Балгарыя


Балга́рыя (балг.: България), Рэспу́бліка Балга́рыя (балг.: Република България), альтэрн.: Баўга́рыя — дзяржава ў Паўднёва-Усходняй Еўропе, на Балканскім паўвостраве. З усходу абмываецца Чорным морам. Мяжуе з Сербіяй і Македоніяй на захадзе, з Турцыяй і Грэцыяй на поўдні, з Румыніяй на поўначы.

Змест

  • 1 Гісторыя
  • 2 Палітыка
    • 2.1 Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
  • 3 Геаграфія
  • 4 Эканоміка
  • 5 Дэмаграфія
  • 6 Спасылкі
  • 7 Вядомыя асобы
  • 8 Гл. таксама
  • 9 Зноскі
  • 10 Спасылкі

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Балгарыі

Балгарская дзяржава, так званае Першае Балгарскае царства, паўстала ў 681 (з 1018 па 1186 — пад уладай Візантыі).

Другое Балгарскае царства існавала з 1187 па 1396 год.

У канцы XIV стагоддзя Балгарыя была заваявана Асманскай імперыяй. Вызваленая пасля паражэння Турцыі ў вайне з Расіяй 1877—1878.

З 1879 — княства на чале з нямецкім прынцам Аляксандрам, якога змяніў Фердынанд, з 1908 — незалежнае царства.

У 1912—1913 удзельнічала ў Балканскіх войнах, у выніку якіх атрымала тэрыторыі ў Македоніі і Фракіі, што раней належалі Асманскай імперыі, і выхад да Эгейскага мора.

У Першай сусветнай вайне выступіла на баку Германіі. Пацярпеўшы паражэнне, пазбавілася значнай часткі сваёй тэрыторыі і выхаду да Эгейскага мора.

Пасля перавароту 1923 года да ўлады прыйшоў фашысцкі ўрад.

У сакавіку 1941 года ўключаная ў Берлінскі пакт 1940, на яе тэрыторыю былі ўведзены нямецкія войскі. Балгарыя атрымала часткі тэрыторый Югаславіі і Грэцыі. У верасні 1944 урад цара Барыса III быў скінуты ў выніку ўварвання савецкай арміі; Балгарыя абвясціла вайну Германіі.

15 верасня 1946 абвешчаная Народная Рэспубліка Балгарыя, якая развівалася па сацыялістычным шляху.

У 1989 у Балгарыі пачаліся глыбокія эканамічныя і палітычныя рэформы.

З 15 лістапада 1990 краіна называецца Рэспублікай Балгарыя.

З 1 студзеня 2007 года Балгарыя ўваходзіць у Еўрасаюз. MUIE BULGARIA

Палітыка

Згодна з канстытуцыяй прынятай 12 ліпеня 1991 года Балгарыя з'яўляецца рэспублікай, кіраўніком якой з'яўляецца прэзідэнт, які выбіраецца разам з віцэ-прэзідэнтам, у прамых выбарах на пяцігадовы тэрмін. Кіраўніком ураду з'яўляецца прэм'ер-міністр, які назначаецца прэзідэнтам.

Заканадаўчая ўлада прадстаўлена Народным сходам (Народно събрание), які складаецца з 240 дэпутатаў. Дэпутаты выбіраюцца на чатырохгадовы тэрмін.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

З 1999 года Балгарыя дзеліцца на 28 абласцей (област), якія, сваімі межамі супадаюць з 28 акругамі, што існавалі да 1987 года. З 1987 да 1999 года краіна была падзелена на дзесяць вялікіх абласцей.

Назва кожнай вобласці супадае з назвай яго сталіцы. Сафія з'яўляецца адначасова і сталіцай вобласці і асобным горадам.

Вобласці дзеляцца на драбнейшыя адміністрацыйныя адзінкі — раёны (община).

