TR | RU | UK | KK | EN |

Атака на пасольства ЗША ў Багдадзе


31 снежня 2019 года некалькі сотняў пратэстоўцаў атакавалі пасольства ЗША ў Багдадзе За некалькі дзён да інцыдэнту амерыканскія ВПС разбамбілі пяць аб’ектаў Катаіб Хезбала і іншых шыіцкіх рухаў у Сірыі і Іраку, што і паслужыла падставай да нападу на дыпмісію

Змест

  • 1 Перадгiсторыя
  • 2 Напад
  • 3 Наступствы
    • 31 Мiжнародная рэакцыя
  • 4 Галерэя
  • 5 Гл таксама
  • 6 Зноскі

Перадгiсторыя

Увечары 27 снежня была абстраляная ваенная база К1, размешчаная непадалёк ад іракскага горада Кіркук, падчас чаго загінуў адзін грамадзянскі падрадчык, які мае амерыканскае грамадзянства[1] Урад ЗША абвінаваціла ва ўсім шыiцкую праіранскую групоўку Катаіб Хезбала, якая раней змагалася разам з iракскай урадавай армiяй супраць IДIЛ Неўзабаве амерыканская авіяцыя нанесла авіяўдары па пяці аб’ектах апалчэнняў ў Іраку і Сірыі, забіўшы некалькіх чалавек Як паведамляецца, пахаванне загінулых ад бамбардзіровак паступова перарасло ў мiтынг[2]

Напад

31 снежня ад некалькіх соцень да тысяч прыхільнікаў шыіцкай міліцыі «Аль-Хашд аш-Шаабі» ў квартале дыппрадстаўніцтваў Ірака выйшлі на акцыю пратэсту супраць амерыканскіх дзеянняў Іракцы запатрабавалі ад урада краіны закрыць амерыканскае пасольства ці хаця б панізіць узровень дыпадносінаў з ЗША за дзеянні, якія не былі ўзгоднены з іракскімі ўладамі Найбольш актыўныя мітынгоўцы пачалі закідваць тэрыторыю, на якой размешчана дыпмісія ЗША бутэлькамі з запальнай сумессю Дзесяткі чалавек пайшлі на штурм аб’екта Пратэстоўцы, забраўшыся на сцяну, змагла трапіць у будынак, на тэрыторыі якога, як адзначаюць відавочцы, былі чутныя стрэлы і бачныя пошугі полымя[3]

Маніфестанты выкарыстоўвалі балончыкi з фарбай, паспеўшы пакрыць сцены пабудоў пасольскага комплексу надпісамі ў падтрымку партыi «Хезбала» Пратэстоўцы выкрыквалі антыамерыканскія лозунгі і палілі партрэты прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Аднак сцены пасольства досыць надзейна ўмацаваныя, і асноўная частка пратэстуючых са сцягамі і транспарантамі мітынгавала на вуліцы Пры гэтым, нягледзячы на ​​тое што ў натоўпе былі людзі ў ваеннай форме, зброі пры іх не было[4]

На даху былі бачныя амерыканскія вайскоўцы — як мяркуецца, марскія пехацінцы, якія накіравалі зброю на дэманстрантаў, але стралялі толькі ў паветра У сувязі з асцярогай за бяспеку дыпламаты былi эвакуіраваны ў бяспечнае месца[4]

На падаўленне бунту была накіравана паліцыя Паліцыянты ўжылi супраць актывістаў слёзатачывы газ і іншыя спецсродкі[3] У выніку налёту каля 20 чалавек атрымалі раненні[5]

Наступствы

Пасля нападу Пентагон заявіў, што накіруе ў Ірак 750 ваеннаслужачых для ўзмацнення аховы дыпмісіі Да 1 студзеня 2020 года з Кувейта прыбылі першыя сто марпехаў[6]

У сувязі з нападам дзяржсакратар ЗША Майкл Пампэа адклаў візіт ва Украіну, Беларусь, Казахстан, Узбекістан і Кіпр Адмена паездкі тлумачыцца неабходнасцю заставацца ў Вашынгтоне, каб сачыць за сітуацыяй у Іраку і забяспечваць бяспеку амерыканскіх грамадзян на Блізкім Усходзе[7]

3 студзеня амерыканская авіяцыя нанесла авіяўдар па міжнародным аэрапорце Багдада, у адказ на напад на пасольства ў Іраку У выніку бамбавання загінулi іранскі генерал Касем Сулеймані і камандзір іракскай групоўкі шыіцкіх апалчэнцаў «Сілы народнай мабілізацыі», кіраўнік Катаіб Хезбала Абу Махдзі Аль-Мухандзіс[8][9] У той жа дзень два найбуйнейшых блока ў парламенце Ірака — «Саірун» і «аль-Фатх» — заклікалі прыняць закон аб вывадзе замежных войскаў з тэрыторыі краіны[10]

Амерыканская адказная атака прывяла да эскалацыi амерыкана-iранскага канфлiкту З-за гэтага падчас сусветных таргоў нафта падаражэла да максімуму з верасня 2019 года у сярэднiм на 4%[11][12]

