Антыяпонскі рух у Маньчжоу-го
Mon . 18 Aug 2018

Антыяпонскі рух у Маньчжоу-го


4 лістапада 1931 — восень 1941

Месца

Маньчжоу-го

Прычына

Японская акупацыя Маньчжурыі

Вынік

Перамога Японіі і Маньчжоу-го

Праціўнікі
 Кітайская Рэспубліка
КПК
 Японская імперыя
 Маньчжоу-го
Камандуючыя
Ма Чжаньшань
Дзін Чаа
Ван Дэлінь
Лі Хайцзін
Тан Цзюю
Су Бінвэнь
Фэн Чжаньхай
Чжаа Шаньчжы
Ян Цзын'юй
Чжоу Баачжун
Ці Чжаалінь
Сігэру Хондзё
Такасі Хісікары
Дзіро Мінамі
Кэнкіці Уэда
Ёсідзіра Умэдзу
Сэйсіро Ітагакі
Сі Ця
Ма Чжаньшань
Чжан Хайпэн
Сілы бакоў
300 000 84 000
111 000
Страты
невядома невядома
  Япона-кітайская вайна 1937—1945
200 000 вінтовачных патронаў і 50 000 мінамётных снарадаў Пазбытыя боепрыпасаў калабарацыяністы і японскія атрады адступілі і выклікалі па радыё падтрымку Праз некалькі дзён надышлі сілы Квантунскай арміі і з дапамогай бамбардзіроўшчыкаў выбілі Лі Хайцзіна з Нангана

Ма Чжаньшань, які стаў міністрам абароны Маньчжоу-го і губернатарам Хэйлунцзяна, з незадавальненнем адчуваў недавер і кантроль японцаў, ён быў павінен па ўсіх пытаннях дамагацца ўхвалы японскіх кансультантаў Ён пачаў ствараць асабістую армію, выкарыстоўваючы жаўнерні і арсеналы сваёй правінцыі Ма Чжаньшань прывёў свае войскі ў Хэйхэ, нібы для вучэнняў, дзе 7-га красавіка абвясціў пра незалежнасць Хэйлунцзяна ад Маньчжоу-го Ён мабілізаваў да пачатку мая яшчэ 9 брыгад, у іншых гарадах таксама былі арганізаваны 11 падраздзяленняў Гэтыя войскі сталі Паўночна-ўсходняй антыяпонскай арміяй нацыянальнага выратавання Адправіўшы частку войскаў на дапамогу Ціну Чаа, Ма Чжаньшань 6-ю палкамі пяхоты і кавалерыі пры падтрымкі 20-і гармат і сямі самалётаў рушыў на Харбін Калі праціўнік заблакаваў выйсце да Харбіна, ён павярнуў на Цыцыкар У чэрвені арміі Ма Чжаньшаня былі аточаны японскім арміяй, пасля чаго ён абвясціў пра змену тактыкі на партызанскую 1 000 чалавек, якія вырваліся з катла, сталі яго атрадам

Увесну атрады Лі Хайцзіна і Ван Дэліня нападалі на чыгуначныя станцыі і неслі страты ад пераследнікаў Улетку буйныя атрады па 10 000—20 000 чалавек распачыналі наступы, захопліваючы гарады, з якіх іх пазней выбівала Квантунская армія У жніўні мангольскія бандфармаванні нападалі на чыгунку Сыпін — Таанань, адступіўшы дахаты пасля паразы 2-га верасня арміі добраахвотнікаў генерала Фэна Чжаньхая былі аточаны калабарацыяністамі, аднак большая іх частка змагла вырвацца ў Жэхэ

Генерал Су Бінвэнь камандаваў арміяй на савецкай мяжы ў Сін'ане, аддаленасць якога ад гарачых пунктаў дазваляла Бінвэню доўгі час не займаць ніводны з бакоў Сабраўшы ўраджай, у верасні, калі баі праходзілі на поўдні Маньчжурыі, ён вырашыў далучыцца да Ма Чжаньшаня, назваў свае войскі Хэйлунцзянскай арміяй нацыянальнага выратавання і рушыў на ўсход Злучыўшыся з арміяй Ма Чжаньшаня, яны захапілі некалькі гарадоў Выпрабоўваючы нястачу харчу, войскі рабавалі заможных мясцовых жыхароў, пасля чаго абсадзілі японскі гарнізон у горадзе Лаха Атрады, якія намагаліся блакаваць горад, былі знішчаны, пасля чаго быў сабраны 30-тысячны корпус японцаў і калабарацыяністаў, што 28-га лістапада атакаваў ля Цыцыкара арміі Ма Чжаньшаня і Су Бінвэня Тыднёвы пераслед скончыўся знішчэннем большай часткі арміі, Ма Чжаньшань і Су Бінвэнь з рэшткамі адступілі ў СССР, адкуль пераправіліся ў Кітайскую рэспубліку праз Сіньцзян

У кастрычніку пачаўся наступ на Гірын і Фэнцянь, захопленыя Ван Дэлінем і Ма Чжаньшанем 30-тысячны японскі корпус наступаў шырокім фронтам, атачаючы і прымушаючы адыходзіць усіх партызан Да канца лютага 1933-га арганізаваны супраціў быў падаўлены, некаторыя атрады засталіся ў падполле, іншыя збеглі ў СССР Лідары паўстання камандавалі кітайскімі войскамі ва Другой япона-кітайскай вайне

