Афрыка (рымская правінцыя)


Афрыка лац: Africa Proconsularis, Africa Vetus — правінцыя Старажытнага Рыма з цэнтрам ва Утыцы, якая займала тэрыторыю сучаснага паўночнага Туніса і міжземнаморскае ўзбярэжжа сучаснай заходняй Лівіі ўздоўж заліва Малы Сірт1

Змест

  • 1 Гісторыя
  • 2 Эканоміка
  • 3 Праконсулы Афрыкі
  • 4 Гл таксама
  • 5 Зноскі

Гісторыяправіць | правіць зыходнік

Пра гісторыю Паўночнай Афрыкі да рымскага заваявання гл: Дагістарычная Паўночная Афрыка

Першыя полісы на тэрыторыі будучай правінцыі Афрыка, такія як Утыка, Карфаген, Тапс, Гадрумет былі заснаваны фінікійскімі перасяленцамі ў XI—IX ст да нэ Да VI ст да нэ дамінуючую ролю ў гэтым рэгіёне стаў адагрываць Карфаген, які падпарадкаваў свайму ўплыву міжземнаморскае ўзбярэжжа Афрыкі ад Лівіі да Геркулесавых слупоў, амаль усю Іспанію, а таксама кантраляваў імпарт волава з Брытаніі У пачатку V ст да нэ інтарэсы рымлян і карфагенян перасекліся ў спрэчцы за валоданне Сіцыліяй У чарадзе войнаў карфагеняне былі спачатку выцеснены з вострава, а затым у 146 да нэ у выніку Трэцяй Пунічнай Вайны Карфаген быў канчаткова разгромлены, а яго сцены зрыты На ўрадлівых землях, якія акружалі руіны Карфагена, была арганізавана рымская правінцыя Афрыка, якая кіравалася праконсулам з Утыкі Астатняя частка афрыканскіх уладанняў Карфагена адышла да саюзніка Рыма нумідыйскага цара Масініса У 118 да нэ на мяжы з правінцыяй, у Нумідыі, разгарэлася грамадзянская вайна Умяшанне Рыма прывяло да зацяжной Югурцінскай вайны, якая скончылася ў 105 да нэ паланеннем завадатая вайны, нумідыйскага цара Югурты

Падчас грамадзянскай вайны паміж Цэзарам і Пампеем на тэрыторыі Афрыкі былі разбіты адзін з апошніх апор рэспубліканцаў Аблога Утыкі і смерць Катона Малодшага неаднаразова апявалася ў рымскай літаратуры

У 18 г нэ нумідыец Такфарынат, які служыў у дапаможных падраздзяленнях рымскай войска, бег у племя мусуламіяў, дзе набраў войска, і арганізаваўшы яго па рымскім узоры, увайшоў у саюз з маўрэтанцамі і кініфіямі і пачаў разбойніцкія набегі на гарады правінцыі Неаднаразова рымскія палкаводцы у 18 — Фурый Каміл, у 20 — Луцый Апроній, у 22 — Квінт Юній Блез атрымлівалі перамогі над Такфарынатам, але ён непазбежна адыходзіў у пустыню, дзе збіраў сваіх прыхільнікаў і зноў прыступаў да ваенных дзеянняў У 24 Публій Карнелій Далабела змог акружыць варожае войска каля Аўзеі Калі зыход бітвы стаў зразумелы, Такфарынат кінуўся на свой меч

Некаторыя рэформы правінцый праводзіліся пры Аўгусце і пры Калігуле, але толькі пры Клаўдзіі тэрытарыяльны падзел Рымскай імперыі быў зацверджаны канчаткова Афрыка стала сенацкай правінцыяй Пасля адміністрацыйнай рэформы Дыяклетыяна яна была падзелена на дзве правінцыі: паўночная частка — лац: Africa Zeugitana якая захавала назву лац: Africa Proconsularis і кіравалася праконсулам і лац: Africa Byzacena — паўднёвая частка

Гэты рэгіён заставаўся пад уладай Рымскай імперыі аж да Вялікага перасялення народаў у V ст У 429 вандалы пераправіліся ў Паўночную афрыку з Іспаніі і да 439 заснавалі сваё каралеўства, якое, акрамя Афрыкі, уключала яшчэ Сіцылію, Корсіку, Сардзінію і Балеарскія астравы У Каралеўстве Вандалаў ролю эліты адыгрывалі воіны, якія выразна аддзялялі сябе ад мясцовага рамана-афрыканскага насельніцтва, уразаючы апошняе ў правах Да канца V ст Каралеўства Вандалаў прыйшло ў заняпад, і большую частку яго тэрыторыі занялі маўры і іншыя плямёны пустыні

У 533 годзе візантыйскі імператар Юстыніян Вялікі, выкарыстоўваючы дынастычныя спрэчкі вандалаў як падставу, пасылае армію пад камандаваннем Велізарыя ў Афрыку У выніку кароткай кампаніі Велізарый перамог вандалаў, з трыумфам увайшоў у Карфаген і аднавіў імператарскую ўладу ў правінцыі Візантыйская адміністрацыя паспяхова супрацьстаяла нападам пустынных плямёнаў, і, пасродкам будаўніцтва шырокай сеткі ўмацаванняў, падтрымлівала сваю ўладу ўнутры правінцыі Паўночнаафрыканскія правінцыі разам з уладаннямі Візантыі ў Іспаніі былі ператвораны імператарам Маўрыкіем у Афрыканскі экзархат

