Алонецкі ўрад



Сталіца Алонец Мова(ы) фінская, карэльская, руская Грашовая адзінка Фінская марка Дзяржаўная рэлігія Свецкая дзяржава Дыпламатычнае прызнанне  Фінляндыя

Ало́нецкі ўра́д — урад Алонецкай Карэліі, орган улады, створаны 15 мая 1918 года фінскімі інтэрвентамі для кіравання паўднёвымі раёнамі Карэліі (Алонецкай губерні), якія былі захопленыя імі падчас так званага Алонецкага паходу у красавіку-маі 1918 года.

Урад, які ўзначальваўся суддзём О.Окесанам, складалася з мясцовых прадстаўнікоў карэльскага заможнага сялянства і прадпрымальнікаў. Асноўнай задачай ураду было далучэнне паўднёвай Карэліі да Фінляндыі.

Алонецкі ўрад фактычна быў марыянетачным, бо яго дзейнасць кіравалася заснаваным у Хельсінкі Алонецкім камітэтам. Праграма ваенных і адміністрацыйных мерапрыемстваў, а таксама захопаў тэрыторый паўднёвай Карэліі, складзеная гэтым камітэтам, стала праграмай Алонецкага ўрада і была ўхваленая ўрадам Фінляндыі 30 чэрвеня 1919 года.

Фінскі ўрад нават вылучыў Алонецкаму ўраду пазыкі і іншыя выдаткі (усяго на 16 600 000 фінскіх марак) на фарміраванне Алонецкага добраахвотніцкага войска колькасцю каля 2000 чалавек, а таксама на арганізацыю Алонецкага паходу, аднак запатрабавала гарантаваць гэтыя выдаткі прыроднымі багаццямі Алонецкага края.

Алонецкае добраахвотніцкае войска было створана ў чэрвені-ліпені 1919 года пад патранажам Алонецкага ўрада, і быў арганізаваны Алонецкі паход. У ліпені 1919 года ўрад быў рэарганізаваны і ў яго склад быў уведзены прадстаўнік ад Фінляндыі. Аднак у жніўні 1919 года Алонецкае добраахвотніцкае войска пацярпела паражэнне, Алонецкі паход праваліўся.

У кастрычніку 1920 года Алонецкі ўрад фармальна спыніў сваё існаванне, бо яго члены ўвайшлі ў склад Карэльскага аб'яднанага ўрада.

Гл. таксама

  • Паўночнакарэльская дзяржава
  • Паўночная Інгрыя

Зноскі

  1. ↑ Гражданская война в Финляндии и германская интервенция 1918 г. Хронос
  2. ↑ 2,0 2,1 Олонецкое правительство Хронос



Алонецкі ўрад Інфармацыю Аб

Алонецкі ўрад


  • user icon

    Алонецкі ўрад beatiful post thanks!

    29.10.2014


Алонецкі ўрад
Алонецкі ўрад
Алонецкі ўрад Вы праглядаеце суб'ект
Алонецкі ўрад што, Алонецкі ўрад хто, Алонецкі ўрад апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Фатон, штучны спадарожнік

Фатон, штучны спадарожнік

«Фатон» — серыя савецкіх і расійскіх штучных спадарожнікаў Зямлі. Спускальны апарат спадарожніка...
Хутар Вуглы

Хутар Вуглы

Вуглы́[1] (трансліт.: Vuhly, руск.: Углы) — хутар у Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці. Увах...
Германік

Германік

Герма́нік Ю́лій Цэ́зар Клаўдзія́н (лац.: Germanicus Iulius Caesar Claudianus), народжаны Тыбе́рый Кл...
NGC 6107

NGC 6107

1 ліпеня 1880 Абазначэнні NGC 6107, UGC 10311, MCG 6-36-14, ZWG 19624, KUG 1615+350C, PGC 57728 ...