Бедная рыфма


Бе́дная ры́фма — тэрмін, якім абазначаюць шэраг бедных на сугуччы рыфмаў.

Да беднай рыфмы перш за ўсё адносіцца мужчынская адкрытая рыфма, у якой супадаюць толькі галосныя гукі: люблю́ — маю́, край — быва́й, пайшо́ў — зноў і г. д. Не вызначаецца багаццем сугуччаў і мужчынская закрытая рыфма, у якой не супадаюць пераднаціскныя зычныя: ног — даро́г, дым — ім, сцяг — вяка́х і г. д.

Як бедная рыфма ўспрымаюцца таксама аднародныя граматычныя рыфмы, асабліва пры злоўжыванні імі. У першую чаргу гэта адносіцца да т. зв. флексійных рыфмаў — дзеяслоўных (хо́дзіць — паво́дзіць, пыта́е — сяда́е) і назоўнікавых (нага́мі — сцяга́мі, васілё́чак — звано́чак).

У паэтычным творы бедныя рыфмы звычайна выступаюць побач з іншымі сугуччамі, гукавымі паўторамі, з багатымі і глыбокімі рыфмамі, што ў значнай ступені кампенсуе іх гукавую малапрыкметнасць.

Літаратура

  • Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік — 3-е выд., дапрац. і дапоўн.. — Мінск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2000 экз. — ISBN 985-08-0598-6.
  • Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1000 экз. — ISBN 985-11-0197-4.



Бедная рыфма Інфармацыю Аб

Бедная рыфма


  • user icon

    Бедная рыфма beatiful post thanks!

    29.10.2014


Бедная рыфма
Бедная рыфма
Бедная рыфма Вы праглядаеце суб'ект
Бедная рыфма што, Бедная рыфма хто, Бедная рыфма апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Возера Лебядзіна

Возера Лебядзіна

 Беларусь Рэгіён Віцебская вобласць Даўжыня 0,37 км Шырыня 0,35 км Плошча 0,09 ...
Аляксандр Валянцінавіч Вампілаў

Аляксандр Валянцінавіч Вампілаў

19 жніўня 1937(1937-08-19) Месца нараджэння: гор. Чаромхава, Іркуцкая вобласць, Расія Да...
Стасеўка (Бабруйскі раён)

Стасеўка (Бабруйскі раён)

Ста́сеўка1 трансліт: Stasieŭka, руск: Стасевка — вёска ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці ...
Паўднёвая Азія

Паўднёвая Азія

Паўднёвая Азія (бенг.: দক্ষিণ এশিয়া, мальд.: ދެކުނު އޭޝިޔާ, гудж.: દક્ષિણ એશિયા, хіндзі: दक्षिण एशि...