята, якое адзначаецца 13 снежня ў каталіцкіх і пратэстанцкіх краінах Гісторы...