TR | RU | UK | KK | EN |

Албанія

албанія відпочинок, албанія
Каардынаты: 41°21′00″ пн. ш. 19°59′00″ у. д. / 41.35° пн. ш. 19.983333° у. д. (G) (O) (Я)41.35, 19.983333

Дэвіз: ««алб.: Ti, Shqipëri, më jep nder, më jep emrin Shqiptar"

«Ты, Албанія, даеш мне гонар, даеш мне імя албанца»
» Гімн: «Hymni i Flamurit (Аб'яднаныя вакол сцяга)» На жаль, у вашым браўзеры адключаны JavaScript, ці не маецца патрабаванага прайгравальніка.
Вы можаце загрузіць ролік ці загрузіць прайгравальнік для прайгравання роліка ў браўзеры. Дата незалежнасці 28 лістапада 1912 (ад Асманскай імперыі) Афіцыйная мова албанская Сталіца Тырана Найбуйнейшыя гарады Тырана, Шкодэр, Влёра, Дурэс, Эльбасан Форма кіравання Парламенцкая рэспубліка Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Буяр Нішані
Эдзі Рама Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні 139-я ў свеце
28 748 км²
4,7% Насельніцтва
• Ацэнка (2009)
• Шчыльнасць
3 187 009 чал. (130-я)
126,6 чал./км² ВУП (ППЗ)
  • Разам (2010)
  • На душу насельніцтва
$23,860 млрд  (115-ы)
$8000 Валюта лек Інтэрнэт-дамен .al Код ISO ALB Тэлефонны код +355 Часавы пояс +2

Алба́нія (алб.: Shqipëria), Рэспу́бліка Алба́нія (алб.: Republika e Shqipërisë) — дзяржава ў заходняй частцы Балканскага паўвострава, на ўзбярэжжы Адрыятычнага і Іанічнага мораў. Назва краіны паходзіць ад ілірыйскага «olba» — «паселішча».

Праліў Атранта аддзяляе Албанію ад Італіі. На поўначы і ўсходзе мяжуе з сербскім аўтаномным краем Косава і Чарнагорыяй, Македоніяй, на паўднёвым усходзе — з Грэцыяй.

Значная колькасць этнічных албанцаў пражывае ў суседніх дзяржавах. У сербскім аўтаномным краі Косава яны складаюць большасць.

Змест

  • 1 Гісторыя
  • 2 Палітычная структура
  • 3 Адміністрацыйны падзел
  • 4 Геаграфія
  • 5 Эканоміка
  • 6 Насельніцтва
  • 7 Культура
  • 8 Гл. таксама
  • 9 Зноскі
  • 10 Літаратура
  • 11 Спасылкі

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Албаніі

У старажытнасці тэрыторыя сучаснай Албаніі ўваходзіла ў склад Ілірыі, заселенай індаеўрапейскімі плямёнамі ілірыйцаў. Пазней ілірыйцы перамяшаліся са славянамі і тракамі. У 168 годзе Ілірыя была заваявана Рымскай імперыяй, а з 395 года ўвайшла ў склад Усходняй Рымскай імперыі. У канцы VI — пачатку VII стагоддзяў сюды пачалі прыбываць славяне. З ІХ да ХІ стагоддзя тэрыторыя Албаніі ўваходзіла ў склад Балгарыі.

Першая Албанская краіна ўзнікла ў XII стагоддзі, а ў XIV яна была зававана Сербіяй. Каля 1435 года Албанія была заваявана Атаманскай імперыяй. У гэты час албанскія феадалы актыўна пераходзілі ў іслам, каб захаваць свае маёнткі і багацце. Дзякуючы гэтаму албанскія арыстакраты часта займалі адказныя пасады на заваяваных славянскіх тэрыторыях Атаманскай імперыі.

Прэзідэнт (1924–28) і кароль (1928–39) Ахмет Зогу

У XIX стагоддзі пачаўся нацыянальна-вызваленчы рух, а ў 1912 годзе Албанскі Народны Кангрэс абвясціў незалежнасць Албаніі. У 1913 годзе былі спробы падзяліць Албанію паміж Грэцыяй і Сербіяй. Да Другой сусветнай вайны Албанія паступова пераўтваралася ў княства. 1 верасня 1928 года Албанія стала каралеўствам. У 1925—1939 гадах краінай кіраваў кароль Зогу I. Потым стала рэспублікай і зноў каралеўствам.

