Арменія

арменія флаг, арменія
Каардынаты: 40°23′00″ пн. ш. 44°57′00″ у. д. / 40.383333° пн. ш. 44.95° у. д. (G) (O) (Я)40.383333, 44.95

Гімн: «Мер Айрэнік» Заснавана IV — II стст. да н.э. Дата незалежнасці 28 мая 1918 года
(ад ЗДФР)
21 верасня 1991 года (ад СССР) Афіцыйная мова армянская Сталіца Ерэван Найбуйнейшыя гарады Ерэван, Гюмры, Ванадзор Форма кіравання Рэспубліка Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Серж Саргсян
Овік Абраамян(руск.) бел. Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні 138-я ў свеце
29 743 км²
4,71 Насельніцтва
• Ацэнка (2014)
• Шчыльнасць
3.009.800 чал.
101,2 чал./км² ВУП (ППЗ)
  • Разам (2011)
  • На душу насельніцтва
$17,941 млрд.
$5,384 ВУП (намінал)
  • Разам (2011)
  • На душу насельніцтва
$10,106 млрд.
$3,032 ІРЧП (2011) ▲ 0,716  (высокі) (86-ы) Этнахаронім армянін, армянка, армяне Валюта армянскі драм Інтэрнэт-дамен .am Код ISO AM Тэлефонны код +374 Часавы пояс +4

Арме́нія (арм.: Հայաստան), Рэспу́бліка Арме́нія (арм.: Հայաստանի Հանրապետություն) — краіна ў паўднёвай частцы Закаўказзя. Мяжуе з Турцыяй на захадзе, з Грузіяй на поўначы, з Азербайджанам на ўсходзе, з Іранам і Нахічэванскім эксклавам Азербайджана на поўдні. Дзяржаўная мова — армянская. Нацыянальнае свята — Дзень незалежнасці (28 мая).


Арменія — унітарная, шматпартыйная, дэмакратычная дзяржава-нацыя з даўняй гісторыяй і культурнай спадчынай. Армянская сатрапія ўтварылася ў VI стагоддзі да н.э. пасля заняпаду дзяржавы Урарту. Найбольшага развіцця Армянскае царства дасягнула ў I стагоддзі да н.э. за валадараннем Тыграна Вялікага. Арменія першай у свеце прызнала хрысціянства дзяржаўнай рэлігіяй, зрабіўшы гэта прыкладна ў канцы III — пачатку IV стагоддзяў (афіцыйнай датай лічыцца 301 год). На ўзбярэжжы Міжземнага мора ў XI-XIV стагоддзях існавала Армянскае княства, пасля вядомае як Кілікійская Арменія.

У XVI-XIX стагоддзях спрадвечныя армянскія тэрыторыі — Усходняя і Заходняя Арменія — папераменна пераходзілі пад уладу варагуючых Асманскай і Персідскай імперый. Да сярэдзіны XIX стагоддзя Усходняя Арменія была заваяваная Расійскай імперыяй, а большая частка Заходняй Арменіі заставалася пад асманскім панаваннем. У I сусветную вайну армяне ў Асманскай імперыі сістэматычна вынішчаліся. Пасля амаль 600 гадоў бездзяржаўнасці ў 1918 годзе Арменія атрымала незалежнасць, аднак у 1920 стала савецкай. У 1922—1991 Арменія ўваходзіла ў склад СССР.

Арменія ўваходзіць у Еўразійскі эканамічны саюз, Савет Еўропы і Арганізацыю Дамовы аб калектыўнай бяспецы. Краіна секулярная, аднак пануючай рэлігійнай арганізацыяй з'яўляецца Армянская апостальская царква. Унікальны армянскі алфавіт вынайшаў у 405 годзе Мясроп Маштоц.

