TR | RU | UK | KK | EN |

Арыстоцель


384 да н.э.

Месца нараджэння:

Стагіра, Халкідзікі, паўночная Грэцыя

Дата смерці:

322 да н.э.

Месца смерці:

Халкіда, Эўбея, Грэцыя

Краіна:

Грэцыя

Школа:

Перыпатэтычная школа, Арыстатэлізм

Кірунак:

Антычная філасофія

Асноўныя інтарэсы:

біялогія, заалогія, фізіка, метафізіка, логіка, этыка, рыторыка, музыка, паэзія, тэатр, палітыка

Значныя ідэі:
  • Залатая сярэдзіна
  • Логіка Арыстоцеля
  • Катэгарычны сілагізм
  • Гілемарфізм
  • Тэорыя пра душу
Аказалі ўплыў:

Парменід, Сакрат, Платон, Геракліт, Дэмакрыт

Паслядоўнікі:

Практычна ўсе наступныя заходнія філосафы, хрысціянскія філосафы і папярэднікі эпохі асветніцтва

Арысто́цель (стар.-грэч.: Aristotelēs/Ἀριστοτέλης; 384 да н.э., Стагіра, Грэцыя — 322 да н.э., Халкіда на Эўбеі, Грэцыя) — старажытнагрэчаскі філосаф, вучоны-энцыклапедыст, заснавальнік шэрагу навуковых дысцыплін, заснавальнік асобнай філасофскай плыні і фармальнай логікі. Нарадзіўся ў македонскім горадзе Стагіра на паўвостраве Халкідзікі на паўночнай перыферыі Класічнай Грэцыі. Яго бацька, Нікамах, памёр калі Арыстоцель быў дзіцём, пасля чаго яго апекуном стаў Праксен. У васемнаццаць гадоў ён уступіў у акадэмію Платона ў Афінах і заставаўся там да трыццаці сямі (347 да н.э.). Тэмы яго работ ахопліваюць мноства прадметаў — у тым ліку фізіку, біялогію, заалогію, метафізіку, логіку, этыку, эстэтыку, паэзію, тэатр, музыку, рыторыку, лінгвістыку, палітыку, такім чынам стварыўшы першую комплексную сістэму Заходняй філасофіі. Неўзабаве пасля смерці Платона Арыстоцель пакінуў Афіны і па просьбе Філіпа Македонскага ў 343 да н.э. стаў настаўнікам Аляксандра Вялікага. Паводле энцыклапедыі «Брытаніка» «Арыстоцель быў першым сапраўдным навукоўцам у гісторыі... кожны вучоны ў абавязку перад ім».

Навучанне Аляксандра Вялікага зрабіла Арыстоцеля багатым чалавекам і дало яму шмат магчымасцяў, пасля чаго ён усталяваў бібліятэку ў Лікеі, пры дапамозе якой ён выдаваў многія з сотняў сваіх кніг. Арыстоцель, які пад уплывам свайго настаўніка прытрымліваўся поглядаў Платанізму, пасля смерці Платона пагрузіўся ў эмпірыстычныя даследванні і паступова перайшоў ад Платанізму да эмпірызму. Ён верыў, што канцэпцыі і веды ўсіх людзей заснаваны на асабістым досведзе.

Змест

  • 1 Жыццяпіс
  • 2 Навуковыя погляды
  • 3 Дэмаркацыя эмпірычнай навукі
  • 4 Навуковая спадчына
  • 5 Гл. таксама
  • 6 Зноскі
  • 7 Літаратура
  • 8 У Сеціве

Жыццяпіс

Нарадзіўся ў Стагіры, грэчаскай калоніі ў Фракіі. Паходзіў з высакароднай сям'і (бацька — Нікамах быў лекарам македонскага караля Аміны ІІІ, маці — Фестыда), рана страціў бацькоў. У 18-гадовым узросце пачаў жыць у Афінах, дзе захапіўся лекцыямі Платона. Каля 20 гадоў правёў у Афінскай акадэміі, філасофскай школе Платона, спачатку вучнем, а пасля паўнапраўным членам.

