TR | RU | UK | KK | EN |

Аляксандр III (імператар расійскі)

Аляксандр III Аляксандравіч Аляксандр Міратворца, 26 лютага 10 сакавіка 1845, Царскае Сяло — 20 кастрычніка 1 лістапада 1894, Лівадзійскі палац, Крым — перадапошні імператар Расійскай Імперыі з 1 13 сакавіка 1881 па 20 кастрычніка 1 лістапада 1894, сын імператара Аляксандра II і Марыя Аляксандраўна, пры нараджэнні Марыя-Соф'я-Фрэдэрыка Дагмар

Першапачаткова цэсарэвічам быў старэйшы брат Аляксандра — Мікалай, таму менавіта яго адукацыі і выхаванню надавалася асаблівае значэнне Пасля смерці Мікалая ад туберкулёзнага менінгіта падчас падарожжа ў Італію, цэсарэвічам быў аб'яўлены Аляксандр У 1866 годзе ажаніўся з дацкай прынцэсай Марыяй Дагмар, якая была раней нявестай Мікалая

Неўзабаве пасля вяселля Аляксандр, паводле статусу спадчынніка, стаў прылучацца да дзяржаўнай дзейнасці, удзельнічаць у паседжаннях Дзяржаўнага савета і Камітэта Міністраў Яго першая пасада — старшыня Спецыяльнага камітэта па збору і размеркаванню дапамогі галадаючым — звязаная з голадам, насталым у 1868 у шэрагу губерніяў з прычыны неўраджая

Пасля забойства бацькі 1 13 сакавіка 1881 годзе ўступіў на пасаду імператара 14 26 сакавіка прызначыў рэгента Уладзіміра Аляксандравіча на той выпадак, калі і ён стане ахвярай тэрарыстаў, а сам уехаў у Гатчыну У Гатчыне цар прабыў неадлучна два гады і каранаваўся толькі ў 1883 годзе

У пачатку праўлення Аляксандра быў апублікаваны маніфест аб непахіснасці самадзяржаўя, які быў падрыхтаваны К П Пабеданосцавым і М Н Катковым Ён адлюстроўваў меркаванне новага імператара Аляксандра III: узвясціў аб адыходзе ад ранейшага ліберальнага курсу і далейшых рэформ, абвясціў «веру ў сілу і ісціну самадзяржаўнай улады», якую імператар будзе «сцвярджаць і ахоўваць ад усякіх на яе намераў» Маніфест заклікаў «усіх верных падданых служыць верай і праўдай да выкаранення гнуснай крамолы, якая ганьбавала зямлю Рускую, — да сцвярджэння веры і маральнасці, — да добрага выхавання дзяцей, — да знішчэння няпраўды і крадзяжы, — да пасялення парадку і праўды ў дзеянні ўсіх устаноў» Неўзабаве пасля апублікавання маніфеста ліберальна наладжаныя міністры Лорыс-Мелікаў, Мілюцін, Канстанцін Мікалаевіч вымушаны былі падаць у адстаўку

У хуткім часе было прынята таксама распараджэнне аб мерах да захавання дзяржаўнага парадку і грамадскага спакою і правядзенне вызначаных мясцовасцяў у стан узмоцненай аховы Імператар надаваў права палітычнай паліцыі ў 10 губерніях Расійскай імперыі дзейнічаць паводле сітуацыі, не падпарадкоўваючыся адміністрацыі і судам Улады пры ўводзінах гэтага заканадаўчага акту ў якой-небудзь мясцовасці маглі без суду высылаць непажаданых асоб, зачыняць навучальныя ўстановы, органы друку і гандлёва-прамысловыя прадпрыемствы Фактычна ў Расіі ўсталёўвалася надзвычайнае становішча, якое праіснавала, нягледзячы на часовы характар гэтага закона, да 1917 года

Асноўныя кірункі знешняй палітыкі Аляксандра III былі наступнымі:

• умацаванне ўплыву на Балканах;
• пошук надзейных саюзнікаў;
• падтрымка мірных адносін са ўсімі краінамі;
• усталяванне межаў на поўдні Сярэдняй Азіі;
• замацаванне Расіі на новых тэрыторыях Далёкага Усходу

Шырока вядомы фразы Аляксандра II: У Расіі ёсць толькі два саюзніка — яе Армія і Флот! і Калі рускі імператар вудзіць рыбу, Еўропа можа пачакаць

