TR | RU | UK | KK | EN |

Аманімічная рыфма


Аманімі́чная ры́фма — рыфма, у якой спалучаюцца словы-амонімы, г. зн. тыя, што гучаць аднолькава, але маюць розны сэнс. Сустракаецца яна нярэдка ў фальклоры:

А ўжо човен вады повен, З чоўна вада свішча. Ой, там хлопец дзеўку кліча, Не голасам — свішча.

Аманімічныя рыфмы часта выкарыстоўваюць беларускія паэты:

Спытаўся бог у грэшніка: — Чаму шмат піў віна? У гэтым, — кажа, — не мая віна. Сам знаеш, з гліны ты мяне стварыў, І каб мне не рассыпацца — я піў. (М. Танк)

Часам аманімічная рыфма праходзіць праз увесь верш, ствараючы своеасаблівы мастацкі каларыт, выяўляючы глыбокае веданне паэтам роднай мовы, дасканалае валоданне ім паэтычнай тэхнікай. Аднак, як правіла, фармальная зададзенасць надае такім творам пэўную штучнасць. Аманімічная рыфма (разам з каламбурнай) арганізавала ўсе радкі «Балады аб клянах» Р. Барадуліна. Вось першыя дзве страфы гэтага твора:

Чужынцаў цяжкія боты Дратуюць зямлю Канады. Заліў узаралі боты, Громам грыміць кананада. Страле быць заўсёды тугою— Суперніцай бліскавіцы! Усё апавіта тугою. Арлы пачалі блізка віцца…

Літаратура

  • Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік — 3-е выд., дапрац. і дапоўн.. — Мінск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2000 экз. — ISBN 985-08-0598-6.
  • Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1000 экз. — ISBN 985-11-0197-4.



Аманімічная рыфма Інфармацыю Аб

Аманімічная рыфма


  • user icon

    Аманімічная рыфма beatiful post thanks!

    29.10.2014


Аманімічная рыфма
Аманімічная рыфма
Аманімічная рыфма Вы праглядаеце суб'ект
Аманімічная рыфма што, Аманімічная рыфма хто, Аманімічная рыфма апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Летні сад

Летні сад

Летні сад (руск.: Ле́тний сад) — паркавы ансамбль, помнік садова-паркавага мастацтва першай трэ...
Хутар Высокія

Хутар Высокія

Высо́кія[1] (трансліт.: Vysokija, руск.: Высокие) — хутар у Воранаўскім раёне Гродзенскай вобла...
Канстытуцыя Венгрыі

Канстытуцыя Венгрыі

Канстытуцыя Венгрыі (венг.: A Magyar Köztársaság alkotmánya) — асноўны закон Венгрыі, прыняты 1...
Дзень святой Люсіі

Дзень святой Люсіі

Дзень святой Люсіі — свята, якое адзначаецца 13 снежня ў каталіцкіх і пратэстанцкіх краінах Гісторы...