Арыстафан


Арыстафа́н (грэч.: Ἀριστοφάνης, Aristophanes, 466 да н.э. — 385 да н.э.) — вядомы старажытнагрэчаскі камедыёграф. Творы Арыстафана мелі вострыя грамадскія і палітычныя акцэнты, апісвалі жыццё старажытных Афінаў. Арыстафан быў праціўнікам багацця і абаронцам агульнаграмадскіх каштоўнасцяў а таксама правоў звычайных людзей.

Змест

  • 1 Творчасць
  • 2 Беларускія пераклады
  • 3 Літаратура
  • 4 Спасылкі

Творчасць

Найбольш ранняя з яго камедый датуецца 425 да н.э. Яго творы грунтуюцца на фантастычных уяўленнях, на травесціі, на пародыі. Грэчаскіх гледачоў прыцягвала не толькі смешная пераробка міфа, але і палітычныя намёкі на першую асобу ў дзяржаве — уладара Афін Перыкла. Арыстафан не спыняўся перад высмейваннем і філосафаў, і людзей мастацтва — Сакрата, Эўрыпіда. Яго камедыі вызначаюцца вострай тэндэнцыйнасцю. У прынцыпе камедыёграф выяўляў кансерватыўныя настроі патрыярхальнага сялянства і звычайных афінскіх грамадзян — дэмасу.

З 44 камедый, напісаных Арыстафанам, да нас дайшлі толькі 11: «Ахарняне», «Коннікі», «Аблокі» (у пазнейшай няскончанай паэтам перапрацоўцы), «Восы», «Мір», «Птушкі», «Лісістрата», «Жанчыны на свяце Тэсмасфорый», «Жабы», «Жанчыны ў народным сходзе» і «Плутас» (таксама ў другой, але скончанай перапрацоўцы, у якой яна была пастаўленая на сцэне).

Смех Арыстафана розны: і гнеўны, аблічальны, сатырычны, і радасны. «Залаты век» грэчаскай антычнасці канчаўся, пачыналася дэградацыя палітычнай улады, і Арыстафан ярка адлюстраваў супярэчнасці новага перыяду: ён паказваў бедствы вай-ны, страшэнную беднасць народа, выкрываў тагачасных чыноўнікаў, дэмагогаў і спекулянтаў. Але для Арыстафана характэрны і смех вясёлы, гуллівы — смех, які вяртаў людзей да любові, да простых чалавечых радасцей, спрадвечных каштоўнасцей — хлеба, міру, прыгажосці прыроды.

Многія персанажы камедый Арыстафана мелі карыкатурны выгляд, высмейвалі пэўныя чалавечыя заганы. Таму акцёры насілі адпаведныя маскі.

У час Пелапанескай вайны, супрацьстаяння полісаў, Арыстафан напісаў адну з лепшых сваіх камедый — «Лісістрата» (411 да н.э.). Каб знішчыць, праклясці вайну — справу мужчын, — аўтар вывеў галоўнымі героямі жанчын. Па закліку афінянкі Лісістраты жанчыны, пратэстуючы супраць дурасці ваюючых мужчын, аб'явілі ім любоўны байкот. Аўтар стварыў цікавую камедыйную сітуацыю, паказаўшы, што значыць спыніць дзеянне фізіялагічных законаў. У надзвычай смелых сцэнах аўтар з усімі падрабязнасцямі паказвае пакуты мужчын. У канцы ваяры ўрэшце ўстанаўліваюць мір; прыміраюцца і мужы з жонкамі. П'еса лічыцца ледзь не самай бессаромнай у гісторыі тэатра, але тым не менш яе ніяк нельга назваць амаральнай, бо напісана яна з любоўю да жыцця, якое праслаўляецца праз праслаўленне фізічнага кахання. Смех «Лісістраты» выяўляе жыццёвае здароўе грэчаскага народа, больш за тое, здароўе ўсяго чалавечага роду.

Творчасць Арыстафана зрабіла каласальны ўплыў на літаратуру эпохі Адраджэння, класіцызму, камедыю «дэль артэ». Шмат якія прыёмы Арыстафана (абагульненасць вобразаў, матэрыя-лізаваныя метафары, гратэск) шырока выкарыстоўваліся ў літаратуры.

Камедыю «Жабы» на беларускую мову пераклаў Лявон Баршчэўскі.

Беларускія пераклады

  • Арыстафан. Жабы (фрагмент) // Крыніца. 1999. № 9 (55).

Літаратура

  • Жлутка А. Арыстафанавы «Жабы» — драма жыцця і смерці ў атэнскім тэатры Дыёніса // Крыніца. 1999. № 9 (55).
  • Ратабыльская Т. Гісторыя сусветнага тэатра. Старажытная камедыя і творчасць Арыстафана // Народная асвета. 1996. № 5.
  • Шамякіна Т. Антычная літаратура // Міфалогія і беларуская літаратура: нарысы і эсэ / Таццяна Шамякіна. — Мінск: Маст. літ., 2008. — С. 213—242. ISBN 978-985-02-0925-2.

Спасылкі

  • На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Арыстафан
  • Тэксты і англійскія пераклады 11 камедый
  • Схоліі да «Птушак» Арыстафана – даследаванне Дж. Уайта (англ.)


Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).

Шаблон:Арыстафан


Арыстафан Інфармацыю Аб

Арыстафан


  • user icon

    Арыстафан beatiful post thanks!

    29.10.2014


Арыстафан
Арыстафан
Арыстафан Вы праглядаеце суб'ект
Арыстафан што, Арыстафан хто, Арыстафан апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Летні сад

Летні сад

Летні сад (руск.: Ле́тний сад) — паркавы ансамбль, помнік садова-паркавага мастацтва першай трэ...
Хутар Высокія

Хутар Высокія

Высо́кія[1] (трансліт.: Vysokija, руск.: Высокие) — хутар у Воранаўскім раёне Гродзенскай вобла...
Канстытуцыя Венгрыі

Канстытуцыя Венгрыі

Канстытуцыя Венгрыі (венг.: A Magyar Köztársaság alkotmánya) — асноўны закон Венгрыі, прыняты 1...
Дзень святой Люсіі

Дзень святой Люсіі

Дзень святой Люсіі — свята, якое адзначаецца 13 снежня ў каталіцкіх і пратэстанцкіх краінах Гісторы...