TR | RU | UK | KK | EN |

Беліз

беліз
Каардынаты: 17°15′00″ пн. ш. 88°45′00″ з. д. / 17.25° пн. ш. 88.75° з. д. (G) (O) (Я)17.25, -88.75


Дэвіз: «Sub Umbra Floreo» Гімн: «Land of the Free» На жаль, у вашым браўзеры адключаны JavaScript, ці не маецца патрабаванага прайгравальніка.
Вы можаце загрузіць ролік ці загрузіць прайгравальнік для прайгравання роліка ў браўзеры. Дата незалежнасці 21 верасня 1981 (ад Вялікабрытаніі) Афіцыйная мова англійская Сталіца Бельмапан Найбуйнейшыя гарады Беліз Форма кіравання Канстытуцыйная манархія Каралева
Генерал-губернатар
Прэм'ер-міністр
Елізавета II
Колвіл Янг
Дзін Бараў Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні 150-я ў свеце
22 966 км²
0,7% Насельніцтва
• Ацэнка (2009)
• Шчыльнасць
307 899 чал. (177-я)
14 чал./км² ІРЧП (2011) 0,699 (высокі) (93-ы) Валюта Белізскі долар Інтэрнэт-дамен .bz Тэлефонны код +501 Часавы пояс -6

Белі́з (англ.: Belize ) — краіна ў Цэнтральнай Амерыцы, на заходнім узбярэжжы Карыбскага мора. Мяжуе на поўначы з Мексікай, на захадзе — з Гватэмалай.

Змест

  • 1 Дзяржаўны лад
  • 2 Гісторыя
  • 3 Прырода
  • 4 Насельніцтва
  • 5 Гл. таксама
  • 6 Зноскі

Дзяржаўны лад

Карта

Беліз — канстытуцыйная манархія. На чале дзяржавы фармальна знаходзіцца каралева Вялікабрытаніі, прадстаўленая генерал-губернатарам. Выканаўчую ўладу ажыццяўляе урад, на чале з прэм'ер-міністрам. Заканадаўчая ўлада належыць двухпалатнаму нацыянальнаму сходу.

Гісторыя

Тэрыторыя сучаснага Беліза адкрыта Х. Калумбам у 1502.

З 1871 — англійская калонія Брытанскі Гандурас.

У 1964 атрымаў унутранае самакіраванне, у 1973 пераіменаваны ў Беліз. 21 верасня 1981 Беліз атрымаў незалежнасць.

Прырода

Паўночная частка краіны — нізінная, забалочаная раўніна. У паўднёвай частцы прыбярэжная раўніна аддзеленая ад унутранай гарыстай вобласці, цэнтральную частку якой утвораць выцягнутыя з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад горы Майя. Тут знаходзіцца найвышэйшы пункт краіны — пік Вікторыя (1120 м). На паўночны захад ад гэтых гор, у межах акругі Кайа, размешчаная града з вышынямі больш 900 м. Уздоўж узбярэжжа, на адлегласці каля 30 км ад яго, цягнецца бар'ерны рыф.

Клімат Беліза — трапічны пасатны. Сярэднія тэмпературы ліпеня 24-26 °C, студзеня — 20-24 °C. Сярэдняя гадавая колькасць ападкаў ад 1340 мм на поўначы (акруга Карасаль) да 4520 мм на поўдні (Пунта-Пунта-Горда). На ўзбярэжжы паўночна-ўсходні пасат змякчае летнюю спёку, але ўдалечыні ад берага ўлетку тэмпературы могуць перавышаць 38 °C. Вільготнасць высокая, асабліва ў прыбярэжнай частцы. Сухі сезон працягваецца з лютага па май, а максімум ападкаў прыходзіцца на перыяд з чэрвеня па кастрычнік. Беліз знаходзіцца ў адным з найбольш падвержаных трапічным цыклонам раёнаў Карыбскага басейна і перыядычна церпіць велізарную шкоду ад штармоў і ўраганаў. Бoльшая частка поўдня краіны пакрытая густымі вільготнымі трапічнымі лясамі. У Белізе растуць шматлікія каштоўныя пароды дрэў, такія, як чырвонае дрэва, кедр, ружовае дрэва (дальбергія); у мінулым актыўна вяліся нарыхтоўкі кампешавага дрэва і смалы чыкле: для вытворчасці жавальнай гумкі.

