TR | RU | UK | KK | EN |

Андора

андора, андора шопинг
Каардынаты: 42°33′30″ пн. ш. 1°33′19″ у. д. / 42.558333° пн. ш. 1.555278° у. д. (G) (O) (Я)42.558333, 1.555278

Дэвіз: «Virtvs Vnita Fortior
(Латынь: Адзінства дае сілу)» Гімн: «El Gran Carlemany» Заснавана 1278 Афіцыйная мова каталонская Сталіца Горад Андора-ла-Велья Найбуйнейшыя гарады Горад Андора-ла-Велья Форма кіравання Канстытуцыйная манархія пад сумесным пратэктаратам Францыі і Урхельскага біскупа Сукнязі

Кіраўнік урада
Нікаля Сарказі
Жаан Энрык Вівес-і-Сісіліа
Антані Марці Пеціт Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні 178-я ў свеце
468 км²
0,26 (121,4 га) Насельніцтва
• Ацэнка (2010)
• Шчыльнасць
91 023 чал. (194-я)
180 чал./км² ВУП (ППЗ)
  • Разам (2009)
  • На душу насельніцтва
$4,90 млрд  (177-ы)
$44 623 Валюта Еўра (€) (прынята ў аднабаковым парадку, не ўваходзіць у Еўразону) Інтэрнэт-дамен .ad Код ISO AND Тэлефонны код +376 Часавы пояс +1 Карта

Андо́ра (катал.: Andorra), Кня́ства Андо́ра (катал.: Principat d'Andorra) — краіна ў Заходняй Еўропе. Мяжуе з Францыяй і Іспаніяй. Адна з самых маленькіх краін Еўропы: плошча — 468 км², насельніцтва — 84 тыс. чалавек (2009). Яе сталіца — Андора-ла-Велья — самая высокагорная сталіца ў Еўропе (1023 м). Афіцыйная мова — каталонская.

Княства ўтворана ў 1278. Ролю манарха сумесна выконваюць два ўладары — прэзідэнт Французскай Рэспублікі і біскуп Урхельскі (Каталонія, Іспанія).

Андора — дастаткова багатая краіна, дзякуючы статусу «падаткавай гавані» і (у значнай ступені выкліканага гэтым) турызму (каля 10 млн наведвальнікаў штогод). Яна не з'яўляецца членам Еўрапейскага Саюза, хаця еўра — фактычная валюта гэтай краіны. Андора займае другое месца ў свеце па чаканай працягласці жыцця сваіх грамадзян — 82 гады пры нараджэнні.

Змест

  • 1 Гісторыя
    • 1.1 Старажытная гісторыя і сярэднявечча
    • 1.2 Новы час
    • 1.3 20-е стагоддзе
  • 2 Палітычная структура
  • 3 Адміністрацыйнае дзяленне
  • 4 Эканоміка
  • 5 Насельніцтва
  • 6 Культура
  • 7 Дачыненні з Беларуссю
  • 8 Спасылкі
  • 9 Зноскі

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Андоры

Старажытная гісторыя і сярэднявечча

Самыя раннія археалагічныя знаходкі, якія сведчаць аб існаванні чалавека у Андоры, датуюцца часам першага ледніковага перыяду. Керамічныя вырабы, ланцугі і іншыя прылады сведчаць аб засяленні рэгіёну яшчэ да пачатку бронзавай эры. Іншыя археалагічныя знаходкі — гэта каменныя гравюры каля Ардына Ordino, пячорны жывапіс у Ла Рока дэ лес Брукс La Roca de les Bruixes. Першыя згадкі пра насельнікаў далін ўпершыню з'явіліся ў тэксце грэцкага гісторыка Палібія ў (2 стагаддзе да нашай эры). Палібій апісаў пераправу Ганібала праз Пірэнеі і ў сувязі з гэтым гістарычным выпадкам нагадаў пра плямёны андазінаў. Княства Андора, пад падвойным, супольным кіраваннем Францыі і епіскапа Ургельскага, існавала з 1278.

Новы час

20-е стагоддзе

Андора абвясціла вайну Германіі падчас Першай сусветнай вайны, але ў ваенных дзеяннях удзелу не прымала.

У 1933 акупіраваная Францыяй для падаўлення грамадскіх беспарадкаў перад выбарамі. Да 1940 Францыя трымала ў Андоры гарнізон, каб пазбегнуць перакідвання грамадзянскай вайны з Іспаніі. Падчас Другой сусветнай вайны Андора заставалася нейтральнай і служыла важным каналам для кантрабанднага гандлю паміж вішысцкай Францыяй і франкісцкай Іспаніяй.

Пасля вайны знаходзілася ў адноснай ізаляцыі ад агульнаеўрапейскіх працэсаў. Паступова стала заўважным гандлёвым і турыстычным пунктам прызначэння. У 1993 у Андоры адбылася мадэрнізацыя палітычнай сістэмы пасля ўступлення краіны ў ААН і Савет Еўропы — 14.3.1993 выбаршчыкі пастанавілі змяніць феадальную палітычную сістэму на парламенцкую.

Палітычная структура

Асноўны артыкул: Палітычная структура Андоры Асноўны артыкул: Палітычныя партыі Андоры

Андора — «парламенцкае княства». У адпаведнасці з традыцыяй, якая сыходзіць каранямі ў Парэаж, Суправіцелямі, гэта значыць главамі дзяржавы з'яўляюцца Прэзідэнт Французскай Рэспублікі і біскуп Урхельскі (Сеа-дэ-Урхель, Іспанія). Таму краіну нельга назваць паўнавартаснай манархіяй, гэта хутчэй даніна традыцыі.

