TR | RU | UK | KK | EN |

Алонса дэ Ахеда


мараплавец, канкістадор

Дата нараджэння:

1466(1466)

Месца нараджэння:

Горад Куэнка, Іспанія

Падданства:

Іспанія

Дата смерці:

1515(1515)

Месца смерці:

Горад Санта-Дамінга

Алонса дэ Ахеда на Вікісховішчы

Алонса дэ Ахе́да (ісп.: Alonso de Ojeda; 14661515 гг.) — іспанскі вандроўнік, спадарожнік Х. Калумба, заснавальнік першага еўрапейскага паселішча ў Паўднёвай Амерыцы.

Біяграфія

Алонса дэ Ахеда нарадзіўся ў высакароднай іспанскай сям'і. Прымаў удзел у Рэканкісце, заставіў апісанне аблогі Гранады. У 1493 г. на чале аднаго з караблёў выправіўся разам з Х. Калумбам у Новы Свет. Падчас экспедыцыі выявіў на Гаіці золата. Пры задушэнні паўстання таіна ўзначальваў частку іспанскіх узброеных фарміраванняў, захапіў правадыра паўстання Каанаба ў палон.

У 1499 - 1500 гг. Алонса дэ Ахеда стаяў на чале новай экспедыцыі, арганізаванай пры пасрэдніцтве каталіцкага касцёла без дазволу Х. Калумба. У ёй таксама прымалі ўдзел Амерыга Веспучы і Хуан дэ ла Коса. Маршрут экспедыцыі адрозніваўся ад папярэдніх плаванняў. Алонса дэ Ахеда прайшоў уздоўж берагоў Афрыкі да Зялёнага мыса, пасля чаго павярнуў караблі на захад. У выніку экспедыцыі былі даследаваны ўзбярэжжы Гвіяны і Венесуэлы, адкрыты астравы Аруба і Кюрасаа, а таксама возера Маракайба. Чальцы экспедыцыі былі першымі еўрапейцамі, якія ступілі на зямлю мацерыковай Паўднёвай Амерыкі. Аднак з эканамічнага пункту гледжання плаванне было стратным. Для пакрыцця выдаткаў іспанцы захапілі на Багамскіх астравах у рабства індзейцаў-лукая. Пасля вяртання ў Іспанію Алонса дэ Ахеда выступаў светкам у раследавані дзейнасці Х. Калумба.

У 1501 г. вандроўнік быў прызначаны каралеўскімі ўладамі губернатарам адкрытых ім зямель Венесуэлы. Гэта дазволіла Алонса заручыцца фінансавай падтрымкай гандляроў з Андалусіі і арганізаваць другую самастойную экспедыцыю на 4 караблях. Яна пачалася ў студзені 1502 г. У маі 1502 г. караблі дасягнулі тэрыторыі сучаснай Калумбіі, дзе была заснавана першая на паўднёваамерыканскім мацерыке еўрапейская калонія Санта-Крус. Аднак паміж Алонса і чальцамі экспедыцыі ўзнік востры канфлікт. Ён быў арыштаваны і дастаўлены ў Санта-Дамінга. Праз некалькі месяцаў з-за сутычак з індзейцамі каланісты пакінулі Санта-Круз.

Нягледзячы на правал другой экспедыцыі, у 1508 г. кароль прызначыў Алонса губернатарам Новай Андалусіі. У лістападзе 1509 г. флатылія з 4 суднаў і болей за 300 маракоў і канкістадораў, сярод якіх былі Эрнан Картэс і Франсіска Пісара, на чале Ахеды спынілася каля берагоў сучаснай Калумбіі. Згодна патрабаванням Ахеды, першымі ў кантакт з мясцовымі індзейцамі ўступілі місіянеры. Яны чыталі спецыяльна падрыхтаваны заклік, што павінен быў прімірыць карэннае насельніцтва з каланістамі. Аднак і індзейцы, і канкістадоры парушылі мір. У адказ на знішчэнне канкістадорамі цэлай вёскі, індзейцы падрыхтавалі засаду супраць атрада Алонса дэ Ахеды і забілі большасць яго салдат. Нечаканая падтрымка з боку Дыега дэ Нікуэсы дазволіла губернатару Новай Андалусіі ўзнавіць свае сілы і рушыць уздоўж узбярэжжа. У 1510 г. ён заснаваў крэпасць і паселішча Сан-Себасцьян. Недахоп ежы і раненне вымусілі Алонса пакінуць у Сан-Себасцьяне невялікі атрад на чале Ф. Пісара і вяртацца за дапамогай у Санта-Дамінга. Аднак яго флатылія пацярпела падчас урагана, трапіла ў рукі піратаў і ў давяршэнне патанула каля берагоў Кубы. Ахеда ўзначаліў паход выжылых да бліжэйшага паселішча, у выніку быў выратаваны і праз Ямайку вярнуўся ў Санта-Дамінга.

Падчас злапомнага вяртання з Новай Андалусіі на Гаіці Алонса дэ Ахеда даў зарок прысвяціць рэштку свайго жыцця богу, таму адмовіўся ад пасады губернатара і пражыў апошнія гады ў кляштары ў Санта-Дамінга. Барталамэ де Лас-Касас пісаў, што ён памёр у беднасці і пажадаў быць пахаваным каля ўваходу ў кляштар, каб мінакі ступалі на яго магілу ў навучанне за яго грахі.

Памяць

Імем Алонса дэ Ахеда названы венесуэльскі горад Сьюдад-Ахеда каля возера Маракайба. У Венесуэле таксама працуе ўніверсітэт імя Алонса дэ Ахеда.

Спасылкі

  • Alonso de Ojeda
  • Biografía de Alonso de Ojeda


Алонса дэ Ахеда Інфармацыю Аб

Алонса дэ Ахеда


  • user icon

    Алонса дэ Ахеда beatiful post thanks!

    29.10.2014


Алонса дэ Ахеда
Алонса дэ Ахеда
Алонса дэ Ахеда Вы праглядаеце суб'ект
Алонса дэ Ахеда што, Алонса дэ Ахеда хто, Алонса дэ Ахеда апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Палкавая ўстанова

Палкавая ўстанова

«Палкавая ўстанова» (руск.: «Полковое учреждение»), праца рускага палкаводца А. У. Суворава, у якой ...
853

853

гады 851 852 853 854 855 дзесяцігоддзі 830-я 840-я 850-я 860-я 870-я стагоддзі 8 ст. 9 ст. 1...
Вёска Чысці Вардамскія

Вёска Чысці Вардамскія

Чы́сці Ва́рдамскія[1] (трансліт.: Čysci Vardamskija, руск.: Чисти Вардомские) — вёска ў Докшыцк...
Фрэнк Дональд Дрэйк

Фрэнк Дональд Дрэйк

28 мая 1930(1930-05-28) (85 гадоў) Месца нараджэння Чыкага, ЗША Грамадзянства  ЗША Н...