TR | RU | UK | KK | EN |

Балівія

балівія
Каардынаты: 16°42′43″ пд. ш. 64°39′58″ з. д. / 16.711944° пд. ш. 64.666111° з. д. (G) (O) (Я)-16.711944, -64.666111

Дэвіз: «¡La unión es la fuerza!
(ісп.: Адзінства дае сілу!)» Гімн: «Bolivianos, el hado propicio» Дата незалежнасці 6 жніўня 1825 (ад Іспаніі) Афіцыйныя мовы Сталіца Сукрэ  Найбуйнейшыя гарады Санта-Крус-дэ-ла-Сіера, Эль-Альтаэ, Ла-Пас Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка Прэзідэнт
Віцэ-прэзідэнт
Эва Маралес
Альвара Гарсіа Лінера Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні 27-я ў свеце
1 098 581 км²
1,29 Насельніцтва
• Ацэнка (2010)
• Шчыльнасць
▲10 907 778 чал. (77-я)
9,9 чал./км² ІРЧП (2011) ▲ 0,663 (сярэдні) (108-ы) Валюта Балівіяна Інтэрнэт-дамен .bo Тэлефонны код +591 Часавы пояс −4
  1. ↑ У Ла-Пасе знаходзіцца ўрад; афіцыйнай сталіцай з'яўляецца Сукрэ.
Uyuni

Балі́вія (ісп.: Bolivia, кечуа: Buliwya, аймара: Wuliwya, гуар.: Volívia), Шматнацыяна́льная Дзяржа́ва Балі́вія (ісп.: Estado Plurinacional de Bolivia , кечуа: Buliwya Achka nasyunkunap Mama llaqta, аймара: Wuliwya Suyu, гуар.: Tetã Volívia) — дзяржава ў цэнтральнай частцы Паўднёвай Амерыкі. Названа ў гонар Сімона Балівара. Унутрыкантынентальная дзяржава, мяжуе з Бразіліяй на поўначы і ўсходзе, Парагваем і Аргенцінай на поўдні, з Чылі і Перу на захадзе.

Змест

  • 1 Адміністрацыйны падзел
  • 2 Дзяржаўны лад
  • 3 Прырода
  • 4 Гісторыя
  • 5 Эканоміка
  • 6 Насельніцтва
  • 7 Навука і асвета
  • 8 Культура
    • 8.1 Літаратура
  • 9 Адносіны з Рэспублікай Беларусь
  • 10 Гл. таксама
  • 11 Зноскі
  • 12 Спасылкі

Адміністрацыйны падзел

Балівія падзяляецца на дзевяць дэпартаментаў (departamentos).

Ла-Пас (La Paz) Патоси (Potosi) Качабамба (Cochabamba) Санта-Крус (Santa Cruz) Чукісака (Chuquisaca) Арура (Oruro) Тарыха (Tarija) Бені (Beni) Панда (Pando)

Кожны дэпартамент падзяляецца на правінцыі (provincias), далей на кантоны (cantones) і муніцыпалітэты (municipalidades).

Дзяржаўны лад

Балівія — рэспубліка. Дзейнічае Канстытуцыя 1967 са змяненнямі і дапаўненнямі 1994. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, які выбіраецца на ўсеагульных выбарах на пяць гадоў, узначальвае ўрад, адказвае за знешнюю палітыку і абарону краіны.

Заканадаўчая ўлада належыць двухпалатнаму Нацыянальнаму кангрэсу (Congreso Nacional), які выбіраецца на ўсеагульных выбарах на пяць гадоў. Палата дэпутатаў (Cámara de Diputados) налічвае 130 членаў (70 — па аднамандатных акругах, 60 — па прапарцыянальным прадстаўніцтве), Палата сенатараў (Cámara de Senadores) — 27 (па тры ад дэпартамента).

Згодна Закону аб адміністрацыйнай дэцэнтралізацыі 1995, дэпартаменты атрымалі больш аўтаноміі. Рух за перадачу большай улады рэгіёнам узначальваў дэпартамент Санта-Крус. Балівійскія гарады кіруюцца мэрамі і саветамі, якія выбіраюцца насельніцтвам адміністрацыйнай адзінкі непасрэдна.

