TR | RU | UK | KK | EN |

Батсвана


Каардынаты: 21°46′00″ пд. ш. 24°02′00″ у. д. / 21.766667° пд. ш. 24.033333° у. д. (G) (O) (Я)-21.766667, 24.033333

Дэвіз: «Pula
(бел.: Няхай пойдзе дождж)» Гімн: «Fatshe leno la rona» На жаль, у вашым браўзеры адключаны JavaScript, ці не маецца патрабаванага прайгравальніка.
Вы можаце загрузіць ролік ці загрузіць прайгравальнік для прайгравання роліка ў браўзеры. Дата незалежнасці 30 верасня 1966 (ад Вялікабрытаніі) Афіцыйныя мовы англійская і тсвана Сталіца Габаронэ Найбуйнейшыя гарады Габаронэ Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка Прэзідэнт
Віцэ-прэзідэнт
Ян Кхама
Мампаці Мерафхэ Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні 47-я ў свеце
581 730 км²
2,6% Насельніцтва
• Ацэнка (2001)
• Шчыльнасць
1 990 876 чал. (146-я)
3,4 чал./км²  (229-я) ВУП (ППЗ)
  • Разам (2008)
  • На душу насельніцтва
$26,563 млрд  (107-ы)
$14 906  (61-ы) ВУП (намінал)
  • Разам (2010)
  • На душу насельніцтва
$12,501 млрд  (114-ы)
$6 796  (71-ы) ІРЧП (2007) ▲ 0,694 (сярэдні) (125-ы) Валюта Пула Інтэрнэт-дамен .bw Тэлефонны код +267 Часавы пояс +2

Батсва́на (англ.: Botswana, тсвана: Botswana), Рэспу́бліка Батсва́на (англ.: Republic of Botswana, тсвана: Lefatshe la Botswana) — дзяржава размешчаная на паўднёвым захадзе Афрыканскага кантынента. Мяжуе на поўначы з Замбіяй, на паўночным усходзе — з Зімбабвэ, на поўдні і паўднёвым усходзе — з ПАР, на захадзе — з Намібіяй. Выхаду да мора не мае. Плошча тэрыторыі — 600,4 тыс. кв. км. У адміністрацыйным дачыненні Батсвана падзеленая на 14 акруг, у тым ліку 5 гарадскіх. Сталіца — г. Габаронэ (каля 180 тыс. чал.). Іншыя буйныя гарады — Франсістаўн, Лабатсэ, Селебэ-Піквэ. Насельніцтва — больш 1,8 млн чал. Нацыянальнае свята — Дзень незалежнасці (30 верасня). Грашовая адзінка — пула (1 дол. ЗША=6,35 пул). Афіцыйныя мовы — англійская, сетсвана.

Клімат на большай частцы краіны субтрапічны, на поўначы — трапічны. Самыя зімныя месяцы — чэрвень-ліпень (уначы тэмпература апускаецца да 0 °C, днём паднімаецца да +27 °C); самыя гарачыя — снежань-студзень (максімальная тэмпература ўначы — да +35 °C, днём — да +45 °C); верасень-красавік — сезон дажджоў. 80 % тэрыторыі Батсваны займае пустыня Калахары.

Змест

  • 1 Насельніцтва
  • 2 Гісторыя
  • 3 Дзяржаўны лад
  • 4 Эканоміка
  • 5 Культура
  • 6 Некаторыя гарады
  • 7 Гл. таксама
  • 8 Зноскі

Насельніцтва

Асноўнае насельніцтва Батсваны складаюць народнасці тсвана (больш 50 %), бакаланга (ок. 11 %) і інш. Каля 5 % жыхароў краіны — еўрапейцы і выхадцы з Азіі. Штогадовы прырост насельніцтва — 2,4 %. У гарадах пражывае больш 50 % насельніцтва краіны.

Каля 60 % батсванцаў вызнаюць хрысціянства, у асноўным пратэстанцкага толку, 30 % прытрымваюцца мясцовых традыцыйных вераванняў.