4 студзеня ля будынка пасольства ЗША адбыўся выбух Інфармацыі аб забітых і параненых няма Разам з тым, бліжэйшыя тэрыторыі штаба сіл бяспекі Ірака падвергнуліся мінамётнаму абстрэлу Адзначаецца, што інцыдэнт адбыўся на поўначы краіны ў правінцыі Найнава Удакладняецца, што невядомыя абстралялі ўрадавыя будынкі каля штаба, якія выкарыстоўваюцца ваеннымі ЗША Акрамя таго, ракетным ударам падвергліся квартал аль-Джадрыя і таксама размешчаная на поўначы ваенная база «Балада», якую выкарыстоўвалі амерыканскія сілы[13]

Мiжнародная рэакцыя

  •  ЗША: Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвінаваціў Іран у нападах, заявіўшы ў Twitter, што яго ўлады заплацяць «вельмі вялікую цану» ў выпадку, калі што-небудзь адбудзецца з амерыканскім пасольствам у Іраку ці хто-небудзь з грамадзян ЗША пацерпіць ад нападаў узброеных дэманстрантаў[14]
  •  Іран: Міністэрства замежных спраў Ірана абвергла заяву аб датычнасцi Тэгерана да гвалтоўных пратэстаў ля пасольства ЗША ў Іраку[15]
  •  Ірак: Прэзідэнт Ірака Бархам Салех асудзіў напад пратэстуючых Па словах прэзідэнта, інцыдэнт з амерыканскай дыпмісіяй з’яўляецца перш за ўсё «атакай на суверэнітэт» самога Ірака Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што напад з’яўляецца грубым парушэннем міжнародных пагадненняў[2]

Галерэя

Гл таксама

  • Напады на дыпламатычныя місіі ЗША 2012
  • Грамадзянская вайна ў Іраку

Зноскі

  1. ↑ Американские военные были обстреляны на базе в Ираке // Военное обозрение, 28 декабря 2019
  2. ↑ 2,0 2,1 Глава Ирака осудил нападение протестующих на посольство США в Багдаде // РИА Новости, 31 декабря 2019
  3. ↑ 3,0 3,1 Протестующие пошли на штурм посольства США в Багдаде // Военное обозрение, 31 декабря 2019
  4. ↑ 4,0 4,1 За «Хезболлу»: протестующие вынудили бежать посла США в Ираке // Газетару, 31 декабря 2019
  5. ↑ Трамп обвинил Иран в нападении на посольство США в Тегеране и направляет в Ирак дополнительные силы ФОТО
  6. ↑ США направят в Ирак 750 солдат после атаки посольства в Багдаде // Sputnik Беларусь, 1 января 2019
  7. ↑ Госсекретарь США Помпео отложил визит в Беларусь // Реформация, 1 января 2020
  8. ↑ Commander of Iran’s Quds Force, PMU deputy head martyred in US strike En PressTV Праверана 3 студзеня 2020
  9. ↑ СМИ: КСИР подтвердил убийство лидера «Аль-Кудс» в Багдаде ТАСС Праверана 3 студзеня 2020
  10. ↑ В парламенте Ирака призвали принять закон о выводе иностранных войск // РИА Новости, 3 января 2020
  11. ↑ Тэгеран абяцае "знішчальны адказ" за забойства генерала Сулеймані // Белтэлерадыёкампанія, 3 студзеня 2020
  12. ↑ Qasem Soleimani: US kills top Iranian general in Baghdad air strike
  13. ↑ Окрестности штаба сил безопасности Ирака подверглись обстрелу - ГазетаRu, 4 января
  14. ↑ США направят в Ирак 750 военных после нападения на посольство // Буквы, 1 января 2020
  15. ↑ Иран отрицает свою причастность к нападению на посольство США в Ираке // Укринформ, 1 января 2020


Атака на пасольства ЗША ў Багдадзе Інфармацыю Аб

Атака на пасольства ЗША ў Багдадзе


  • user icon

    Атака на пасольства ЗША ў Багдадзе beatiful post thanks!

    29.10.2014


Атака на пасольства ЗША ў Багдадзе
Атака на пасольства ЗША ў Багдадзе
Атака на пасольства ЗША ў Багдадзе Вы праглядаеце суб'ект
Атака на пасольства ЗША ў Багдадзе што, Атака на пасольства ЗША ў Багдадзе хто, Атака на пасольства ЗША ў Багдадзе апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Роберт Салоў

Роберт Салоў

23 жніўня 1924(1924-08-23) (91 год) Месца нараджэння Бруклін, Нью-Ёрк, ЗША Грамадзянства ЗША...
Студзёнкі

Студзёнкі

Назву Студзёнкі маюць: Населеныя пункты Беларусь Мінская вобласць: Студзёнкі — вёска ў Вілейскім р...
Македонская грэкакаталіцкая царква

Македонская грэкакаталіцкая царква

Македонская грэкакаталіцкая царква — адна з усходнекаталіцкіх цэркваў, якія прытрымліваюцца віз...
Горад Хайдарабад, Індыя

Горад Хайдарабад, Індыя

Хайдарабад (хіндзі: नई दिल्ली) — агульная сталіца абодвух індыйскіх штатаў Андхра-Прадэш і Тэлангана...