TR | RU | UK | KK | EN |

Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка



Сцяг Беларускай ССРГерб Беларускай ССРДэвіз
Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!Гімн
Гімн Беларускай ССРУ складзе СССРСталіцаСмаленск (1919)
Мінск (1919—1991)Мова(ы)беларуская, руская
(да 1936 года таксама ідыш і польская)Плошча52,4 тыс. км² (1919)
207,6 тыс. км² (1991)Насельніцтва1,5 млн (1919)
10,3 млн (1991)Форма кіраванняСавецкая рэспублікаПершы сакратар ЦК КПБ - 1918—1919Аляксандр Мяснікоў (першы) - 1990—1991Анатоль Малафееў (апошні)Старшыня Вярхоўнага Савета - 1991Станіслаў Шушкевіч
Гісторыя Беларусі
Беларуская ССР // Заходняя Беларусь
Аб'яднанне Беларусі
Генеральная акруга Беларусь
Беларуская ССР
Рэспубліка Беларусь·

Белару́ская Саве́цкая Сацыялісты́чная Рэспу́бліка (скарочана БССР) — саюзная рэспубліка СССР, адна з 4 стваральніц Савецкага Саюза ў 1922. 19 верасня 1991 перайменавана ў Рэспубліку Беларусь.

Змест

  • 1 Гісторыя
    • 1.1 Утварэнне БССР
    • 1.2 БССР у даваенны час
  • 2 У Вялікую Айчынную вайну
  • 3 БССР у пасляваенны час
  • 4 Дзяржаўны лад
  • 5 Эканоміка
    • 5.1 Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
  • 6 Насельніцтва
  • 7 Гл. таксама
  • 8 Спасылкі

Гісторыя

Утварэнне БССР

Паводле рашэння VI Паўночна-Заходняй канферэнцыі РКП(б) (30 — 31 снежня 1918 г., Смаленск) БССР абвяшчалася ў межах Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай губерняў, беларускіх паветаў Віленскай і Ковенскай губерняў, заходніх паветаў Смаленскай губерні. Часовы рабоча-сялянскі савецкі ўрад Беларусі ў ноч з 1 на 2 студзеня 1919 г. абнародаваў Маніфест аб абвяшчэнні ССРБ. 8 студзеня 1919 г. Часовы рабоча-сялянскі савецкі ўрад Беларусі і Цэнтральнае Бюро КП(б)Б пераехалі са Смаленска ў Мінск. Першы Усебеларускі з’езд Саветаў (2 — 3 лютага 1919 г., Мінск) адобрыў утварэнне БССР, зацвердзіў Канстытуцыю Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь 1919 г., выбраў Цэнтральны Выканаўчы Камітэт БССР (ЦВК БССР), прыняў пастанову аб аб'яднанні Беларусі і Літвы (гл. Літбел).

У складаных умовах грамадзянскай вайны і ваеннай інтэрвенцыі ўрад БССР праводзіў работу па ўмацаванні савецкай улады, мабілізацыі сіл на барацьбу з яе праціўнікамі і іншаземнымі захопнікамі, ажыццяўленні першых сацыялістычных пераўтварэнняў. БССР у гэты перыяд знаходзілася ў цяжкім эканамічным і ваенна-палітычным становішчы, большая частка яе тэрыторыі была акупіравана нямецкімі, потым польскімі інтервентамі. Летам 1920 г. на вызваленай Чырвонай Арміяй тэрыторыі Беларусі адноўлена савецкая ўлада. 31 ліпеня 1920 г. на сходзе прадстаўнікоў Кампартыі Літвы і Беларусі, савецкіх і прафсаюзных арганізацый Мінска і Мінскай губерні прынята Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь.