Змест

  • 1 Этымалогія
  • 2 Гісторыя
  • 3 Прырода
  • 4 Насельніцтва
  • 5 Палітыка
  • 6 Адміністрацыйны падзел
  • 7 Эканоміка
  • 8 Дачыненні з Беларуссю
  • 9 Гл. таксама
  • 10 Зноскі
  • 11 Літаратура
  • 12 Спасылкі

Этымалогія

Асноўны артыкул: Назвы Арменіі

Уласная армянская назва краіны — Айк (ад легендарнага патрыярха армянаў Айка (Հայկ), пра-праўнука Ноя, які, паводле Маўсеса Харанаці, у 2492 да н.э. перамог вавілонскага цара Бела і паклаў пачаткі нацыі ў ваколіцах Арарата). У Сярэднявеччы шляхам дадання персідскага суфіксу -стан (месца) назва пашырылася да Аястан.

Экзонім Арменія з'яўляецца ў старажытнаперсідскім Бехістунскім надпісе (515 да н.э.) як Арміна ( ). Старажытнагрэчаскія тэрміны Ἀρμενία (Арменія) і стар.-грэч.: Ἀρμένιοι (Арменіёй, «Армяне») упершыню выкарыстоўвае Гекатэй Мілецкі (к. 550 да н.э. — к. 476 да н.э.).. Грэчаскі стратыг Ксенафонт, удзельнік некаторых персідскіх выправаў, апісвае мноства бакоў армянскага сялянскага жыцця і гасціннасці прыкладна ў 401 да н.э. Ён заўважае, што людзі размаўлялі мовай, для яго вуха падобнай да мовы персаў. Згодна з версіямі як Маўсеса Харанаці, так і Мікаэла Чамчана, Арменія паходзіць ад імя Арам, прамога нашчадка Айка.

Гісторыя

Армянскае каралеўства пры Тыгране Вялікім

Армянскае каралеўства падчас найбольшага росквіту пры Тыгране Вялікім (95—66 да н.э.)

У 301 годзе пры Тырыдаце III Арменія прыняла хрысціянства ў якасці дзяржаўнай рэлігіі, што спрыяла далейшаму ўцягванню яе ва ўсходнерымскі культурны свет і адыходу ад Ірана, з якім яна была цесна звязана пачынаючы з VI ст. да н.э. Аднак нягледзячы на афіцыйнае прызнанне, працэс хрысціянізацыі працягваўся яшчэ доўга — цягам усяго IV і часткова V ст.

Пасля падзення ў 428 годзе Армянскага царства, большая частка Арменіі была ўключана як марзбанства (марзпанат) у іранскую імперыю Сасанідаў. Пасля армянскага паўстання 451 года, хрысціянская Арменія захавала сваю рэлігійную свабоду, а край атрымаў аўтаномію.

Пасля марзбанскага перыяду (428—636) Арменія была заваявана арабамі і быў утвораны Армянскі эмірат — аўтаномная княства Арабскага халіфата, да якога былі далучаны таксама армянскія землі захопленыя раней Усходнерымскай імперыяй (Візантыяй). Сталіца княства, у якое таксама ўваходзілі некаторыя раёны Грузіі і Каўказскай Албаніі (Азербайджана) была ў армянскім месце Двін. Эмірат пратрываў да 884 года, калі была адноўлена незалежнасць ад аслабелага Халіфата.

Новапаўсталае Армянскае царства кіравалася дынастыяй Багратуні дый праіснавала да 1045 года. З часам некаторыя раёны Багратунскай (Баграцідскай) Арменіі аддзяліліся, сталі незалежнымі каралеўствамі і княствамі, як Каралеўства Васпуракана, кіраванае дынастыяй Арцруні, якая, праўда, адначасова прызнавала вяршэнства Багратуні.

У 1045 годзе Візантыйская імперыя заваявала Баграцідскую Арменію. Неўзабаве пад візантыйскай уладай апынуліся і іншыя армянскія землі. Візантыйскае панаванне працягнулася нядоўга, бо ўжо ў 1071 годзе туркі-сельджукі перамагалі візантыйцаў і занялі Арменію ў бітве пры Манзікерце, стварыўшы Сельджукскую імперыю. Каб пазбегнуць смерці ці няволі ад тых, хто забіў яго родзіча Гагік II, кароль Ані разам з некаторымі суродзічамі сыйшоў у цясніны Таўрскіх гораў, а пасля ў Тарсус у рэгіёне Кілікія. Там ім даў прытулак візантыйскі губернатар, і там была пасля заснаванае армянскае Кілікійскае царства.

