Амафонная рыфма


Амафо́нная ры́фма — рыфма, у якой спалучаюцца словы-амафоны, г. зн. тыя, што гучаць аднолькава, але маюць рознае напісанне і сэнс. Характарам і выяўленчай сутнасцю такая рыфма блізкая да аманімічнай і каламбурнай. Амафонная рыфма сустракаецца ў фальклорных творах:

 — Падымі, матуля, карытца, Вязём табе нявестачку сварыцца.  — Нашто нам з нявестачкай сварыцца — Будзе мне нявестачка карыцца.

Вельмі своеасабліва амафонную рыфму ўжыў Р. Барадулін у адным са сваіх вершаў пра Віцебшчыну:

Віцебшчына! Ты лёсам Ня выпешчана— Ты войнамі Выпесчана.

У гэтым прыкладзе рэдкая гіпердактылічная амафонная рыфма (выпешчана — выпесчана), суаднесеная гукавым падабенствам яшчэ з адным, галоўным для ўсяго твора паняццем — роднай паэту Віцебшчынай, — набывае асаблівы сэнс. Зусім іншы, а менавіта — камічны, эфект стварае амафонная рыфма ў наступных радках Н. Гілевіча:

Хоць віном, а не вадзі́цай Поіш мяне, сваціца, — Не хачу з табой вадзі́цца, Бо ты любіш ва́дзіцца.

У гэтым чатырохрадкоўі рэдкае спалучэнне амафоннай (вадзі́цай — вадзі́цца) з амаграфічнай (вадзі́цца — ва́дзіцца).

Літаратура

  • Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік — 3-е выд., дапрац. і дапоўн.. — Мінск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2000 экз. — ISBN 985-08-0598-6.
  • Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1000 экз. — ISBN 985-11-0197-4.



Амафонная рыфма Інфармацыю Аб

Амафонная рыфма


  • user icon

    Амафонная рыфма beatiful post thanks!

    29.10.2014


Амафонная рыфма
Амафонная рыфма
Амафонная рыфма Вы праглядаеце суб'ект
Амафонная рыфма што, Амафонная рыфма хто, Амафонная рыфма апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Возера Лебядзіна

Возера Лебядзіна

 Беларусь Рэгіён Віцебская вобласць Даўжыня 0,37 км Шырыня 0,35 км Плошча 0,09 ...
Аляксандр Валянцінавіч Вампілаў

Аляксандр Валянцінавіч Вампілаў

19 жніўня 1937(1937-08-19) Месца нараджэння: гор. Чаромхава, Іркуцкая вобласць, Расія Да...
Стасеўка (Бабруйскі раён)

Стасеўка (Бабруйскі раён)

Ста́сеўка1 трансліт: Stasieŭka, руск: Стасевка — вёска ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці ...
Паўднёвая Азія

Паўднёвая Азія

Паўднёвая Азія (бенг.: দক্ষিণ এশিয়া, мальд.: ދެކުނު އޭޝިޔާ, гудж.: દક્ષિણ એશિયા, хіндзі: दक्षिण एशि...