Армянскае нагор’е


Горная сістэма

Размяшчэнне

 Турцыя,  Арменія,  Іран,  Азербайджан,  Грузія

Плошча

400 тыс км²

Найвышэйшая вяршыня

Вялікі Арарат

Вышыня вяршыні

5165 м

Армянскае нагор'е арм: Հայկական լեռնաշխարհ — сярэдняе з трох Пярэднеазіяцкіх нагор'яў

Змест

  • 1 Геаграфічнае становішча
  • 2 Прырода
  • 3 Гаспадарчая дзейнасць
  • 4 Літаратура

Геаграфічнае становішчаправіць | правіць зыходнік

Большая частка Армянскага нагор'я знаходзіцца ў межах сучасных Турцыі і Арменіі Да Армянскага нагор'я адносіцца таксама заходняя частка Ірана, поўдзень Грузіі і заходняя частка Азербайджана Плошча каля 400 тыс км² Сярэдняя вышыня 1700 м, найбольшая 5165 м гара Вялікі Арарат

Прыродаправіць | правіць зыходнік

Паверхня — спалучэнне лавава-туфавых пласкагор'яў і плато вышынёй 1500 — 3000 м з міжгорнымі ўпадзінамі і далінамі Шэраг хрыбтоў Арсіянскі, Агрыдаг, Джавахецкі, Вардэнінскі утвораны ланцугамі вулканаў Найбольшыя ўпадзіны: Арарацкая, Эрзурумская, Мушская і інш; дно некаторых упадзін занята азёрамі Ван, Севан, Урмія Рэзайе Вулканічныя конусы Сюпхан — 4434 м, Арагац — 4090 м і інш і лававае покрыва ўтварыліся ў неагене і чацвярцічным перыядзе Невулканічныя хрыбты: Зангезурскі, Паландзёкен, Бінгёль, Аладаг, Карадаг, Машудаг, Карабахскі і інш Карысныя выкапні: нафта, мыш'як, медзь, храміты, жалезная руда, поліметалічныя руды, каменны вугаль, каменная соль; мінеральныя і тэрмальныя крыніцы

Клімат Армянскага нагор'я субтрапічны кантынентальны Сярэднія тэмпературы студзеня ад -3 да -15°С, ліпеня ад 15 да 20°С у катлавінах 25°С Гадавая колькасць ападкаў на заходніх схілах 1000 мм і больш, у катлавінах 500-700 мм, на ўсходзе 300-500 мм На Армянскім нагор'і пачынаюцца рэкі Еўфрат, Тыгр, Кура, Аракс

Расліннасць стэпавая і паўпустынная на шэразёмах, светла-каштанавых, бурых і шэра-карычневых глебах Па схілах гор — хмызнякі з маквісу, лясы з хвоі і дубу, фісташкавыя і арчовыя рэдкалессі На менш увільготненых схілах зараснікі калючых падушкападобных хмызнякоў На вышыні 4000 м горны стэп, вышэй — альпійскія лугі, на вяршынях вечныя снягі і ледавікі Жывёльны свет: шмат грызуноў, паўзуны, трапляюцца казуля, безааравы казёл, муфлон, мядзведзь, барс, паласатая гіена

Гаспадарчая дзейнасцьправіць | правіць зыходнік

Развіваецца аазіснае земляробства

Літаратураправіць | правіць зыходнік

  • Армянскае нагор'е // БелЭн у 18 т Т 1 - Мн, 1996

Шаблон:Arm-highland-stub

Горныя сістэмы Азіі

Алтай | Антыліван | Араканскія горы | Армянскае нагор’е | Быранга | Верхаянскі хрыбет | Вялікі Каўказ | Гімалаі | Гіндукуш | Джугджур | Заходні Саян | Іранскае нагор’е | Калымскае нагор’е | Капетдаг | Каракарум | Каракскае нагор’е | Куньлунь | Малы Каўказ | Маньчжура-Карэйскія горы | Наньшань | Памір | Сіхатэ-Алінь | Станавое нагор’е | Таўр | Тыбецкае нагор’е | Цыньлін | Цянь-Шань | Хрыбет Чэрскага | Урал | Усходні Саян | Хамар-Дабан | Чукоцкае нагор’е | Чыангшон Анамскія горы

 

Армянскае нагор’е інфармацыя аб


Армянскае нагор’е
Армянскае нагор’е
Армянскае нагор’е Вы чытаеце гэтую тэму.
Армянскае нагор’е якія, Армянскае нагор’е хто, Армянскае нагор’е апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video