Сельджукская імперыя пачала распадацца. На пачатку 14 стагоддзя армянскія князі дынастыі Закарыдаў стварылі напаўнезалежнае армянскае княства ў Паўночнай і Усходняй Арменіі, вядомае як Закарыдская Арменія.

Прырода

Тапаграфічная карта

Арменія знаходзіцца ў паўночна-ўсходняй частцы Армянскага нагор'я. Каля 90 % краіны знаходзіцца на вышыні болей 1000 метраў, самым высокім пунктам лічыцца вулкан Арагац (4 090 м). Арменія знаходзіцца ў сейсмічна актыўнай зоне, апошнія моцныя землятрасенні адбыліся ў 1988 і 1993 гг. У тэктанічным разломе, на вышыні 1 900 м, знаходзіцца самае вялікае на Каўказе возера Севан (плошча паверхні 1 240 км², глыбіня да 83 метраў). У паўднёва-заходняй частцы краіны знаходзіцца Арарацкая нізіна. Самая доўгая рака Арменіі — Аракс, па якой у некаторых частках праходзіць мяжа з Турцыяй і Іранам. Самае буйное вадасховішча: Ахуранскае вадасховішча. Арменія не мае выхаду да мора. На раўнінах пануе субтрапічны клімат з кароткімі халоднымі зімамі і спякотнымі летамі. Сярэдняя тэмпература студзеня −3 °C,a ліпеня ад 24 °C да 26 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў складае ад 200 да 500 мм. На ўзвышшах пануе ўмераны клімат, а на вышынях болей 2000 м — горны. Колькасць ападкаў тут складае болей 800 мм у год.

Насельніцтва

Насельніцтва Арменіі складаецца з армянаў (98 %), рускіх (1 %), грэкаў, асірыйцаў, украінцаў, курдаў. 95 % насельніцтва адносяць сябе да прыхільнікаў Армянскай Хрысціянскай Царквы. Увогуле 99 % насельніцтва з'яўляюцца хрысціянамі. Пасля вайны з Азербайджанам за Нагорны Карабах у Арменію прыбыла каля 260 тыс. бежанцаў з Азербайджана, а ў Азербайджан перасялілася каля 200 тыс. чалавек.

Палітыка

У Арменіі дзейнічае канстытуцыя, якая была прынятая ў 1995 годзе на рэферэндуме. Кіраўніком дзяржавы з'яўляецца прэзідэнт, які выбіраецца на ўсеагульных выбарах на пяцігадовы тэрмін. Заканадаўчая ўлада належыць аднапалатнаму парламенту, дэпутаты якога выбіраюцца на 4 гадовы тэрмін. 131 дэпутат парламента выбіраецца на ўсеагульных выбарах. Выканаўчая ўлада належыць ураду на чале з прэзідэнтам; усіх міністраў, па прадстаўніцтве прэм'ер-міністра, прэзідэнт назначае сам.

Адміністрацыйны падзел

Адміністрацыйны падзел Арменіі Асноўны артыкул: Адміністрацыйны падзел Арменіі

Арменія дзеліцца на 10 правінцый (па-армянску: մարզեր) і адзін асобны горад:

  1. Арагацотн (па-армянску: Արագածոտնի մարզ)
  2. Арарат (па-армянску: Արարատի մարզ)
  3. Армавір (па-армянску: Արմավիրի մարզ)
  4. Гегаркунік (па-армянску: Գեղարքունիքի մարզ)
  5. Катайк (па-армянску: Կոտայքի մարզ)
  6. Лоры (па-армянску: Լոռու մարզ) (адм.цэнтр — Ванадзор)
  7. Шырак (па-армянску: Շիրակի մարզ)
  8. Сьюнік (па-армянску: Սյունիքի մարզ)
  9. Тавуш (па-армянску: Տավուշի մարզ)
  10. Ваёц Дзвор (па-армянску: Վայոց Ձորի մարզ)
  11. Ерэван (сталіца) (па-армянску: Երևան)

