TR | RU | UK | KK | EN |

Барока

барокамера, барокамера показания
Барока (ад італ.:Barocco — няправільны, дзіўны) — вядучы кірунак у еўрапейскім, у т.л. беларускім мастацтве і архітэктуры з апошняй трэці XVI ст. і амаль да канца XVIII ст. Адметныя рысы барока — урачыстасць, кантрастнасць, ускладненасць форм, параднасць, пышны дэкор. Стыль эпохі Контррэфармацыі.

Першапачаткова тэрмін «барока» меў негатыўны сэнс, бо сваёй відавочнай пышнасцю і вычварнасцю супрацьпастаўляўся гармоніі Рэнесансу. Галоўным фактарам узнікнення стылю барока з'яўляецца каталіцкая контррэфармацыя, якая з дапамогай новага мастацтва імкнулася абвергнуць ідэі гуманізму рэнесансу, барока быў прызваны праслаўляць і прапагандаваць моц улады, знаці і царквы, што, у пэўнай ступені, спарадзілі рэфармацыйны рух ва ўсёй Еўропе. Але разам з тым барока выразіў прагрэсіўныя ідэі аб складанасці светабудовы, бясконцасці і мнагастайнасці сусвету, яго зменлівасці. Мастацтва барока пачало адлюстроўваць дуалістычную прыроду чалавека, барацьбу ў ім нябеснага і зямнога пачаткаў, чалавек пачаў успрымацца як частка сусвету, як складаная асоба, перажываючая ўнутраныя канфлікты.

Змест

  • 1 Мастацтва барока
  • 2 Архітэктура барока
  • 3 Літаратура, тэатр і музыка барока
  • 4 Беларускае барока
    • 4.1 Сучаснасць
  • 5 Гл. таксама
  • 6 Зноскі
  • 7 Літаратура
  • 8 У Сеціве

Мастацтва барока

У мастацтве стыль барока адметны рытмічнасцю і каларыстычным адзінствам кампазіцый, пышнасцю форм, спалучэннем ідэалізацыі вобразаў з нечаканымі кампазіцыйнымі і аптычнымі эфектамі, рэальнасці — з фантазіяй, рэлігійнай сціпласці — з падкрэсленай чутнасцю. Асабліва адрознівае барока ад іншых стыляў багацце дэталей, часта яркай паліхроміі, менш рэалістычныя твары суб'ектаў, і агульнае уражанне пабожнасці, якое і было адной з мэтаў гэтага мастацтва.

Пачынальнікамі традыцыі барока ў жывапісе лічаць двух выдатных італьянскіх мастакоў — Караваджа і Анібале Карачы, якія стварылі найбольш значныя працы напрыканцы XVI ст. — пачатку XVII ст.

Прадстаўнікі:

  • Караваджа
  • Анібале Карачы
  • Пітэр Паўль Рубенс
  • Рэмбрант
  • Ван Дэйк
  • Франс Хальс
  • Дыега Веласкес
  • Нікала Пусэн

Архітэктура барока

Фантан Трэві ў Рыме

Найбольш яскрава барока выражана ў сакральных пабудовах, касцёльная архітэктура стала духоўна-матэрыяльнай асновай яго фармавання. Характэрнай рысай барока ў архітэктуры з'яўляецца прасторавы размах — замест суразмернай з чалавекам маштабнасці нярэдка ўзнікае перавелічэнне памераў ордэрных формаў, злітнасць, цякучасць складаных, звычайна крывалінейных формаў, наяўнасць шматлікіх скульптур на фасадах і інтэр'ерах.

Да ліку першых твораў архітэктуры, у якіх ужо ясна праяўлялася барока, можна аднесці галоўную царкву ордэна езуітаў Іль Джэзу (Ісуса) у Рыме, пабудаваную архітэктарам Джакома дэ ля Порта ў 1575 годзе.

Прадстаўнікі:

  • Карл Мадэрна
  • Андрэ дэль Поцца
  • Ларэнца Бярніні
  • Бараміні
  • Петра да Картона

Літаратура, тэатр і музыка барока

Для літаратуры барока асабліва характэрны жанры рытарычнай царкоўнай пропаведзі і школьнай драмы, дзе важнае месца займаюць алегарычныя фігуры-персаніфікацыі; самабытна развіваюцца таксама розныя віды сатыры, раман, вялікія і малыя формы метафарычна насычанай паэзіі. У музычным тэатры адбываецца інтэнсіўнае развіццё оперы і балета, а асабліва ў музыцы росквіт больш складанай і свабоднай вакальна-інструментальнай поліфаніі і тэндэнцыі да адасаблення розных жанраў (канцэрта гроса, саната, сюіта ў інструментальнай музыцы).

Беларускае барока

Езуіцкі касцёл у стылі барока, Магілёў

Барока для беларускай культуры з'явілася той вяршыняй, якой была, мабыць, готыка — для Францыі, рэнесанс — для Італіі, класіцызм — для Расіі. Развіццё беларускага барока прайшло тры перыяды:ранняе (канец XVI — першая палова XVII ст.), сталае (другая палова XVII — 30-я гг. XVIII ст.) і позняе, ці віленскае (30 — 80-я гг. XVIII ст.). Пачатак гэтай плыні ў Беларусі звязаны з будаўніцтвам, намаганнямі 1-га ардыната нясвіжскага князя Мікалая Крыштофа Радзівіла Сіроткі, першага ў Рэчы Паспалітай помніка архітэктуры барока — касцёла езуітаў у Нясвіжы ў 1584—1593 гг. па праекце італьянскага архітэктара-езуіта Джавані Марыя Бернадоні. Будынак у агульных рысах паўтарае галоўны ордэнскі храм езуітаў Іль Джэзу ў Рыме і ўяўляе сабой першую ў беларускім дойлідстве 3-нефавую крыжова-купальную базіліку.