Камуністы і Паўночна-ўсходняе антыяпонская аб'яднаная армія 1934—1941правіць | правіць зыходнік

У 1931-м годзе, пасля японскага ўварвання ў Маньчжурыю, камуністычная партыя Кітая арганізавала шэраг невялікіх партызанскіх атрадаў, што дзейнічалі як супраць японцаў, гэтак і супраць гаміньданаўцаў Іх унёсак у супраціў быў мізэрным, галоўным чынам камуністы прапагандавалі сярод добраахвотнікаў забойства іх лідараў і пераход пад сцягі КПК Нягледзячы на неўхваленне партыі, некаторыя яе члены дапамагалі АНВ, у войскі Вана Дэліня яго саветнікамі былі камуністы Лі Яньлу і Чжоу Баачжун У 1934-м камінтэрн вырашыў адкласці планы сусветнай рэвалюцыі дзеля стварэння Адзінага фронту і выгнання японцаў з Кітая КПК пагадзілася і рэарганізавала свае маньчжурскія сілы ў Паўночна-ўсходнюю антыяпонскую аб'яднаную армію пад камандаваннем Чжаа Шаньчжы, якая абвясціла гатовасць да саюзу з іншымі антыяпонскімі сіламі і прыём у свае шэрагі рознапартыйных

У 1935-м Аб'яднаная армія разгарнула сваю дзейнасць у Маньчжурыю, прыняўшы ў свае шэрагі большасць партызан атрадаў, пабітых у 1932—33 і карэйскіх паўстанцаў у тым ліку Кім Ір Сена Лік паўстанцаў склаў каля 40 000 чалавек, падзеленых на тры арміі, у правінцыях Фэнцянь 1-я, Гірын 2-я і Хэйлунцзян 3-я Заданнем войскаў было стварэнне агменяў супраціўлення і запалохванне новай адміністрацыі, што сур'ёзна ўплывала на стабільнасць Маньчжоу-го ў 1936-37-м гадах З кастрычніка 1936-га па сакавік 1937-га 16-тысячны корпус арміі Маньчжоу-го правёў аперацыю супраць 1-ай арміі, знішчыўшы 2 000 паўстанцаў і яшчэ большы лік разагнаўшы Пасля пачатку ў 1937-м поўнамаштабнай вайны цэллю Аб'яднанай арміі стала таксама скоўванне японскіх часткі З лістапада 1937-га па сакавік 1939-га 24-тысячны корпус Маньчжоу-го вёў барацьбу супраць 2-а арміі ў басейне Амура, Сунгары і Усуры У другой палове 1938-га японскія войскі былі сканцэнтраваны ў Фэнцяне, каб скончыць з самымі небяспечнымі партызанамі генерала Яна Цзін'юя Нягледзячы на тое, што пастаўкі 1-ай арміі атрымалася спыніць, яна працягвала выконваць заданне, здзяйсняючы напады і выклікаючы на сябе карныя экспедыцыі

Да верасня 1938-га колькасць паўстанцаў скарацілася прыкладна да 10 000 ваяроў Квантунская армія атрымала падмацаванні для апошняга ўдару, і да пачатку 1940-га армія Ян Дзін'юя была аточана, а сам ён забіты 23-га лютага афіцэрам-здраднікам Галоўныя сілы партызан былі ўціхаміраны, рэшткі пад канец 1941-га пайшлі на тэрыторыю Савецкага Саюза Нарэшце, 12 лютага 1942-га японскай ваеннай паліцыяй быў арыштаваны Чжаа Шаньчжы, памерлы ў зняволенні

Спасылкіправіць | правіць зыходнік

  • IMTFE Judgement: акупацыя Маньчжурыі англ 
  • Супраціўленне ў Маньчжоу-го на axishistorycom англ 


Антыяпонскі рух у Маньчжоу-го інфармацыя аб

Антыяпонскі рух у Маньчжоу-го


  • user icon

    Антыяпонскі рух у Маньчжоу-го beatiful post thanks!

    29.10.2014


Антыяпонскі рух у Маньчжоу-го
Антыяпонскі рух у Маньчжоу-го
Антыяпонскі рух у Маньчжоу-го Вы чытаеце гэтую тэму.
Антыяпонскі рух у Маньчжоу-го якія, Антыяпонскі рух у Маньчжоу-го хто, Антыяпонскі рух у Маньчжоу-го апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя артыкула

Вуліца Ажэшка (Гродна)

Вуліца Ажэшка (Гродна)

Вуліца Ажэ́шка, гістарычныя назвы — Раскоша, Мураўёўская, Садовая — вуліца ў цэнтральнай ч...
Сера-да-Капівара

Сера-да-Капівара

Бразілія Аб'ект Сусветнай спадчыны Serra da Capivara National Park Нацыянальны парк Сера-да...
Спіс аб’ектаў PGC (1524001—1525000)

Спіс аб’ектаў PGC (1524001—1525000)

Гэта спіс аб'ектаў Спіс аб'ектаў PGC 1524001—1525000 Нумар PGC Прамое ўзыходжанне J20000 Схіленне ...
Эро

Эро

Эро: дэпартамент Эро Жан-Марк Эро — прэм'ер-міністр Францыі рака Эро Эро, мастак, ісландскі жывапіс...