Аляксандр Сямёнавіч Архангельскі
24 ліпеня 1854(1854-07-24)
Пенза
24 красавіка 1926(1926-04-24) (71 год)
Масква
Расійская імперыя
СССР
літаратуразнаўства
Казанскі ўніверсітэт
прафесар
Казанскі ўніверсітэт
пісьменнік, педагог, філолаг
Аляксандр Сямёнавіч Архангельскі (24 ліпеня 1854, Пенза — 24 красавіка 1926, Масква) — расійскі пісьменнік, літаратуразнавец, педагог, філолаг, прафесар гісторыі рускай літаратуры, член-карэспандэнт Імператарскай акадэміі навук(руск.) бел. (1904).
Змест
- 1 Біяграфія
- 2 Навуковая дзейнасць
- 3 Бібліяграфія
- 4 Зноскі
- 5 Спасылкі
Біяграфія
Аляксандр Сямёнавіч Архангельскі нарадзіўся 24 ліпеня 1854 года у сям'і святара ў горадзе Пенза.
Першапачатковую адукацыю атрымаў у Пензенскай семінарыі.
У 1872 годзе паступіў у Казанскі ўніверсітэт, пасля заканчэння курса ў 1876 годзе некаторы час складаўся выкладчыкам Сімбірскай гімназіі(руск.) бел., але неўзабаве быў адкамандзіраваны на казённы рахунак у Маскву для архіўных заняткаў.
У 1882 годзе за даследаванне «Нил Сорский и Вассиан Патрикеев, их литературные труды и идеи в древней Руси» (СПб., 1882) атрымаў у Казанскім універсітэце ступень магістра рускай славеснасці і тады ж быў абраны гэтым універсітэтам дацэнтам па гэтай кафедры, а 1 кастрычніка 1884 года прызначаны экстраардынарным прафесарам.
А. С. Архангельскі прымаў актыўны ўдзел у стварэнні Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона.
Аляксандр Сямёнавіч Архангельскі памёр 24 красавіка 1926 года ў горадзе Маскве ва ўзросце сямідзесяці аднаго года.
Навуковая дзейнасць
Асноўныя працы прысвечаны старажытнай рускай літаратуры, рускай літаратуры ХIХ стагоддзя і тэатру XVII—XVIII стагоддзяў. У кнізе «Очерки из истории западно-русской литературы XVI—XVII вв.» (1888) даследуе беларускую літаратуру. Разглядаў барацьбу з каталіцызмам на беларускіх і ўкраінскіх землях, гісторыю царкоўных брацтваў (у Вільні, Гродне, Магілёве, Брэсце, Мінску, Оршы, Пінску і іншых гарадах) і кнігадрукавання ў славян (ад Швайпольта Фіёля і Францыска Скарыны), прыводзіць спіс беларускіх кніг 14-16 стагоддзяў.
На фоне палітычнай, грамадскай, культурнай і рэлігійнай барацьбы таго часу даследуе творы палемічнай літаратуры («Апокрысіс» Х. Філалета, «Фрынас» М. Сматрыцкага, «Палінодзію» З. Капысценскага(руск.) бел., «Перастрогу» невядомага аўтара) заходне-рускіх прапаведнікаў, кнігі навучальнага характару (Л. Зізанія, П. Бярынды, М. Сматрыцкага).
Бібліяграфія
- «Нил Сорский и Вассиан Патрикеев», СПб, 1882
- «В. А. Жуковский». Казань, 1883
- «Древне-славянское евангелие». Воронеж, 1883
- «ХVII век в истории русской литературы», СПб, 1884
- «Театр допетровской Руси» (Казань, 1884),
- «Святые Кирилл и Мефодий и совершенный ими перевод Святого Писания» (Казань, 1885)
- «Пушкин в его произведениях и письмах», Казань, 1887
- «Творения отцов церкви в древнерусской письменности». (Казань, 1889—1891. 1—4).
- Из лекций по истории русской литературы: «Литература домонгольской Руси XI — половина XIII века» (Казань, 1903).
- Из лекций по истории русской литературы: «Образование и литература Московского государства конца XV—XVIII века» (2-е изд. Казань, 1898—1901). Вып. 1—3; 1913. Вып. 4.
- «Пушкин в Казани» (Казань, 1899),
- «Введение в историю русской литературы» (Пг., 1916. Т. 1: История литературы как наука).
- Труды академика А. Н. Пыпина(руск.) бел. в области истории русской литературы // Журнал Министерства народного просвещения(руск.) бел.. 1904. № 2. С. 73—128.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Архангельский Александр Семёнович // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 31. — 737 с..
- ↑ ЭСБЕ
Спасылкі
- Архангельский, Александр Семенович // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.
- Профіль Александра Семёновича Архангельского на афіцыйным сайце РАН
Аляксандр Сямёнавіч Архангельскі Інфармацыю Аб

-
Аляксандр Сямёнавіч Архангельскі beatiful post thanks!
29.10.2014
Аляксандр Сямёнавіч Архангельскі
Аляксандр Сямёнавіч Архангельскі
Аляксандр Сямёнавіч Архангельскі Вы праглядаеце суб'ект
There are excerpts from wikipedia on this article and video
Выпадковыя Артыкула
Калемегдан
Каардынаты: 44° пн. ш. 20° у. д. / 44.8236° пн. ш. 20.4503° у. д. (G)...Аграгарадок Ісерна
І́серна[1] (трансліт.: Isierna, руск.: Исерно) — аграгарадок у Слуцкім раёне Мінскай вобласці. ...Вёска Шалыпы
Шалы́пы[1] (трансліт.: Šalypy, руск.: Шалыпы) — вёска ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці...Праваслаўная архітэктура Беларусі, сайт
hram.by Камерцыйны: не Тып сайта: пазнавальны Мова(ы): беларуская, руская Цяперашні с...пошукавая сістэма
Наш сайт мае сістэму ў функцыі пошукавай сістэмы. Вышэй: "што вы шукалі?"вы можаце запытаць усе ў сістэме з скрынкай. Сардэчна запрашаем у нашу простую, стыльную і хуткую пошукавую сістэму, якую мы падрыхтавалі, каб даць вам самую дакладную і актуальную інфармацыю.Пошукавая сістэма, распрацаваная для вас, прыносіць вам самую актуальную і дакладную інфармацыю з простым дызайнам і сістэмай хуткага функцыянавання.
Вы можаце знайсці амаль любую інфармацыю, якую вы шукаеце на нашым сайце. На дадзены момант мы служым толькі на англійскай, турэцкай, рускай, украінскай, казахскай і беларускай мовах. Вельмі хутка ў сістэму будуць дададзеныя новыя мовы. Жыццё вядомых людзей дае вам інфармацыю, малюнкі і відэа аб сотнях тым, такіх як палітыкі, урадавыя дзеячы, урачы, інтэрнэт-сайты, расліны, тэхналагічныя транспартныя сродкі, аўтамабілі і г. д.
Выпадковыя Артыкула
Брызент
Брызе́нт (нідэрл.: presenning) — шчыльная льняная, паўільняная ці баваўняная тканіна, прапітана...Маманты
Mammuthus Brookes, 1828 Віды † Mammuthus africanavus (Arambourg, 1952) † Mammuthus armeniacu...Зарудзеча
Зарудзеча — рака ў Глускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Пціч басейн Дняпра...Янка Шутовіч
Янка (Іван Іосіфавіч) ШУТОВІЧ (24 студзеня 1904, в. Шутавічы, цяпер Смаргонскі раён Гродзенскай вобл...© Copyright © 2014. пошукавая сістэма