Спіс балгарскіх абласцей прадстаўлены ніжэй:

Вобласць Балгарская назва Колькасць насельніцтва (2005) Прырост насельніцтва (тыс. чал.) (2004/2005) Плошча (км²) Шчыльнасць насельніцтва (/км²)
Благоеўградcкая вобласць Благоевградска област 335 000 −0,8 % 6 478 52
Бургаская вобласць Бургаска област 419 000 −0,2 % 7 618 55
Хаскаўская вобласць Хасковска област 268 000 −0,7 % 4 033 67
Дабрыцкая вобласць Добричка област 207 000 −0,8 % 4 700 44
Габраўская вобласць Габровска област 136 000 −1,2 % 2 053 67
Ямбальская вобласць Ямболска област 148 000 −1,1 % 4 209 35
Кюсцендыльская вобласць Кюстендилска област 154 000 −1,2 % 3 027 51
Кырджалійская вобласць Кърджалийска област 160 000 −0,7 % 4 032 40
Ловецкая вобласць Ловешка област 159 000 −1,3 % 4 134 39
Мантанская вобласць Монтанска област 167 000 −2,0 % 3 595 47
Пазарджыкская вобласць Пазарджишка област 300 000 −1,0 % 4 393 68
Пернікская вобласць Пернишка област 142 000 −1,3 % 2 377 60
Плевенская вобласць Плевенска област 305 000 −1,5 % 4 216 74
Плоўдзіўская вобласць Пловдивска област 708 000 −0,2 % 5 973 118
Разгацкая вобласць Разградска област 141 000 −1,0 % 2 648 53
Русенская вобласць Русенска област 257 000 −0,7 % 2 616 99
Сілістрынская вобласць Силистренска област 136 000 −1,3 % 2 862 47
Слівенская вобласць Сливенска област 211 000 −1,0 % 3 646 47
Смалянская вобласць Смолянска област 133 000 −1,5 % 3 532 38
Сафія София−град 1 232 000 +1,0 % 1 349 913
Сафійская вобласць Софийска област 262 000 −1,1 % 7 277 36
Старазагорская вобласць Старозагорска област 362 000 −0,5 % 4 959 73
Шуменская вобласць Шуменска област 200 000 −0,6 % 3 365 59
Тыргавішцкая вобласць Търговищка област 137 000 −1,0 % 2 735 50
Варнаўская вобласць Варненска област 458 000 −0,1 % 3 819 120
Вялікатырнаўская вобласць Великотърновска област 283 599 −0,5 % 4 684 61
Відзінская вобласць Видинска област 118 000 −2,0 % 3 071 39
Врачанская вобласць Врачанска област 209 000 −1,7 % 4 098 52

Геаграфія

Балгарыя знаходзіцца ў Паўднёвай Еўропе на ўзбярэжжы Чорнага мора, ва ўсходняй частцы Балканскай паўвострава. З поўначы мяжуе з Румыніяй, на захадзе з Сербіяй і Македоніяй, а на поўдні з Грэцыяй і Турцыяй. Сталіцай краіны з'яўляецца Сафія (1,1 млн чалавек), іншымі буйнымі гарадамі з'яўляюцца Плоўдзіў, Варна, Бургас, Русе, Старая Загора, Плевен і Ураца.

Агульная мяжа складае 1808 км, даўжыня ўзбярэжжа 379 км. Працягласць межаў з суседнімі краінамі складае: Румынія — 608 км, Грэцыя — 494 км, Сербія — 318 км, Турцыя — 240 км, Македонія — 148 км. Каля 60 % плошчы Балгарыі займаюць горы і ўзвышшы, сярэдняя вышыня паверхні краіны складае каля 470 м над узроўнем мора.

Уздоўж паўночнай мяжы краіны цягнецца Прыдунайская нізіна, якая займае ўсю поўнач Балгарыі. У цэнтральнай частцы краіны знаходзіцца асноўны горны масіў Балгарыі — Балканскія горы. У паўднёва-заходняй Балгарыі, на мяжы з Грэцыяй знаходзяцца горы Радопы, Рыла і Пірын, тут жа знаходзіцца самы высокі пункт Балканскага паўвострава гара Мусала (2925 м). Паўднёва-ўсходнюю частку Балгарыі займае Горнафракійская нізіна, а на поўдзень ад яе, на мяжы з Турцыяй, невысокія горы Сакар і Странджа. Самымі высокімі пунктамі Балгарыі з'яўляюцца Мусала (2825 м), Віхрэн (2915 м) і Ботэў (2376 м).

Клімат Балгарыі ўмераны, цёплы, кантынентальны, сухі, на ўзбярэжжы мора — субтрапічны, вільготны. У гарах існуе кліматычная пояснасць. Сярэдняя тэмпература паветра ў студзені складае ад −6 °C у гарах, −3 °C у цэнтральнай частцы краіны і да 2 °C у паўднёвай частцы. У ліпені адпаведна ад 18 °C, 23 °C i 25 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў ад 450 мм на поўначы да 1200 мм у гарах.