Экзархат знаходзіўся на вяршыні магутнасці і, калі да ўлады ў Канстанцінопалі прыйшоў узурпатар Фока, экзарх Афрыкі Іраклій Старэйшы не падпарадкаваўся новаму імператару і паслаў войскі на чале са сваім сынам Іракліем будучым імператарам на барацьбу з тыранам 610 год Гэта стабільнасць і моц бачныя ў тым, што Іраклій разважаў пра перанос сталіцы з Канстанцінопаля ў Карфаген Сутыкнуўшыся з хваляй мусульманскага заваявання ў 640 годзе і пацярпеўшы шэраг ваенных няўдач, экзархі прыступілі да абарончай тактыкі, імкнучыся спыніць нашэсце Але ў 698 годзе мусульманская армія з Егіпта захапіла Карфаген і падпарадкавала ўвесь экзархат, канчаткова выгнаўшы рымлян і хрысціянства з паўночнай Афрыкі

Эканомікаправіць | правіць зыходнік

Асноўнай крыніцай даходаў афрыканскіх полісаў была сельская гаспадарка Названая «жытніцай імперыі», паўночная Афрыка давала прыкладна 1 мільён тон збожжа ў год, чвэрць якога экспартавалася Акрамя злакаў вырошчваліся таксама бабы, фігі, вінаград і іншая садавіна У другім стагоддзі аліўкавы алей, як і хлеб, быў выгодным экспартным таварам У дадаткаў да рабагандлю і лоўлі і перавозцы экзатычных дзікіх жывёл, на экспарт ішлі тэкстыль, мармур, віно, лес, свойская жывёла, воўна і ганчарныя вырабы

Праконсулы Афрыкіправіць | правіць зыходнік

  • 42-36 гг да нэ Марк Эмілій Лепід
  • 22-21 гг да нэ Луцый Карнелій Бальб Малодшы
  • Суэлій Флак
  • Юлій Матэрн
  • 17-18 гг н э Марк Фурый Каміл
  • 18-20 Луцый Апроній
  • 21-22 Квінт Юній Блез
  • 23- Публій Карнелій Далабела
  • паміж 32 і 38 Марк Юній Сілан
  • каля 42 — каля 44 два гады Сервій Сульпіцый Гальба
  • з невядомы год па 61 Ціт Флавій Веспасіян
  • 61- Аўл Вітэлій
  •  70 Луцый Кальпурній Пізон
  • 238 Гардыян

Гл таксамаправіць | правіць зыходнік

  • Афрыканскі экзархат — тэрыторыі правінцыі пад візантыйскім кіраваннем
  • Іфрыкія — тэрыторыі правінцыі пад арабскім кіраваннем

Зноскі

  1. ↑ Африка римская провинция // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах 82 т и 4 доп — СПб, 1890—1907
Правінцыі Рымскай рэспублікі

Азія · Афрыка · Ахея · Блізкая Іспанія · Віфінія · Далёкая Іспанія · Егіпет · Ілірык · Кілікія і Кіпр · Корсіка і Сардзінія · Крыт і Кірэнаіка · Македонія · Мёзія · Нарбонская Галія · Сірыя · Сіцылія · Цызальпійская Галія

  Правінцыі Рымскай імперыі ў 120 годзе

Азія · Аквітанія · Асірыя · Афрыка · Ахея · Балеары · Белгіка · Бетыка · Брытанія · Верхняя Германія · Віфінія · Галатыя · Дакія · Далмацыя · Егіпет · Італія · Іўдзея · Камяністая Аравія · Кападокія · Кіпр · Камагена · Корсіка і Сардзінія · Коцкія Альпы · Крыт і Кірэнаіка · Лікаонія · Лікія · Лугдунская Галія · Лузітанія · Маўрэтанія · Македонія · Малая Арменія · Мёзія · Нарбонская Галія · Ніжняя Германія · Норык · Нумідыя · Асраена · Памфілія · Панонія · Пенінскія Альпы · Прыморскія Альпы · Пісідыя · Понт · Рэцыя · Сірыя · Сіцылія · Месапатамія · Цопк Сафена · Тараконская Іспанія · Фракія · Эпір

 


Афрыка (рымская правінцыя) Інфармацыю Аб

Афрыка (рымская правінцыя)


  • user icon

    Афрыка (рымская правінцыя) beatiful post thanks!

    29.10.2014


Афрыка (рымская правінцыя)
Афрыка (рымская правінцыя)
Афрыка (рымская правінцыя) Вы праглядаеце суб'ект
Афрыка (рымская правінцыя) што, Афрыка (рымская правінцыя) хто, Афрыка (рымская правінцыя) апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Палкавая ўстанова

Палкавая ўстанова

«Палкавая ўстанова» (руск.: «Полковое учреждение»), праца рускага палкаводца А. У. Суворава, у якой ...
853

853

гады 851 852 853 854 855 дзесяцігоддзі 830-я 840-я 850-я 860-я 870-я стагоддзі 8 ст. 9 ст. 1...
Вёска Чысці Вардамскія

Вёска Чысці Вардамскія

Чы́сці Ва́рдамскія[1] (трансліт.: Čysci Vardamskija, руск.: Чисти Вардомские) — вёска ў Докшыцк...
Фрэнк Дональд Дрэйк

Фрэнк Дональд Дрэйк

28 мая 1930(1930-05-28) (85 гадоў) Месца нараджэння Чыкага, ЗША Грамадзянства  ЗША Н...