Атал, Шатландыя


Атал (шатл. гэл.: Athall (ад адной з гэльскіх назваў Ірландыі); англ.: Atholl) — гістарычная вобласць у цэнтры Шатландыі, у горах на поўнач ад Пертшыра. У наш час тэрыторыя Атала ўваходзіць у склад вобласці Перт і Кінрас.

Гістарычны цэнтр рэгіёна — замак Блэр, рэзідэнцыя герцагаў Атала, і горад Данкелд, цэнтр аднаго з біскупстваў сярэднявечнай Шатландыі. Атал уяўляе сабой досыць высокі (да 1100 м) рэгіён Шатландскага нагор'я ў верхнім цячэнні ракі Тэй. Паверхня моцна зрэзана далінамі і азёрамі.

Тэрыторыя Атала першапачаткова была заселена піктамі, тут склалася адно з пікцкіх каралеўстваў, якое позняе ўвайшло ў склад каралеўства Шатландыя. Пазней сюды рассяляюцца скоты з Ірландыі. Традыцыі адасобленасці падтрымліваліся ў Атале і пазней: графства Атал было адным з сямі першых графстваў Шатландыі, а гэльскія традыцыі і гэльская мова захоўваліся да XV стагоддзя. Мармэры, а затым графы Атала былі цесна звязаны з шатландскімі каралеўскімі дамамі: родапачынальнік Данкельдскай дынастыі на прастоле Шатландыі, Крынан, быў, відаць, мармэрам Атала, ярлы Аркнейскіх астравоў з XII стагоддзя таксама былі выхадцамі з роду графаў Атала.

Замакрэў Блэр у Атале

У 1264 г. Атал перайшоў у валоданне роду Стратбагі, прадстаўнікі якога падчас войнаў за незалежнасць Шатландыі падтрымалі англічан, што прывяло да канфіскацыі графства Атал каралём Робертам Брусам у 1320 г. Затым графства неаднаразова змяняла ўладальнікаў, адзін час уваходзіў у склад уладанняў каралевы Марыі Гелдэрнскай, і замацавалася ў выніку за родам Сцюартаў. Найбольш значнымі прадстаўнікамі графаў Атала былі: Уолтэр Сцюарт, арганізатар забойства караля Якава I, Джон Сцюарт, 1-ы граф Атал, лідар паўстанняў супраць Якава III, і Джон Сцюарт, 4-ы граф Атал, адным з правадыроў кансерватыўнай партыі баронаў у сярэдзіне XVI стагоддзя. З 1629 г. тытул графа (а з 1703 г. герцага) Атала належыць дваранскай сям'і Мурэй.

Літаратура

  • Macgregor, Lindsay J.; Oram, Richard D. Atholl and Gowrie: North Perthshire: A Historical Guide — Birlinn Publishers, 2000. — 256 p. — ISBN 1841580295.

Спасылкі

  • Atholl, Scotland's Heartland, кароткая гісторыя Атала ў выкладзе Рвіна Робертсана на сайце ElectricScotland.com (англ.) 
  • Атал у анлайн версіі энцыклапедыі Brittanica (англ.) 
  • Карта Атала, складзеная Германам Молам у 1732 годзе. (англ.) 
Гістарычныя вобласці Шатландыі

Ангус · Анандэйл · Аргайл · Арднамурхан · Аран · Атал · Бадэнах · Брэдалбейн · Б'юкен · Б'ют · Гарыях · Гармаран · Гебрыды Знешнія · Гебрыды Унутраныя · Голуэй · Гоўры · Кайл · Канінгем · Карык · Кейтнес · Кінтайл · Кінтайр · Клайдсайд · Клакмананшыр · Ковал · Ленакс · Лідэсдэйл · Лодэрдэйл · Лорн · Лотыян · Лохабер · Мар · Марч · Мернс · Ментэйт · Морверн · Морэй · Напдэйл · Нітсдэйл · Аркнейскія астравы · Пертшыр · Рос · Сазерленд · Скай · Стэрлінгшыр · Стормант · Стратэрн · Тэвіятдэйл · Файф · Шэтландскія астравы · Эскдэйл · Этрыксдэйл

 

Атал, Шатландыя інфармацыя аб


Атал, Шатландыя
Атал, Шатландыя
Атал, Шатландыя Вы чытаеце гэтую тэму.
Атал, Шатландыя якія, Атал, Шатландыя хто, Атал, Шатландыя апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video