БССР у даваенны час

Перавока грузаў у саўгасе «X-годдзе БССР», 1930-я

Захопленая польскімі войскамі ў выніку савецка-польскай вайны 1920 заходняя частка Беларусі паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 г. адышла да Польшчы. Тэрыторыя ўзноўленнай БССР складалася з 6 паветаў Мінскай губерні з насельніцтвам 1544 000 чалавек. II Усебеларускі з’езд Саветаў прыняў (13 — 17 снежня 1920 г.) прыняў дадаткі да Канстытуцыі 1919 г., дзе абвясціў вышэйшым органам улады рэспублікі з'езд Саветаў, а паміж з'ездамі — ЦВК БССР, выканаўчым органам — Савет Народных Камісараў БССР (СНК БССР). Пасля заканчэння вайны Беларусь перажыла глыбокі сацыяльна-эканамічны крызіс. Большая частка прадпрыемстваў была знішчана, астатнія з-за адсутнасці паліва і сыравіны працавалі з перабоямі. Былі разбураны сельская гаспадарка, транспарт. Усё гэта цяжка адбівалася на становішчы працоўных, выклікала іх незадаволенасць палітыкай «ваеннага камунізму». Пераход ад ажыццяўлення ў БССР новай эканамічнай палітыкі (НЭПа) прынёс станоўчыя вынікі. Харчразвёрстка была заменена харчпадаткам, дапускалася дзейнасць прыватнага капіталу, праводзілася рэарганізацыя сістэмы кіравання прамысловасцю, вырашаліся пытанні аплаты працы, фінансавай палітыкі. Пераломным у развіцці прамысловасці стаў 1923—1924 гг. гаспадарчы год, калі пачалі хутка расці вытворчасць, колькасць адноўленых і ўведзеных у эксплуатацыю прадпрыемстваў. У 1924—1928 гг. аб'ём прамысловай прадукцыі вырас у 2,3 раза. Адначасова павялічылася колькасць прыватных прадпрыемстваў. Расла зарплата рабочых і служачых. У сельскай гаспадарцы праводзілася работа па землеўпарадкаванні, развіці хутарызацыі, арэнды, кааператыўнага руху і іншае. Каля 1/3 беднякоў і батракоў, якія атрымалі зямлю, сталі сераднякамі. На пачатак кастрычніка 1925 г. у БССР было 1084 кааператыўныя таварыствы (аб'ядноўвалі 161 000 членаў). Важнае значэнне для ўмацавання эканамічнага патэнцыялу рэспублікі мела вяртанне ёй са складу РСФСР у 1924 і 1926 гг. этнаграфічна роднасных усходніх тэрыторый. Рабіліся захады па ажыўленні Саветаў, умацаванні іх сувязяў з масамі працоўных, павілечэнні колькасці членаў Камуністычнай партыі Беларусі (КПБ). У 1920-я г. праводзілася палітыка беларусізацыі грамадска-палітычнага і культурнага жыцця рэспублікі. Значныя поспехі былі дасягнуты на ніве нацыянальна-культурнага адраджэння. Ліквідоўвалася непісьменнасць, была праведзена рэформа школьнай сістэмы, большасць школ пераводзілася на беларускую мову навучання, яны забяспечваліся неабходнымі кадрамі і падручнікамі. Развіваліся літаратура і мастацтва, навука. У 1920—1922 гг. адкрыты Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Інстытут беларускай культуры (у 1928 г. пераўтвораны ў Акадэмію навук Беларусі) і іншае. У ходзе сацыялістычнай індустрыялізацыі (курс на яе абвешчаны ў СССР у снежні 1925 г.) на Беларусі за гады даваенных пяцігодак увайшло ў строй больш за 1000 прамысловых прадпрыемстваў, у тым ліку каля 400 буйных. У 140 прадукцыя прамысловасці ўсіх абласцей БССР перавысіла ўзровень 1913 г. у 23 разы.

Тэрыторыя і насельніцтва БССР
1921:52,4 тыс. км² — 1,5 млн ч.
1924:110,6 тыс. км² — 4,2 млн ч.
1926:126,3 тыс. км² — 4,9 млн ч.
1939:223 тыс. км² — 10,2 млн ч.
1991:207,6 тыс. км² — 10,3 млн ч.

Паводле перапісу 1939 г., удзельная вага рабочага класа ў складзе насельніцтва рэспублікі дасягнула 21,9 %, інтэлігенцыі — 14,5 %. З восені 1929 г. галоўным кірункам аграрнай палітыкі ў БССР стала масавая калектывізацыя. Выконваючы дырэктывы вышэйшага кіраўніцтва СССР, партыйныя і савецкія органы БССР праводзілі сярод сялянства актыўную арганізацыйную і масава-палітычную работу, імкнуліся фарсіравана забяспечыць перабудову вёскі на сацыялістычнай аснове. Да пачатку Другой сусветнай вайны ва ўсходніх абласцях БССР было абагулена 93,4 % сялянскай гаспадарак і 96,2 % пасяўных плошчаў. Аднак калектывізацыя праводзілася паспешліва, пры адсутнасці належных сацыяльна-эканамічных умоў, з шырокім выкарыстаннем прымусовых, адміністрацыйна-камандных метадаў. Заможныя (кулацкія) і шмат серадняцкіх гаспадарак падпалі пад раскулачванне, іх маёмасць была канфіскавана. VIII Усебеларускі з’езд Саветаў (5 — 12 красавіка 1927 г.) прыняў новую Канстытуцыю Беларускай ССР 1927. У 1930-я г. на сацыяльна-палітычнае і культурнае развіццё Беларусі, як і ўсяго СССР, негатыўна ўплыў зрабілі культ асобы, бюракратызацыя дзяржаўных структур і адміністрацыйна-камандныя метады кіравання, якія абмяжоўвалі творчую актыўнасць працоўных. Цяжкім злачынствам з'явіліся рэпрэсіі палітычныя, што дасягнулі свайго апагея ў 1937 г. Супрацоўнікамі НКУС рэспублікі быў сфабрыкаваны шэраг спраў так званых «контррэвалюцыйных шпіёнскіх арганізацый». На надзвычайным XII Усебеларускім з'ездзе Саветаў (20 — 23 лістапада 1936 г. і 15 — 19 лютага 1937 г.) прынята Канстытуцыя Беларускай ССР 1937, вышэйшым органам дзяржаўнай улады вызначаны Вярхоўны Савет БССР, у перыяд паміж сесіямі — Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР.