Пасля смерці Платона (347 да н.э.), у 343 да н.э. македонскі кароль Філіп даверыў Арыстоцелю выхаванне свайго сына Аляксандра. Выхаванне працягвалася каля трох гадоў, пасля яго заканчэння Арыстоцель быў шчыра ўзнагароджаны царом.

У 335 да н.э. адкрыў у Афінах філасофскую школу — Лікей (адсюль назва навучальнай установы ліцэй). Заняткі Арыстоцель праводзіў, гуляючы па алеях саду, таму яго вучняў сталі называць «перыпатэтыкамі» (тыя, што прагульваюцца). Падчас выкладання ў Лікеі займаўся логікай, эпістэмалогіяй, фізікай біялогіяй, паліталогіяй, этыкай, эстэтыкай.

Пасля смерці Аляксандра Македонскага ў 323 г. Арыстоцель быў вымушаны пакінуць Афіны, бо праз свае былыя стасункі з Македоніяй не карыстаўся сімпатыяй у афінян. Больш таго, ён ратаваўся ад пераследу па абвінавачванню ў злачынстве супраць рэлігіі. Праз год, у 322 да н. э., ён памёр у г. Халкідзе на востраве Эўбеі.

Навуковыя погляды

Арыстоцель лічыў, што ўсе рэчы, якія рэальна існуюць, створаны з формы і матэрыі. Паводле яго, матэрыя — субстанцыя без формы, якая з'яўляецца матэрыялам для ўсіх рэчаў. Форма ж робіць матэрыю нейкім канкрэтным прадметам, іншымі словамі — гэта сутнасць кожнай рэчы. Форма не можа існаваць без матэрыі і наадварот. Пачаткам усяго існага з'яўляецца Бог. Арыстоцель сістэматызаваў і развіў практычна ўсе галіны тагачасных ведаў — логіку, філасофію, прыродазнаўства, гісторыю, палітыку, этыку, літаратуру, эстэтыку.

Ім напісаны сотні кніг («Катэгорыя», «Аналітыкі», «Метафізіка», «Фізіка», «Гісторыя жывёл», «Пра душу», «Палітыка», «Паэтыка»). Арыстоцель лічыў, што людзі пачалі філасофстваваць, каб пазбавіцца ад няведання, і неабходна стварыць асаблівую навуку, якая б даследавала «пачаткі і прычыны». Пазней гэта навука была названа «метафізікай». Арыстоцель крытыкаваў вучэнне Платона пра ідэі як першакрыніцу рэальнага свету. У аснове быцця бачыў 4 пачаткі: форму, матэрыю, крыніцу руху і мэты. Паводле яго вучэння форма (актыўны пачатак) пераўтварае матэрыю (пасіўны пачатак) як магчымасць рэчы ў рэальны, канкрэтны прадмет. Першарухавіком свету і вышэйшай мэтай яго развіцця лічыў Бога. Гэта абумовіла аб'ектыўна-ідэалістычны характар яго філасофіі. У касмалогіі Арыстоцель стаяў на пазіцыях геацэнтрызму (Зямля — цэнтр). Прызнаваў мэтазгоднасць у жывой прыродзе, апісаў шматлікія віды жывёл.

Працэс пазнання ён разумеў як рух ад адчуванняў да агульных паняццяў, паколькі «ўсялякія навуковыя веды ёсць веды пра агульнае». Разглядаючы ўзаемаадносіны індывіда і грамадства, прыйшоў да высновы, што чалавек «істота палітычная, …, грамадская». Таму важную ролю адводзіў дзяржаве. Лепшай формай дзяржаўнага ладу лічыў такую ўладу, пры якой выключаліся б злоўжыванне ўладай, падаўленне свабод грамадзян, прычыненне шкоды дабрабыту і годнасці людзей. Але пры гэтым ён апраўдваў рабаўладальніцкі характар антычнага грамадства і лічыў, што рабства існуе «ад прыроды».

