TR | RU | UK | KK | EN |

Арыбэ Перальта


* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана па стане на 19 красавіка 2015.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на 22 красавіка 2015.

Ары́бэ Пера́льта Маро́нес (ісп.: Oribe Peralta Morones; 12 студзеня 1984, Тарэон, Мексіка) — мексіканскі футбаліст, нападнік клуба «Амерыка» з горада Мехіка і нацыянальнай зборнай Мексікі. Алімпійскі чэмпіён 2012 года ў Лондане, а таксама лепшы футбаліст КАНКАКАФ 2013 года.

Змест

  • 1 Кар'ера
    • 1.1 Клубная
    • 1.2 Міжнародная
  • 2 Дасягненні
  • 3 Зноскі
  • 4 Спасылкі

Кар'ера

Клубная

Перальта дэбютаваў у прафесійным футболе за клуб «Марэлія» 22 лютага 2003 года, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы супраць «Амерыцы». Пазней Арыбэ перайшоў у склад клуба другога дывізіёна «Леон». Паводле вынікаў сезону Арыбэ выйшаў у 33 матчах і забіў 10 галоў, а клуб выйшаў у вышэйшы дывізіён. Пасля гэтага ігрок далучыўся да складу клуба «Мантэрэй», аднак свае зорныя сезоны ігрок правёў у клубе «Сантас Лагуна», разам з якім двойчы стаў чэмпіёнам Мексікі.

13 мая 2014 года, было абвешчана, што Перальта быў прададзены ў клуб «Амерыка». Не зважаючы на тое, што дэталі трансферу не былі прадстаўлены, лічыцца, што «Амерыка» заплаціла за іграка 10 млн долараў ЗША, што зрабіла гэту ўгоду самай дарагой у гісторыі мексіканскага футболу.

Міжнародная

Перальта дэбютаваў у складзе зборнай Мексікі выйшаўшы на апошняй замене падчас таварыскага матча супраць зборнай Аргенціны 9 сакавіка 2005 года. Ён быў уключаны ў спіс да падрыхтоўкі да чэмпіянату свету 2006, але не быў уключаны ў канчатковы склад. Ігрок быў уключына ў склад нацыянальнай каманды на чэмпіянат свету 2014 года.

У 2012 годзе ў складзе мексіканскай зборнай адправіўся на Алімпійскія гульні. Дапамог Мексіцы стаць чэмпіёнам гульняў, у фінальным матчы аформіўшы дубль у браму зборнай Бразіліі.

Дасягненні

«Сантас Лагуна»

  • Чэмпіён Мексікі: 2008 (к), 2012 (к)

«Амерыка»:

  • Чэмпіён Мексікі: 2014 (а)
  • Пераможца Лігі чэмпіёнаў КАНКАКАФ: 2015, 2016

Мексіка

  • Пераможца летніх Алімпійскіх гульняў: 2012
  • Пераможца Залатога кубка КАНКАКАФ: 2015

Зноскі

  1. ↑ Peralta signs for Club America. Goal.
  2. ↑ Fichaje bomba, ¡Oribe Peralta al América!. Esto.
  3. ↑ Oribe Peralta, el mejor pagado en la historia. El Universal.
  4. ↑ Oribe Peralta sueña con el Mundial. ESPN Deportes.

Спасылкі

  • Профіль на Transfermarkt
  • Статыстыка на National Football Teams
  • Профіль на 2014 FIFA World Cup



Арыбэ Перальта Інфармацыю Аб

Арыбэ Перальта


  • user icon

    Арыбэ Перальта beatiful post thanks!

    29.10.2014


Арыбэ Перальта
Арыбэ Перальта
Арыбэ Перальта Вы праглядаеце суб'ект
Арыбэ Перальта што, Арыбэ Перальта хто, Арыбэ Перальта апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Вёска Смольнікі, Камянецкі раён

Вёска Смольнікі, Камянецкі раён

Смо́льнікі[1] (трансліт.: Smoĺniki, руск.: Смольники) — вёска ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобла...
742

742

гады 740 741 742 743 744 дзесяцігоддзі 720-я 730-я 740-я 750-я 760-я стагоддзі 7 ст. 8 ст. 9...
Горад Бадахас

Горад Бадахас

Каардынаты: 38°52′48″ пн. ш. 6°58′12″ з. д. / 38.88° пн. ш. 6.97° з. д. (...
Аграгарадок Відамля

Аграгарадок Відамля

Ві́дамля[1] (трансліт.: Vidamlia, руск.: Видомля) — аграгарадок у Камянецкім раёне Брэсцкай воб...