TR | RU | UK | KK | EN |

Астравы Кука

астравы кукарача, астравы кукан
Каардынаты: 21°14′05″ пд. ш. 159°46′40″ з. д. / 21.234722° пд. ш. 159.777778° з. д. (G) (O) (Я)-21.234722, -159.777778

Гімн: «Te Atua Mou E (Бог — гэта Ісціна)» Дата незалежнасці 4 жніўня 1965 (свабодная асацыяцыя з Новай Зеландыяй) Афіцыйныя мовы Англійская,
маары Астравоў Кука Сталіца Аваруа Найбуйнейшыя гарады Аваруа Форма кіравання Канстытуцыйная манархія Каралева
Каралеўскі прадстаўнік
Прэм'ер-міністр
Елізавета II
Том Мэрстэрс
Генры Пуна Плошча
• Усяго 210-я ў свеце
240 км² Насельніцтва
• Ацэнка (2006)
• Шчыльнасць
19.569 чал. (213-я)
76 чал./км²  (124-я) ВУП (ППЗ)
  • Разам (2005)
  • На душу насельніцтва
$183,2 млн
$9.100 Валюта Новазеландскі долар (NZD)
Долар Астравоў Кука Інтэрнэт-дамен .ck Код ISO CK Тэлефонны код +682 Часавы пояс -10

Астравы Кука (па-маарыйску: Kūki 'Āirani, англ.: Cook Islands) — свабодна асацыяваная з Новай Зеландыяй дзяржава ў паўднёвай частцы Ціхага акіяна ў Палінезіі, знаходзіцца на астравах архіпелагу з такой жа назвай. Сталіца — горад Аваруа.

Змест

  • 1 Гісторыя
  • 2 Палітыка
  • 3 Геаграфія
  • 4 Эканоміка
  • 5 Дэмаграфія

Гісторыя

Астравы былі адкрытыя ў 1595 годзе іспанскім вандроўнікам Альвара Менданья дэ Нейра. Наступным еўрапейцам, які высадзіўся на астравах у 1773 годзе, быў Джэймс Кук, які назваў іх Hervey Islands. У 1824 годзе ўпершыню была выкарыстана назва «астравы Кука» на карце Ёгана фон Крузенштэрна.

З 1888 года астравы былі пад брытанскім пратэктаратам пад назвай «Cook Islands Federation». У 1901 годзе астравы былі перададзеныя Новай Зеландыі, а ў 1903 годзе з іх была вылучана Ніуэ як асобная тэрыторыя. З 1965 года астравы маюць унутраную аўтаномію.

З пачатку 20 стагоддзя на чатыры астравы ў паўночнай частцы астравоў Кука (Маніхікі, Пенрхайн, Пукапука і Ракаханга) прэтэндавалі Злучаныя Штаты Амерыкі. У 1980 годзе была падпісаная дамова паміж ЗША і Новай Зеландыяй, згодна з якой ЗША адмаўляліся ад астравоў.

Палітыка

Астравы Кука з'яўляюцца парламенцкай манархіяй, якая знаходзіцца ў вольнай асацыяцыі з Новай Зеландыяй. Кіраўніком краіны з'яўляецца каралева Елізавета II, ад імя якой кіруе прадстаўнік каралевы Фрэдэрык Гудвін. Заканадаўчая ўлада належыць парламенту, які складаецца з 24 дэпутатаў, што выбіраюцца на 5 гадовы тэрмін на ўсеагульных выбарах.

Урад астравоў мае поўную ўладу над унутранымі справамі і частковую над знешнімі. Новая Зеландыя адказвае за абарону астравоў Кука і часткова за знешнюю палітыку (павінна кансультавацца з урадам астравоў Кука). Астравы Кука маюць права да налады дыпламатычных стасункаў з іншымі краінамі і міжнароднымі арганізацыямі (яны з'яўляюцца ўдзельнікамі ЮНЕСКА і іншых рэгіянальных арганізацый, але не ўваходзяць у ААН і маюць дыпламатычныя стасункі з 18 краінамі).

Геаграфія

У склад астравоў Кука ўваходзяць 15 атолаў і астравоў, якія дзеляцца на дзве групы:

  • Паўднёвыя астравы Кука
    • Аітутакі
    • Аціў
    • Мангаіа
    • Мануаэ
    • Мауке
    • Міціяра
    • Пальмерстоўн
    • Раратонга
    • Такуцеа
  • Паўночныя астравы Кука
    • Маніхікі
    • Насау
    • Пенрхайн
    • Пукапука
    • Ракаханга
    • атол Суворава

Плошча астравоў складае 236,7 км², а плошча эканамічных інтарэсаў астравоў складае 1 800 000 км². Насельніцтва налічвае каля 19 тыс. чалавек.

Клімат трапічны, сезон дажджоў цягнецца з лістапада да красавіка, сухі сезон з мая да кастрычніка. Сярэднегадавая колькасць ападкаў складае каля 2000 мм, з якіх 2/3 выпадае ў перыяд дажджоў. Астравы знаходзяцца ў зоне ўздзеяння Эль Нінья.

Эканоміка

Эканоміка астравоў няразвітая. Асноўнымі галінамі эканомікі з'яўляюцца: сельская гаспадарка, турызм і фінансавы сектар. Сфера абслугоўвання — самы хуткаразвіваючыся сектар эканомікі. Турызм з'яўляецца асноўнай крыніцай атрымання іншаземнай валюты. Астравы Кука залежаць ад міжнароднай дапамогі, Новая Зеландыя з'яўляецца асноўным донарам.

З 6600 чалавек працаздольнага насельніцтва 52 % працаўладкаваныя ў сферы паслугаў, 29 % у сельскай гаспадарцы і 15 % у прамысловасці.

Дэмаграфія

Насельніцтва выспаў складаецца з палінезійцаў, якія належаць да некалькіх этнічных групаў. Яны карыстаюцца некалькімі палінезійскімі мовамі і дыялектамі. У апошнія дзесяцігоддзі назіраецца паступовае аб'яднанне асобных групаў у адну нацыю маары астравоў Кука.

Па веравызнанні насельніцтва астравоў Кука дзеліцца наступным чынам: пратэстанты — 85 %, каталікі — 12 %, іншыя — 3 %.


астравы кука смотреть, астравы кука фильм, астравы кукан, астравы кукарача


Астравы Кука Інфармацыю Аб

Астравы Кука


  • user icon

    Астравы Кука beatiful post thanks!

    29.10.2014


Астравы Кука
Астравы Кука
Астравы Кука Вы праглядаеце суб'ект
Астравы Кука што, Астравы Кука хто, Астравы Кука апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Горад Вэнгажына

Горад Вэнгажына

Вэнгaжы́нa (польск.: Węgorzyno) — горад у Заходнепаморскім ваяводстве Польшчы, Лабэзскі павет. ...
1-я вуліца Даватара, Віцебск

1-я вуліца Даватара, Віцебск

Беларусь Горад Віцебск Раён Кастрычніцкі Ранейшыя назвы Мікольская, Ветэрынарная Прац...
Гара Анкаума

Гара Анкаума

Балівія Горная сістэма Анды Вышыня вяршыні 6427 м Першае ўзыходжанне 11 чэрвен...
Спіс аб’ектаў PGC (1300001—1301000)

Спіс аб’ектаў PGC (1300001—1301000)

Гэта спіс аб'ектаў Спіс аб'ектаў PGC 1300001—1301000 Нумар PGC Прамое ўзыходжанне J20000 Схіленне ...