Заканадаўчая ўлада ажыццяўляецца супольна парламентам і ўрадам. Парламент Андоры — Генеральны Савет — складаецца з 28—42 дэпутатаў, якія выбіраюцца на чатырохгадовы тэрмін. Кіраўнік урада выбіраецца абсалютнай большасцю дэпутатаў парламента.

Адміністрацыйнае дзяленне

Асноўны артыкул: Адміністрацыйнае дзяленне Андоры

Андора у адміністрацыйным стаўленні падзеленая на 7 парокій (катал.: parroquies):

  • Андора-ла-Велья (Andorra la Vella),
  • Канільё (Canillo),
  • Ла-Масана (La Massana),
  • Ардына (Ordino),
  • Сант-Жулія-дэ-Лорыя (Sant Julia de Loria),
  • Энкамп (Encamp),
  • Эскальдэс-Энгардань (Escaldes-Engordany).


Эканоміка

Асноўны артыкул: Эканоміка Андоры

80 % ВУП краіны дае турыстычная галіна. Андору штогод наведваюць да 9 млн турыстаў. Дзяржава прымае мінімальны ўдзел у кіраванні эканомікай, і дзель прадпрымальніцтва дзейнічае амаль без абмежаванняў. Вялікую ролю ў эканоміцы гуляе банкаўскі сектар, які карыстаецца існымі ў краіне падатковымі палёгкамі.

Развіццё сельскай гаспадаркі ў Андоры абмежавана тым, што толькі 2 % земляў прыдатныя для апрацоўкі. У гэтай галіне занята меней 1 % насельніцтва. Выгадоўваецца бульба і тытунь, у невялікай колькасці — ячмень і жыта.

Маюцца запасы жалезных руд, свінцу, гідраэнергетычных рэсурсаў, мінеральнай вады і лясоў.

Насельніцтва

Асноўны артыкул: Насельніцтва Андоры

Насельніцтва Андоры складае парадку 69 тысяч чалавек. Насельніцтва сталіцы — каля 21 тысячы чалавек.

Культура

Асноўны артыкул: Культура Андоры

Дачыненні з Беларуссю

Дыпламатычныя зносіны паміж Княствам Андора і Рэспублікай Беларусь былі ўсталяваныя 27 верасня 2011 падчас 66-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.

Спасылкі

  • Інфармацыя аб Андоры
  • Турызм у Андоры

Зноскі

  1. Канстытуцыя Андоры(англ.) 
  2. ↑ 2,0 2,1 ЦРУ Андора на старонцы Цэнтральнага разведвальнага ўпраўлення ЗША (англ.) . — Інфармацыя аб краіне ў Сусветнай кнізе фактаў ЦРУ. Праверана 8 студзеня 2012.}}
  3. ↑ 3,0 3,1 Апісанне Андоры-ла-Велья на сайце турыстычнай сістэмы Туры.ру. — Падрабязная інфармацыя пра сталіцу Андоры. Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2012. Праверана 12 студзеня 2012.
  4. ↑ Girard P & Gomez P (2009), Lacs des Pyrénées: Andorre. (фр.) 
  5. ↑ World Gazetteer
  6. Валюта Андоры
  7. Беларусь установила дипломатические отношения с Андоррой (руск.) 
Франкафонія

Албанія | Андора | Арменія | Бельгія (Французская супольнасць Бельгіі) | Бенін | Балгарыя | Буркіна-Фасо | Бурундзі | Вануату | В'етнам | Габон | Гаіці | Гана1 | Гвінея | Гвінея-Бісау | Грэцыя | Джыбуці | Дамініка | Егіпет | Каба-Вердэ | Камбоджа | Камерун | Канада (Нью-Брансуік, Квебек) | Кіпр1 | Каморы | Рэспубліка Конга">Дэмакратычная Рэспубліка Конга | Рэспубліка Конга | Кот-д'Івуар | Лаос | Ліван | Люксембург | Маўрыкій | Маўрытанія | Мадагаскар | Македонія | Малі | Марока | Малдова | Манака | Нігер | Руанда | Румынія | Сан-Тамэ і Прынсіпі | Сейшэльскія Астравы | Сенегал | Сент-Люсія | Тога | Туніс | Францыя (Французская Гвіяна, Гвадэлупа, Марцініка, Сен-П'ер і Мікелон) | Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка | Чад | Швейцарыя | Экватарыяльная Гвінея

Дзяржавы-назіральнікі: Аўстрыя | Арменія | Венгрыя | Грузія | Латвія | Літва | Мазамбік | Польшча | Сербія | Славакія | Славенія | Тайланд | Украіна | Харватыя | Чэхія

1Асацыяваны член

 

андора, андора горнолыжные, андора ла велла, андора недвижимость, андора отели 4 звезды, андора погода, андора столица, андора туризм, андора фото, андора шопинг


Андора Інфармацыю Аб

Андора


  • user icon

    Андора beatiful post thanks!

    29.10.2014


Андора
Андора
Андора Вы праглядаеце суб'ект
Андора што, Андора хто, Андора апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Палкавая ўстанова

Палкавая ўстанова

«Палкавая ўстанова» (руск.: «Полковое учреждение»), праца рускага палкаводца А. У. Суворава, у якой ...
853

853

гады 851 852 853 854 855 дзесяцігоддзі 830-я 840-я 850-я 860-я 870-я стагоддзі 8 ст. 9 ст. 1...
Вёска Чысці Вардамскія

Вёска Чысці Вардамскія

Чы́сці Ва́рдамскія[1] (трансліт.: Čysci Vardamskija, руск.: Чисти Вардомские) — вёска ў Докшыцк...
Фрэнк Дональд Дрэйк

Фрэнк Дональд Дрэйк

28 мая 1930(1930-05-28) (85 гадоў) Месца нараджэння Чыкага, ЗША Грамадзянства  ЗША Н...