TR | RU | UK | KK | EN |

Барбадас


Каардынаты: 13°10′00″ пн. ш. 59°33′00″ з. д. / 13.166667° пн. ш. 59.55° з. д. (G) (O) (Я)13.166667, -59.55

Дэвіз: «Pride and Industry» Гімн: «In Plenty and In Time of Need» На жаль, у вашым браўзеры адключаны JavaScript, ці не маецца патрабаванага прайгравальніка.
Вы можаце загрузіць ролік ці загрузіць прайгравальнік для прайгравання роліка ў браўзеры. Дата незалежнасці 30 лістапада 1966 (ад Вялікабрытаніі) Афіцыйная мова англійская Сталіца Брыджтаўн Найбуйнейшыя гарады Брыджтаўн Форма кіравання Канстытуцыйная манархія Глава дзяржавы
Генерал-губернатар
Прэм'ер-міністр
Елізавета II
Эліят Белгрэйв
Фрэйндэль Сцюарт Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні 199-я ў свеце
431 км²
нязнач. Насельніцтва
• Ацэнка (2009)
• Шчыльнасць
284,589 чал.
660 чал./км² ВУП (ППЗ)
  • Разам (2010)
  • На душу насельніцтва
$6.175 млрд
$22,296 ВУП (намінал)
  • Разам (2010)
  • На душу насельніцтва
$3.963 млрд
$14,307 ІРЧП (2011) ▲ 0,793  (вельмі высокі) (47-ы) Валюта Барбадаскі долар Інтэрнэт-дамен .bb Тэлефонны код +1-246 Часавы пояс -4 Карта

Барба́дас (англ.: Barbados) — дзяржава на аднайменным востраве ў архіпелагу Малыя Антыльскія астравы ў Атлантычным акіяне. Тэрыторыя – 431 кв. км. Насельніцтва – каля 280 тыс. чалавек, 90% – негры і мулаты. Сталіца – Брыджтаўн (прыкладна 8 тыс.жыхароў, з прыгарадамі – больш 90 тысяч). Дзяржаўная мова – англійская. Нацыянальнае свята – 30 лістапада (1966) – Дзень незалежнасці. Грашовая адзінка – барбадоскі долар.

Змест

  • 1 Гісторыя
  • 2 Дзяржаўны лад
  • 3 Эканоміка
  • 4 Рэлігія
  • 5 Зноскі
  • 6 Спасылкі

Гісторыя

Барбадос адкрыты еўрапейцамі ў 1518 годзе. У 1627 г. брытанцы заснавалі на востраве сваю калонію. У 1961 г. Барбадос атрымаў статус «асацыяванай з Вялікабрытаніяй дзяржавы». Незалежнасць была абвешчана 30 лістапада 1966 г.

Дзяржаўны лад

У адпаведнасці з канстытуцыяй 1966 г. кіраўніком дзяржавы з'яўляецца каралева Вялікабрытаніі, прадстаўленая на востраве генерал-губернатарам (з 1 лістапада 2011 г. - Эліат Белгрэйв(англ.) бел.). Для Барбадоса характэрныя ўстойлівыя традыцыі парламентарызму. Першыя заканадаўчыя акты, якія рэгулююць парадак фарміравання і дзейнасці Заканадаўчага сходу як ключавога органа самакіравання вострава, былі прынятыя задоўга да здабыцця ім незалежнасці (1639).

Заканадаўчая ўлада належыць парламенту, які складаецца з Палаты сходу (30 членаў, абіраемых насельніцтвам на 5 гадоў) і Сената (21 сенатар, прызначаемы генерал-губернатарам).

Выканаўчую ўладу здзяйсняе ўрад на чале з прэм'ер-міністрам (лідар партыі парламенцкай большасці), які зацвярджаецца генерал-губернатарам. З кастрычніка 2010 г. урад узначальвае Фрэйндэль Сцюарт(англ.) бел..

Асноўныя палітычныя партыі:

  • Барбадоская лейбарысцкая партыя (заснаваная ў 1938, кіруючая з 1994, умеранага сацыял-рэфармісцкага толку),
  • Дэмакратычная лейбарысцкая (левацэнтрысцкая апазіцыйная палітычная арганізацыя, створаная ў 1955),
  • Нацыянальная дэмакратычная,
  • Працоўная партыя Барбадоса,
  • Народны палітычны саюз.

Эканоміка

Рост ВУП у 2006 – 3,5%. Аснова эканомікі – турызм (больш 500 тыс. турыстаў штогод; занята 13 тыс. чалавек з 130 тыс. працаздольнага насельніцтва) і сельская гаспадарка, якая спецыялізуецца галоўным чынам на вырошчванні цукровага трыснёгу (вытворчасць цукру складала 38 тыс. тон у 2005 г.). Культывіруецца таксама кукуруза, бавоўна, трапічная садавіна, гародніна, тытунь. Развіта жывёлагадоўля і рыбалоўства.

Развіваецца рынак фінансавых паслуг, страхавання, а таксама афшорны бізнес (11 тыс. занятых). Гэтаму ў немалой ступені спрыяюць нізкія стаўкі падаткаў, якія не перавышаюць 2,5%, спрошчаная працэдура афармлення, падатковыя палёгкі і дамовы аб пазбяганні падвойнага падаткаабкладання.

Біржа Барбадаса з'яўляецца 3-яй па памерах сярод краін Карыбскага рэгіёна.

