TR | RU | UK | KK | EN |

Бахрэйн

бахрэйн
Каардынаты: 26°04′03″ пн. ш. 50°33′04″ у. д. / 26.0675° пн. ш. 50.551111° у. д. (G) (O) (Я)26.0675, 50.551111

Гімн: «Наш Бахрэйн» Дата незалежнасці 14 жніўня 1971 (ад Вялікабрытаніі) Афіцыйная мова Арабская Сталіца Манама Найбуйнейшыя гарады Манама Форма кіравання Абсалютная манархія Кароль
Прэм'ер-міністр
Хамад аль-Халіфа
Халіфа аль-Халіфа Дзярж. рэлігія Іслам Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні 184-я ў свеце
750 км²
0% Насельніцтва
• Ацэнка (2011)
• Шчыльнасць
1 234 571 чал. (155-я)
1189,5 чал./км² Валюта Бахрэйнскі дынар Інтэрнэт-дамен .bh Тэлефонны код +973 Часавы пояс +3 Карта Выгляд з космасу

Бахрэ́йн (араб. ‏البحرين‎‎), Карале́ўства Бахрэ́йн (араб. مملكة البحرين‎‎) — дзяржава размешчаная на архіпелагу з 33 астравоў у заліве Сальва паміж усходнім узбярэжжам Саудаўскай Аравіі і Катарскім паўвостравам. Агульная плошча ўсіх астравоў — 703 кв. км. Самы вялікі з іх — востраў Бахрэйн (587 кв. км), другі па велічыні — востраў Мухарак (21 кв. км). Востраў Бахрэйн злучаны з усходнім узбярэжжам Саудаўскай Аравіі 26-кіламетровай дамбай-мостам. Сталіца — г. Манама. Краіна падзеленая на пяць адміністрацыйных адзінак: Манама, Мухарак, паўночны, паўднёвы і цэнтральны акругі. Афіцыйная мова — арабская, шырока распаўсюджана англійская. Частка насельніцтва гаворыць на фарсі. Валюта — бахрэйнскі дынар.

Дзяржаўная рэлігія — іслам. Яго вызнаюць 85 % насельніцтва (60 % — шыіты і 25 % — суніты, у лік якіх уваходзіць кіруючая сям'я). Шыіцкая суполка негатыўна настроеная ў дачыненні да кіруючай суніцкай меншасці. Прадстаўнікі іншых рэлігій (хрысціянства, індуізм і інш.) складаюць 15 % насельніцтва. У Каралеўстве дзейнічае таксама невялікі прыход Антыёхійскай праваслаўнай царквы.

Клімат на Бахрэйне блізкі да трапічнага. Сярэдняя тэмпература студзеня — +17 °C, ліпеня — +37 °C, улетку высокая вільготнасць. За год выпадае ў сярэднім каля 90 мм ападкаў.

Змест

  • 1 Насельніцтва
  • 2 Дзяржаўны лад
  • 3 Знешняя палітыка
  • 4 Эканоміка
  • 5 Спасылкі

Насельніцтва

Насельніцтва Бахрэйна — больш 1 230 тыс. чал. (снежань 2010 г., адзнака), з якіх 62 % — бахрэйнцы-арабы, многія іранскага паходжання. Астатняя частка — імігранты, у асноўным выхадцы з азіяцкіх краін, якія складаюць 67 % эканамічна актыўнага насельніцтва Бахрэйна. Сярэднегадавы прырост карэннага насельніцтва складае 2,4 %, сярод імігрантаў — 2,9 %. Узровень беспрацоўя дасягае 23 %. Працаўладкаванне беспрацоўнай моладзі з'яўляецца адной з прыярытэтных задач эканамічнай палітыкі.

