TR | RU | UK | KK | EN |

Аляксандр Ільіч Далідовіч


2 жніўня 19141914-08-02

Месца нараджэння

вёска Ямнае, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць

Дата смерці

29 красавіка 19501950-04-29 35 гадоў

Месца смерці

Мінск

Прыналежнасць

 СССР

Род войскаў

пяхота

Гады службы

1941—1945

Званне

Шаблон:Старшыня, воінскае званне, СССР

Бітвы/войны

Вялікая Айчынная вайна

Узнагароды і прэміі
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Далідовіч

Аляксандр Ільіч Далідовіч 2 жніўня 1914, в Ямнае, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — 29 красавіка 1950 — удзельнік 2 сусветнай вайны, снайпер узвода пешай выведкі 1063-га стралковага палка 272-й стралковай дывізіі, старшына Адзін з 29-і поўных кавалераў, узнагароджаных чатырма ордэнамі Славы двума ордэнамі Славы 3-й ступені

Змест

  • 1 Біяграфія
  • 2 Узнагароды
  • 3 Спасылкі
  • 4 Літаратура

Біяграфіяправіць | правіць зыходнік

Магіла Аляксандра Далідовіча на Кальварыйскіх могілках

Нарадзіўся 2 жніўня 1914 года ў вёсцы Ямнае цяпер Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці у сялянскай сям'і Беларус

Адукацыя сярэдняя Скончыў сельскагаспадарчы тэхнікум у горадзе Мар'іна Горка Пухавіцкага раёна Перад вайной працаваў у Петразаводску

У ліпені 1941 года быў прызваны ў Чырвоную Армію Петразаводскім гарваенкаматам У баях Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1941 года Ваяваў на Карэльскім і 2-м Беларускім франтах Член ВКПб з 1944 года

Наводчык кулямёта 1063-га стралковага палка 272-я стралковая дывізія, 7-я армія, Карэльскі фронт малодшы сяржант Аляксандр Далідовіч 22 чэрвеня 1944 года падчас прарыва абароны ворага на рацэ Свір, у 10 кіламетрах на захад ад горада Ладзейнае Поле Ленінградскай вобласці, у складзе групы разведчыкаў пераправіўся праз раку, усталяваў размяшчэнне некалькіх варожых агнявых кропак і ўдзельнічаў у падаўленні пяці з ніх Група захапіла ў палон трыццаць восем фінскіх салдатаў 23 чэрвеня 1944 года малодшы сяржант Далідовіч быў цяжка паранены ў баі

За мужнасць і адвагу, праяўленыя ў баях, загадам па 272-й стралковай дывізіі 015/н ад 6 ліпеня 1944 года малодшы сяржант Далідовіч Аляксандр Ільіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені1

У канцы студзеня 1945 года у баў за населены пункт Клайн-Кюдэ сяржант Далідовіч першым пайшоў у атаку на ворага і сваімі дзеяннямі натхніў астатніх байцоў У гэтым баю забіў трох немцаў, у тым ліку аднаго афіцэра, які спрабаваў узарваць мост Падчас бою за населены пункт Ной-Хютэн, будучы абкружаны немцамі, расстрэльваў іх з аўтамата Рассеяўшы большую частку з іх і бачачы, што яшчэ група немцаў насядае на няго, інсцэніраваў здачу ў палон і калі яны падышлі да яго на блізкую адлегласць — трох з іх забіў, а астатніх захапіў у палон і даставіў на камандны пункт палка За гэтыя баі 5 сакавіка 1945 года камандзірам палка быў прадстаўлены да ўзнагароды ордэнам Чырвонай Зоркі, але камандзір дывізіі вырашыў інакш

За мужнасць і адвагу, праяўленыя ў баях, загадам па 272-й стралковай дывізіі 015/н ад 8 сакавіка 1945 года малодшы сяржант Далідовіч Аляксандр Ільіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені Уручаны толькі ў 1949 годзе1

