TR | RU | UK | KK | EN |

Архітэктар


Архітэ́ктар (ад стар.-грэч.: αρχη (аснова) і стар.-грэч.: τέκτων (цясляр, будаўнік) — «галоўны будаўнік») — спецыяліст, які займаецца архітэктурным праектаваннем, гэта значыць распрацоўкай планаў будынкаў, іх фасадаў — у цэлым і ў дэталях, а таксама ўнутраных прастор. Архітэктар можа займацца і разлікам канструкцый будынкаў, хоць у наш час гэтым займаюцца галоўным чынам інжынеры. Сучасны архітэктар, у шырокім сэнсе — гэта стваральнік матэрыяльнай часткі гарадскога асяроддзя. Пэўна гэта могуць быць асобныя будынкі, грамадскія комплексы, у некаторых выпадках — цэлыя пасёлкі і нават гарады. Асноўная задача архітэктара — выпрацоўка новых архітэктурных ідэй, заснаваных на трох адвечных прынцыпах — «Карысць — Трываласць — Прыгажосць», закладзеных Вітрувіем, гэта значыць стварэнне зручнай у карыстанні і прыгожай па абліччы архітэктуры. Такім чынам, архітэктар — гэта ў пэўным сэнсе «спецыяліст па прыгажосці».


Змест

  • 1 Праца сучаснага архітэктара
  • 2 Архітэктурныя ўзнагароды і прэміі
  • 3 Прафесійныя святы
  • 4 Зноскі
  • 5 Спасылкі

Праца сучаснага архітэктара

Падрабязны разгляд тэмы: САПР Праца архітэктара XXI стагоддзя. Французская картка 1910 года

Развіццё вылічальнай тэхнікі ў ХХ стагоддзі пацягнула рэвалюцыю ў архітэктурным праектаванні.

У наш час праектная дакументацыя распрацоўваецца галоўным чынам з дапамогай сістэм аўтаматызаванага праектавання (камп'ютара і адмысловых камп'ютарных праграм, такіх як, напрыклад, Autodesk AutoCAD ці Graphisoft ArchiCAD).

Камп'ютарнае праектаванне дазваляе ажыццяўляць праектаванне сродкамі двухмернай (2D) і трохмернай (3D) графікі. Канцэпцыя віртуальнага будынка дае магчымасць атрымаць уяўленне як пра вонкавае аблічча, так і пра ўнутраную прастору будучага аб'екта прама на дысплеі ці з дапамогай праектара.

Па жаданні заказчыка вырабляецца архітэктурны макет будучага збудавання.

Архітэктурныя ўзнагароды і прэміі

Адной з вышэйшых міжнародных узнагарод у вобласці архітэктуры з'яўляецца Прытцкераўская прэмія, якую прысуджваюць штогод за найбольш выбітныя дасягненні ў вобласці архітэктуры. Прытцкераўская прэмія лічыцца аналогам Нобелеўскай прэміі ў архітэктуры. Лаўрэатамі прэміі Прытцкера сталі такія выбітныя архітэктары, як японец Кэндзо Тангэ, які ствараў фантастычныя праекты гарадоў у стылі метабалізму, амерыканец Бэй Юймін, які пабудаваў вядомую Шкляную піраміду ў Луўры, датчанін Ёрн Утзан, які стварыў знакаміты праект Опернага тэатра ў Сіднеі, англічанін Норман Фостэр, аўтар небаскроба ў відзе шклянога яйка ў Лондане, і шматлікія іншыя.

Прафесійныя святы

Асноўны артыкул: Сусветны дзень архітэктуры

Па рашэнні Дваццатай Генеральнай асамблеі Міжнароднага саюза архітэктараў (МСА), якая праходзіла ў Барселоне ў 1996 годзе, Сусветны дзень архітэктуры прызначаны на першы панядзелак кастрычніка — на дзень, у які пад патранажам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый адзначаецца Сусветны дзень жылля (Сусветны дзень Хабітат).

Зноскі

  1. ↑ Wiktionary entry

Спасылкі

У ВiкiСховішчы ёсць катэгорыя з тэмай:
 (Архітэктар)
  • Адкрыты часопіс пра архітэктуру і дызайн myarchipress: архітэктурна-дызайнерскі партал]


Архітэктар Інфармацыю Аб

Архітэктар


  • user icon

    Архітэктар beatiful post thanks!

    29.10.2014


Архітэктар
Архітэктар
Архітэктар Вы праглядаеце суб'ект
Архітэктар што, Архітэктар хто, Архітэктар апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Філадэльфія Іглз

Філадэльфія Іглз

Філадэльфія Іглз (англ.: Philadelphia Eagles) — прафесійная каманда па амерыканскім футболе з а...
Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе»

Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе»

Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе» — створаны 31 снежня 1986 г. ў г.Заслаўе па...
Гміна Чарэмха

Гміна Чарэмха

 Польшча Статус вясковая гміна Уваходзіць у Гайнаўскі павет Адміністрацыйны цэн...
IC 713

IC 713

NF : у працэсе пацверджання Прамое ўзыходжанне 11 гадз 34 мін 44,8 сек Схіленне +16° 50...