Прамысловасць прадстаўленая прадпрыемствамі лёгкай і харчовай прамысловасці, па перапрацоўцы цукровага трыснёгу, нафты, вытворчасці электроннага абсталявання, хімікатаў, мэблі, лакафарбавай прадукцыі, якія працуюць у асноўным на прывазной сыравіне і арыентаваныя першым чынам на экспарт. У краіне здабываюцца нафта, прыродны газ, вапняк. За кошт падводнага свідравання Барбадос на 70% (2006) пакрывае свае патрэбнасці ў энерганосьбітах.

Аб'ём рэзерваў цэнтральнага банка вострава перавышае 500 млн. долараў. Інфляцыя – каля 7%. Узровень беспрацоўя застаецца стабільным – парадку 10%.

Асноўнымі спажыўцамі барбадоскіх тавараў (цукар, ром, прадукты харчавання, хімікаты, электронныя кампаненты, вопратка) з'яўляюцца краіны Карыбскай супольнасці, ЗША, Вялікабрытанія. Імпарт тавараў (харчаванне, прамысловае абсталяванне, хімікаты, паліва) у асноўным ажыццяўляецца з ЗША, Вялікабрытаніі, Японіі, Канады.

Рэлігія

Пераважная частка насельніцтва вызнае хрысціянства (95%), дамінуючае месца сярод хрысціянскіх канфесій займае англіканскае супольніцтва (40%). Да іншых рэлігій, распаўсюджаных на востраве, адносяцца індуізм, іслам, вера бахаі і іудаізм.

Зноскі

  1. ↑ Barbados: People. World Factbook of CIA
  2. ↑ 2,0 2,1 2,2 2,3 Barbados. International Monetary Fund. Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2011. Праверана 6 кастрычніка 2010.
  3. ↑ Human Development Report 2011 (англ.) . United Nations Development Program (2011). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2012. Праверана 6 лістапада 2011.

Спасылкі

  • На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Барбадас
  • Афіцыйны сайт урада Барбадаса(англ.) 
  • Афіцыйны сайт Парламента Барбадаса(англ.) 
  • Парламент — некаторыя факты пра Барбадас(англ.) 
  • Сайт Цэнтральнага банка Барбадаса(англ.) 
  • Інвестыцыі і развіццё Барбадаса(англ.) 
Каралеўствы Садружнасці

Антыгуа і Барбуда | Аўстралія | Багамы | Барбадас | Беліз | Вялікабрытанія | Грэнада | Канада | Новая Зеландыя | Папуа — Новая Гвінея | Саламонавы Астравы | Сент-Вінсент і Грэнадзіны | Сент-Кітс і Невіс | Сент-Люсія | Тувалу | Ямайка

  Арганізацыя амерыканскіх дзяржаў (ААД, OAS)

Антыгуа і Барбуда | Аргенціна | Багамы | Балівія | Барбадас | Беліз | Бразілія | Венесуэла | Гаіці | Гандурас | Гаяна | Гватэмала | Грэнада | Дамініка | Дамініканская Рэспубліка | ЗША | Калумбія | Канада | Коста-Рыка | Куба | Мексіка | Нікарагуа | Панама | Парагвай | Перу | Сальвадор | Сент-Вінсент і Грэнадзіны | Сент-Кітс і Невіс | Сент-Люсія | Сурынам | Трынідад і Табага | Уругвай | Чылі | Эквадор | Ямайка

  Краіны Паўночнай Амерыкі

Антыгуа і Барбуда · Багамы · Барбадас · Беліз · Гаіці · Гандурас · Гватэмала · Грэнада · Дамініка · Дамініканская Рэспубліка · ЗША · Канада · Коста-Рыка · Куба · Мексіка · Нікарагуа · Панама · Сальвадор · Сент-Вінсент і Грэнадзіны · Сент-Кітс і Невіс · Сент-Люсія · Трынідад і Табага · Ямайка

Залежныя тэрыторыі: Амерыканскія Віргінскія астравы · Ангілья · Аруба · Банайрэ · Бермудскія астравы · Брытанскія Віргінскія астравы · Гвадэлупа · Грэнландыя · Кайманавы астравы · Кліпертон · Кюрасаа · Мантсерат · Марцініка · Наваса · Пуэрта-Рыка · Сен-Бартэльмі · Сен-Мартэн · Сен-П'ер і Мікелон · Сінт-Мартэн · Цёркс і Кайкас  


Барбадас Інфармацыю Аб

Барбадас


  • user icon

    Барбадас beatiful post thanks!

    29.10.2014


Барбадас
Барбадас
Барбадас Вы праглядаеце суб'ект
Барбадас што, Барбадас хто, Барбадас апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Возера Лебядзіна

Возера Лебядзіна

 Беларусь Рэгіён Віцебская вобласць Даўжыня 0,37 км Шырыня 0,35 км Плошча 0,09 ...
Аляксандр Валянцінавіч Вампілаў

Аляксандр Валянцінавіч Вампілаў

19 жніўня 1937(1937-08-19) Месца нараджэння: гор. Чаромхава, Іркуцкая вобласць, Расія Да...
Стасеўка (Бабруйскі раён)

Стасеўка (Бабруйскі раён)

Ста́сеўка1 трансліт: Stasieŭka, руск: Стасевка — вёска ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці ...
Паўднёвая Азія

Паўднёвая Азія

Паўднёвая Азія (бенг.: দক্ষিণ এশিয়া, мальд.: ދެކުނު އޭޝިޔާ, гудж.: દક્ષિણ એશિયા, хіндзі: दक्षिण एशि...