Прырода

Асноўны артыкул: Прырода Балівіі

Балівія займае ўсходнюю частку Цэнтральных Андаў на захадзе і вялікія алювіяльныя раўніны на ўсходзе. Паміж хрыбтамі Андаў — пласкагор'е Пуна, якое абмяжоўваюць Заходняя Кардыльера на захадзе, Кардыльера-Рэаль і Цэнтральная Кардыльера на ўсходзе. Клімат Пуны і Заходняй Кардыльеры высакагорны, паўпустынны (менш засушлівы пры змяшчэнні на ўсход). Клімат усходніх раўнін — субэкватарыяльны, трапічныя лясы, саванны. Высокагорнае возера Ціцікака на мяжы з Перу. На захадзе, у дэпартаменце Патасі, — буйнейшыя ў свеце саланчакі Кайпаса і Уюні. Жывёльны свет найбольш багаты ў трапічных лясах на поўначы.

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Балівіі

У старажытнасці тэрыторыю Балівіі насялялі індзейскія плямёны. У 14 стагоддзі іх заваявалі інкі, у 1532—1538 — іспанцы, якія далі краіне назву Верхняе Перу і далучылі ў 1542 да віцэ-каралеўства Перу, з 1776 — віцэ-каралеўства Рыо-дэ-ла-Плата.

З 1545 — звышдаходная здабыча серабра з выкарыстаннем рабскай працы індзейцаў. Самае вялікае паўстанне супраць жорсткай эксплуатацыі — у 1780—81 пад кіраўніцтвам Тупак-Амару II.

Незалежнасць абвешчана ў 1809, пасля чаго спатрэбілася яшчэ шаснаццаць год барацьбы за ўсталяванне рэспублікі. У ходзе вайны 1810—1826 краіна вызвалена ад каланіяльнага прыгнёту войскамі Сімона Балівара, у гонар якога атрымала назву. Паўторна абвешчана незалежнай у 1825. У 1836—1839 — у складзе канфедэрацыі Перу і Балівіі.

Балівія страціла выхад да Ціхага акіяна і амаль 2/3 першапачатковай тэрыторыі (багатай волавам, салетрай, нафтай) ў выніку войнаў з Чылі (1879-83) і Парагваем (1932-35). На сённяшні дзень можа дасягаць Атлантычнага акіяна па рацэ Парагвай.

У 1952 адбылася буржуазная рэвалюцыя, праведзена аграрная рэформа і нацыяналізаваны алавяныя руднікі.

У 1964 адбыўся ваенны пераварот, у краіне разгарнуўся партызанскі рух (лідар Эрнэста Гевара), які быў разгромлены ў 1967 з дапамогай ЗША. Усю далейшую гісторыю характарызуе палітычная нестабільнасць, барацьба розных ваенна-эканамічных групіровак. У 1980-я пачынаецца пераход краіны ад ваеннага да грамадзянскага праўлення.

У 2003 пачынаецца народнае паўстанне пад лозунгамі адстаўкі прэзідэнта і ўрада, нацыяналізацыі газавай і нафтавай прамысловасці.

18 снежня 2005 на выбарах прэзідэнта Балівіі ўпэўнена (54 % галасоў, адрыў ад канкурэнта — 15 %) перамог сацыяліст, выхадзец з карэннага насельніцтва краіны Эво Маралес (прыведзены да прысягі 22 студзеня 2006, перад гэтым прайшоў індзейскі (аймара) інаўгурацыйны рытуал). У маі 2006 нацыяналізаваў газавую вытворчасць бразільскай Petrobras у Балівіі. Адбылася дыскусія з адміністрацыяй ЗША па пытанні вырошчвання балівійцамі кокі — традыцыйнай сельскагаспадарчай культуры.

Балівія — член ААН, Арганізацыі амерыканскіх дзяржаў, Лацінаамерыканскай асацыяцыі інтэграцыі, Паўднёваамерыканскай супольнасці нацый, Руху недалучэння, асацыіраваны член Меркасур.

Эканоміка

Асноўны артыкул: Эканоміка Балівіі

Аснова гаспадаркі — гарнарудная прамысловасць экспартнага кірунку (каляровыя металы, прыродны газ). Апрацоўчая прамысловасць развіта слаба і складаецца з тэкстыльнай, харчасмакавай, метала- і нафтаперапрацоўчай галін. Асноўныя прамысловыя цэнтры — Ла-Пас, Санта-Крус, Сукрэ, Качабамба.

Сельская гаспадарка не забяспечвае патрэб краіны, хоць у ёй занята палавіна працаздольнага насельніцтва.

Галоўныя гандлёвыя партнёры — ЗША і Аргенціна.

Адна з найбяднейшых краін Паўднёвай Амерыкі.

