TR | RU | UK | KK | EN |

Бабовыя


Fabaceae Lindl.

Сінонімы
  • Acaciaceae E.Mey.
  • Aspalathaceae Martinov
  • Astragalaceae Bercht. & J.Presl
  • Caesalpiniaceae R.Br., nom. cons.
  • Cassiaceae Vest
  • Ceratoniaceae Link
  • Detariaceae Hess
  • Hedysaraceae Bercht. & J.Presl
  • Inocarpaceae Zoll.
  • Leguminosae Juss., nom. cons.
  • Mimosaceae R.Br., nom. cons.
  • Papilionaceae Giseke, nom. cons.
  • Phaseolaceae Mart.
  • Swartziaceae Bartl.
  • Viciaceae Oken
Арэал

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   500059
NCBI   3803
EOL   4277
GRIN   f:440

Бабовыя, Матыльковыя (Fabaceae) — сямейства двухдольных раслін з парадку бабовакветных.

Змест

  • 1 Распаўсюджанне
  • 2 Выкарыстанне
  • 3 Гл. таксама
  • 4 Зноскі
  • 5 Літаратура
  • 6 Спасылкі

Распаўсюджанне

Каля 650 родаў, больш за 18 тысяч відаў. Пашыраны па ўсёй сушы зямнога шара. У Беларусі 20 родаў, у тым ліку боб, гарох, пажытнік блакітны, сачавіца, соя, фасоля. Усе вельмі багатыя бялком, у сярэднявеччы былі адной з асноўных крыніц бялку. Утрымліваюць шмат вітамінаў, мінеральных рэчываў, засваяльнай клятчаткі, не ўтрымліваюць халестэрыну.

Выкарыстанне

Сярод бабовых шмат харчовых, кармавых, сідэральных, лекавых, інсектыцыдных, дэкаратыўных, меданосных, лубяных, смаланосных, фарбавальных раслін.

У беларускай кухні з бабовых даўней гатавалі разнастайныя кашы, камы (з гароху і бобу). Апроч насення, у гароху і фасолі ў ежу спажываюць зялёныя «лапаткі» — няспелыя струкі з насеннем, якое толькі пачало фармавацца (адломваюцца канцы, аддзяляюцца падоўжныя валокны, потым наразаюцца ўпоперак або наўскасяк). Адной з прычын, чаму боб і іншыя бабовыя (апроч кансерваваных гароху і фасолі) амаль зніклі з сучаснага меню, з'яўляецца іх вельмі доўгае прыгатаванне. Пабудова бабовых раслін надзейна абараняе іх ад выварвання, але ўскладняе цеплавую апрацоўку. Таму бабовыя перад прыгатаваннем рэкамендуецца заліць 2 — 3 аб'ёмамі халоднай вады і паставіць у лядоўню на некалькі гадзін (ваду лепш змяніць 2 — 3 разы). Вараныя бабовыя можна прыпускаць ва ўласным саку (20 — 30 хвілін), з дадаткам тлушчу.

Гл. таксама

  • Акатнік амурскі
  • Баркун
  • Сафора
  • Сырадэля
  • Альбіцыя
  • Тэрмопсіс
  • Cajanus indicus

Зноскі

  1. ↑ Ранейшая назва сямейства Leguminosae Juss.
  2. ↑ Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  3. ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  4. ↑ База Растения Беларуси

Літаратура

  • Белы А. Бабовыя // Праект «Наша ежа»

Спасылкі

  • На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бабовыя


Бабовыя Інфармацыю Аб

Бабовыя


  • user icon

    Бабовыя beatiful post thanks!

    29.10.2014


Бабовыя
Бабовыя
Бабовыя Вы праглядаеце суб'ект
Бабовыя што, Бабовыя хто, Бабовыя апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Калемегдан

Калемегдан

Каардынаты: 44° пн. ш. 20° у. д. / 44.8236° пн. ш. 20.4503° у. д. (G)...
Аграгарадок Ісерна

Аграгарадок Ісерна

І́серна[1] (трансліт.: Isierna, руск.: Исерно) — аграгарадок у Слуцкім раёне Мінскай вобласці. ...
Вёска Шалыпы

Вёска Шалыпы

Шалы́пы[1] (трансліт.: Šalypy, руск.: Шалыпы) — вёска ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці...
Праваслаўная архітэктура Беларусі, сайт

Праваслаўная архітэктура Беларусі, сайт

hram.by Камерцыйны: не Тып сайта: пазнавальны Мова(ы): беларуская, руская Цяперашні с...