TR | RU | UK | KK | EN |

Апалоны, астэроіды


Апало́ны — група калязямных астэроідов, названая ў гонар першага адкрытага астэроіда гэта групы — (1862) Апалон. Да аб'ектаў гэтай групы адносяцца астэроіды, якія перасякаюць арбіту Землі (перыгелій менш 1,017 а. а.) і якія маюць вялікую паўвось не меней 1 а. а. Арбіты большасці з іх знаходзяцца паміж арбітамі Венеры і Юпітэра, аднак ёсць і выключэнні. Так, бліжэй усяго да Сонца прыбліжаецца 2005 HC4 (0,071 а. а., у пяць разоў бліжэй, чым Меркурый), а найбольш аддаляецца ад Сонца 1999 XS35 (35,2 а. а., далей за Нептун).

Апалоны маюць няправільную форму і адносна невялікія памеры, у параўнанні з прадстаўнікамі іншых груп. Найбольшы з іх — (1866) Сізіф, які мае дыяметр каля 8,2 км.

Астэроіды гэтай групы рэгулярна перасякаюць арбіту Землі, таму з'яўляюцца патэнцыйна небяспечнымі. У канцы 1960-х гадоў адносна блізка да Зямлі пралятаў астэроід Ікар. У 1970-х гадах вучоныя сталі актыўней шукаць апалоны. У прыватнасці, некаторыя новыя астэроіды адкрылі Элеанор Хелін і Юджын Шумейкер.

У 1998 годзе, сумеснымі намаганнямі ВПС ЗША, НАСА і Масачусецкага тэхналагічнага інстытута была заснавана праграма LINEAR, мэтай якой стаў пошук калязямных астэроідаў. Большасцю з іх з'яўляюцца апалоны. У 2006 годзе побач з Зямлёй, на адлегласці 432 тыс. км (гэта трохі больш адлегласці да Месяца), пралятаў адзін з апалонаў — 2004 XP14, адкрыты падчас праграмы LINEAR.

Па стане на чэрвень 2010 вядома 3526 апалонаў.

Змест

  • 1 Некаторыя прадстаўнікі апалонаў
  • 2 Гл. таксама
  • 3 Зноскі
  • 4 Крыніцы

Некаторыя прадстаўнікі апалонаў

Апалон быў адкрыты ў 1932 годзе, але страчаны і пераадкрыты ў 1973 годзе. Таму яго парадкавы нумар вышэй, чым у некаторых іншых прадстаўнікоў апалонаў, да прыкладу, (1566) Ікара.

Название Вялікая паўвось,
а. а.
Перыгелій,
а. а.
Афелій,
а. е.
Адкрыты
(1566) Ікар (Icarus) 1,077 0,186 1,969 1949
(1620) Геаграфас (Geographos) 1,245 0,827 1,663 1951
(1685) Таро (Toro) 1,367 0,771 1,963 1948
(1862) Апалон (Apollo) 1,470 0,646 2,293 1932
(1863) Антыной (Antinous) 2,259 0,888 3,630 1948
(1864) Дэдал (Daedalus) 1,461 0,563 2,359 1971
(1865) Цэрбер (Cerberus) 1,080 0,576 1,584 1971
(1866) Сізіф (Sisyphus) 1,894 0,874 2,913 1972
(1981) Мідас (Midas) 1,776 0,621 2,931 1973
(4660) Нерэй (Nereus) 1,488 0,952 2,024 1982
(101955) 1999 RQ36 1,126 0,897 1,356 1999
2009 DD45 1,241 0,987 1,495 2009
(136617) 1994 CC 1,6387 0,9546 2,3234 1994
(6489) Голеўка 2,498 0,986 4,009 1994

Гл. таксама

  • Атоны
  • Амуры
  • Астэроіды, якія збліжаюцца з Зямлёй

Зноскі

  1. ↑ * Спіс астэроідаў апалонавай групы (англ.) 

Крыніцы

  • http://www.jpl.nasa.gov/releases/80s/release_1982_0990.html (англ.) 
  • NASA JPL Small-Body Database Browser (англ.) 
  • http://www.rol.ru/news/misc/spacenews/06/06/27_006.htm (англ.) 


Апалоны, астэроіды Інфармацыю Аб

Апалоны, астэроіды


  • user icon

    Апалоны, астэроіды beatiful post thanks!

    29.10.2014


Апалоны, астэроіды
Апалоны, астэроіды
Апалоны, астэроіды Вы праглядаеце суб'ект
Апалоны, астэроіды што, Апалоны, астэроіды хто, Апалоны, астэроіды апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Горад Вэнгажына

Горад Вэнгажына

Вэнгaжы́нa (польск.: Węgorzyno) — горад у Заходнепаморскім ваяводстве Польшчы, Лабэзскі павет. ...
1-я вуліца Даватара, Віцебск

1-я вуліца Даватара, Віцебск

Беларусь Горад Віцебск Раён Кастрычніцкі Ранейшыя назвы Мікольская, Ветэрынарная Прац...
Гара Анкаума

Гара Анкаума

Балівія Горная сістэма Анды Вышыня вяршыні 6427 м Першае ўзыходжанне 11 чэрвен...
Спіс аб’ектаў PGC (1300001—1301000)

Спіс аб’ектаў PGC (1300001—1301000)

Гэта спіс аб'ектаў Спіс аб'ектаў PGC 1300001—1301000 Нумар PGC Прамое ўзыходжанне J20000 Схіленне ...

Выпадковыя Артыкула (searchxengine.com)

Эканоміка Калінінградскай вобласці

Эканоміка Калінінградскай вобласці

Эканоміка Калінінградскай вобласці ў сілу яе своеасаблівага геаграфічнага становішча адноснай асноўн
Аманіту (головоногого)

Аманіту (головоногого)

Ammonoidea Zittel, 1884 Атрады і тэрміны існавання Agoniatitida (D-T1) Goniatitida (D2-P) Clymen
Сан-Жазэ-ды-Пираньяс

Сан-Жазэ-ды-Пираньяс

Сан-Жазэ-ды-Пираньяс порт São José de Piranhas - муніцыпалітэт у Бразіліі, уваходзіць у шт
Сэкуени

Сэкуени

Сэкуени рум Săcueni, венг Székelyhíd - горад у Румыніі ў складзе жудеца Бихор Гістор