TR | RU | UK | KK | EN |

Аруба

аруба остров, аруба курорт
Каардынаты: 12°30′21″ пн. ш. 69°58′17″ з. д. / 12.505833° пн. ш. 69.971389° з. д. (G) (O) (Я)12.505833, -69.971389

Гімн: «Aruba Dushi Tera» На жаль, у вашым браўзеры адключаны JavaScript, ці не маецца патрабаванага прайгравальніка.
Вы можаце загрузіць ролік ці загрузіць прайгравальнік для прайгравання роліка ў браўзеры. Дата незалежнасці 1 студзеня 1986 (ад Нідэрландскія Антыльскія астравы) Афіцыйныя мовы нідэрландская і пап'ямента Сталіца горад Араньестад Найбуйнейшыя гарады горад Араньестад Форма кіравання Канстытуцыйная манархія Каралева
Генерал-губернатар
Прэм'ер-міністр
Беатрыкс
Фрэдыс Рэфуньёл
Майк Эмам Плошча
• Усяго
178,91 км² Насельніцтва
• Ацэнка (2010)
• Шчыльнасць
101484 чал.
567 чал./км² ВУП
  • Разам (2007)
  • На душу насельніцтва
$2400 млн
$ Валюта флорын Арубы Інтэрнэт-дамен .aw Тэлефонны код +297 Часавы пояс -4

Аруба (нідэрл.: і пап'ям.: Aruba) — краіна на аднайменным востраве ў Карыбскім моры. З'яўляецца адной з складаных частак Каралеўства Нідэрланды, мае агульнае з Нідэрландамі грамадзянства. Плошча — 178,91 км². Насельніцтва (2010 г.) — 101 484 чал. Сталіца — горад Араньестад.

Змест

  • 1 Гісторыя
  • 2 Геаграфія і прырода
  • 3 Палітыка
  • 4 Культура
  • 5 Зноскі

Гісторыя

Першымі насельнікамі Арубы былі індзейцы-аравакі з племені какетыя, якія прыбылі з тэрыторыі сучаснай Венесуэлы ў канцы 1 тысячагоддзя н. э. Яны жылі малымі сямейнымі групамі на ўзбярэжжы, займаліся ловам рыбы, вырошчвалі кукурузу і клубневыя культуры. На мове аравакаў orubo значыла «добра размешчаны».

У 1499 г. востраў был адкрыты іспанскай экспедыцыяй на чале Алонса дэ Ахеда. У 1513 г. іспанцы гвалтоўна перасялілі мясцовых індзейцаў на Эспаньёлу для працы на рудніках, але ў 1515 г. па каралеўскаму загаду ўцалелыя какетыя вярнуліся на радзіму, дзе заняліся развядзеннем буйной рагатай жывёлы. Яшчэ ў XIX ст. індзейцы складалі прыкладна траціну ад усіх жыхароў Арубы.

У 1636 г. востраў быў захоплены галандскай Ост-Індскай кампаніяй, якая валодала ім да брытанскай акупацыі 1805—1816 гг. У 1816 г. востраў быў перададзены нідэрландскай манархіі. Галандцы і брытанцы амаль не клапаціліся пра Арубу, тут не існавала плантацыйных гаспадарак і сталых еўрапейскіх паселішчаў. Востраў часта наведвалі піраты.

Сітуацыя рэзка змянілася ў 1826 г., калі на Арубе было знойдзена золата. Здабыча золата і гуана прыцягвала перасяленцаў з іншых Антыльскіх астравоў і Еўропы. У выніку неміласэрнай эксплуатацыі абмежаваных прыродных рэсурсаў на востраве зніклі лясы, вычарпаліся многія крыніцы пітной вады. Але запасы каштоўных выкапняў аказаліся малымі і да 1916 г. былі практычна вычарпаны.

У 1928—1929 гг. на Арубе быў пабудаваны нафтаперапрацоўчы завод. На ім працавала каля 8000 чал. Да 1970-ых гг. завод заставаўся адным з найбуйнейшых у свеце. Дзякуючы наяўнасці прамысловасці астравіцяне мелі высокі ўзровень жыцця адносна іншых краін Карыбскага мора. Ужо ў сяр. XX ст. амаль не засталося непісьменных. У пасляваенны перыяд пачаў развівацца турызм, які ў нашы дні складае аснову мясцовай эканомікі.

У 1956 г. Аруба ўвайшла ў склад Нідэрландскіх Антыльскіх астравоў. Але ў 1971 г. на востраве разгарнуўся рух за незалежнасць. 1 студзеня 1986 г. Аруба выйшла са складу Нідэрландскіх Антылаў і набыла асобны аўтаномны статус. Меркавалася, што ў 1996 г. будзе абвешчана незалежнасць. Аднак на сходзе ў Гаазе ў 1994 г. пераход да поўнай самастойнасці быў адкладзены на няпэўны тэрмін.

