Банк

банк санкт-петербург, банка дск
Міжнародныя фінансы
Дзяржаўны бюджэт
Федэральны бюджэт
Муніцыпальны бюджэт

Прыватныя фінансы:

Карпаратыўныя фінансы
Фінансы хатніх гаспадарак

Фінансавыя рынкі:

Рынак грошай
Валютны рынак
Фондавы рынак
Тэрміновы рынак

Фінансавыя прылады:

Бюджэт
Бюджэтны ўлік
Падаткі
Фінансаванне
Фінансавае планаванне
Фінансавыя актывы
Авуары · Валюта · Грошы
Каштоўныя паперы
Фінансавыя каэфіцыенты
Фінансавы менеджмент
Лізінг

Фінансавыя інстытуты:

Банк
Крэдытны кааператыў
Страхавая кампанія
Інвестыцыйная кампанія
Інвестыцыйны фонд
Узаемны фонд
Пенсійны фонд
Траставая кампанія
Казначэйства арганізацыі
Ламбард

Фінансавае права Шаблон:
  • глядзець
  • размовы
  • правіць

Банк (ад італ.: banco — лаўка, стол, на якіх мянялы раскладвалі манеты) — фінансава-крэдытны інстытут, асноўнай функцыяй якога з'яўляецца аказанне фінансавых паслуг юрыдычным і фізічным асобам.

Змест

  • 1 Віды банкаў
  • 2 Функцыі банкаў
  • 3 Прыбыткі банка
  • 4 Расходы банка
  • 5 Прававое рэгуляванне банкаўскай дзейнасці
  • 6 Аперацыі крэдытнай арганізацыі
  • 7 Банкаўская тайна
  • 8 Найбуйнейшыя банкі свету
    • 8.1 10 найбуйнейшых банкаў па кансалідаваных актывах
    • 8.2 10 найбуйнейшых банкаў па рыначнай капіталізацыі
    • 8.3 10 самых прыбытакных банкаў
  • 9 Гл. таксама
  • 10 Зноскі

Віды банкаў

Адрозніваюць:

  • цэнтральныя банкі, ажыццяўляльныя дзяржаўнае рэгуляванне банкаўскай сферы і грашовую эмісію.
  • камерцыйныя банкі, якія ажыццяюць прадпрымальніцкую банкаўскую дзейнасць;
    • універсальныя банкі, ажыццяўляюць усе асноўныя віды банкаўскіх аперацый;
    • інвестыцыйныя банкі, спецыялізуюцца на інвестыцыях, часцей за ўсё ў каштоўныя паперы;
    • ашчадныя банкі, спецыялізуюцца на прыцягненні сродкаў насельніцтва;

Часам вылучаюць:

  • «Рытэйлавы банк» («Раздробны банк») — арыентаваны на працу з прыватнымі асобамі.
  • «Кэпціўны банк» («Кішэнны банк») — даччыны банк буйнай прамысловай ці банкаўскай структуры, асноўным прызначэннем якога з'яўляецца абслугоўванне аперацый матчынай кампаніі.

Функцыі банкаў

  • Гістарычна першай функцыяй банкаў было бяспечнае захоўванне грошай кліентаў.
  • Так як у банка ёсць шмат кліентаў, якія захоўваюць у ім свае грошы, то банк становіцца здольны пераводзіць грошы ад аднаго з іх іншаму шляхам змены запісаў у банкаўскіх рахунках (безнаяўныя разлікі). Безнаяўныя разлікі магчымыя і паміж кліентамі розных банкаў дзякуючы сістэме карэспандэнцкіх рахункаў.
  • Банкі выдаюць крэдыты. Пры гэтым фактычна ствараецца дадатковая грашовая маса (гл. Банкаўскі мультыплікатар).

Прыбыткі банка

Лічыцца, што асноўнай крыніцай прыбыткаў банка з'яўляецца прыбытак, які атрымліваецца ад розніцы паміж працэнтамі па укладах у банку (дэпазітам) і працэнтамі па крэдытам.