Услед за езуіцкім касцёлам ў Нясвіжы ў беларускіх гарадах і вёсках пачынаюць будавацца пампезныя касцёлы, кляштары, магнацкія рэзідэнцыі. Дынамічныя формы іхніх фасадаў, хвалістыя, неспакойныя лініі дэкору, кантрасныя спалучэнні мусілі сімвалізаваць зменлівасць і хуткаплыннасць чалавечага жыцця.

Рысы барока выявіліся таксама ў праваслаўных і ўніяцкіх храмах (Мікалаеўская царква ў Магілёве, базыльянская царква і іканастас у Супраслі, комплекс у Жыровіцах, уніяцкія цэрквы ў Барунах і Княжыцах). У праваслаўным храмабудаўніцтве стыль атрымаў адмысловую трактоўку, якая адрознівае яго ад вобразаў храмаў іншых канфесій Беларусі і праваслаўных цэркваў замежжа, спалучае ўласна праваслаўныя візантыйскія і мясцовыя традыцыі з мастацкімі асаблівасцямі барока, вылучаецца высокім узроўнем эмацыйна-эстэтычнага ўздзеяння і надае непаўторнасць асобным помнікам. Самабытна выглядае драўлянае культавае дойлідства на Беларусі

Сучаснасць

У сучаснай практыцы традыцыі барока знайшлі ўвасабленне толькі ў выкарыстоўванні асобных элементаў стылю (гл. Царква ў гонар абраза Божай Маці Усецарыца, Магілёў). Спробы праектавання храмаў па ўзору праваслаўнага дойлідства Падняпроўскага рэгіёна, якое з'яўляецца найбольш адметным прадстаўніком праваслаўнай барочнай архітэктуры не атрымалі падтрымкі заказчыкаў.

Гл. таксама

  • Сармацкае барока

Зноскі

  1. ↑ Кізіма С. А., …
  2. ↑ Габрусь Т. В. Мураваныя харалы:Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. Мн.:Ураджай, 2001.— 287 с.:іл. ISBN 985-04-0499-X.
  3. ↑ Тамара Габрусь. Наша «езуіцкае» барока
  4. Адам Мальдзіс. «Шляхецкая культура ХVII — першай паловы ХVIII ст. Эпоха барока»
  5. ↑ 5,0 5,1 5,2 В. Г. Арабей. ВОБРАЗНА-СТЫЛІСТЫЧНЫЯ РАШЭННІ СУЧАСНЫХ ПРЫХОДСКІХ ХРАМАЎ БЕЛАРУСКАЙ ПРАВАСЛАЎНАЙ ЦАРКВЫ (ВОПЫТ 19912013 ГАДОЎ)
  6. Адам Мальдзіс. «Шляхецкая культура ХVII — першай паловы ХVIII ст. Эпоха барока»
  7. Адам Мальдзіс. «Шляхецкая культура ХVII — першай паловы ХVIII ст. Эпоха барока»
  8. Адам Мальдзіс. «Шляхецкая культура ХVII — першай паловы ХVIII ст. Эпоха барока»

Літаратура

  • Кізіма С.А., Лянцэвіч В.М., Самахвалаў Дз.С. Гісторыя Беларусі:Курс лекцый. – Мн.:Выд-ва МІК, 2003. – 91 с.

У Сеціве

  • На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Барока
Архітэктурна-дэкаратыўныя сістэмы ўсходнееўрапейскага барока

Сармацкае барока • Украінскае барока • Віленскае барока
Рускае барока:Маскоўскае • Пятроўскае • Елізавецінскае • Сібірскае
Нарышкінскі стыль • Строганаўскі стыль • Галіцынскі стыль

 

барокай, барокамера, барокамера варна, барокамера вма, барокамера лечение, барокамера показания, барокамера софия, барокамера стара загора, барокамера фото, барокамера цена


Барока Інфармацыю Аб

Барока


  • user icon

    Барока beatiful post thanks!

    29.10.2014


Барока
Барока
Барока Вы праглядаеце суб'ект
Барока што, Барока хто, Барока апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Вёска Смольнікі, Камянецкі раён

Вёска Смольнікі, Камянецкі раён

Смо́льнікі[1] (трансліт.:Smoĺniki, руск.:Смольники) — вёска ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобла...
742

742

гады 740 741 742 743 744 дзесяцігоддзі 720-я 730-я 740-я 750-я 760-я стагоддзі 7 ст. 8 ст. 9...
Горад Бадахас

Горад Бадахас

Каардынаты:38°52′48″ пн. ш. 6°58′12″ з. д. / 38.88° пн. ш. 6.97° з. д. (...
Аграгарадок Відамля

Аграгарадок Відамля

Ві́дамля[1] (трансліт.:Vidamlia, руск.:Видомля) — аграгарадок у Камянецкім раёне Брэсцкай воб...