Асноўнай праблемай для краіны з'яўляецца эпідэмія ВІЧ/СНІД. Па афіцыйных дадзеных, адсотак хворых СНІД і ВІЧ-інфікаваных складае 17,1 %. У сувязі з масавым распаўсюджваннем СНІДу сярэдняя працягласць жыцця ў апошняе дзесяцігоддзе знізілася з 65 гадоў у 1991 да 55 гадоў у 2005. Дзіцячая смяротнасць складае 56 на 1000 нованароджаных.

Гісторыя

Плямёны тсвана, якія засяляюць тэрыторыю цяперашняй Батсваны, раней жылі ў Трансваалі, з'явіліся на тэрыторыі сучаснай Батсваны ў канцы 17 — пачатку 18 ст. Да пачатку 19 ст. яны былі аб'яднаныя ў некалькі буйных плямёнаў. У 1885, асцерагаючыся акупацыі з боку бураў, правадыры плямёнаў звярнуліся да Вялікабрытаніі з просьбай аб абвяшчэнні Бечуаналенда брытанскім пратэктаратам. У 1965 Вялікабрытанія пагадзілася на наданне Бечуаналенду ўнутранага самакіравання, пасля чаго 30 верасня 1966 Бечуаналенд быў абвешчаны незалежнай Рэспублікай Батсвана. Першым прэзідэнтам краіны стаў правадыр тсвана С. Кхама.

Дзяржаўны лад

Батсвана — парламенцкая рэспубліка. Паводле прынятай у 1966 Канстытуцыі прэзідэнтам на пяцігадовы тэрмін становіцца лідар партыі, якая перамагла на парламенцкіх выбарах, які адначасова з'яўляецца главой урада і галоўнакамандуючым узброенымі сіламі. Прэзідэнт краіны — Серэтсе Кхама Ян Кхама, абраны таемным галасаваннем Нацыянальнай Асамблеі 1 красавіка 2008 пасля датэрміновай добраахвотнай адстаўкі былога главы дзяржавы Ф. Магаэ (за год да заканчэння тэрміна паўнамоцтваў).

Вышэйшы заканадаўчы орган — Нацыянальная Асамблея, якая складаецца з 64 дэпутатаў (57 з іх абіраюцца на 5 гадоў на аснове ўсеагульнага выбарчага права, 4 прызначаюцца Прэзідэнтам). У склад парламента ўваходзяць таксама Прэзідэнт, генеральны пракурор і Спікер. Спікер Нацыянальнай Асамблеі — Патрык Балопі. Кансультатыўным органам пры парламенце з'яўляецца Палата правадыроў, якая складаецца з 35 членаў. Чарговыя парламенцкія выбары прызначаныя на 2009.

У цяперашні час маецца 14 партый. Кіруючай партыяй з'яўляецца Батсванская дэмакратычная партыя (БДП). Прэзідэнт БДП — Ф. Магаэ. У 2004 ад БДП у парламент было абрана 44 дэпутата. Асноўныя апазіцыйныя партыі прадстаўленыя «альянсам трох», яны маюць у парламенце 12 месцаў. У альянс уваходзяць: Батсванскі нацыянальны фронт (БНФ), лідар партыі — О. Маўпа; Батсванская народная партыя (БНП), лідар партыі — Бернард Балікані, і Батсванскі рух альянсу (БРА), лідар партыі — Л. Сеташваела. Партыя батсванскага кангрэса (ПБК, лідар партыі — Г. Салешанда), якая дзейнічала на выбарах 2004 самастойна, атрымала ў Нацасамблее адно месца.

Федэрацыя прафсаюзаў Батсваны (ФПБ) здзяйсняе кіраўніцтва ўсімі прафаб'яднаннямі краіны. Членамі ФПБ з'яўляюцца каля 30 % якія працуюць па найме.

Урад — вышэйшы выканаўчы орган, складаецца з прэзідэнта, віцэ-прэзідэнта і 16 міністраў. Усе члены Урада з'яўляюцца членамі парламента.

Судовую сістэму Батсваны складаюць мясцовыя і гарадскія суды, а таксама Вярхоўны і Апеляцыйны суды.