Дадаткова банкі зарабляюць камісійныя на канвертаванні валют, паслугах па правядзенні плацяжоў, здачы ў арэнду банкаўскіх сейфаў для захоўвання каштоўнасцяў, іншых дадатковых паслугах.

Меней вядома пра сеньаражны прыбытак, які для некаторых прыватных банкаў, напрыклад, для групы банкаў Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША ці для Банка Англіі, значна пераўзыходзіць любыя іншыя віды прыбытку.

Расходы банка

Кожная камерцыйная арганізацыя мае як прыбыткі так і расходы, банкі не з'яўляюцца выключэннем. Расходы банка можна падзяліць на абавязацельствы перад фундатарамі, падаткі, расходы на бягучую дзейнасць і развіццё, расходы на выплату бонусаў і дывідэндаў, а таксама расходы на стварэнне рэзерваў на магчымыя страты.

Выкарыстанне на патрэбы банка грошай фундатараў можна разглядаць як узяцце банкам крэдыту ў гэтых фундатараў. Сістэматычнае выкарыстанне падобнага крэдыту вядзе да павелічэння ўнутранага доўгу банка, і можа прыводзіць да дэфолту крэдытнай арганізацыі.

Прававое рэгуляванне банкаўскай дзейнасці

Асноўны артыкул: Банкаўскае права

Аперацыі крэдытнай арганізацыі

Да банкаўскіх аперацый адносяцца:

  • прыцягненне грашовых сродкаў фізічных і юрыдычных асоб ва ўклады і дэпазіты (да запатрабавання і на вызначаны тэрмін);
  • размяшчэнне прыцягнутых сродкаў ад свайго імя і за свой рахунак;
  • адкрыццё і вядзенне банкаўскіх рахункаў фізічных і юрыдычных асоб;
  • ажыццяўленне разлікаў па даручэнні фізічных і юрыдычных асоб, у тым ліку банкаў-карэспандэнтаў, па іх банкаўскіх рахунках;
  • інкасацыя грашовых сродкаў, вэксаляў, плацежных і разліковых дакументаў і касавае абслугоўванне фізічных і юрыдычных асоб;
  • купля-продаж замежнай валюты ў наяўнай і безнаяўнай форме;
  • прыцягненне ва укладах і размяшчэнне каштоўных металаў;
  • выдача банкаўскіх гарантый;
  • ажыццяўленне пераводаў грашовых сродкаў па даручэнні фізічных асоб без адкрыцця банкаўскіх рахункаў (за выключэннем паштовых пераводаў).


Крэдытная арганізацыя, акрамя пералічаных, мае права ажыццяўляць наступныя аперацыі:

  • выдачу паручыцельстваў за трэціх асоб, якія прадугледжваюць выкананне абавязацельстваў у грашовай форме;
  • набыццё права патрабавання ад трэціх асоб выканання абавязацельстваў у грашовай форме;
  • давернае кіраванне грашовымі сродкамі і іншай маёмасцю па дагаворы з фізічнымі і юрыдычнымі асобамі;
  • ажыццяўленне аперацый з каштоўнымі металамі і каштоўнымі камянямі ў адпаведнасці з заканадаўствам;
  • здаванне ў арэнду фізічным і юрыдычным асобам спецыяльных памяшканняў або сейфаў для захоўвання дакументаў і каштоўнасцяў, якія знаходзяцца ў іх;
  • лізінгавыя аперацыі;
  • аказанне кансультацыйных і інфармацыйных паслуг.
Аддзяленне National Westminster Bank у Ліверпулі

Крэдытная арганізацыя мае права ажыццяўляць іншыя аперацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Банкі, якія выдаюць крэдыты, могуць ствараць грошы. Працэс стварэння грошай завецца крэдытным пашырэннем ці крэдытнай мультыплікацыяй (глядзі артыкул Банкаўскі мультыплікатар)


Банкаўская тайна

Усе служачыя крэдытнай арганізацыі абавязаны захоўваць тайну пра аперацыі, рахункі і уклады яе кліентаў і карэспандэнтаў, а таксама пра іншыя звесткі, якія ўстанаўліваюцца крэдытнай арганізацыяй, калі гэта не супярэчыць закону.