Насельніцтва

Каля 60 % — індзейцы, пераважна кечуа (30 %) і аймара (25 %) (у горнай частцы краіны). Каля 1/3 — іспанамоўныя метысы і крэолы (жывуць пераважна ў гарадах). Белыя — ў асноўным нашчадкі іспанцаў (мясцовая арыстакратыя), другая вялікая іх група — немцы (сярод якіх — заснавальнікі нацыянальнай авіякампаніі Lloyd Aereo Boliviano). Афра-балівійцаў — менш за 0,5 % (нашчадкі беглых рабоў з Бразіліі). Паводле веравызнання 95 % католікі. Да 90 % насельніцтва сканцэнтравана ў Пуне. У гарадах — крыху больш за 50 % насельніцтва. Буйнейшыя гарады — Ла-Пас, Санта-Крус, Качабамба.

Навука і асвета

Асноўны артыкул: Навука і асвета Балівіі

Культура

Асноўны артыкул: Культура Балівіі

Літаратура

Асноўны артыкул: Літаратура Балівіі

Першыя балівійскія літаратурныя творы з'явіліся ў канцы XIX стагоддзя, а ў пачатку ХХ стагоддзя вылучаліся такія аўтары, як Натаніэль Агірэ, Рыкарда Хаймес Фрэйрэ, Альсідэс Аргедас, Франц Тамая, Грыгорыя Рэйналдс, Хаймэ Мендоса і Арманда Чыверчэс.

Адносіны з Рэспублікай Беларусь

Дыпламатычныя адносіны ўстаноўлены 11 красавіка 1994. Дагаворна-прававая база дзвюх краін толькі пачынае фарміравацца. Ажыўленне двухбаковых адносін пачалося з прыходам да ўлады Эва Маралеса.

У Беларусі акрэдытаваны па сумяшчальніцтву пасол Балівіі.

Гл. таксама

  • Гара Анкаума
  • Гара Сахама
  • Рака Акры

Зноскі

  1. ↑ World Gazetteer: Bolivia - profile of geographical entity including name variants. Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2013. Праверана 18 студзеня 2013.
  2. ↑ Human Development Report 2011. United Nations Development Programme (2011). Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2013. Праверана 21 жніўня 2012.

Спасылкі

  • Official web portal of the Bolivian President's office — Сайт Прэзідэнта (на іспанскай мове)
  • Official web portal of the Bolivian government — Сайт Урада (на іспанскай мове)
  • Official web portal of the Bolivian National Congress — Сайт Нацыянальнага кангрэса (на іспанскай мове)
Арганізацыя амерыканскіх дзяржаў (ААД, OAS)

Антыгуа і Барбуда | Аргенціна | Багамы | Балівія | Барбадас | Беліз | Бразілія | Венесуэла | Гаіці | Гандурас | Гаяна | Гватэмала | Грэнада | Дамініка | Дамініканская Рэспубліка | ЗША | Калумбія | Канада | Коста-Рыка | Куба | Мексіка | Нікарагуа | Панама | Парагвай | Перу | Сальвадор | Сент-Вінсент і Грэнадзіны | Сент-Кітс і Невіс | Сент-Люсія | Сурынам | Трынідад і Табага | Уругвай | Чылі | Эквадор | Ямайка

  Краіны Паўднёвай Амерыкі

Аргенціна | Бразілія | Балівія | Венесуэла | Гаяна | Калумбія | Парагвай | Перу | Сурынам | Уругвай | Чылі | Эквадор

Залежныя тэрыторыі: Фалклендскія (Мальвінскія) астравы | Французская Гвіяна | Паўднёвая Георгія і Паўднёвыя Сэндвічавыя астравы  

балівія


Балівія Інфармацыю Аб

Балівія


  • user icon

    Балівія beatiful post thanks!

    29.10.2014


Балівія
Балівія
Балівія Вы праглядаеце суб'ект
Балівія што, Балівія хто, Балівія апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Брызент

Брызент

Брызе́нт (нідэрл.: presenning) — шчыльная льняная, паўільняная ці баваўняная тканіна, прапітана...
Маманты

Маманты

Mammuthus Brookes, 1828 Віды † Mammuthus africanavus (Arambourg, 1952) † Mammuthus armeniacu...
Зарудзеча

Зарудзеча

Зарудзеча — рака ў Глускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Пціч басейн Дняпра...
Янка Шутовіч

Янка Шутовіч

Янка (Іван Іосіфавіч) ШУТОВІЧ (24 студзеня 1904, в. Шутавічы, цяпер Смаргонскі раён Гродзенскай вобл...