Эканоміка

Эканоміка Арменіі знаходзіцца ў неразвітым стане. Адмоўны ўплыў аказвае эканамічная блакада з боку Турцыі і Азербайджана. Эканамічнае супрацоўніцтва ідзе толькі праз межы Грузіі і Ірана. З 1994 года, пры падтрымцы МВФ ідзе мадэрнізацыя эканомікі, якая выклікала эканамічны рост. Некалькі гадоў таму, Арменія ўвайшла ў Сусветную Гандлёвую Арганізацыю. Дзякуючы прыватызацыі сярэдніх і малых прадпрыемстваў, краіне ўдалося абмежаваць інфляцыю і стабілізаваць валюту. Нястача электрычнасці і паліва выклікала аднаўленне працы атамнай станцыі ў Мекамор, што дазволіла краіне забяспечыць патрэбы ў электрычнасці, але выклікала адмоўную рэакцыю з боку Еўрапейскага Саюза. Сельская гаспадарка слаба развітая, таму краіна не можа забяспечыць сябе харчаваннем. Значную частку нацыянальнага прыбытку забяспечваюць грашовыя пераводы нацыянальнай дыяспары ў Расіі.

Органам банкаўскага рэгулявання і банкаўскага нагляду з'яўляецца Цэнтральны банк Рэспублікі Арменія.

Дачыненні з Беларуссю

Дыпламатычныя дачыненні ўрады ўстанавілі 11 чэрвеня 1993 года.

Гл. таксама

  • Вялікая Арменія
  • Гусан
  • Сяло Аван
  • Уладзімір Пятровіч Асмалоўскі
  • Нерсес IV Дабратворны
  • Горад Вагаршапат
  • Горад Спітак
  • Армянская літаратура

Зноскі

  1. 23 верасня — дата абвяшчэння незалежнасці краіны Вярхоўным саветам Арменіі. Як дзень незалежнасці ў Арменіі адзначаецца 21 верасня — дзень правядзення рэферэндума, на якім было прынята рашэнне пра выхад са складу СССР. Гл. В Армении с апреля 2006 года начнутся мероприятия по празднованию 15-летия независимости республики. Новости Армении (23 марта 2006). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2011. Праверана 6 мая 2009.
  2. ↑ Атлас мира. Государства и территории мира. Справочные сведения. — Роскартография, 2010. — С. 14. — ISBN 978-5-85120-295
  3. ↑ Հայաստանի Հանրապետության Ազգային վիճակագրության ծառայություն: Հայաստանի Հանրապետության մշտական բնակչության թվաքանակը 2014 թվականի հուլիսի 1-ի դրությամբ
  4. ↑ 4,0 4,1 4,2 4,3 International Monetary Fund, 2011
  5. ↑ UNDP, Armenia
  6. ↑ На тэрыторыі краіны дзейнічае дэкрэтны час
  7. ↑ Nina Garsoïan. Armenian People from Ancient to Modern Times / ed. R.G. Hovannisian — Palgrave Macmillan, 1997. — С. Volume 1, p.81.
  8. ↑ René Grousset. Histoire de l'Arménie — 1984. — Payot, 1947. — С. 122.
  9. ↑ Razmik Panossian. The Armenians: From Kings And Priests to Merchants And Commissars — Columbia University Press, 2006. — С. 106. — ISBN 978-0-231-13926-7.
  10. ↑ Mark Chahin. The Kingdom of Armenia — London: Routledge, 2001. — С. fr. 203. — ISBN 978-0-7007-1452-0.
  11. ↑ Xenophon. Anabasis — С. IV.v.2–9.
  12. ↑ Moses of Chorene. Book 1, Ch. 12 // The History of Armenia.
  13. ↑ Father Michael Chamich. History of Armenia from B.C. 2247 to the Year of Christ 1780, or 1229 of the Armenian era — Calcutta: Bishop’s College Press, 1827. — С. 19.
  14. ↑ Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Арменіі Сержа Саргсяна з 15-годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін// Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 11 чэрвеня 2008

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. ISBN 985-11-0036-6.