Пасля нападу Германіі на Польшчу (1 верасня 1939 г.) Чырвоная Армія паводле рашэння ўрада СССР 17 верасня 1939 г. перайшла граніцу Польшчы і ўзяла «пад абарону» насельніцтва Заходняй Беларусі. Народны сход 28 — 30 кастрычніка 1939 г., Беласток, прыняў Дэкларацыю аб абвяшчэнні савецкай улады і ўз'яднанні Заходняй Беларусі з БССР. 12 лістапада 1939 г. сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняла закон аб Уз'яднанні Заходняй Беларусі з БССР. Гэтым была адноўлена тэрытарыяльная цэласнасць Беларусі, створаны ўмовы для кансалідацыі беларускай нацыі. Насельніцтва БССР пасля ўз'яднання склала 11 млн чалавек.

У Вялікую Айчынную вайну

На пачатку Вялікай Айчыннай вайны (22 чэрвеня 1941 г.) часці Чырвонай Арміі аказалі на тэрыторыі Беларусі ўпартае супраціўленне немцам. На франтах з ворагам змагаліся больш за 1,3 млн беларусаў і ўраджэнцаў рэспублікі. На захопленай немцамі тэрыторыі ва ўмовах акупацыйнага рэжыму разгарнулася партызанская і падпольная барацьба. 374 000 патрыётаў змагаліся ў партызанскіх атрадах і брыгадах, больш за 70 000 — у глыбокім падполлі. У канцы 1943 г. народныя мсціўцы ўтрымлівалі і кантралявалі каля 60% акупіраванай тэрыторыі рэспублікі. Ваеннае кіраўніцтва партызанскай барацьбой ажыццяўлялі Цэнтральны і Беларускі штаб партызанскага руху. У чэрвені — ліпені 1944 г. у ходзе Беларускай аперацыі 1944 БССР была поўнасцю вызвалена ад нямецкіх войскаў. Вайна нанесла рэспубліцы велізарныя страты. Былі спалены і зруйнаваны 209 гарадоў і раённых цэнтраў, 9200 вёсак. Рэспубліка страціла больш як палову нацыянальнага багацця. Паводле савецка-польскай дамоўленнасці са складу БССР Польшчы перададзены ў верасні 1944 г. Беластоцкая вобласць і некалькі раёнаў Брэсцкай вобласці.

БССР у пасляваенны час

Асноўны артыкул:Развіццё БССР у пасляваенны перыяд (1945 - 1991)

У 1945 г. БССР стала адной з краін-заснавальніц ААН. У 1946 г. Савет Народных Камісараў БССР пераўтвораны ў . Паводле Канстытуцыі БССР у 1955—1956 гг. былі зацверджаны дзяржаўны герб, гімн і сцяг рэспублікі. Дзякуючы самааданай працы беларускага народа, а таксама дапамозе іншых рэспублік СССР адраджалася разбураная вайной гаспадарка. Матэрыяльная база аднаўлялася праз цэнтралізаваныя пастаўкі, рээвакуацыю абсталявання беларускіх прадпрыемстваў з савецкага тылу, шэфскую і іншых дапамогаў працоўных калектываў усёй краіны. У 1944—1945 гг. у БССР было накіравана 38,2 тыс. адзінак тэхналагічнага абсталявання, 420 трактароў, 4 тыс. т. паліва, шмат сельгастэхнікі, будаўнічых матэрыялаў, тысячы кваліфікаваных спецыялістаў і іншае. У кароткі тэрмін узведзены аўтамабільны, трактарны, інструментальны заводы ў Мінску і дывановы камбіт у Віцебску, адноўлены Гомсельмаш, станкабудаўнічыя заводы ў Мінску, Гомелі, Віцебску, льнокамбінат у Оршы, БелДРЭС і іншае. Валавая прадукцыя прамысловасці ў 1950 г. перавысіла ўзровень 1940 г. на 15%.