Геаграфія і прырода

Карта Арубы

Аруба уваходзіць у групу Паўднёвых Падветраных Малых Антыльскіх астравоў. Знаходзіцца ў 27 км на поўнач ад узбярэжжа Венесуэлы. Выцягнута ў дажыню на прыкладна 30 км, у шырыню — на 8 км. Утворана каля 90 — 95 млн гадоў таму ў выніку вулканічнай актыўнасці. Частка паверхні сфарміравана пазнейшымі асадкавымі пародамі, пераважна вапнякамі. Найвышэйшая кропка — узгорак Джаманота (188 м). Узбярэжная зона славіцца сваімі пляжамі з белым пяском і спакойнай вадой. Частку ўзбярэжжа атачае каралавы рыф, за якім месціцца Іспанская лагуна. На заходнім узбярэжжы — 3 глыбокаводныя залівы, што выкарыстоўваюцца як марскія парты.

Клімат марскі трапічны. Сярэдняя тэмпература вагаецца ад 27 °C да 29 °C на працягу года. Сезон дажджоў цягнецца з кастрычніка па снежань, аднак агульная колькасць ападкаў вельмі малая, каля 200 мм у год. На востраве стала не хапае пітной вады. Для забеспячэння ёю насельніцтва выкарыстоўваюцца апрасняльныя ўстаноўкі.

Флора паўпустынная, шмат кактусаў, акацый, а таксама Вест-Індская вішня (Malpighia emarginata), марскі вінаград (Coccoloba swartzii) і інш. Фаўна прадстаўлена шматлікімі птушкамі, чарапахамі і амаль знішчаным мясцовым відам грымучых змей (Crotalus Unicolor).

Палітыка

Аруба з'яўляецца часткай Каралеўства Нідэрландаў, аднак пры гэтым разглядаецца як самастойная дзяржава, якая захоўвае федэратыўную сувязь з Нідэрландамі і агульнае з імі грамадзянства. Абарона вострава і знешнія сувязі фактычна кантралююцца Нідэрландамі.

Главой выканаўчай улады з'яўляецца Каралева Нідэрландаў Беатрыкс, прадстаўленая на Арубе генерал-губернатарам (прызначаецца на шасцігадовы тэрмін па рэкамендацыі Кабінета Міністраў), і прэм'ер-міністр, які узначальвае Кабінет Міністраў (ад 7 да 9 міністраў, паўнамоцны міністр прадстаўляе інтарэсы Арубы ў Гаазе).

Заканадаўчая ўлада прастаўлена аднапалатным паламентам (Staten). У яго склад уваходзяць 21 прадстаўнік, выбраны тэрмінам на 4 гады. Грамадзяне карыстаюцца выбарчым правам з 18 гадоў. На выбарах 2009 г. амаль палову галасоў выбаршчыкаў атрымала Арубская Народная Партыя (Arubaanse Volkspartij).

Вярхоўным органам судовай улады з'яўляецца Сумесны Вярхоўны Суд, які прызначаецца манархам.

Дзейнічае Канстытуцыя 1985 г.

Культура

Архітэктура Аран'естада

Насельнікі Арубы адносяць сябе да некалькіх дзясяткаў этнічных супольнасцяў, што вызначае значную стракатасць мясцовай культуры. Гэта выяўляецца ў святкаванні напамінкаў, характэрных для Нідэрландаў, Карыбскіх краін, Лацінскай Амерыкі і ЗША. Асабліва яркім мясцовым святам з'яўляецца зімовы карнавал, які суправаджаецца адначасова карыбскай, лацінаамерыканскай і галандскай музыкай, і скончваецца маляўнічым нядзельным гранд-парадам. У мінулым карнавалы прызначаліся да заканчэнння вялікага паста. Спаленне пудзіла мома сімвалізавала завяршэнне зімовага святочнага цыкла. Гэты звычай падтрымліваецца і ў нашы дні.

З 2009 г. на Арубе праводзіцца міжнародны фестываль кіно, які набывае ўсё большы прэстыж.

Традыцыйная кулінарыя складаецца са страў з кукурузы і бабовых, якія звычайна тушацца ў пячы і падаюцца з мясам (ялавічына, казляціна) або рыбай. Дзякуючы запазычванню іншаземных традыцый і зменамі ў ладзе жыцця большасць сучасных жыхароў Арубы аддае перавагу імпартным прадуктам: рысу, кураціне, гародніне. Пераважаюць італьянскія і кітайскія закусачныя. Аднак у кавярнях таксама можна паспрабаваць традыцыйныя пірагі пастэчы з сырам ці мясам і чорныя (па колеру) салодкія выпечкі.