Дзяржаўны лад

Канстытуцыйная манархія. Канстытуцыя, якая абвясціла Каралеўства, прынятая ў 2002 годзе. Глава дзяржавы — кароль Хамад Бэн Іса Аль Халіфа (1999—2002 — эмір Дзяржавы Бахрэйн). Функцыянуе двухпалатны парламент — Нацыянальны сход. Палата дэпутатаў, якая складаецца з 40 дэпутатаў, абіраецца шляхам усеагульнага таемнага галасавання, члены верхняй палаты (40 дэпутатаў Кансультатыўнага савета) прызначаюцца каралём. У лістападзе — снежні 2006 адбыліся выбары ў Палату дэпутатаў 2-га склікання. У лютым 2007 года сфармаваныя кіруючыя органы і камітэты. Старшыня Нацсходу і Палаты дэпутатаў — Халіфа аз-Захрані, Старшыня Кансультатыўнага савету (Шуры) — Алі Бэн Салех ас-Салех.

Хоць палітычныя партыі фармальна забароненыя, у краіне дапускаецца дзейнасць палітычных арганізацый (іх зарэгістравана 14). Унутрыпалітычная сітуацыя ў Бахрэйне цвёрда кантралюецца кіруючай каралеўскай сям'ёй.

Знешняя палітыка

Бахрэйн трымаецца ўзважанага, неканфрантацыйнага знешнепалітычнага курсу, накіраванага на ўмацаванне рэгіянальнай стабільнасці і бяспекі.

Каралеўства, дэманструе падтрымку крокаў амерыканскай адміністрацыі ў найболей значных пунктах, уключаючы Ірак і блізкаўсходняе ўрэгуляванне. Кіраўніцтва краіны займае ў дачыненні Ірана і «іранскай ядзернай праблемы» (ІЯП) даволі гнуткую пазіцыю.

Бахрэйн цесна каардынуе сваю пазіцыю па асноўных міжнародных праблемах з удзельнікамі ССАДПЗ і ЛАД. Традыцыйным знешнепалітычным партнёрам сярод еўрапейскіх дзяржаў застаецца Вялікабрытанія. У кантактах з Францыяй і Германіяй пераважае гандлёва-эканамічны аспект. На ўзаемавыгаднай аснове будуюцца адносіны са краінамі азіяцкага рэгіёна, першым чынам з Індыяй, Японіяй, Кітаем, Тайландам, Малайзіяй, Філіпінамі.

Эканоміка

Паводле класіфікацыі ААН, індэкс сацыяльна-эканамічнага развіцця Бахрэйна складае 0,846 — трэцяе месца сярод арабскіх краін і 43-я ў свеце.

Бахрэйн мае высокія паказчыкі эканамічнага росту (у 2007 — 7,8 %.). ВУП — 9,84 млрд дол. ЗША (18,44 тыс. дол. на душу насельніцтва). Інфляцыя — 5 %. Прыбытковая частка бюджэту (3,2 млрд дол. ЗША) на 74 % фарміравалася за кошт паступленняў ад экспарту вуглевадародаў і іх вытворных. Дэфіцыт бюджэту — 550 млн дол. ЗША. Курс бахрэйнскага дынара да долара ЗША складае 0,376 бахр. дынара за долар (май 2008). Дзяржаўны доўг — 1,85 млрд дол. (13,9 % ВУП), золатавалютныя рэзервы — 2,75 млрд дол.

Структура ВУП выглядае наступным чынам: сектар паслуг — 56 %, прамысловасць — 43 %, сельская гаспадарка 1 %. У сферы паслуг вылучаюцца фінансавы сектар (25 % ВУП) і турызм (11 %), у прамысловасці — нафтаздабыча і нафтаперапрацоўка (26 %), вытворчасць алюмінію (8 %).

Здабыча нафты ў сувязі са збядненнем радовішчаў паменшылася на 11 % да 68 млн барэляў. Перапрацоўка вуглевадароднай сыравіны склала 96 млн барэляў — прырост на 2,8 %. Здабыта 12 млрд куб. м прыроднага газу. Вытворчасць алюмінію пасля запуску пятай лініі кампаніі «ALBA» значна ўзрасло і склала 750 тыс. тон (прырост на 29 %).

Дзяржаўная энергасістэма агульнай агульнай вызначанай магутнасцю ў 1850 МВт. Cярэднягадавы узровень спажывання электраэнергіі складае 1760 МВт*г і павялічваецца на 7 % у год, што ў хуткім часе можа абмежаваць патэнцыял эканамічнага росту. Каля 50 % патрэбнасцяў краіны ў прэснай вадзе забяспечваецца апрасняльнымі станцыямі.