З сярэдзіны 1950-х г. асноўнай умовай далейшага развіцця беларускай эканомікі з'яўлялася шматбаковае супрацоўніцтва БССР з іншымі рэспублікамі краінамі. З уводам у эксплуатацыю новых і рэканструкцыяй дзеючых прадпрыемстваў, укараненнем і вытворчасць дасягненняў навукі і тэхнікі штогод нарошчваўся эканамічны патэнцыял. У 1956—1985 былі пабудаваны і ўвайшлі ў строй 511 буйных прадпрыемстваў, сфарміраваўся магутны прамысловы комплекс рэспублікі. Аб'ём прадукцыі ў 1985 у параўнанні з 1960 вырас амаль у 9 разоў і перавысіў даваенны ўзровень у 38 разоў. Хутка нарошчвалі вытворчасць машінабудавання, хімічную і нафтахімічную прамысловасць, прадпрыемствы паліўна-энергетычнага комплексу. З будаўніцтвам Лукомскай, Бярозаўскай і Васілевіцкай ДРЭС, Мінскай і Наваполацкай ЦЭЦ сфарміравалася адзіная Беларуская энергетычная сістэма. У той жа час не надавалася належнага значэння праблемам экалогіі, захавання чысціні навакольнага асяроддзя. Драматычнымі для Беларусі сталіся вынікі Чарнобальскай катастрофы 1986 г.

У сельскай гаспадарцы першачарговай задачай было ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы, павышэнне культуры земляробства. У 1960—1985 колькасць трактароў у калгасах і саўгасах рэспублікі павялічылася амаль у 4 разы, збожжаўборачных камбайнаў — у 3,3 раза, грузавых аўтамабіляў — у 2,9 раза. Пастаўкі мінеральных угнаенняў сельскай гаспадарцы выраслі ў 7,7 раза. У 1986—1990 сярэднегадавая ўраджайнасць збожжавых ва ўсіх катэгорыях гаспадарак дасягнула 25,2 цэнтнераў з гектара супраць 7,1 цэнтнераў у 2-й палове 1950-х г. Вытворчасць мяса (у забойнай вазе) у 1990 г. склала 1181 тыс. тон супраць 402 тыс. тон у 1960 г. і 275 тыс. тон у 1940 г., вытворчасць малака ў параўнанні з 1960 г. вырасла больш як у 2 разы. Разам з тым у развіцці аграпрамысловым комплексу мелася шмат нявырашаных задач, у многіх гаспадарках калгасна-саўгасная вытворчасць была стратная. Няпоўнай была аддача асушаных зямель (іх плошча складала 2,5 млн га), жывёлагадоўля ў большасці гаспадарак развівалася экстэнсіўна. Не мела належнага ўзроўню развіццё перапрацоўчых галін, асабістых гаспадарак сельскіх жыхароў. Важным звяном народна-гаспадарчага комплексу БССР з'яўляўся транспарт, грузаабарот якога ў 1960—1990 гг. павялічыўся ў цэлым больш як у 3 разы.

Рост эканомікі забяспечыў паляпшэнне дабрабыту насельніцтва. Яго рэальныя даходы выраслі ў 1985 г. супраць 1970 г. у 1,7 раза. На пачатку 1990/1991 навучальнага года ўсімі формамі навучання ў БССР было ахоплена 3671 000 чалавек. Працавала 5429 агульнаадукацыйных школ, 147 сярэдніх спецыяльных і 33 вышэйшыя навучальныя ўстановы. У 1946—1990 ВНУ падрыхтавалі 2062 000 спецыялістаў. Значных поспехаў дасягнула навука. У 1987 г. у БССР існавала 167 навуковых устаноў, працавалі 44,5 тыс. навуковых супрацоўнікаў, у тым ліку 1085 дактароў і 14,1 тыс. кандыдатаў навук, займаліся ў аспірантуры каля 3 тыс. чалавек. Шэраг навуковых адкрыццяў вучоных БССР атрымалі сусветнае прызнанне.

