TR | RU | UK | KK | EN |

Альберт Швейцэр


Альберт Швейцэр (ням. Albert Schweitzer; 14 студзеня 1875, Кайзерсберг, Верхні Эльзас — 4 верасня 1965, Ламбарэнэ) — нямецкі тэолаг, філосаф, музыкант і ўрач, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1952).

Вучыўся ў Страсбургскім (1893-98, 1905-08) і Парыжскім (1898-99) універсітэтах. У 1903-05 кіраўнік семінарыі Св. Фамы ў Страсбургу. У 1913 заснаваў першую ў Экватарыяльнай Афрыцы бальніцу для мясцовага насельніцтва (г. Ламбарэне, Габон), дзе працаваў (з перапынкамі) да канца жыцця.

Выступаў з арганнымі канцэртамі ў Германіі, Швецыі, Вялікабрытаніі і іншых еўрапейскіх краінах, вылучаўся віртуознай тэхнікай і глыбокім разуменнем прыроды арганнай музыкі, найперш твораў І. С. Баха. У працы «І. С. Бах» (1908) імкнуўся ацаніць яго творчасць з новых эстэтычных пазіцый. Даследаваў гісторыю аргана.

У цэнтры яго філасофскіх поглядаў — праблема ўзаемадзеяння чалавека з божым і зямным светам. Прааналізаваўшы гісторыю рэлігій свету, прыйшоў да высновы, што хрысціянства — адзінае вучэнне, якое спалучае ў сабе разуменне недасканаласці зямнога і імкненне да пераўтварэння свету ў адпаведнасці з божай задумай. Асноўную перавагу хрысціянскага вучэння бачыў у яго этычнай накіраванасці, якую лічыў асновай найвышэйшага тыпу духоўнасці («Хрысціянства і сусветныя рэлігіі», 1924). На яго думку, у аснове сапраўднай этыкі ляжыць прынцып «глыбокай пашаны да жыцця». Лічыў, што ў аснове жыццесцвярджальнага светапогляду ляжьшь «перажыванне» свету, а не яго пазнанне, што рацыяналізм і веды прыводзяць да песімізму. Паводле Альберта Швейцэра, еўрапейская культура знаходзіцца ў глыбокім заняпадзе, што выяўляецца ў панаванні матэрыяльнага над духоўным, грамадства над індывідуумам і абумоўліваецца крызісам еўрапейскага светапогляду. Сцвярджаў, што выратаваць культуру можа толькі стварэнне па-філасофску абгрунтаванага светапогляду, які б спалучаў у сабе аптымізм і этыку «пашаны да жыцця» і быў накіраваны на духоўна-маральнае ўдасканаленне чалавека і грамадства («Культура і этыка», 1923). Аўтар прац «Тайна месіянізму і пакуты:Нарыс жыцця Хрыста» (1901), «Містыка апостала Паўла» (1930), «Праблема свету ў сучасным свеце» (1954), «Гуманнасць» (апубл. 1966) і інш.

Доктар філасофіі (1899), тэалогіі (1900), медыцыны (1913). Ганаровы доктар шэрагу еўрапейскіх і амерыканскіх універсітэтаў.



Альберт Швейцэр Інфармацыю Аб

Альберт Швейцэр


  • user icon

    Альберт Швейцэр beatiful post thanks!

    29.10.2014


Альберт Швейцэр
Альберт Швейцэр
Альберт Швейцэр Вы праглядаеце суб'ект
Альберт Швейцэр што, Альберт Швейцэр хто, Альберт Швейцэр апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Горад Вэнгажына

Горад Вэнгажына

Вэнгaжы́нa (польск.:Węgorzyno) — горад у Заходнепаморскім ваяводстве Польшчы, Лабэзскі павет. ...
1-я вуліца Даватара, Віцебск

1-я вуліца Даватара, Віцебск

Беларусь Горад Віцебск Раён Кастрычніцкі Ранейшыя назвы Мікольская, Ветэрынарная Прац...
Гара Анкаума

Гара Анкаума

Балівія Горная сістэма Анды Вышыня вяршыні 6427 м Першае ўзыходжанне 11 чэрвен...
Спіс аб’ектаў PGC (1300001—1301000)

Спіс аб’ектаў PGC (1300001—1301000)

Гэта спіс аб'ектаў Спіс аб'ектаў PGC 1300001—1301000 Нумар PGC Прамое ўзыходжанне J20000 Схіленне ...