Спасылкі

  • На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Арменія
  • Афіцыйны сайт Прэзідэнта Арменіі
  • Афіцыйны сайт Урады Арменіі
  • Афіцыйны сайт Нацыянальнага Збору Арменіі
  • Афіцыйны сайт МЗС Арменіі
  • Цэнтральная выбарчая камісія
Краіны Азіі

Аб'яднаныя Арабскія Эміраты | Азербайджан² | Аман | Арменія | Афганістан | Бангладэш | Бахрэйн | Бруней | Бутан | В'етнам | Грузія² | Егіпет¹ | Емен | Іарданія | Ізраіль | Інданезія | Індыя | Ірак | Іран | Казахстан² | Камбоджа | Катар | Кіпр | Кітай | Кувейт | Кыргызстан | Лаос | Ліван | Малайзія | Мальдывы | Манголія | М'янма | Непал | Пакістан | Паўднёвая Карэя | Паўночная Карэя | Расія² | Саудаўская Аравія | Сінгапур | Сірыя | Таджыкістан | Тайланд | Туркменістан | Турцыя² | Узбекістан | Усходні Тымор | Філіпіны | Шры-Ланка | Японія

Дзяржавы і краі са спрэчным статусам: Абхазія | Азад Кашмір | Вазірыстан | Дзяржава Ва | Дзяржава Шан | Заходні бераг ракі Іардан | Іракскі Курдыстан | Нагорна-Карабахская Рэспубліка | Палесцінская аўтаномія | Паўднёвая Асеція | Паўночны Кіпр | Тайвань

Залежныя тэрыторыі: Брытанская тэрыторыя ў Індыйскім акіяне | Ганконг | Макаа

¹ У асноўным у Афрыцы  ² Часткова ў Еўропе   Франкафонія

Албанія | Андора | Арменія | Бельгія (Французская супольнасць Бельгіі) | Бенін | Балгарыя | Буркіна-Фасо | Бурундзі | Вануату | В'етнам | Габон | Гаіці | Гана1 | Гвінея | Гвінея-Бісау | Грэцыя | Джыбуці | Дамініка | Егіпет | Каба-Вердэ | Камбоджа | Камерун | Канада (Нью-Брансуік, Квебек) | Кіпр1 | Каморы | Рэспубліка Конга">Дэмакратычная Рэспубліка Конга | Рэспубліка Конга | Кот-д'Івуар | Лаос | Ліван | Люксембург | Маўрыкій | Маўрытанія | Мадагаскар | Македонія | Малі | Марока | Малдова | Манака | Нігер | Руанда | Румынія | Сан-Тамэ і Прынсіпі | Сейшэльскія Астравы | Сенегал | Сент-Люсія | Тога | Туніс | Францыя (Французская Гвіяна, Гвадэлупа, Марцініка, Сен-П'ер і Мікелон) | Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка | Чад | Швейцарыя | Экватарыяльная Гвінея

Дзяржавы-назіральнікі: Аўстрыя | Арменія | Венгрыя | Грузія | Латвія | Літва | Мазамбік | Польшча | Сербія | Славакія | Славенія | Тайланд | Украіна | Харватыя | Чэхія

1Асацыяваны член

 

арменія, арменія флаг


Арменія Інфармацыю Аб

Арменія


  • user icon

    Арменія beatiful post thanks!

    29.10.2014


Арменія
Арменія
Арменія Вы праглядаеце суб'ект
Арменія што, Арменія хто, Арменія апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Горад Вэнгажына

Горад Вэнгажына

Вэнгaжы́нa (польск.: Węgorzyno) — горад у Заходнепаморскім ваяводстве Польшчы, Лабэзскі павет. ...
1-я вуліца Даватара, Віцебск

1-я вуліца Даватара, Віцебск

Беларусь Горад Віцебск Раён Кастрычніцкі Ранейшыя назвы Мікольская, Ветэрынарная Прац...
Гара Анкаума

Гара Анкаума

Балівія Горная сістэма Анды Вышыня вяршыні 6427 м Першае ўзыходжанне 11 чэрвен...
Спіс аб’ектаў PGC (1300001—1301000)

Спіс аб’ектаў PGC (1300001—1301000)

Гэта спіс аб'ектаў Спіс аб'ектаў PGC 1300001—1301000 Нумар PGC Прамое ўзыходжанне J20000 Схіленне ...