Кансалідаваныя актывы банкаўскага сектара дасягнулі 140 млрд дол. (прырост 7,2 %), у тым ліку афшорных банкаў — 105 млрд, камерцыйных — 16 млрд, інвестыцыйных — 11 млрд, ісламскіх — 7 млрд. Колькасць фінансавых арганізацый узрасло да 367.

Капіталізацыя фондавага рынку перавышае 16 млрд дол. На біржы катыруюцца каштоўныя паперы 45 кампаній, вядзецца гандаль аблігацыямі. З ліпеня 2005 пачалося вылічэнне індэксу Доў-Джонс Бахрэйн.

Важнай крыніцай паступленняў у бюджэт з'яўляецца турызм (больш 1 млрд дол.). Штогод краіну наведвае не меней 5 млн турыстаў, галоўным чынам з суседніх дзяржаў Персідскага заліва.

Сельская гаспадарка з прычыны недахопу прыдатных земляў і недахопу вады развіта слаба, агульная плошча зямель, якія апрацоўваюцца — 4 тыс. гектараў.

У сферы знешнеэканамічнай дзейнасці падпісана і ратыфікавана Дамова аб вольным гандлі паміж ЗША і Бахрэйнам. Тым не менш, для практычнага пачатку дзеяння дамовы неабходна прыняцце ў Каралеўстве шэрагу законаў, першым чынам у сферы аховы інтэлектуальнай уласнасці. Бахрэйн падтрымлівае інтэграцыйныя працэсы ў рамках ССАДПЗ, у тым ліку імкненне да ўводзін адзінай валюты.

Сальда гандлёвага балансу — 2,1 млрд дол. (экспарт — 10 млрд, імпарт — 7,9 млрд.). Галоўныя артыкулы экспарту: нафта і нафтапрадукты (7,8 млрд.), алюміній (1,3 млрд.); імпарту — нафтапрадукты (з Саудаўскай Аравіі), машыны і электраабсталяванне.

Галоўныя гандлёвыя партнёры: Саудаўская Аравія (4,1 млрд дол.), ЗША (803 млн.), Японія (665 млн.), Аўстралія (350 млн.), Германія (239 млн.).

Спасылкі

  • Бахрэйн на сайце «Сусветная геаграфія»
  • Карта Бахрэйна
  • Турызм у Бахрэйне
Краіны Азіі

Аб'яднаныя Арабскія Эміраты | Азербайджан² | Аман | Арменія | Афганістан | Бангладэш | Бахрэйн | Бруней | Бутан | В'етнам | Грузія² | Егіпет¹ | Емен | Іарданія | Ізраіль | Інданезія | Індыя | Ірак | Іран | Казахстан² | Камбоджа | Катар | Кіпр | Кітай | Кувейт | Кыргызстан | Лаос | Ліван | Малайзія | Мальдывы | Манголія | М'янма | Непал | Пакістан | Паўднёвая Карэя | Паўночная Карэя | Расія² | Саудаўская Аравія | Сінгапур | Сірыя | Таджыкістан | Тайланд | Туркменістан | Турцыя² | Узбекістан | Усходні Тымор | Філіпіны | Шры-Ланка | Японія

Дзяржавы і краі са спрэчным статусам: Абхазія | Азад Кашмір | Вазірыстан | Дзяржава Ва | Дзяржава Шан | Заходні бераг ракі Іардан | Іракскі Курдыстан | Нагорна-Карабахская Рэспубліка | Палесцінская аўтаномія | Паўднёвая Асеція | Паўночны Кіпр | Тайвань

Залежныя тэрыторыі: Брытанская тэрыторыя ў Індыйскім акіяне | Ганконг | Макаа

¹ У асноўным у Афрыцы  ² Часткова ў Еўропе   Краіны ля Персідскага заліва

БахрэйнІракІранКатарКувейт • Аб'яднаныя Арабскія Эміраты • Аман • Саудаўская Аравія