Звычайна, кожны насельнік Арубы з дзяцінства ведае некалькі моў. Адной з афіцыйных моў з'яўляецца галандская. Шырока распаўсюджаныя англійская і іспанская мовы. Многія размаўляюць на партугальскай, французскай, кітайскай і інш. Французская мова выкладаецца ў школах і карыстаецца папулярнасцю з-за магчымасці працягваць адукацыю ў уплывовых універсітэтах Францыі і Бельгіі. Аднак галоўнай мовай лічыцца мяцовая крэольская мова пап'ямента. Яна выкладаецца ў школах і выкарыстоўваецца на дзяржаўным узроўні. З пашырэннем іміграцыі і ўплыву іншаземных культур, перш за ўсё амерыканскай, карыстанне пап'ямента набыло важнае значэнне для вылучэння культурных асаблівасцяў менавіта тубыльцаў самой Арубы.

Сістэма адукацыі ў агульных рысах нагадвае галандскую. На Арубе дзейнічае 68 школ, якія даюць пачатковую адукацыю, 12 школ — сярэднюю, 5 устаноў — вышэйшую адукацыю. Аднак да вышэйшай адукацыі адносяць таксама атрыманне прафесійных ведаў. Універсітэт Арубы рыхтуе спецыялістаў са званнямі бакалаўраў і магістраў у галінах права, фінансаў, эканомікі, а таксама кіравання турыстычнымі прадпрыемствамі. Акрамя таго, працуюць 2 медыцынскія школы, якія забяспечваюць выпускнікоў універсітэцкімі дыпломамі.

Установы адукацыі фінансуюцца дзяржавай, а іх якасць лічыцца адной з найвышэйшых у Карыбскім рэгіёне.

Зноскі

  1. ↑ History
  2. ↑ Our History
  3. ↑ The Pirate Priest Treasure of Aruba
  4. ↑ Timeline: Aruba
  5. ↑ Geography of Aruba
  6. ↑ Geological Origins of Aruba
  7. ↑ The World Geographical Encyclopedia. / John F. McCoy, Project Editor. — Thompson Gale, 2003. P. 30
  8. ↑ Rebecca Elliott, Birds, flora and fauna of Aruba
  9. ↑ POLITICAL STABILITY
  10. ↑ Experiencing the Carnival of Aruba
  11. ↑ arubainternationalfilmfestival.com
  12. ↑ Countries and Their Cultures:Aruba
  13. ↑ Culinary tips from top Aruban chefs
  14. ↑ The role of Papiamento in Aruban nationalism
  15. ↑ University of Aruba
  16. ↑ Аureus University Aruba
  17. ↑ Xavier University School of Medicine Foundatio


Уладанні Нідэрландаў у Карыбскім моры

Аруба | Банайрэ | Кюрасаа | Саба | Сінт-Мартэн | Сінт-Эстаціус

Краіны Паўночнай Амерыкі

Антыгуа і Барбуда · Багамы · Барбадас · Беліз · Гаіці · Гандурас · Гватэмала · Грэнада · Дамініка · Дамініканская Рэспубліка · ЗША · Канада · Коста-Рыка · Куба · Мексіка · Нікарагуа · Панама · Сальвадор · Сент-Вінсент і Грэнадзіны · Сент-Кітс і Невіс · Сент-Люсія · Трынідад і Табага · Ямайка

Залежныя тэрыторыі: Амерыканскія Віргінскія астравы · Ангілья · Аруба · Банайрэ · Бермудскія астравы · Брытанскія Віргінскія астравы · Гвадэлупа · Грэнландыя · Кайманавы астравы · Кліпертон · Кюрасаа · Мантсерат · Марцініка · Наваса · Пуэрта-Рыка · Сен-Бартэльмі · Сен-Мартэн · Сен-П'ер і Мікелон · Сінт-Мартэн · Цёркс і Кайкас  

аруба, аруба википедия, аруба карта, аруба климат, аруба курорт, аруба на карте, аруба остров, аруба отдых, аруба погода, аруба фото


Аруба Інфармацыю Аб

Аруба


  • user icon

    Аруба beatiful post thanks!

    29.10.2014


Аруба
Аруба
Аруба Вы праглядаеце суб'ект
Аруба што, Аруба хто, Аруба апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Вёска Смольнікі, Камянецкі раён

Вёска Смольнікі, Камянецкі раён

Смо́льнікі[1] (трансліт.: Smoĺniki, руск.: Смольники) — вёска ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобла...
742

742

гады 740 741 742 743 744 дзесяцігоддзі 720-я 730-я 740-я 750-я 760-я стагоддзі 7 ст. 8 ст. 9...
Горад Бадахас

Горад Бадахас

Каардынаты: 38°52′48″ пн. ш. 6°58′12″ з. д. / 38.88° пн. ш. 6.97° з. д. (...
Аграгарадок Відамля

Аграгарадок Відамля

Ві́дамля[1] (трансліт.: Vidamlia, руск.: Видомля) — аграгарадок у Камянецкім раёне Брэсцкай воб...