28 студзеня 1945 года снайпер узвода пешай разведкі 1063-га стралковага палка 272-я стралковая дывізія, 19-я армія, 2-гі Беларускі фронт сяржант Аляксандр Далідовіч падчас наступальных баёў забіў трох гітлераўцаў 14 сакавіка 1945 года у баю за горад Кольберг цяпер — горад Калабжэг, Польшча сяржант Далідовіч падпоўз да агнявой кропкі ворага і закідаў яе гранатамі, падарваўшы кулямёт з трыма гітлераўцамі За мужнасць і адвагу, праяўленыя ў баях, загадам камандуючага войскамі 19-й арміі № 0176/н ад 17 красавіка 1945 года малодшы сяржант Далідовіч Аляксандр Ільіч узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені1

4 красавіка 1945 года група разведчыкаў на чале з сяржантам Аляксандрам Далідовічам пад ураганным артылерыйска-мінамётным агнём ворага пераадолела драцяныя загароды, пранікла ў варожыя траншэі і знішчыла вялікую колькасць гітлераўцаў, што аблягчыла захоп населеннага пункта Погарш, размешчанага ў пяці кіламетрах на поўнач ад горада Гдыня У гэтым баі сяржант Далідовіч асабіста знішчыў шасцярых гітлераўскіх салдатаў

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 31 мая 1945 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання з баях з нямецка-фашысцкімім захопнікамі сяржант Далідовіч Аляксандр Ільіч узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені, стаўшы поўным кавалерам ордэна Славы1

У 1946 годзе старшыня Далідовіч А І дэмабілізаваны Жыў у горадзе Мінске Працаваў бухгалтарам у Міністэрстве фінансаў Беларускай СССР, потым у Міністэрстве дзяржаўнага кантролю Беларускай СССР

Памер 29 сакавіка 1950 года Пахаваны на Кальварыйскіх могілках

Узнагародыправіць | правіць зыходнік

  • Ордэн Славы 1-й ступені № 905
  • Ордэн Славы 2-й ступені № 13808
  • Два ордэны Славы 3-й ступені № 73121 і № 637485
  • Медалі

Спасылкіправіць | правіць зыходнік

Аляксандр Ільіч Далідовіч на сайце «Героі краіны»

  • Далидович Александр Ильич на сайте Министерства Обороны Российской Федерации
  • Далидович Александр Ильич

Літаратураправіць | правіць зыходнік

  • Кавалеры ордена Славы трёх степеней: Краткий биографический словарь / Пред ред коллегии Д С Сухоруков — М: Воениздат, 2000 — 703 с — 10 000 экз — ISBN 5-203-01883-9
  • Гришко ГА Жаворонкин МЮ Орденская книжка Москва, 2005
  • Долготович БД Кавалеры ордена Славы Минск, 2006
  • Навечно в сердце народном Минск, 1984 С 141
    • ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 Аляксандр Ільіч Далідовіч на сайце «Героі краіны»


    Аляксандр Ільіч Далідовіч Інфармацыю Аб

    Аляксандр Ільіч Далідовіч


    • user icon

      Аляксандр Ільіч Далідовіч beatiful post thanks!

      29.10.2014


    Аляксандр Ільіч Далідовіч
    Аляксандр Ільіч Далідовіч
    Аляксандр Ільіч Далідовіч Вы праглядаеце суб'ект
    Аляксандр Ільіч Далідовіч што, Аляксандр Ільіч Далідовіч хто, Аляксандр Ільіч Далідовіч апісанне

    There are excerpts from wikipedia on this article and video

    Выпадковыя Артыкула

    Возера Лебядзіна

    Возера Лебядзіна

     Беларусь Рэгіён Віцебская вобласць Даўжыня 0,37 км Шырыня 0,35 км Плошча 0,09 ...
    Аляксандр Валянцінавіч Вампілаў

    Аляксандр Валянцінавіч Вампілаў

    19 жніўня 1937(1937-08-19) Месца нараджэння: гор. Чаромхава, Іркуцкая вобласць, Расія Да...
    Стасеўка (Бабруйскі раён)

    Стасеўка (Бабруйскі раён)

    Ста́сеўка1 трансліт: Stasieŭka, руск: Стасевка — вёска ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці ...
    Паўднёвая Азія

    Паўднёвая Азія

    Паўднёвая Азія (бенг.: দক্ষিণ এশিয়া, мальд.: ދެކުނު އޭޝިޔާ, гудж.: દક્ષિણ એશિયા, хіндзі: दक्षिण एशि...