TR | RU | UK | KK | EN |

Аўстрыя на конкурсе песні Еўрабачанне 2014


Аўстрыя прыняла ўдзел у конкурсе песні «Еўрабачанне 2014» ў Капенгагене, Данія c песняй Rise Like a Phoenix у выкананні аўстрыйскага поп-спевака Канчыты Вурст і перамагла ўпершыню пасля конкурсу «Еўрабачанне 1966». Прадстаўнік быў абраны шляхам унутранага адбору, арганізаваным аўстрыйскай нацыянальнай тэлекампаніяй «ORF».

Змест

  • 1 Унутраны адбор
    • 1.1 Супярэчнасці адбору
  • 2 На Еўрабачанні
    • 2.1 Галасы, атрыманыя Аўстрыяй
    • 2.2 Галасы ад Аўстрыі
      • 2.2.1 Другі паўфінал
      • 2.2.2 Фінал
  • 3 Зноскі
  • 4 Спасылкі

Унутраны адбор

10 верасня 2013 года «ORF» афіцыйна абвясціў, што Канчыта Вурст была абрана шляхам унутранага адбору ў якасці прадстаўніка Аўстрыі на «Еўрабачанне 2014». Жаночы вобраз Канчыты Вурст выкарыстоўвае аўстрыйскі спявак Томас Нойвірт. Нойвірт ужо раней прымаў удзел у нацыянальным фінале ад Аўстрыі пад сцэнічным імем Канчыты Вурст, дзе заняў другое месца з песняй «That's What I Am».

Песня для конкурсу была абвешчана 8 сакавіка 2014 года падчас трансляцыі праграмы Dancing Stars аўстрыйскага вяшчальніка «ORF». Вурст прадставіла пяць песень, дзе адна з іх — Rise Like a Phoenix— была абрана, каб прадстаўляць Аўстрыю ў Капенгагене.

Супярэчнасці адбору

Пасля аб'яўлення, што Канчыта Вурст будзе прадстаўляць Аўстрыю, група ў Facebook (каля 38000 фанатаў) выказала пратэст супраць таго, што «ORF», вяшчальнік, які фінансуецца дзяржавай, здзейсніў унутраны выбар без грамадскага галасавання. У інтэрв'ю аўстрыйскай газеце Kurier, Канчыта Вурст заявіла, што крытыка ад групы пераўзышла пратэст супраць Вурст як абранага выканаўцы і замест «адлюстроўвае гамафобныя выказванні і дыскрымінацыю», адзначыўшы, што ORF нясе поўную адказнасць за прыняцце рашэнняў адносна конкурсу, і што тэлекампанія раней унутрана абрала Эрыка Папілая прадстаўляць Аўстрыю ў 2007 годзе. У адказ групе ў Facebook, Вурст паабяцала «працягнуць барацьбу супраць дыскрымінацыі».

Міністэрства інфармацыі Беларусі атрымала петыцыю, якая заклікала беларускага вяшчальніка «Белтэлерадыёкампанію» байкатаваць Еўрабачанне 2014 у сувязі з удзелам Канчыты Вурст. Паводле слоў складальнікаў петыцыі, конкурс стаў «рассаднікам садаміі», і што выбар Вурст з'яўляецца ўсяго толькі спробай еўрапейскіх лібералаў навязаць сваі каштоўнасці Беларусі і Расіі. Аналагічнае хадайніцтва таксама было атрымана ў Міністэрствы сувязі і масавых камунікацый Расійскай Федэрацыі ад актывістаў групы бацькоўскага выхавання, у якім было сабрана звыш 400 подпісаў.