Эканоміка

Эканамічныя рэформы 1989 года знялі цэнтральнае планаванне балгарскай эканомікі, дазволілі існуючым прамысловым прадпрыемствам займацца эканамічнай дзейнасцю самастойна, шмат з іх былі прыватызаваны.

Асноўнымі сельскагаспадарчымі культурамі краіны застаюцца пшаніца і кукуруза, а так сама сланечнік, тытунь, бавоўна, памідоры, агуркі і перац. Значную частку сельскай гаспадаркі Балгарыі займае вырошчванне вінаграду для вытворчасці віна, а так сама садавінных дрэваў (яблыкаў, сліваў і г.д.). Балгарыя з'яўляецца асноўным экспарторам ружавага алею. Жывёлагадоўля заснавана на гадаванні авечак, кароваў і свінняў. Увогуле жывёлагадоўля, разам з лесанарыхтоўкамі займаюць усё большае значэнне ў сельскай гаспадарцы Балгарыі. Акрамя гэтага развіццё атрымала і рыбалоўства. Акрамя актыўнай рыбнай лоўлі ў Чорным моры, балгарскі рыбны флот павялічвае сваю актыўнасць у Атлантычным акіяне і Міжземным моры.

Горная прамысловасць краіны канцэнтруецца ў асноўным вакол здабычы медзі і жалезнай руды, але акрамя гэтага існуюць невялікія радовішчы каменнага вуглю, нафты і прыроднага газу. Гідаэлектрастанцыі забяспечваюць каля 10 % энергетычных запатрабаванняў Балгарыі, 60 % электрычнасці атрымліваецца ад цеплавых электрастанцыяў, астатняя частка электрычнасці атрымліваецца на АЭС.

Значную ролю ў прамысловасці Балгарыі грае вытворчасць сталі, медзі, цынку, волава, а так сама машынаў і абсталявання, хімікаліяў і прадукцыі харчовай галіны прамысловасці. Важнае месца займае і турызм, асабліва на ўзбярэжжы Чорнага мора.

Краіна мае добра развітую дарожную сетку, акрамя гэтага актыўна выкарыстоўваецца марскі і паветраны транспарт. Галоўнымі марскімі портамі з'яўляюцца Варна і Бургас.

Дэмаграфія

У канцы 2007 года, згодна са звесткамі Нацыянальнага Статыстычнага Інстытута Балгарыі колькасць насельніцтва склала 7 640 240 чалавек, у тым ліку 3 699 690 мужчын (48,4 %) і 3 940 550 жанчын (51,6 %). У 2006 годзе гарадcкое насельніцтва склада 5 403,2 тыс. чалавек ці 70,7 % агульнай колькасць насельніцтва, сельскае — 2 237 тыс. чалавек (29,3 %). З 1990 года колькасць насельніцтва Балгарыі скарацілася прыкладна на 1 млн чалавек як у выніку натуральнага скарачэння (з 1990 г. смяротнасць перавышае нараджальнасць), так і ў выніку міграцыі за межы краіны. Сярэдні ўзрост насельніцтва ў 2006 годзе склаў 41,4 года, павялічыўшыся ў параўнанні з 2000 годам на 1,5 года.

На балгарскай мове размаўляе 84,5 % насельніцтва, на турэцкай — 9,6 %, на цыганскай — 4,1 %.

Праваслаўнымі хрысціянамі з'яўляюцца 82,6 % насельніцтва, мусульманамі — 12,2 %, каталікамі — 0,6 %, пратэстантамі — 0,5 %.

Спасылкі

  • Travel in Bulgaria - падарожжа ў Балгарыю
  • Bulgarian Photo Album
  • Essential History of Bulgaria in Seven Pages
  • Antarctic Place-names Commission of Bulgaria
  • Панорамная галерея Балгарыя
  • Балгарыя на беларускім Партале падарожжаў
  • Старонка пра падарожжа ў Балгарыю

Вядомыя асобы

  • Анастас Стаянаў
  • Барыс Хрыстаў
  • Іван Вазаў
  • Іван Цыбулка

Гл. таксама

  • Рака Вача

Зноскі

Спасылкі

  • На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Балгарыя
Еўрапейскі Саюз

