TR | RU | UK | KK | EN |

Базіліка Сакрэ-Кёр


Базіліка Сакрэ-Кёр (фр.: Basilique du Sacré Cœur ці проста Сакрэ-Кёр, літаральна «базіліка Святога Сэрца», г.зн. Сэрца Хрыстова) - каталіцкі храм у Парыжы, пабудаваны паміж 1876 і 1910 гг. па праекце архітэктара Абадзі ў рымска-візантыйскім стылі, размешчаны на вяршыні ўзгорка Манмартр, у самой высокай кропцы (130 м) горада.

Змест

  • 1 Апісанне
  • 2 Гісторыя
  • 3 Глядзіце таксама
  • 4 Спасылкі

Апісанне

Форма купалоў паўтарае сілуэт базілікі XII ст. Сен-Фрон у Перыге на поўдні Францыі. Вышыня асноўнага купала 83 м, вышыня званіцы каля 100 м. Адзін са званоў базілікі - «Саваяр» (la Savoyarde) - важыць 19 т з языком у 850 кг, адліты ў Ансі ў 1891 г., самы вялікі звон Парыжа.

Унутры базіліка ўпрыгожана каляровымі вітражамі і манументальнай мазаікай на тэму «глыбокай павагай Францыі перад Сэрцам Гасподнім», выкананая ў 1912-1922 гадах, мастаком Люкам-Аліўе Мерсонам (fr:Luc-Olivier Merson, 1846—1920).

З вяршыні Манмартр, куды вядзе шырокая шмат'ярусная лесвіца, адкрываецца панарама Парыжа і від вакол у ясную надвор'е на 50 км. Сакрэ-Кёр - самая фатаграфуемая славутасць французскай сталіцы.

Гісторыя

Інтэр'ер базілікі з мазаікай

Прапанова аб будаўніцтве новага храма ў памяць аб ахвярах франка-прускай войны, зробленая ў 1871 г., падвергнулася моцнай крытыцы, але атрымала падтрымку дэпутатаў, якія далі згоду ў 1873 г. Сродкі на будаўніцтва збіраліся па грамадскай падпісцы. Пры закладцы першага каменя (16 чэрвеня 1875 года) у грунт узгорка быў пакладзены бронзавы медальён «Францыя падносіць Хрысту манмартрскую базіліку», каробачка з французскімі медалямі, а таксама пергамент з пратаколам цырымоніі заснавання базілікі Сакрэ-Кёр.

Работы неўзабаве былі перарваны для таго, каб умацаваць глебу ўзгорка, перакапанага старадаўнімі каменяломнямі. Будаўніцтва скончылася толькі ў 1914 г.

Манмартр лічыцца адным з самых маляўнічых куткоў Парыжа. Ён узнік на вапняковым узгорку, на вышыні 130 м, дзе па паданні ў часы праследавання хрысціян пры імператары Даміцыяне быў абезгалоўлены Святы Дыянісій, першы біскуп Парыжа. І тады адбыўся цуд: Дыянісій устаў, падняў уласную галаву, абмыў яе ў найбліжэйшай студні, і толькі прайшоўшы некалькі кіламетраў, упаў мёртвым. У памяць аб гэтых цудоўных падзеях была пабудавана царква Сен-Дэні, а месца атрымала назву Манмартр — гара святога мучаніка.

Глядзіце таксама

  • Манмартр
  • Сабор Парыжскай Божай Маці

Спасылкі

У ВiкiСховішчы ёсць катэгорыя з тэмай:
 (Базіліка Сакрэ-Кёр)
  • La Basilique du Sacré Cœur de Montmartre — in English and French
  • History of the basilica
  • Царква Сакрэ Кёр
  • Basilique Sacré Coeur, Paris History, description, visitor info
  • Satellite image from Google Maps
  • Free photo gallery of the Basilica of Sacre Coeur



Базіліка Сакрэ-Кёр Інфармацыю Аб

Базіліка Сакрэ-Кёр


  • user icon

    Базіліка Сакрэ-Кёр beatiful post thanks!

    29.10.2014


Базіліка Сакрэ-Кёр
Базіліка Сакрэ-Кёр
Базіліка Сакрэ-Кёр Вы праглядаеце суб'ект
Базіліка Сакрэ-Кёр што, Базіліка Сакрэ-Кёр хто, Базіліка Сакрэ-Кёр апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Горад Вэнгажына

Горад Вэнгажына

Вэнгaжы́нa (польск.: Węgorzyno) — горад у Заходнепаморскім ваяводстве Польшчы, Лабэзскі павет. ...
1-я вуліца Даватара, Віцебск

1-я вуліца Даватара, Віцебск

Беларусь Горад Віцебск Раён Кастрычніцкі Ранейшыя назвы Мікольская, Ветэрынарная Прац...
Гара Анкаума

Гара Анкаума

Балівія Горная сістэма Анды Вышыня вяршыні 6427 м Першае ўзыходжанне 11 чэрвен...
Спіс аб’ектаў PGC (1300001—1301000)

Спіс аб’ектаў PGC (1300001—1301000)

Гэта спіс аб'ектаў Спіс аб'ектаў PGC 1300001—1301000 Нумар PGC Прамое ўзыходжанне J20000 Схіленне ...