TR | RU | UK | KK | EN |

Барбара Радзівіл

барбара радзівілы
6 снежня 1520(1520-12-06)

Месца нараджэння:

Вільнюс

Дата смерці:

8 мая 1551(1551-05-08) (30 гадоў)

Месца смерці:

Кракаў

Барбара Радзівіл на Вікісховішчы

Барбара РАДЗІВІЛ (6 снежня 1520, меркавана ў Вільні — 8 мая 1551, Кракаў) — каралева польская і вялікая княгіня літоўская (1550—51), другая жонка Жыгімонта II Аўгуста.

Дачка кашталяна віленскага і вялікага гетмана ВКЛ Юрыя Радзівіла. У 1537 аддадзена замуж па маёмасных меркаваннях за навагрудскага (пазней трокскага) ваяводу Станіслава Гаштольда. Пасля яго смерці сышлася з Жыгімонтам Аўгустам (1543). Пачуцці вялікага князя да Барбары імкнуліся выкарыстаць для ўмацавання ўласных пазіцый яе брат Мікалай Радзівіл Руды і стрыечны брат Мікалай Радзівіл Чорны. Пад іх націскам у 1547 у Вільні адбылося патаемнае вянчанне Барбары з Жыгімонтам Аўгустам. Пасля заняцця апошнім польскага трона (1548) супраць гэтага шлюбу выступілі магнаты і шматлікая шляхта, незадаволеная ростам уплывовасці Радзівілаў і знявагай каралеўскай годнасці няроўным шлюбам. Рашуча супраць Барбары была настроена свякроў каралева Бона Сфорца. У 1548 сейм у Пётркаве выступіў за скасаванне шлюбу, але Жыгімонт Аўгуст дамогся яго афіцыйнага прызнання, пагражаючы адрачэннем ад трона і заключыўшы саюз з Габсбургамі. Барбара была каранавана ў Кракаве 7.12.1550, але ў хуткім часе памерла (некаторыя гісторыкі лічаць, што яе атруцілі). Пахавана ў Віленскім кафедральным касцёле.

Гісторыі рамантычнага кахання Барбары з Жыгімонтам Аўгустам прысвечаны шматлікія мастацкія творы.

Літаратура

  • Шышыгіна-Патоцкая К. Я. Чорная дама Нясвіжскага замка. Мн., 1992;
  • Рудзкі Э. Барбара Радзівілянка — другая жонка Жыгімонта Аўгуста // Спадчына. 1994. № 5;
  • Русецкая Н. Лісты Барбары Радзівілянкі да караля Жыгімонта Аўгуста // Спадчына. 1997. № 6
  • Raimonda Ragauskienė. Barbora Radvilaitė. Vilnius:Vaga, 1999. ISBN 5-415-01395-4.
  • Alfredas Bumblauskas. Senosios Lietuvos istorija, 1009—1795. Vilnius:R. Paknio leidykla, 2005. P. 234—235. ISBN 9986-830-89-3.
  • Zygmuntas Kuchovicius. Barbora Radvilaite.
  • Jagiellonki Polskie w XVI. wieku. Obrazy rodziny i dworu Zygmunta I. i Zygmunta Augusta Królów Polskich. Przez Alexandra Przezdzieckiego. T. 1. Kraków, 1868.

Гл. таксама

  • Навела пра ажэнства караля Жыгімонта Аўгуста з Барбарай Радзівіл

Спасылкі

У ВiкiСховішчы ёсць катэгорыя з тэмай:
 (Барбара Радзівіл)
  • Барбара Радзівіл, вялікая княгіня літоўская і каралева польская. Падборка матэрыялаў
  • Легенды нясвіжскага замка - чорная панна (руск.) 

барбара радзівілы


Барбара Радзівіл Інфармацыю Аб

Барбара Радзівіл


  • user icon

    Барбара Радзівіл beatiful post thanks!

    29.10.2014


Барбара Радзівіл
Барбара Радзівіл
Барбара Радзівіл Вы праглядаеце суб'ект
Барбара Радзівіл што, Барбара Радзівіл хто, Барбара Радзівіл апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Макар’еў

Макар’еў

Макар'еў руск:Мака́рьев — горад з 1778 года у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Макар'еўскага раёна...
Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў

Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў

Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў Дата нараджэння:10 мая 1931(1931-05-10) Месца нараджэння:в. Нова...
Гародна

Гародна

Назву Гаро́дна маюць:Змест 1 Азёры 1.1 Беларусь 1.2 Віцебская вобласць 1.3 Брэсцкая вобласць ...
307 да н.э.

307 да н.э.

гады 309 да н.э. 308 да н.э. 307 да н.э. 306 да н.э. 305 да н.э. дзесяцігоддзі 320-я да н...

Выпадковыя Артыкула (searchxengine.com)

Засос, Іван Іванавіч

Засос, Іван Іванавіч

Іван Іванавіч засос 1900 - 1941 - выконваючы абавязкі старшыні артылерыйскага камітэта Галоўнага арт
Старых, Юрый Уладзіміравіч

Старых, Юрый Уладзіміравіч

Юрый Уладзіміравіч Старых 25 кастрычніка 1957, Кіраў - савецкі футбаліст, які выступаў на пазіцыі аб
дэмаграфічныя паказчыкі

дэмаграфічныя паказчыкі

Змест1 Абсалютныя дэмаграфічныя паказчыкі1.1 Агульная колькасць насельніцтва1.2 Агульны прыро
Герб Йошкар-Олы

Герб Йошкар-Олы

ДэталіЗацверджаны22 чэрвеня 2011 годаКаронаЗалатая вежавага пра пяць зубцах з нацыянальным