TR | RU | UK | KK | EN |

Барак Абама

барак абама, барак абама биография
Барак Хусейн АБАМА II (англ.: Barack Hussein Obama II ; 4 жніўня 1961 у Ганалулу, Гаваі) — амерыканскі палітык, 44-ы Прэзідэнт ЗША (з 20 студзеня 2009 года). Першы цемнаскуры прэзідэнт у гісторыі Злучаных Штатаў. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 2009 года.

Сенатар-дэмакрат ад штату Ілінойс. З 27 жніўня 2008 афіцыйны кандыдат у Прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі. Па выніках прэзідэнцкіх выбараў 4 лістапада 2008 (дзе яго асноўным супернікам быў Джон Сідні Макейн) Барак Хусейн Абама абраны 44-м Прэзідэнтам ЗША. 20 студзеня 2009 ўступіў на пасаду Прэзідэнта.

Прыняў шэраг законаў для стымулявання эканомікі ва ўмовах эканамічнага крызісу, у тым ліку закон аб амерыканскім уздыме і рэінвеставанні 2009 года (англ.: American Recovery and Reinvestment Act of 2009) і закон аб падатковых льготах, падаўжэнні тэрміна страхавання па беспрацоўі і стварэнні працоўных месцаў 2010 года (англ.: Tax Relief, Unemployment Insurance Reauthorization, and Job Creation Act of 2010). За намаганні ў сферы міжнароднай дыпламатыі атрымаў Нобелеўскую прэмію міру 2009 года. Вясной 2010 года рэалізаваў маштабную рэформу аховы здароўя, у выніку якой істотна павялічыўся доступ амерыканцаў да медыцынскага страхавання. Выступаў за «спыненне дыскрымінацыі» ў дачыненні да супольнасці ЛГБТ, а яго адміністрацыя заклікала Вярхоўны суд прызнаць закон аб абароне шлюбу (англ.: Defense of Marriage Act, DOMA) і Каліфарнійскую прапанову 8 (англ.: Proposition 8) незаконнымі. Павялічыў кантроль над агнястрэльнай зброяй у сувязі са стральбой у пачатковай школе «Сэндзі-Хук» (англ.: Sandy Hook). Пры Абаме адбылася ваенная інтэрвенцыя НАТА ў Лівіі, а таксама аперацыя, у выніку якой быў забіты Усама бін Ладэн. У 2011 годзе вывеў амерыканскія войскі з Іраку.

На прэзідэнцкіх выбарах 2012 года Абама апярэдзіў кандыдата ад Рэспубліканскай партыі Міта Ромні, набраўшы 332 галасы ў калегіі выбаршчыкаў (51,1% галасоў выбаршчыкаў) супраць 206 у Ромні.

У сувязі з актывізацыяй тэрарыстаў Ісламскай Дзяржавы пачаў новую ваенную кампанію ў 2014 годзе. Працягнуў працэс спынення баявых дзеянняў у Афганістане, істотна палепшыў палітычныя адносіны з Кубай, а таксама імкнуўся знайсці баланс у ядзерных перамовах з Іранам.

Жонка — Мішэль Абама.

Спасылкі

  • Рашэд Чоўдхуры Барак Абама і новая амэрыканская мара
  • Вольга Парфенчык Чорная надзея Амерыкі
  • Рашэд Чоўдхуры Новая эра амерыканскага грамадства
  • Карэн Акопаў Барак Абама сам пра сябе
Лідары Вялікай васьмёркі

Дэвід КэмеранАнгела Меркель • Матэа Рэнцы • Стывен Харпер • Уладзімір Пуцін • Барак АбамаФрансуа Аланд • Сіндза Абэ

 

барак абама, барак абама биография, барак абама новости, барак абама фото


Барак Абама Інфармацыю Аб

Барак Абама


  • user icon

    Барак Абама beatiful post thanks!

    29.10.2014


Барак Абама
Барак Абама
Барак Абама Вы праглядаеце суб'ект
Барак Абама што, Барак Абама хто, Барак Абама апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Вёска Смольнікі, Камянецкі раён

Вёска Смольнікі, Камянецкі раён

Смо́льнікі[1] (трансліт.: Smoĺniki, руск.: Смольники) — вёска ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобла...
742

742

гады 740 741 742 743 744 дзесяцігоддзі 720-я 730-я 740-я 750-я 760-я стагоддзі 7 ст. 8 ст. 9...
Горад Бадахас

Горад Бадахас

Каардынаты: 38°52′48″ пн. ш. 6°58′12″ з. д. / 38.88° пн. ш. 6.97° з. д. (...
Аграгарадок Відамля

Аграгарадок Відамля

Ві́дамля[1] (трансліт.: Vidamlia, руск.: Видомля) — аграгарадок у Камянецкім раёне Брэсцкай воб...