Эканоміка

Батсвана валодае багатымі радовішчамі дыяментаў, медна-нікелевай сыравіны, каўстычнай соды, каменнага вугля (выведаныя запасы вугля ацэньваюцца ў 17 млрд т.). Маюцца таксама запасы золата, урана, цынку, плацінавых руд, волава, жалеза, серабра, хромавых руд, азбесту, тальку, агатаў.

Сацыяльна-эканамічнае становішча досыць стабільнае. Па сярэднім прыбытку на душу насельніцтва Батсвана займае адно з першых месцаў на Афрыканскім кантыненце (каля 4,5 тыс. дол. ЗША). Паводле ацэнак, аб'ём ВУП у 2007 перавысіў 10 млрд дол. ЗША, тэмпы эканамічнага росту ў 2007 склалі каля 5-6 %, дзяржаўныя золатавалютныя рэзервы — звыш 7 млрд дол. Батсвана не мае знешняй запазычанасці. Узровень беспрацоўя — парадку 17 %, інфляцыі — 10 %.

Аснову эканомікі краіны складае горназдабыўная прамысловасць (доля ў ВУП — больш 60 %), якая дае звыш 70 % усіх валютных паступленняў. Па аб'ёме здабычы дыяментаў Батсвана займае адно з кіроўных месцаў у свеце (у 2007, паводле ацэнцы, аб'ём здабычы склаў 35 млн карат). У маі 2006 ўрад Батсваны і кіраўніцтва «Дэ Бірс» падпісалі пакет дамоўленасцяў, паводле якога ў Габароне створана сумеснае прадпрыемства «ДТС Батсвана» па сартаванні і ацэнцы дыяментаў, якія здабываюцца кампаніяй «Дэбсвана». У лістападзе 2007 паміж «ДТС Батсвана» і 16 зарэгістраванымі ў краіне прадпрыемствамі па агранцы дыяментаў падпісана дамова, якая вызначае ўмовы забеспячэння згаданых прадпрыемстваў дыяментам-сырцом на бліжэйшыя 3 гады.

Вядзецца таксама здабыча вугля, медна-нікелевага канцэнтрату, золата.

На сферу паслуг прыходзіцца больш 22 % ВУП. У сектарах эканомікі «немінеральных галін» (лёгкая прамысловасць, будаўніцтва, гандаль, транспарт) рост складае каля 2 %.

Паліўна-сыравінная база развітая слаба. Батсвана залежыць у сферы электразабеспячэння і нафтапрадуктаў ад паставак з ПАР. У мэтах выпраўлення сітуацыі ўрад рэалізуе комплекс мер па пашырэнні наяўных і будаўніцтву новых энергасістэм, якія ў перспектыве дазволяць Батсване задаволіць уласныя патрэбнасці ў электраэнергіі. Кіраўніцтва краіны праводзіць курс на дыверсіфікаванне эканомікі, заахвочванне свабоднага прадпрымальніцтва, шырокае прыцягненне замежнага капіталу.

У сельскай гаспадарцы занята каля 30 % працаздольнага насельніцтва, хоць доля яго ў ВУП — парадку 3 %. Найважнай галіной з'яўляецца жывёлагадоўля экстэнсіўнага тыпу, пераважна мяснога напрамку. На яго прыпадае 80 % прадукцыі аграрнай сферы. Вырошчваецца кукуруза, проса, сорга, сланечнік, бавоўна. Разам з тым земляробства забяспечвае толькі каля паловы штогадовай патрэбнасці краіны ў зерневых. Недахоп харчавання пакрываецца за рахунак імпарту.

У знешнім гандлі Батсвана мае дадатнае сальда. Асноўныя гандлёвыя партнёры — дзяржавы-члены Паўднёваафрыканскага мытнага саюза і краіны ЕС.

У структуры экспарту пераважаюць дыяменты, медна-нікелевы канцэнтрат, мяса і мясная прадукцыя, тэкстыль. У імпарце найбольшая ўдзельная вага прыходзіцца на харчовыя тавары, машыны і абсталяванне, электратэхнічныя вырабы і хімічную прадукцыю. Больш 70 % імпарту паступае з ПАР.