Пашыралі і ўдасканальвалі працу культурна-асветніцкія ўстановы. У 1960 г. у рэспубліцы было выдадзена 1,6 тыс. назваў кніг і брашур, у 1985 г. — больш за 3,4 тыс. Адмоўным у развіцці культуры і грамадскіх навук было зніжэнне ўвагі да выкарыстання беларускай мовы, слаба аналізаваліся негатыўныя з'явы ў жыцці грамадства. Эканамічнае і культурнае развіццё БССР стварала аснову для пашырэння замежных сувязяў. У канцы 1980-х г. прадукцыя рэспублікі пастаўлялася амаль у 100 краін, асартымент экспарту ўключыў больш за тысячу найменняў. Канстытуцыя БССР 1978 г. вызначыла палітычную сістэму савецкага грамадства, элементамі якой з'яўляліся дзяржава, КПСС, грамадскія арганізацыя працоўныя калектывы. Кіраўнічай і накіравальнай сілай савецкага грамадства, ядром яго палітычнай сістэмы, дзяржаўных і грамадскіх арганізацый абвяшчалася Кампартыя савецкага Саюза.

З сярэдзіны 1980-х г. у БССР, як і ва ўсёй краіне, пачаўся працэс радыкальных пераўтварэнняў усіх бакоў грамадскага жыцця. Ключавое значэнне набылі праблемы рэфарміравання палітычнай сістэмы, дэмакратызацыі грамадства, дзяржаўнага будаўніцтва, пачала складвацца шматпартыйнасць. Адбыўся ўстаноўчы з'езд Беларускага народнага фронту «Адраджэньне» (24 — 25 чэрвеня 1989, Вільнюс), узніклі Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада (1991), Партыя народнай згоды (1992) і іншыя. Паводле закону Вярхоўнага Савета БССР ад 26 студзеня 1990 г. «Аб мовах у Беларускай ССР» былі зроблены захады на больш шырокае выкарыстанне беларускай мовы, у тым ліку ў школах, установах, сродках масавай інфармацыі. 4 сакавіка 1990 г. на пашыранай дэмакратычнай аснове прайшлі выбары народных дэпутатаў БССР і мясцовых Саветаў. 27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, 25 жніўня 1991 — Закон аб наданні статуса канстытуцыйнага закону гэтай Дэкларацыі.

Пасля падзей у Маскве 19 — 21 жніўня 1991 г. (гл. ДКНС) Вярхоўны Савет БССР 25 жніўня прыпыніў дзейнасць КПБ — КПСС на тэрыторыі Беларусі. 19 верасня 1991 г. 6-я нечарговая сесія Вярхоўнага Савета рэспублікі перайменавала БССР у Рэспубліку Беларусь.

Дзяржаўны лад

Да 1991 года найвышэйшым заканадаўчым органам рэспублікі быў — Вярхоўны Савет Беларускай ССР (з 1919 да 1938 гг. — Цэнтральны выканаўчы камітэт БССР), які абіраў пастаянна дзейны орган Вярхоўнага Савета БССР, падсправаздачны яму ва ўсёй сваёй дзейнасці — Прэзідыум Вярхоўнага Савета Беларускай ССР.

Эканоміка

Асноўны артыкул:Эканоміка Беларускай ССР

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Насельніцтва

Гл. таксама

  • Беларускае цэнтральнае бюро пры Народным камісарыяце асветы РСФСР

Спасылкі

  • На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік

Азербайджанская ССР | Армянская ССР | Беларуская ССР | Грузінская ССР | Казахская ССР | Кіргізская ССР |
Латвійская ССР | Літоўская ССР | Малдаўская ССР | Расійская СФСР | Таджыкская ССР | Туркменская ССР |
Узбекская ССР | Украінская ССР | Эстонская ССР

Карэла-Фінская ССР (1940—1956) | Закаўказская СФСР (1922—1936)

 


Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Інфармацыю Аб

Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка


  • user icon

    Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка beatiful post thanks!

    29.10.2014


Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Вы праглядаеце суб'ект
Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка што, Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка хто, Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Роберт Салоў

Роберт Салоў

23 жніўня 1924(1924-08-23) (91 год) Месца нараджэння Бруклін, Нью-Ёрк, ЗША Грамадзянства ЗША...
Студзёнкі

Студзёнкі

Назву Студзёнкі маюць:Населеныя пункты Беларусь Мінская вобласць:Студзёнкі — вёска ў Вілейскім р...
Македонская грэкакаталіцкая царква

Македонская грэкакаталіцкая царква

Македонская грэкакаталіцкая царква — адна з усходнекаталіцкіх цэркваў, якія прытрымліваюцца віз...
Горад Хайдарабад, Індыя

Горад Хайдарабад, Індыя

Хайдарабад (хіндзі:नई दिल्ली) — агульная сталіца абодвух індыйскіх штатаў Андхра-Прадэш і Тэлангана...