На Еўрабачанні

Канчыта Вурст падчас выступлення ў другім паўфінале

Падчас паўфінальнага размеркавання 20 студзеня 2014 года ў мэрыі Капенгагена Аўстрыя атрымала месца ў першай палове другога паўфіналу 8 мая 2014 года. У другім паўфінале прадзюсары шоў вырашылі, што Аўстрыя будзе выступаць шостай, пасля Польшчы і перад Літвой. Аўстрыя ў другім паўфінале заняла першае месца з 169 баламі і прайшла ў фінал, які адбыўся 10 мая 2014 года. Падчас прэс-канферэнцыі для паўфіналістаў, якія прайшлі ў фінал, Аўстрыя атрымала месца ў першай палове фінала. У фінале прадзюсары шоў вырашылі, што Аўстрыя будзе выступаць пад нумарам 11, пасля Грэцыі і перад Германіяй. Аўстрыя выйграла конкурс, заняўшы першае месца з 290 баламі. Гэта другая перамога Аўстрыі ў гісторыі Еўрабачання, першая была ў 1966 годзе, калі перамог Уда Юргенс з песняй «Merci, Cherie».

Падчас выступлення Канчыта Вурст знаходзілася адна на платформе з святлодыёднымі экранамі, якія праецыравалі полымя і крылы агню.

У Аўстрыі абодва паўфіналы і фінал трансляваліся па ORF Eins. Каментар — Андзі Кноль. Аўстрыйскі прадстаўнік для абвяшчэння вынікаў аўстрыйскага галасавання ў фінале — Каці Беловіч.

Галасы, атрыманыя Аўстрыяй

Галасы, атрыманыя Аўстрыяй (Другі паўфінал)
12 балаў 10 балаў 8 балаў 7 балаў 6 балаў
  • Фінляндыя
  • Грэцыя
  • Ірландыя
  • Італія
  • Румынія
  • Швейцарыя
  • Вялікабрытанія
  • Грузія
  • Ізраіль
  • Літва
  • Мальта
  • Польшча
  • Славенія
  • Нарвегія
  • Беларусь
  • Македонія
5 балаў 4 бала 3 бала 2 бала 1 бал
  • Германія
Галасы, атрыманыя Аўстрыяй (Фінал)
12 балаў 10 балаў 8 балаў 7 балаў 6 балаў
  • Бельгія
  • Фінляндыя
  • Грэцыя
  • Ірландыя
  • Ізраіль
  • Італія
  • Нідэрланды
  • Партугалія
  • Славенія
  • Іспанія
  • Швецыя
  • Швейцарыя
  • Вялікабрытанія
  • Францыя
  • Грузія
  • Венгрыя
  • Ісландыя
  • Літва
  • Мальта
  • Нарвегія
  • Данія
  • Румынія
  • Украіна
  • Германія
  • Малдова
  • Латвія
5 балаў 4 бала 3 бала 2 бала 1 бал
  • Албанія
  • Расія
  • Эстонія
  • Македонія
  • Чарнагорыя
  • Азербайджан

Галасы ад Аўстрыі

Другі паўфінал

12 балаў Румынія
10 балаў Беларусь
8 балаў Фінляндыя
7 балаў Славенія
6 балаў Швейцарыя
5 балаў Нарвегія
4 бала Ірландыя
3 бала Грэцыя
2 бала Польшча
1 бал Мальта

Фінал

12 балаў Арменія
10 балаў Нідэрланды
8 балаў Румынія
7 балаў Венгрыя
6 балаў Швецыя
5 балаў Украіна
4 бала Фінляндыя
3 бала Швейцарыя
2 бала Ісландыя
1 бал Нарвегія

