Барысаў камень, Полацк

барысаў камень полацк википедия, барысаў камень полацк фота
Барысаў камень («1-ы Барысаў камень», «Барыс», «Барыс-Глеб», «Барыс-Хлебнік») — вялікі валун у Полацку каля Сафійскага сабора. Да 1981 г. знаходзіўся у рэчышчы Заходняй Дзвіны каля вёскі Падкасцельцы. Доўгі час гэты Барысаў камень лічыўся адзіным ацалелым у Беларусі.

Змест

  • 1 Гісторыя
  • 2 Апісанне
  • 3 Гл. таксама
  • 4 Зноскі
  • 5 Літаратура
  • 6 Спасылкі

Гісторыя

Камень у канцы XIX стагоддзя.

Першапачаткова камень знаходзіўся прыкладна ў 5 кіламетрах ад Полацка, уніз па цячэнні Заходняй Дзвіны, бліжэй да левага берага, насупраць вёскі Падкасцельцы (увайшла ў склад сучаснага Наваполацка). З-за таго, што цячэнне ракі падмывала адзін бок каменя, ён быў перакулены так, што вяршыня крыжа была нахілена да вады.

Камень у канцы XIX стагоддзя.

Паводле звестак А. М. Семянтоўскага гэты камень быў названы «Барысам-Хлебнікам», бо ён бывае бачны цалкам, па народнаму «выходзіць з вады», каля дня святкавання Св. князёў Барыса і Глеба, гэта значыць 24 ліпеня. Каля гэтага ж часу звычайна пачынаецца і ўборка збожжа, што і адзначана народам у прымаўцы: «На Глеба Барыса, да хлеба бярыся». Наконт назвы каменя «Барыс-Глеб» А. П. Сапуноў адзначае, што «…літару „г“ Беларусы вымаўляюць вельмі мякка амаль як „х“ (дакладней, як лацінскае „h“); такім чынам, народ наш вымаўляе „Барыс-Хлеб“…».

Спроба выцягнуць камень у 1889 годзе.

Першая спроба выцягнуць камень з ракі адбылася ў 1889 годзе і скончылася няўдачай. Амаль праз сто гадоў, у 1981 годзе камень усё ж быў падняты з Дзвіны і пастаўлены ў Полацку насупраць Сафійскага сабора. З-за натуральнага выветрывання палявога шпату, паверхня каменя крупчастая і няроўная, а надпіс на ім прачытваецца дрэнна.

Апісанне

Прарысоўка надпісу

Камень-валун складзены з палявога шпату чырванаватага колеру, у акружнасці складае каля 8 м, паверхня няроўная. На камені высечаны чатырохканцовы крыж на ступеньчатым падножжы даўжынёй больш за 1,5 м і надпісы «ХС НИКА» і «Господи помози рабу своему Борису». Раней у басейне Заходняй Дзвіны было больш за дзесяць валуноў з аднолькавымі крыжамі і надпісамі. Мяркуюць, што крыжы выбіты паводле загаду князя Барыса Усяславіча ў першай трэці XII ст. у сувязі з ажыўленнем язычніцкіх вераванняў і для ўвекавечання імя князя.

Гл. таксама

  • Барысаў камень, Друя

Зноскі

  1. ↑ 1,0 1,1 Сапунов А. П. Двинские или Борисовы камни. — Витебск: Типография Витебского Губернского Правления, 1890. — 31 с.
  2. ↑ 2,0 2,1 Сементовский А. М. Глава V. Камни с древними надписями. // Белорусские древности. — СПб.: Типо-литография Н. Степанова, 1890. — С. 92—101. — 137 с. — 600 экз.

Літаратура

  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. — Мн.: Беларуская савецкая энцыклапедыя, .
  • Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: / Склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — ISBN 978-985-6828-35-8.

Спасылкі

Аб'ект Дзяржаўнага спісу гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, шыфр 212В000608
  • На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Барысаў камень, Полацк
  • Барысаў камень, Полацк на сайце Глобус Беларусі (руск.) 
  • Барысаў камень, Полацк на сайце Radzima.org

Шаблон:Барысавы камяні

барысаў камень полацк википедия, барысаў камень полацк фота


Барысаў камень, Полацк Інфармацыю Аб

Барысаў камень, Полацк


  • user icon

    Барысаў камень, Полацк beatiful post thanks!

    29.10.2014


Барысаў камень, Полацк
Барысаў камень, Полацк
Барысаў камень, Полацк Вы праглядаеце суб'ект
Барысаў камень, Полацк што, Барысаў камень, Полацк хто, Барысаў камень, Полацк апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Палкавая ўстанова

Палкавая ўстанова

«Палкавая ўстанова» (руск.: «Полковое учреждение»), праца рускага палкаводца А. У. Суворава, у якой ...
853

853

гады 851 852 853 854 855 дзесяцігоддзі 830-я 840-я 850-я 860-я 870-я стагоддзі 8 ст. 9 ст. 1...
Вёска Чысці Вардамскія

Вёска Чысці Вардамскія

Чы́сці Ва́рдамскія[1] (трансліт.: Čysci Vardamskija, руск.: Чисти Вардомские) — вёска ў Докшыцк...
Фрэнк Дональд Дрэйк

Фрэнк Дональд Дрэйк

28 мая 1930(1930-05-28) (85 гадоў) Месца нараджэння Чыкага, ЗША Грамадзянства  ЗША Н...