Доля турызму ў ВУП складае каля 5 %, у гэтай галіне занята 12 % працаздольнага насельніцтва. Кіраўніцтва краіны надае вялікую ўвагу развіццю турызму. Ставіцца задача (2008) павялічыць у бліжэйшыя 5 гадоў долю турызму ў ВУП у 2 разы.

Батсвана мае досыць разгалінаваную транспартную інфраструктуру: чыгункі — 900 км; аўтамабільныя — 20 тыс. км, з іх 5 тыс. км — з цвёрдым пакрыццём. Міжнародныя аэрапорты маюцца ў Габароне, Касане і Маунге.

Культура

Пачатковай адукацыяй ахоплена больш 90 % дзяцей. У цяперашні час каля 81 % насельніцтва старэй 15 гадоў мае пачатковую і сярэднюю адукацыю. У краіне ёсць адзін дзяржаўны ўніверсітэт (адкрыты ў Габароне ў 1982), адкрыццё другога плануецца ў 2008. Вялікая колькасць студэнтаў атрымоўвае адукацыю за мяжой (ПАР, Вялікабрытанія, ЗША, Аўстралія).

У Батсване выходзіць штодзённая ўрадавая газета Daily News і шэраг незалежных газет: The Botswana Gazette, Botswana Guardian, Mmegi, The Voice і інш. У 1978 у краіне было створана ўрадавае інфармацыйнае агенцтва BOPA, у 1965 — нацыянальная радыёвяшчальная кампанія «Радыё Батсваны», у 1998 — нацыянальная тэлевізійная служба.

Некаторыя гарады

  • Горад Габаронэ
  • Горад Ганзі
  • Горад Чабонг
  • Горад Кан'е
  • Горад Масунга
  • Горад Махалап'е
  • Горад Маўн
  • Горад Франсістаўн

Гл. таксама

  • Цадзіла

Зноскі

  1. ↑ 1,0 1,1 CIA. Botswana. The World Factbook (2009). Праверана 3 лютага 2010.
  2. ↑ 2,0 2,1 2,2 2,3 Botswana. International Monetary Fund. Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2011. Праверана 1 кастрычніка 2009.
Афрыканскі Саюз

Алжыр | Ангола | Батсвана | Бенін | Буркіна-Фасо | Бурундзі | Габон | Гамбія | Гана | Гвінея* | Гвінея-Бісау | Джыбуці | Рэспубліка Конга">Дэмакратычная Рэспубліка Конга | Егіпет | Замбія | Зімбабвэ | Каба-Вердэ | Камерун | Каморскія Астравы | Кенія | Кот-д'Івуар | Лесота | Ліберыя | Лівія | Мадагаскар* | Мазамбік | Малаві | Малі | Маўрыкій | Маўрытанія* | Намібія | Нігер | Нігерыя | Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка | Паўднёвы Судан | Руанда | Рэспубліка Конга | Самалі | Сан-Тамэ і Прынсіпі | САДР | Свазіленд | Сейшэльскія Астравы | Сенегал | Судан | Сьера-Леонэ | Танзанія | Тога* | Туніс | Уганда | Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка | Чад | Экватарыяльная Гвінея | Эрытрэя | Эфіопія

* Членства прыпынена  


Батсвана Інфармацыю Аб

Батсвана


  • user icon

    Батсвана beatiful post thanks!

    29.10.2014


Батсвана
Батсвана
Батсвана Вы праглядаеце суб'ект
Батсвана што, Батсвана хто, Батсвана апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Летні сад

Летні сад

Летні сад (руск.: Ле́тний сад) — паркавы ансамбль, помнік садова-паркавага мастацтва першай трэ...
Хутар Высокія

Хутар Высокія

Высо́кія[1] (трансліт.: Vysokija, руск.: Высокие) — хутар у Воранаўскім раёне Гродзенскай вобла...
Канстытуцыя Венгрыі

Канстытуцыя Венгрыі

Канстытуцыя Венгрыі (венг.: A Magyar Köztársaság alkotmánya) — асноўны закон Венгрыі, прыняты 1...
Дзень святой Люсіі

Дзень святой Люсіі

Дзень святой Люсіі — свята, якое адзначаецца 13 снежня ў каталіцкіх і пратэстанцкіх краінах Гісторы...