Зноскі

  1. ↑ «Conchita to „Rise Like A Phoenix“ for Austria»
  2. ↑ «Austria: Conchita to Rise like a phoenix in Copenhagen»
  3. ↑ «Austria: Conchita releases ‘Rise Like A Phoenix’»
  4. ↑ Conchita Wurst soll Österreich beim Song Contest vertreten (German) (10 September 2013). Праверана 10 верасня 2013.
  5. ↑ Van Bedts, Raf Conchita Wurst stelt op 7 maart Eurovisielied voor (Dutch). eurosong.be (19 January 2014). Праверана 19 студзеня 2014.
  6. ↑ 6,0 6,1 Ranta, Riku. AUSTRIA: THOUSANDS JOIN A FACEBOOK GROUP PROTESTING ORF’S CHOICE (14 September 2013). Праверана 20 лістапада 2013.
  7. ↑ Knecht, Doris. Conchita Wurst: "Ein Bart alleine reicht nicht" (German) (17 September 2013). Праверана 20 лістапада 2013.
  8. ↑ 8,0 8,1 Bigg, Claire. Bearded Drag Queen Sparks Eurovision Uproar (31 October 2013). Праверана 20 лістапада 2013.
  9. ↑ Petition in Weißrussland: Protest gegen Conchita Wurst (German) (11 November 2013). Праверана 20 лістапада 2013.
  10. ↑ Певец-трансвестит может оставить россиян без "Евровидения" (Russian) (24 December 2013). Праверана 31 снежня 2013.
  11. ↑ Escudero, Victor M. Allocation Draw results: Who's in which Semi-Final?. Eurovision.tv (20 January 2014). Праверана 20 студзеня 2014.
  12. ↑ Siim, Jarmo Running order for Eurovision Semi-Finals decided. Eurovision.tv (24 March 2014). Праверана 26 сакавіка 2014.
  13. ↑ 13,0 13,1 Eurovision Song Contest 2014 Second Semi-Final. Eurovision.tv (11 May 2014). Праверана 11 мая 2014.
  14. ↑ Brey, Marco Second Semi-Final: The Winners' Press Conference. Eurovision.tv (8 May 2014). Праверана 8 мая 2014.
  15. ↑ Storvik-Green, Simon Running order for the Grand Final revealed!. Eurovision.tv (9 May 2014). Праверана 9 мая 2014.
  16. ↑ 16,0 16,1 Eurovision Song Contest 2014 Grand Final. Eurovision.tv (11 May 2014). Праверана 11 мая 2014.
  17. ↑ Brey, Marco Conchita rehearses first to 'Rise Like A Phoenix'. Eurovision.tv (30 April 2014). Праверана 30 красавіка 2014.
  18. ↑ Österreich im zweiten Song-Contest-Semifinale am 8. Mai (German). ORF. Праверана 19 сакавіка 2014.

Спасылкі

  • На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аўстрыя на конкурсе песні Еўрабачанне 2014


Аўстрыя на конкурсе песні Еўрабачанне 2014 Інфармацыю Аб

Аўстрыя на конкурсе песні Еўрабачанне 2014


  • user icon

    Аўстрыя на конкурсе песні Еўрабачанне 2014 beatiful post thanks!

    29.10.2014


Аўстрыя на конкурсе песні Еўрабачанне 2014
Аўстрыя на конкурсе песні Еўрабачанне 2014
Аўстрыя на конкурсе песні Еўрабачанне 2014 Вы праглядаеце суб'ект
Аўстрыя на конкурсе песні Еўрабачанне 2014 што, Аўстрыя на конкурсе песні Еўрабачанне 2014 хто, Аўстрыя на конкурсе песні Еўрабачанне 2014 апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Роберт Салоў

Роберт Салоў

23 жніўня 1924(1924-08-23) (91 год) Месца нараджэння Бруклін, Нью-Ёрк, ЗША Грамадзянства ЗША...
Студзёнкі

Студзёнкі

Назву Студзёнкі маюць: Населеныя пункты Беларусь Мінская вобласць: Студзёнкі — вёска ў Вілейскім р...
Македонская грэкакаталіцкая царква

Македонская грэкакаталіцкая царква

Македонская грэкакаталіцкая царква — адна з усходнекаталіцкіх цэркваў, якія прытрымліваюцца віз...
Горад Хайдарабад, Індыя

Горад Хайдарабад, Індыя

Хайдарабад (хіндзі: नई दिल्ली) — агульная сталіца абодвух індыйскіх штатаў Андхра-Прадэш і Тэлангана...