У эстэтычных трактатах развіваў тэорыю мастацтва, якое набліжаецца да рэальнасці. Яго вучэнне моцна паўплывала на пазнейшае развіццё філасофскай думкі і амаль 2 тыс. гадоў існавала як плынь арыстоцелізму ў філасофіі і прыродазнаўстве. Арыстоцель з'явіўся заснавальнікам фармальнай логікі, стваральнікам сілагістыкі, якія паслужылі філасофскай асновай схаластыкі.

Дэмаркацыя эмпірычнай навукі

Арыстоцель імкнуўся не толькі вызначыць прадмет кожнай паасобнай навукі, але і правесці паміж імі мяжу. Ён дасягнуў падобнай демаркацыі, увёўшы адрозненне паміж прыкладной матэматыкай, якая ўжываецца ў складаных навуках, і чыстай матэматыкай, якая мае дачыненне да да абстрактных лікаў і лічбаў.

Навуковая спадчына

Творы Арыстоцеля былі вядомыя на Русі, ў XIV—XV ст. распаўсюджваліся зборнікі, што ўключалі ўрыўкі яго твораў. У ВКЛ цікавасць беларускай грамадскай думкі да ідэй Арыстоцеля ўзрасла ў эпоху Адраджэння. Глыбока ведаў яго творы Ф. Скарына, які пісаў пра неабходнасць злучэння «Саламонавай і Арыстоцелевай мудрасці». Ва ўмовах рэфармацыйнага руху прадстаўнікі прагрэсіўнай грамадскай думкі ВКЛ асаблівае значэнне надавалі сацыяльна-палітычным і эстэтычным дактрынам Арыстоцеля (С. Будны, Л. Зізаній, А. Волан і інш.). У 1568 г. Ян Ліцыній Намыслоўскі выдаў «Дапаможнік для авалодання вучэннем Арыстоцеля». Элементы філасофіі Арыстоцеля вывучаліся ў брацкіх школах. У XVII—XVIII ст. у навучальных установах ВКЛ вучэнне Арыстоцеля трактавалася ў духу рэлігійна-каталіцкай артадоксіі; у той жа час значна ўзрасла цікавасць да яго прыродазнаўчых канцэпцый. Эклектыкі імкнуліся злучыць ідэі Арыстоцеля з новай навукай. Але ў канцы XVIII ст. адбыўся адыход навуковай думкі ад схаластызаванага арыстоцелізму.

Творы Арыстоцеля перакладаў арабскі філосаф і лекар, прадстаўнік арабскага арыстоцелізму Авероэс.

Гл. таксама

  • Арыстоцелізм

Зноскі

  1. ↑ Лоўдзі Д. Гістарычныя ўводзіны ў філасофію навукі: Пер. з англ. Мн., 1995. С.23

Літаратура

  • Арыстоцель // Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1998. ISBN 985-11-0108-7.
  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.138. ISBN 5-343-00151-3.

У Сеціве

У ВiкiСховішчы ёсць катэгорыя з тэмай:
 (Арыстоцель)
  • (англ.)  Збор твораў Арыстоцеля




Арыстоцель Інфармацыю Аб

Арыстоцель


  • user icon

    Арыстоцель beatiful post thanks!

    29.10.2014


Арыстоцель
Арыстоцель
Арыстоцель Вы праглядаеце суб'ект
Арыстоцель што, Арыстоцель хто, Арыстоцель апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Роберт Салоў

Роберт Салоў

23 жніўня 1924(1924-08-23) (91 год) Месца нараджэння Бруклін, Нью-Ёрк, ЗША Грамадзянства ЗША...
Студзёнкі

Студзёнкі

Назву Студзёнкі маюць: Населеныя пункты Беларусь Мінская вобласць: Студзёнкі — вёска ў Вілейскім р...
Македонская грэкакаталіцкая царква

Македонская грэкакаталіцкая царква

Македонская грэкакаталіцкая царква — адна з усходнекаталіцкіх цэркваў, якія прытрымліваюцца віз...
Горад Хайдарабад, Індыя

Горад Хайдарабад, Індыя

Хайдарабад (хіндзі: नई दिल्ली) — агульная сталіца абодвух індыйскіх штатаў Андхра-Прадэш і Тэлангана...