Найбуйнейшыя банкі свету

10 найбуйнейшых банкаў па кансалідаваных актывах

Даныя па балансах па стане на 3 сакавіка 2010.

Пазіцыя Краіна Кампанія Кансалідаваныя актывы
(млрд дол. ЗША)
1 Вялікабрытанія Royal Bank of Scotland 3 483
2 Германія Deutsche Bank 3 068
3 Вялікабрытанія Barclays 2 971
4 Францыя BNP Paribas 2 891
5 Францыя Crédit Agricole 2 303
6 Швейцарыя UBS 1 881
7 ЗША JPMorgan Chase 1 746
8 Францыя Société Générale 1 574
9 Японія The Bank of Tokyo-Mitsubishi UFJ 1 494
10 ЗША Bank of America 1 471

10 найбуйнейшых банкаў па рыначнай капіталізацыі

Даныя на 31 снежня 2010 у доларах ЗША.

Пазіцыя Краіна Кампанія Рыначнаякапіталізацыя
(млрд дол. ЗША)
1 Кітай Industrial and Commercial Bank of China 233,69
2 Кітай China Construction Bank 225,89
3 Вялікабрытанія HSBC 184,98
4 ЗША Wells Fargo 164,84
5 ЗША JPMorgan Chase 163,31
6 Кітай Bank of China 142,64
7 ЗША Citigroup 140,30
8 Кітай Agricultural Bank of China 135,26
9 ЗША Bank of America 133,38
10 Бразілія Itaú Unibanco 94,45

10 самых прыбытакных банкаў

Дадзеныя ў доларах ЗША на 2006 год

Пазіцыя Краіна Кампанія Прыбытак
(млрд дол. ЗША)
1 ЗША Citigroup 22.13
2 ЗША Bank of America 21.13
3 Вялікабрытанія HSBC 14.55
4 ЗША JP Morgan Chase 14.44
5 Вялікабрытанія Royal Bank of Scotland 12.1
6 Швейцарыя UBS 9.79
7 ЗША Goldman Sachs 9.34
8 ЗША Wells Fargo 8.48
9 ЗША Wachovia 7.79
10 ЗША Morgan Stanley 7.45

Гл. таксама

  • Банкі Беларусі
  • Банкаўскі ўклад
  • Банкаўскі крэдыт
  • Банкаўская гарантыя
  • Сусветны банк
  • Дыстанцыйнае банкаўскае абслугоўванне
  • Ісламскія банкі

Зноскі

  1. ↑ Bankersalmanac.com — Top 50 Banks in the World
  2. ↑ The World's 30 largest banks by market capitalization (December 31, 2010)


У ВiкiСховішчы ёсць катэгорыя з тэмай:
 (Банк)

банк аваль, банк авангард, банк восток, банк втб, банк горящих туров, банк леуми, банк москвы, банк русский стандарт, банк санкт-петербург, банка дск


Банк Інфармацыю Аб

Банк


  • user icon

    Банк beatiful post thanks!

    29.10.2014


Банк
Банк
Банк Вы праглядаеце суб'ект
Банк што, Банк хто, Банк апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Горад Вэнгажына

Горад Вэнгажына

Вэнгaжы́нa (польск.: Węgorzyno) — горад у Заходнепаморскім ваяводстве Польшчы, Лабэзскі павет. ...
1-я вуліца Даватара, Віцебск

1-я вуліца Даватара, Віцебск

Беларусь Горад Віцебск Раён Кастрычніцкі Ранейшыя назвы Мікольская, Ветэрынарная Прац...
Гара Анкаума

Гара Анкаума

Балівія Горная сістэма Анды Вышыня вяршыні 6427 м Першае ўзыходжанне 11 чэрвен...
Спіс аб’ектаў PGC (1300001—1301000)

Спіс аб’ектаў PGC (1300001—1301000)

Гэта спіс аб'ектаў Спіс аб'ектаў PGC 1300001—1301000 Нумар PGC Прамое ўзыходжанне J20000 Схіленне ...