TR | RU | UK | KK | EN |

Архікафедральны касцёл Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Мінск


А́рхiкафедра́льны касцё́л Iмя́ Найсвяце́йшай Дзе́вы Мары́i ў Мінску — каталіцкі кафедральны сабор ў стылі віленскага барока, галоўны каталіцкі храм у Мінску, Беларусь. Кафедральны сабор Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Змест

  • 1 Гiсторыя
  • 2 Архітэктура
    • 2.1 Інтэр'ер
  • 3 Зноскі
  • 4 Літаратура
  • 5 Спасылкi

Гiсторыя

Праектны план касцёла, 1697

У канцы XVII ст. на адным з мінскіх сеймікаў было вырашана сабраць з жыхароў Мінскага ваяводства па 10 грошаў «з дыму» на падтрымку езуіцкага калегіума. Езуіты перабудавалі сваю рэзідэнцыю ў адзіны манументальна-архітэктурны комплекс. У 1699 г. яны ўзвялі новую школу. 24 кастрычніка 1700 г., суперыёр езуітаў Антоній Бжастоўскі асвяціў вуглавы камень новай святыні пры езуіцкім калегіўме.

Касцёл быў узведзены ў 1710 г. як езуіцкая рэзідэнцыя. а касцельныя вежы былі закончаны толькі ў 1730 г. У вежах былі ўстаноўлены прывезеныя з Данцыга гадзіннік і званы, пасля таго доўгі час працягваліся работы па ўнутранай аддзелцы храма.

У 1773 г. Таварыства Ісуса было скасавана, і хаця на той час адзінай тэрыторыяй, дзе езуіцкі ордэн застаўся дзейнічаць, была Расійская імперыя, у свой былы прытулак, калі Мінск адышоў да Расiі, манахам вярнуцца не дазволілі. Затое сам храм паводле ўказа імператара Паўла І ад 28 красавіка 1798 г. становіццам кафедральным. Пасля 1820 г. пераасвячоны ў імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі. За яго апсідай быў узведзены 3-павярховы будынак духоўнай кансісторыі, у якім таксама жылі ксяндзы-пралаты і канонікі. Пасля, калі кансісторыю перавялі ў комплекс былога францысканскага кляштара, тут размясцілася плябанія.

Значныя паднаўленні храма праводзіліся ў 1850—1854 гг. Дах касцёла быў накрыты металічнымі лістамі і афарбаваны, новае дэкаратыўнае афармленне атрымалі фасады, занава абсталяваны прытвор і ўваход у храм. Сцены і скляпенні нанава распісаны, падноўлена рашотка на эмпорах, значна рэканструяваны хоры і цалкам зменена дэкарацыя аргана. Капліцы Св. Тройцы і Св. Феліцыяна былі распісаны ў тэхніцы альфрэска, капітальна рэканструяваны алтары.

У 1869 годзе Мінская дыяцэзія была скасавана і касцёл апынуўся ў рангу парафіяльных. У лістападзе 1917 года дзейнасць Мінскай дыяцэзіі была адноўленая, біскупам быў прызначаны кс. Зыгмунт Лазінскі.

Касцёл і калегіум езуітаў,1918 г.

У 1920 годзе савецкія ўлады арыштавалі і выслалі біскупа Лазінскага, у 1934 годзе кафедральны сабор быў зачынены. У перадваенныя гады савецкая ўлада выкарыстоўвала касцёл як гараж.

Тры жанчыны моляцца ў памяшканні касцёла, стоячы на каленях на падлозе сярод перакуленых машын. Чэрвень 1941 г.

Падчас Другой сусветнай вайны нямецкая адміністрацыя дазволіла касцёлу функцыянаваць, але ў 1947 годзе кафедра зноў была зачыненая саветамі. У 1951 годзе на будынку разабралі вежы, ліквідавалі ўбранне і ператварылі касцёл у спартыўны комплекс таварыства «Спартак». Ужо ў такім выглядзе будынак быў залічаны ў помнікі архітэктуры рэспубліканскага значэння.

На пачатку 1990-х гадоў на трэцім паверсе былога касцёла зноў пачалі праходзіць набажэнствы. 15 снежня 1993 года будынак касцёла быў цалкам перададзены вернікам, пачаліся рэстаўрацыйныя работы.

21 кастрычніка 1997 года кафедральны касцёл імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі быў урачыста асвечаны нанова.

Архітэктура

Касцёл з боку апсіды і плябанія

Архітэктоніка мінскага касцёла езуітаў, паўтараючы ў асноўным структуру папярэдніх мураваных святынь горада, магчыма, упершыню ў храмабудаўніцтве ордэна ў Вялікім Княстве Літоўскім парушае іх устойлівую ідэалагічна-праграмную схему. Будынак касцёла ўяўляе сабою трохнефавую базіліку без трансепта, з вылучанай, больш вузкай і нізкай за цэнтральны неф апсідай прэсбітэрыя, якая мае больш нізкі асобны дах. Дынаміка кампазіцыі традыцыйна нарастае ад больш нізкіх аб'ёмаў алтарнай часткі да двухвежавай пласціны галоўнага фасада-нартэкса. Будаўніцтва верхніх ярусаў вежаў завершана ў 1730—1732 гг. напачатку станаўлення віленскага барока, таму іх пластыка адносна стрыманая у параўнанні, напрыклад, з больш познімі завяршэннямі вежаў гродзенскага касцёла св. Францыска Ксаверыя. Аднак колькасць ярусаў над узроўнем карніза цэнтральнага нефа ў мінскім касцёле большая: іх тры і яны выразна змяншаюцца па памерах, ствараючы «тэлескапічную» структуру, у чым адчуваюцца павевы новага стылістычнага кірунку. Відавочна, што ў той жа час створаны познебарочны франтон-«дыядэма» над алтарнай часткай.