Аўстрыя | Бельгія | Балгарыя | Вялікабрытанія | Венгрыя | Германія | Грэцыя | Данія | Ірландыя | Іспанія | Італія | Кіпр | Латвія | Літва | Люксембург | Мальта | Нідэрланды | Польшча | Партугалія | Румынія | Славакія | Славенія | Фінляндыя | Францыя | Харватыя | Чэхія | Швецыя | Эстонія

  Арганізацыя Паўночнаатлантычнага дагавора (НАТА)

Албанія | Балгарыя | Бельгія | Венгрыя | Вялікабрытанія | Германія | Грэцыя | Данія | ЗША | Ісландыя | Іспанія | Італія | Канада | Латвія | Літва | Люксембург | Нарвегія | Нідэрланды | Партугалія | Польшча | Румынія | Славакія | Славенія | Турцыя | Францыя | Харватыя | Чэхія | Эстонія

  Франкафонія

Албанія | Андора | Арменія | Бельгія (Французская супольнасць Бельгіі) | Бенін | Балгарыя | Буркіна-Фасо | Бурундзі | Вануату | В'етнам | Габон | Гаіці | Гана1 | Гвінея | Гвінея-Бісау | Грэцыя | Джыбуці | Дамініка | Егіпет | Каба-Вердэ | Камбоджа | Камерун | Канада (Нью-Брансуік, Квебек) | Кіпр1 | Каморы | Рэспубліка Конга">Дэмакратычная Рэспубліка Конга | Рэспубліка Конга | Кот-д'Івуар | Лаос | Ліван | Люксембург | Маўрыкій | Маўрытанія | Мадагаскар | Македонія | Малі | Марока | Малдова | Манака | Нігер | Руанда | Румынія | Сан-Тамэ і Прынсіпі | Сейшэльскія Астравы | Сенегал | Сент-Люсія | Тога | Туніс | Францыя (Французская Гвіяна, Гвадэлупа, Марцініка, Сен-П'ер і Мікелон) | Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка | Чад | Швейцарыя | Экватарыяльная Гвінея

Дзяржавы-назіральнікі: Аўстрыя | Арменія | Венгрыя | Грузія | Латвія | Літва | Мазамбік | Польшча | Сербія | Славакія | Славенія | Тайланд | Украіна | Харватыя | Чэхія

1Асацыяваны член

  Краіны вакол Чорнага мора

БалгарыяГрузіяРасіяРумыніяТурцыя • Украіна

  Краіны Балканскага паўвострава

АлбаніяБалгарыяБоснія і ГерцагавінаГрэцыя • Македонія • РумыніяСербіяСлавеніяТурцыяХарватыяЧарнагорыя • Косава (часткова прызнаная дзяржава)

  Міжземнаморскі Саюз

Члены ЕС: Аўстрыя · Балгарыя · Бельгія · Венгрыя · Вялікабрытанія · Германія · Грэцыя · Данія · Ірландыя · Іспанія · Італія · Кіпр · Латвія · Літва · Люксембург · Мальта · Нідэрланды · Партугалія · Польшча · Румынія · Славакія · Славенія · Фінляндыя · Францыя · Чэхія · Швецыя · Эстонія
Іншыя краіны: Албанія · Алжыр · Боснія і Герцагавіна · Егіпет · Іарданія · Ізраіль · Ліван · Манака · Марока · Маўрытанія · Палесцінская аўтаномія · Сірыя · Туніс · Турцыя · Харватыя · Чарнагорыя
Назіральнік: Лівія

 


Балгарыя Інфармацыю Аб

Балгарыя


  • user icon

    Балгарыя beatiful post thanks!

    29.10.2014


Балгарыя
Балгарыя
Балгарыя Вы праглядаеце суб'ект
Балгарыя што, Балгарыя хто, Балгарыя апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

IC 1203

IC 1203

NF : у працэсе пацверджання Прамое ўзыходжанне 16 гадз 15 мін 16,0 сек Схіленне -22° 20...
Коракс

Коракс

Коракс (стар.-грэч.: Κόραξ) — сіцыліяц, пасля смерці Гіерона I і выгнання Фрасібула з Сіракузаў...
Спіс аб’ектаў PGC (756001—757000)

Спіс аб’ектаў PGC (756001—757000)

Гэта спіс аб'ектаў Спіс аб'ектаў PGC 756001—757000 Нумар PGC Прамое ўзыходжанне J20000 Схіленне J2...
Юзельданж

Юзельданж

Юзельданж (люксемб. Useldeng, фр. Useldange) — камуна ў Люксембургу, размяшчаецца ў акрузе Дзікірх. ...