На поўначы краіны працякаюць буйныя рэкі Рыа-Онда і Беліз, якія раней выкарыстоўваліся для транспартоўкі лесу. Яны прыводзяць да паводак на невялікіх рэках, што бяруць пачатак у горах Майя; гэта істотна абцяжарвае рух аўтамабільнага транспарта.

Насельніцтва

Насельніцтва падзяляецца на наступныя групы: крэолы (39,7 %), метысы (33,1 %), мая (9,5 %), гарыфуна (7,6 %), індыйцы (2,1 %) і іншыя (8,0 %). Больш за палову насельніцтва з'яўляюцца католікамі. У Белізе распаўсюджана некалькі моў. Сярод іх англійская, англа-крэольская, іспанская, гарыфуна і мовы майя.

Прыкладна чацвёртая частка насельніцтва краіны пражывае ў горадзе Беліз-Сіці, які знаходзіцца на Карыбскім узбярэжжы.

Гл. таксама

  • Горад Сан-Педра

Зноскі

  1. ↑ Belize: People. The World Factbook. Central Intelligence Agency. Праверана 9 верасня 2008.
  2. ↑ Belize Country Profile: Human Development Indicators
Каралеўствы Садружнасці

Антыгуа і Барбуда | Аўстралія | Багамы | Барбадас | Беліз | Вялікабрытанія | Грэнада | Канада | Новая Зеландыя | Папуа — Новая Гвінея | Саламонавы Астравы | Сент-Вінсент і Грэнадзіны | Сент-Кітс і Невіс | Сент-Люсія | Тувалу | Ямайка

  Арганізацыя амерыканскіх дзяржаў (ААД, OAS)

Антыгуа і Барбуда | Аргенціна | Багамы | Балівія | Барбадас | Беліз | Бразілія | Венесуэла | Гаіці | Гандурас | Гаяна | Гватэмала | Грэнада | Дамініка | Дамініканская Рэспубліка | ЗША | Калумбія | Канада | Коста-Рыка | Куба | Мексіка | Нікарагуа | Панама | Парагвай | Перу | Сальвадор | Сент-Вінсент і Грэнадзіны | Сент-Кітс і Невіс | Сент-Люсія | Сурынам | Трынідад і Табага | Уругвай | Чылі | Эквадор | Ямайка

  Краіны Паўночнай Амерыкі

Антыгуа і Барбуда · Багамы · Барбадас · Беліз · Гаіці · Гандурас · Гватэмала · Грэнада · Дамініка · Дамініканская Рэспубліка · ЗША · Канада · Коста-Рыка · Куба · Мексіка · Нікарагуа · Панама · Сальвадор · Сент-Вінсент і Грэнадзіны · Сент-Кітс і Невіс · Сент-Люсія · Трынідад і Табага · Ямайка

Залежныя тэрыторыі: Амерыканскія Віргінскія астравы · Ангілья · Аруба · Банайрэ · Бермудскія астравы · Брытанскія Віргінскія астравы · Гвадэлупа · Грэнландыя · Кайманавы астравы · Кліпертон · Кюрасаа · Мантсерат · Марцініка · Наваса · Пуэрта-Рыка · Сен-Бартэльмі · Сен-Мартэн · Сен-П'ер і Мікелон · Сінт-Мартэн · Цёркс і Кайкас  

беліз


Беліз Інфармацыю Аб

Беліз


  • user icon

    Беліз beatiful post thanks!

    29.10.2014


Беліз
Беліз
Беліз Вы праглядаеце суб'ект
Беліз што, Беліз хто, Беліз апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Макар’еў

Макар’еў

Макар'еў руск: Мака́рьев — горад з 1778 года у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Макар'еўскага раёна...
Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў

Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў

Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў Дата нараджэння: 10 мая 1931(1931-05-10) Месца нараджэння: в. Нова...
Гародна

Гародна

Назву Гаро́дна маюць: Змест 1 Азёры 1.1 Беларусь 1.2 Віцебская вобласць 1.3 Брэсцкая вобласць ...
307 да н.э.

307 да н.э.

гады 309 да н.э. 308 да н.э. 307 да н.э. 306 да н.э. 305 да н.э. дзесяцігоддзі 320-я да н...