TR | RU | UK | KK | EN |

Аляксандр II (імператар расійскі)


Аляксандр II Мікалаевіч, 17 29 красавіка 1818, Масква — 1 13 сакавіка 1881, Пецярбург — імператар Расійскай Імперыі з 18 лютага 2 сакавіка 1855 па 1 13 сакавіка 1881, старэйшы сын імператара Мікалая I і Аляксандры Фёдараўны

Біяграфіяправіць | правіць зыходнік

Атрымаў хатнюю адукацыю Па дасягненні паўналецця 22 красавіка 1834 дзень прынясенні ім прысягі Спадчыннік-Цэсарэвіч быў уведзены сваім бацькам у склад асноўных дзяржаўных інстытутаў Імперыі: у 1834 у Сенат, у 1835 уведзены ў склад Свяцейшага Сінода, з 1841 член Дзяржаўнага Савета, у 1842 — Камітэта міністраў У 1837 годзе Аляксандр здзейсніў вялікае падарожжа па Расіі і наведаў 29 губерніяў Еўрапейскай часткі, Закаўказзя і Заходняй Сібіры, а ў 1838—1839 гадах пабываў у Еўропе

Воінская служба ў будучага імператара праходзіла даволі паспяхова У 1836 годзе ён ужо стаў генерал-маёрам, з 1844 года поўны генерал, камандаваў гвардзейскай пяхотай З 1849 года Аляксандр — начальнік ваенна-навучальных устаноў, старшыня Сакрэтных камітэтаў па сялянскай справе 1846 і 1848 гадоў Падчас Крымскай вайны 1853—1856 гадоў з аб'яўленнем Пецярбургскай губерніі на ваенным становішчы камандаваў усімі войскамі сталіцы

Першым з яго важных рашэнняў пасля ўступлення на прастол было заключэнне Парыжскага міру ў сакавіку 1856 года У сувязі з каранаваннем у жніўні 1856 года ён абвясціў амністыю дзекабрыстам, петрашэўцам, удзельнікам Польскага паўстання 1830—1831 гадоў, прыпыніў на 3 года рэкруцкія наборы, а ў 1857 годзе ліквідаваў ваенныя паселішчы

Усвядоміўшы першачарговую важнасць рашэння сялянскага пытання, ён на працягу 4-х гадоў праяўляў імкненне адмяніць прыгоннае права Прытрымваючыся ў 1857—1858 гадах «астзейскага варыянту» беззямельнага вызвалення сялян, ён у канцы 1858 года пагадзіўся на выкуп сялянамі надзельнай зямлі ва ўласнасць, гэта значыць на праграму рэформы, распрацаваную лібераламі, сумесна з аднадумцамі з серады грамадскіх дзеячаў Н А Мілюцін, Я І Растоўцаў, Ю Ф Самарын, У А Чаркаскі; Вял кн Алена Паўлаўна і інш

Пры яго падтрымцы былі прыняты Земскае палажэнне 1864 года і Гарадавое палажэнне 1870 года, Судовыя статуты 1864 года, ваенныя рэформы 1860-1870-х гадоў, рэформы народнай адукацыі, цэнзуры, адмена цялесных пакаранняў

Аляксандр II упэўнена і паспяхова вёў традыцыйную імперскую палітыку Перамогі ў Каўказскай вайне былі здабыты ў першыя гады яго праўлення Удала скончылася пасоўванне ў Сярэднюю Азію у 1865—1881 гадах у склад Расіі ўвайшла вялікая частка Туркестана Пасля доўгага супраціву ён вырашыўся на вайну з Турцыяй 1877—1878 гадоў

Пасля прыгнечання Польскага паўстання 1863—1864 гадоў і замаху Д У Каракозава на яго жыццё 4 красавіка 1866 года Аляксандр II пайшоў на саступкі ахавальнаму курсу, якія выказаліся ў прызначэнні на вышэйшыя дзяржаўныя пасты Д А Талстога, Ф Ф Трэпава, П А Шувалава У 1867 годзе Аляска Руская Амерыка была перададзеная Злучаным Штатам

Рэформы працягваліся, але млява і непаслядоўна, амаль усе дзеячы рэформ за рэдкім выключэннем, атрымалі адстаўку У канцы свайго праўлення Аляксандр схіліўся да ўводзін у Расіі абмежаванага грамадскага прадстаўніцтва пры Дзяржаўным савеце

Перажыў некалькі пакушэнняў: Караказава 1866, Беразоўскага 1867, Салаўёва 1879, Халтурына 1880 1 13 сакавіка 1881 Аляксандр II быў смяротна паранены на набярэжнай Екацярынінскага канала ў Пецярбургу бомбай, кінутай нарадавольцам Ігнатам Грынявіцкім

Зараз помнікі Аляксандру II усталяваны ў Маскве, Хельсінкі і Сафіі

Гл таксамаправіць | правіць зыходнік

  • Рэскрыпты Аляксандра II


Аляксандр II (імператар расійскі) Інфармацыю Аб

Аляксандр II (імператар расійскі)


  • user icon

    Аляксандр II (імператар расійскі) beatiful post thanks!

    29.10.2014


Аляксандр II (імператар расійскі)
Аляксандр II (імператар расійскі)
Аляксандр II (імператар расійскі) Вы праглядаеце суб'ект
Аляксандр II (імператар расійскі) што, Аляксандр II (імператар расійскі) хто, Аляксандр II (імператар расійскі) апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Возера Лебядзіна

Возера Лебядзіна

 Беларусь Рэгіён Віцебская вобласць Даўжыня 0,37 км Шырыня 0,35 км Плошча 0,09 ...
Аляксандр Валянцінавіч Вампілаў

Аляксандр Валянцінавіч Вампілаў

19 жніўня 1937(1937-08-19) Месца нараджэння: гор. Чаромхава, Іркуцкая вобласць, Расія Да...
Стасеўка (Бабруйскі раён)

Стасеўка (Бабруйскі раён)

Ста́сеўка1 трансліт: Stasieŭka, руск: Стасевка — вёска ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці ...
Паўднёвая Азія

Паўднёвая Азія

Паўднёвая Азія (бенг.: দক্ষিণ এশিয়া, мальд.: ދެކުނު އޭޝިޔާ, гудж.: દક્ષિણ એશિયા, хіндзі: दक्षिण एशि...