Інтэр'ер

Інтэр'ер Інскрыпцыя біскупа Якуба Дадэркі ў капліцы Св. Феліцыяна

Унутры базіліка мае трохчасткавае прасторавае чляненне сістэмай апорных слупоў, міжнефавых і папярочных падпружных арак, што падтрымліваюць цыліндрычныя скляпенні з распалубкамі. Адметнасць інтэр'ера святыні надае незвычайны малюнак антаблемента, што апярэзвае цэнтральны неф. Яго верхняя карнізная цяга не строга гарызантальная (як звычайна), а «разарваная»: лініі архітэктурных профіляў нібыта сцякаюць уніз і закручваюцца ў маленькія валюты. Такі незвычайны творчы прыём надае мастацкаму абліччу інтэр'ера ўсхваляванасць і экстатычнасць. Гэта сведчыць пра высокі ўзровень разумення эстэтыкі барока. Міжнефавыя аркады раскрапаваны пілястрамі карынфскага ордара, якія аздаблялі ўмацаваныя на кансолях дынамічныя рухавыя скульптуры 12 апосталаў. Фрэскавыя роспісы святыні маюць некалькі пластоў рознага часу, таму існуе складанасць іх аднаўлення.

Зноскі

  1. ↑ 1,0 1,1 1,2 Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: / Склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — ISBN 978-985-6828-35-8.
  2. ↑ 2,0 2,1 Каталіцкія святыні. Мінск, Про Хрысто, 2003

Літаратура

  • Республика Беларусь. Т. 5 : энциклопедия. — Мн., 2007. — С. 70.
  • Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі : энцыкл. давед. — Мн., 2000. — С. 96-97.
  • Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі. — Мн., 2008. — С. 227.
  • Беларуская энцыклапедыя. Т. 10. — Мн., 2000. — С. 442—443.

Спасылкi

Аб'ект Дзяржаўнага спісу гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, шыфр 712Г000235
У Вікісховішчы ёсць катэгорыя з тэмай:
 (Архікафедральны касцёл Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Мінск)
  • Афiцыйны сайт касцёла і кафедры
  • Архікафедральны касцёл Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Мінск на сайце Radzima.org
  • Архікафедральны касцёл Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Мінск на сайце Глобус Беларусі (руск.) 
  • Архікафедральны касцёл Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Мінск на сайце Catholic.by (бел.) 



Архікафедральны касцёл Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Мінск Інфармацыю Аб

Архікафедральны касцёл Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Мінск


  • user icon

    Архікафедральны касцёл Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Мінск beatiful post thanks!

    29.10.2014


Архікафедральны касцёл Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Мінск
Архікафедральны касцёл Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Мінск
Архікафедральны касцёл Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Мінск Вы праглядаеце суб'ект
Архікафедральны касцёл Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Мінск што, Архікафедральны касцёл Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Мінск хто, Архікафедральны касцёл Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Мінск апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Возера Лебядзіна

Возера Лебядзіна

 Беларусь Рэгіён Віцебская вобласць Даўжыня 0,37 км Шырыня 0,35 км Плошча 0,09 ...
Аляксандр Валянцінавіч Вампілаў

Аляксандр Валянцінавіч Вампілаў

19 жніўня 1937(1937-08-19) Месца нараджэння: гор. Чаромхава, Іркуцкая вобласць, Расія Да...
Стасеўка (Бабруйскі раён)

Стасеўка (Бабруйскі раён)

Ста́сеўка1 трансліт: Stasieŭka, руск: Стасевка — вёска ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці ...
Паўднёвая Азія

Паўднёвая Азія

Паўднёвая Азія (бенг.: দক্ষিণ এশিয়া, мальд.: ދެކުނު އޭޝިޔާ, гудж.: દક્ષિણ એશિયા, хіндзі: दक्षिण एशि...

Выпадковыя Артыкула (searchxengine.com)

Ракі Валгаградскай вобласці

Ракі Валгаградскай вобласці

Па тэрыторыі Валгаградскай вобласці працякае каля 190 рэк рознай велічыні [1]. Яны ставяцца да басей
Знаменскі, Анатоль Дзмітрыевіч

Знаменскі, Анатоль Дзмітрыевіч

Знаменскі Анатоль Дзмітрыевіч Дата нараджэння: 1 мая 19231923-05-01 Месца нараджэння: Ежовка,
Сэкуени

Сэкуени

Сэкуени рум Săcueni, венг Székelyhíd - горад у Румыніі ў складзе жудеца Бихор Гістор
Фаміных, Аляксандр Якаўлевіч

Фаміных, Аляксандр Якаўлевіч

1901 (1901) Дата смерці 1976 (1976) Прыналежнасць Чырвоная Армія Гады службы 1922 - Званне М