Знешнасцю, характарам, звычкамі і самім складам розуму Аляксандр III мала пахадзіў на свайго бацьку Імператар адрозніваўся вялізным ростам У юнацтве ён валодаў выключнай сілай — пальцамі хіліў манеты і ламаў падковы, з гадамі зрабіўся тучным і грувасткім Прыдворны этыкет і цырыманіял пры Аляксандры сталі значна прасцей Ён моцна скараціў штат міністэрства двара, паменшыў лік слугаў і ўвёў строгі нагляд за выдаткоўваннем грошай Дарагія замежныя віна былі замененыя крымскімі і каўказскімі, а лік балаў абмежаваны чатырма ў год Разам з тым вялізныя грошы расходваліся на набыццё прадметаў мастацтва

Імператар горача захапляўся паляваннем і рыбалкай Часта ўлетку царская сям'я з'яжджала ў фінскія шхеры Тут, сярод маляўнічай паўдзікай прыроды, у лабірынтах шматлікіх астравоў і каналаў, вызваленая ад палацавага этыкету, царская сям'я адчувала сябе звычайнай і шчаслівай сям'ёй, прысвячаючы вялікую частку часу працяглым шпацырам, рыбалцы і катанню на лодках Любімым месцам палявання імператара была Белавежская пушча Часам імператарская сям'я замест адпачынку ў шхерах з'яжджала ў Польшчу ў Ловічэскае княства, і там займалася паляваннем

Аляксандр памёр досыць маладым, не дажыўшы да 50 гадоў, цалкам нечакана і для блізкіх, і для падданых У кастрычніку 1888 царскі цягнік, едучы з поўдня, пацярпел крушэнне ля станцыі Боркі, у 50 кіламетрах ад Харкава У гэты момант царская сям'я знаходзілася ў вагоне-рэстаране Пры крушэнні абвалілася страха вагона Але Аляксандр неверагодным высілкам утрымаў яе на сваіх плечах і трымаў датуль, пакуль жонка і дзеці не пакінуля цягнік

Але ў хуткім часе ў імператара пачаліся моцныя болі ў паясніцы і развілася хвароба почак Зімой 1894 года ён прастудзіўся, і ўрачы знайшлі ў яго нефрыт Яны настоялі на тэрміновым ад'ездзе імператара ў Крым, але было ўжо позна, і 20 кастрычніка 1 лістапада 1894 у 1415 Аляксандр II памёр Пахаваны ў Пецярбургу, у Петрапаўлаўскім саборы

Зноскі

1. ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш Record #118647997 // Общий нормативный контроль GND — 2012—2016
2. ↑ http://iraniancom/main/blog/darius-kadivar/persian-conquest-bakhtiars-great-nephew-restore-paris-famed-bridgehtml
3. ↑ https://wwwprincetonedu/~achaney/tmve/wiki100k/docs/Alexander_III_of_Russiahtml
4. ↑ http://sputniknewscom/voiceofrussia/radio_broadcast/2248142/2314900/
5. ↑ http://wwwfreewebscom/georgeromanov/theparentsofgeorgehtm

Аляксандр III (імператар расійскі) Інфармацыю Аб

Аляксандр III (імператар расійскі)

• user icon

Аляксандр III (імператар расійскі) beatiful post thanks!

29.10.2014

Аляксандр III (імператар расійскі)
Аляксандр III (імператар расійскі)
Аляксандр III (імператар расійскі) Вы праглядаеце суб'ект
Аляксандр III (імператар расійскі) што, Аляксандр III (імператар расійскі) хто, Аляксандр III (імператар расійскі) апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Горад Вэнгажына

Горад Вэнгажына

Вэнгaжы́нa (польск.: Węgorzyno) — горад у Заходнепаморскім ваяводстве Польшчы, Лабэзскі павет. ...
1-я вуліца Даватара, Віцебск

1-я вуліца Даватара, Віцебск

Беларусь Горад Віцебск Раён Кастрычніцкі Ранейшыя назвы Мікольская, Ветэрынарная Прац...
Гара Анкаума

Гара Анкаума

Балівія Горная сістэма Анды Вышыня вяршыні 6427 м Першае ўзыходжанне 11 чэрвен...
Спіс аб’ектаў PGC (1300001—1301000)

Спіс аб’ектаў PGC (1300001—1301000)

Гэта спіс аб'ектаў Спіс аб'ектаў PGC 1300001—1301000 Нумар PGC Прамое ўзыходжанне J20000 Схіленне ...