  Краіны Аравійскага паўвострава

БахрэйнЕменКатарКувейт • ААЭ • Аман • Саудаўская Аравія

  Ліга арабскіх дзяржаў

ААЭ • АлжырАманБахрэйнДжыбуціЕгіпетЕменІарданіяІрак • Каморы • КатарКувейтЛіванЛівіяМарокаМаўрытаніяПалесцінаСамаліСаудаўская АравіяСірыя • Судан • Туніс

  Арганізацыя ісламскага супрацоўніцтва

ААЭ | Азербайджан | Албанія | Алжыр | Аман | Афганістан | Бангладэш | Бахрэйн | Бенін | Бруней | Буркіна-Фасо | Габон | Гамбія | Гаяна | Гвінея | Гвінея-Бісау | Джыбуці | Егіпет | Емен | Іарданія | Інданезія | Ірак | Іран | Казахстан | Камерун | Каморы | Катар | Кот-д'Івуар | Кувейт | Кыргызстан | Ліван | Лівія | Мазамбік  | Малайзія | Малі | Мальдывы | Марока | Маўрытанія |Нігер | Нігерыя | Пакістан | Палесціна | Самалі | Саудаўская Аравія | Сенегал | Сірыя | Судан | Сурынам | Сьера-Леонэ | Таджыкістан | Тога | Туніс | Туркменістан | Турцыя | Уганда | Узбекістан | Чад

Дзяржавы-назіральнікі: Боснія і Герцагавіна | Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка | Расія | Тайланд Мусульманскія арганізацыі і абшчыны — назіральнікі: Нацыянальна-вызваленчы фронт маро | Паўночны Кіпр Міжнародныя арганізацыі — назіральнікі: Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва | Арганізацыя Аб'яднаных Нацый | Афрыканскі саюз | Ліга арабскіх дзяржаў | Рух недалучэння  

бахрэйн


Бахрэйн Інфармацыю Аб

Бахрэйн


  • user icon

    Бахрэйн beatiful post thanks!

    29.10.2014


Бахрэйн
Бахрэйн
Бахрэйн Вы праглядаеце суб'ект
Бахрэйн што, Бахрэйн хто, Бахрэйн апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Роберт Салоў

Роберт Салоў

23 жніўня 1924(1924-08-23) (91 год) Месца нараджэння Бруклін, Нью-Ёрк, ЗША Грамадзянства ЗША...
Студзёнкі

Студзёнкі

Назву Студзёнкі маюць: Населеныя пункты Беларусь Мінская вобласць: Студзёнкі — вёска ў Вілейскім р...
Македонская грэкакаталіцкая царква

Македонская грэкакаталіцкая царква

Македонская грэкакаталіцкая царква — адна з усходнекаталіцкіх цэркваў, якія прытрымліваюцца віз...
Горад Хайдарабад, Індыя

Горад Хайдарабад, Індыя

Хайдарабад (хіндзі: नई दिल्ली) — агульная сталіца абодвух індыйскіх штатаў Андхра-Прадэш і Тэлангана...

Выпадковыя Артыкула (searchxengine.com)

Аманіту (головоногого)

Аманіту (головоногого)

Ammonoidea Zittel, 1884 Атрады і тэрміны існавання Agoniatitida (D-T1) Goniatitida (D2-P) Clymen
Знаменскі, Анатоль Дзмітрыевіч

Знаменскі, Анатоль Дзмітрыевіч

Знаменскі Анатоль Дзмітрыевіч Дата нараджэння: 1 мая 19231923-05-01 Месца нараджэння: Ежовка,
Фелтону, Рэбека Латимер

Фелтону, Рэбека Латимер

Ребéкка Эн Лáтимер Фéлтон англ Rebecca Ann Latimer Felton; 10 чэрвеня 1835 года, Деке
Волжскі 109-й пяхотны полк

Волжскі 109-й пяхотны полк

17 мая 1797 г. - 1918 Краіна Расія Уваходзіць у 28-я Пех. дзіў. (20-й арм. Корп.) Тып пяхота