Анаграмная рыфма


Анагра́мная ры́фма — такая рыфма, калі ў рыфмаваных словах асобныя склады ці гукі ідуць не ў аднолькавай паслядоўнасці, а нібыта мяняюцца месцамі. Анаграмная рыфма часта ўжываецца ў фальклоры:

Засцілай, маці, сталы і лавы, Бо да цябе едзе госць небывалы. Заві, заві, Марусенька, як ты сваю звала, Будзе табе, Марусенька, ад людзей слава.

З фальклору анаграмная рыфма перайшла ў пісьмовую літаратуру. Такая рыфма дапамагае звярнуць увагу на гукавую аднароднасць асобных словаў, устанавіць іх сэнсавую сувязь, а дзякуючы гэтаму — і выкрасаць дадатковыя паэтычныя асацыяцыі. Вось прыклад анаграмнай рыфмы ў сучаснай беларускай паэзіі:

Калі ты ў шуканнях змогся, То пішаш, то раптам рвеш, Не засмучайся дужа — Гэта яшчэ не верш. (М. Лужанін «Права на верш»)

Літаратура

  • Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік — 3-е выд., дапрац. і дапоўн.. — Мінск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2000 экз. — ISBN 985-08-0598-6.
  • Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1000 экз. — ISBN 985-11-0197-4.




Анаграмная рыфма інфармацыя аб

Анаграмная рыфма

Анаграмная рыфма
Анаграмная рыфма
Анаграмная рыфма Вы чытаеце гэтую тэму.
Анаграмная рыфма якія, Анаграмная рыфма хто, Анаграмная рыфма апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video