Анандэйл


Анандэйл (англ.: Annandale) — гістарычная вобласць на поўдні Шатландыі, у даліне ракі Анан. У наш час тэрыторыя Анандэйла ўваходзіць у склад вобласці Дамфрыс і Галаўэй.

Найважнейшыя гарады Анандэйла: Лохмабен, гістарычны цэнтр Анандэйла і замак Брусаў, Анан і Локербі. Рэльеф уяўляе сабой урадлівую даліну ракі Анан, якая на поўдні пераходзіць у прыбярэжныя нізіны заліва Солуэй-Ферт.

Першапачаткова тэрыторыя даліны ракі Анан уваходзіла ў склад брыцкага каралеўства Рэгед, а пазней каралеўства Стратклайд, якое ў 1034 г. было далучана да Шатландыі. У 1124 г. тэрыторыя Анандэйла была падаравана каралём Давідам I Роберту Брусу, які стаў 1-м лордам Анандэйла. Яго нашчадак стаў у 1306 г. каралём Шатландыі Робертам I. У 1371 г. Анандэйл быў перададзены Томасу Рэндальфу, графу Марэйскаму, а пазней перайшоў ва ўласнасць Данбараў. У 1409 г. Анандэйл быў далучаны да ўладанняў Дугласаў, найбуйнейшага арыстакратычнага роду краіны. Пасля разгрому дому «Чорных Дугласаў» у 1455 г. каралём Якавам II Анандэйл вярнуўся ў склад каралеўскага дамена. У перыяд з 1643 па 1792 г. тытул графаў (а з 1701 г. — маркізаў) Анандэйла насілі прадстаўнікі роду Джонстаўнаў.

Спіс лордаў Анандэйл

  • Роберт дэ Брус (каля 1078—1138), 1-ы лорд Анандэйл (1124—1138)
  • Роберт дэ Брус (пам. 1189/1194), 2-і лорд Анандэйл (1138—1194)
  • Уільям дэ Брус (пам. 1212), 3-ы лорд Анандэйл (1194—1212)
  • Роберт дэ Брус (каля 1195—1226), 4-ы лорд Анандэйл (1212—1226)
  • Роберт дэ Брус (каля 1210—1295), 5-ы лорд Анандэйл (1226—1295)
  • Роберт дэ Брус (1243—1304), 6-ы лорд Анандэйл (1295—1304)
  • Роберт дэ Брус (1274—1329), 7-ы лорд Анандэйл (1304—1312), кароль Шатландыі (1306—1329)
  • Томас Рэндальф (пам. 1332), 8-ы лорд Анандэйл (1312—1332), 1-ы граф Марэй (1332)
  • Томас Рэндальф (пам. 1332), 9-ы лорд Анандэйл (1332) і 2-і граф Марэй (1332)
  • Джон Рэндальф (1306—1346), 10-ы лорд Анандэйл і 3-і граф Марэй (1332—1346)
  • Агнэса Рэндальф (каля 1312—1369), 11-я лэдзі Анандэйл (1346—1369), жонка Патрыка Данбара (каля 1285—1369), 9-га графа Данбара (1308—1369)
  • Джордж Данбар (1338—1423), 12-ы лорд Анандэйл (1369—1401)
  • Арчыбальд Дуглас (1372—1424), 13-ы лорд Анандэйл (1401—1409/1424)
  • Арчыбальд Дуглас (1390—1439), 14-ы лорд Анандэйл (1424—1439)
  • Уільям Дуглас (каля 1424—1440), 15-ы лорд Анандэйл (1439—1440)
  • Аляксандр Сцюарт (1454—1485), 16-ы лорд Анандэйл (1455—1485)
  • Джон Сцюарт (1481—1536), 17-ы лорд Анандэйл (1485—1536)

Спасылкі

  • Гісторыя каралеўскага горада Анана, галоўнага горада Анандэйла. (англ.) 
  • Кароткі агляд замкаў Анандэйла. (англ.) 
  • Карта Анандэйла, складзеная Германам Молам у 1732 годзе. (англ.) 
  • Анандэйл на агульнай карце Шатландыі, складзенай Германам Молам у 1732 годзе. (англ.) 
Гістарычныя вобласці Шатландыі

Ангус · Анандэйл · Аргайл · Арднамурхан · Аран · Атал · Бадэнах · Брэдалбейн · Б'юкен · Б'ют · Гарыях · Гармаран · Гебрыды Знешнія · Гебрыды Унутраныя · Голуэй · Гоўры · Кайл · Канінгем · Карык · Кейтнес · Кінтайл · Кінтайр · Клайдсайд · Клакмананшыр · Ковал · Ленакс · Лідэсдэйл · Лодэрдэйл · Лорн · Лотыян · Лохабер · Мар · Марч · Мернс · Ментэйт · Морверн · Морэй · Напдэйл · Нітсдэйл · Аркнейскія астравы · Пертшыр · Рос · Сазерленд · Скай · Стэрлінгшыр · Стормант · Стратэрн · Тэвіятдэйл · Файф · Шэтландскія астравы · Эскдэйл · Этрыксдэйл

 

Анандэйл інфармацыя аб

Анандэйл

Анандэйл
Анандэйл
Анандэйл Вы чытаеце гэтую тэму.
Анандэйл якія, Анандэйл хто, Анандэйл апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video