TR | RU | UK | KK | EN |

Аляксандра Саковіч


Аляксандра Саковіч (сапр. Іна Рытар, у замужастве Каханоўская; 14 снежня 1906, Адэса — 8 студзеня 1997, Кліўленд, ЗША) — беларуская пісьменніца, мемуарыст.

Біяграфія

Жыла ў Мінску. Скончыла гістарычны факультэт БДУ. Жывучы ў доме Грашкаў, затым у Лёсікаў, сустракалася з Я. Купалам, Я. Коласам, З. Бядулем (пазней напісала пра гэтыя сустрэчы ўспаміны). Пасля заканчэння ўніверсітэту працавала там жа выкладчыцай. Муж быў рэпрасаваны і загінуў у ГУЛАГу, Іна Рытар засталася яна з двухгадоваю дачкою.

Пад час нямецкай акупацыі настаўнічала на Навагрудчыне. З лета 1944 г. — на эміграцыі, трапіла ў французскую зону акупацыі Германіі, пасля пераехала ў беларускі лагер перамешчаных асобаў каля Рэгенсбургу, выкладала нямецкую і англійскую мовы ў Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы. Тут ад няшчаснага выпадку загінула яе 9-гадовая дачка. У 1950 г. Іна Рытар эмігравала ў ЗША.

Пабралася шлюбам з Аўгенам Калубовічам (на эміграцыі Каханоўскі) і пераехала з мужам у Кліўленд, дзе была заснавана беларуская калонія. Займалася грамадскай працай.

Творчасць

Самая першая публікацыя была змешчана ў газеце "Раніца" (1944). Сярод яе твораў апавяданні, аповесці, успаміны пра Я. Купалу, Я. Коласа, Я. Лёсіка, П. Бузука, М. Грамыку, У. Ігнатоўскага, А. Цвікевіча, М. Доўнар-Запольскага і інш. У артыкулах "Лістападаўцы", "Да гісторыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту", "Археалагічная экспедыцыя ў 1928 г.", "Менск у 1930-1931 гадох" паўстае карціна жыцця на Беларусі 1920-30-х гадоў, раскрываецца складаны і супярэчлівы духоўны стан грамадства, якое ўступала ў перыяд панавання таталітарнага рэжыму.

Пісьменніцкая актыўнасць Іны Рытар прыпадае на 1950-80-я гады. Яе проза цікавая перажытасцю матэрыялу, праўдай чалавечых лёсаў і абставін. Як празаік А. Саковіч пачалася з апавядання "У няведам'е" (часопіс "Конадні", 1957). Затым яе аповесці, апавяданні пачалі рэгулярна публікавацца ў эмігранцкім друку. Апавяданні "На захад", "Шчаслівая", "Сама", "Кожнаму сваё", "З кім яна?", "Асірочаныя", "У завею" аб'яднаныя тэмай жыцця на Беларусі ў 1930-я гады і на пачатку Другой сусветнай вайны. У іншых апавяданнях і аповесцях "Браты", "Паміж Сцылай і Харыбдай" праглядваецца лёс самой пісьменніцы і яе блізкіх. Упершыню ў беларускай прозе так шырока быў паказаны лёс жанчыны, сямейнае, мацярынскае шчасце якой было разбурана бязлітаснымі катаклізмамі часу.

Кніга аповесцей і апавяданняў А. Саковіч "У пошуках праўды" была выдадзена ў Нью-Ёрку Інстытутам навукі і мастацтва ў 1986 г. У яе увайшлі таксама ўспаміны і артыкулы пісьменніцы.

Літаратура

  • Юрэвіч Л. Літаратурны рух на эміграцыі. — Мн.: БГА, 2002.


Аляксандра Саковіч Інфармацыю Аб

Аляксандра Саковіч


  • user icon

    Аляксандра Саковіч beatiful post thanks!

    29.10.2014


Аляксандра Саковіч
Аляксандра Саковіч
Аляксандра Саковіч Вы праглядаеце суб'ект
Аляксандра Саковіч што, Аляксандра Саковіч хто, Аляксандра Саковіч апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Вёска Смольнікі, Камянецкі раён

Вёска Смольнікі, Камянецкі раён

Смо́льнікі[1] (трансліт.: Smoĺniki, руск.: Смольники) — вёска ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобла...
742

742

гады 740 741 742 743 744 дзесяцігоддзі 720-я 730-я 740-я 750-я 760-я стагоддзі 7 ст. 8 ст. 9...
Горад Бадахас

Горад Бадахас

Каардынаты: 38°52′48″ пн. ш. 6°58′12″ з. д. / 38.88° пн. ш. 6.97° з. д. (...
Аграгарадок Відамля

Аграгарадок Відамля

Ві́дамля[1] (трансліт.: Vidamlia, руск.: Видомля) — аграгарадок у Камянецкім раёне Брэсцкай воб...