16 красавіка 1939 года Албанія была заваявана Італіяй, а італьянскі кароль Віктар Эмануіл III быў абвешчаны албанскім каралём. Пасля 1941 года да албанскага пратэктарата было далучана Косава. У красавіку 1943 года краіна была занята нямецкімі войскамі. У 1943—1944 гадах у Албаніі пачаў дзейнасць моцны камуністычны рух.

Энвер Ходжа

Пасля выхаду акупацыйных войскаў у краіне пачалася барацьба за ўладу паміж манархічнымі і камуністычнымі сіламі, якая скончылася перамогай камуністаў, якія перамаглі дзякуючы дапамозе югаслаўскага кіраўніка Іосіпа Броз Ціта. 28 лістапада 1944 года Албанія стала народнай рэспублікай пад кіраўніцтвам камуністычнай партыі і яе кіраўніка Энвера Ходжа. 29 лістапада 1944 года Албанія была вызвалена з-пад акупацыі, ад таго часу гэты дзень святкуецца як Дзень вызвалення. Іосіп Броз Ціта прапанаваў увайсці ў склад Югаславіі Албаніі і Балгарыі, плануючы стварэнне Вялікай Югаславіі, але гэтыя планы не былі здзейснены.

Пасля 1945 года сацыялістычная Албанія ўваходзіла ў савецкі блок. У 1946 годзе ЗША наклалі вета на ўступ Албаніі ў склад Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. 14 снежня 1955 года Албанія была прынятая ў ААН.

З 1960-х гадоў, пасля савецкіх палітычных рэформ у сярэдзіне 1950-х, Албанія пачала выходзіць з-пад кантролю СССР. У 1968 годзе Албанія асудзіла інтэрвенцыю савецкіх войскаў у Чэхаславакію і выйшла з Варшаўскага дагавора. З гэтага часу сваю знешнюю палітыку камуністычная Албанія кіравала на мааісцкі Кітай, атрымлівала ад таго значную фінансавую дапамогу. У 1974 годзе кітайская дапамога была значна скарочана, у 1978 годзе спынена, у тым ліку, з-за вострай крытыкі албанскім камуністамі кітайскіх палітычных рэформ. Албанія стала першай краінай у свеце, якая абвясціла сябе атэістычнай краінай. У 1976 годзе назва краіны была зменена на Народная Сацыялістычная Рэспубліка Албанія.

У 1970-х праводзіліся «чысткі» кіраўнічых кадраў. У канцы 1970-х гадоў, пасля смерці Маа Цзэдуна ў Кітаі, у Албаніі пачалася міжкланавая барацьба за ўладу, якая абвастрылася пасля смерці прэм'ер-міністра Мехмета Шэху, абвінавачанага Ходжам у шпіянажы. Смерць Ходжы ў 1985 годзе дала пачатак паступовай дэмакратызацыі краіны, напрыклад, грамадзянам дазволены выезд за мяжу (1990).

У 1991 годзе, у выніку першых свабодных выбараў перамаглі камуністы, але праз год іх перамаглі дэмакратычныя сілы - быў выбраны першы не-камуністычны прэзідэнт пасля 1945 года, С. Берыша.

У выніку эканамічнага крызісу ў студзені 1997 года на глебе публічных пратэстаў супраць масавых фінансавых махлярстваў адбыліся ўзброеныя мяцежы, запанавала анархія, а да ўлады прыйшла апазіцыя. У краіну быў уведзены міратворчы кантынгент войск ААН (7 тысяч чалавек, красавік — жнівень 1997 года). У 1998 годзе назіраўся масавы прыток уцекачоў ад грамадзянскай вайны ў Косаве.

Праз восем гадоў, Сацыялістычная партыя страціла ўладу, і ў 2005 годзе на парламенцкіх выбарах перамаглі дэмакратычныя партыі. У 2009 годзе Албанія далучылася да НАТА. У 2009 годзе Албанія пачала працэдуру далучэння да Еўрапейскага Саюза. У 2011 годзе ў сталіцы Албаніі Тыране прайшлі акцыі пратэстаў супраць карупцыі дзейнага ўрада, у выніку трое дэманстрантаў загінулі. 23 чэрвеня 2013 года на чарговых парламенцкіх выбарах перамагла левацэнтрысцкая Сацыялістычная партыя на чале з мерам Тыраны Эдзі Рамам.

Палітычная структура

Асноўны артыкул: Палітычная структура Албаніі Будынак Народнага сходу Албаніі

Рэспубліка Албанія — парламенцкая рэспубліка (паводле Канстытуцыі 21 кастрычніка 1998 года). Кіраўніком дзяржавы з'яўляецца Прэзідэнт.

Парламент краіны — аднапалатны Народны сход Албаніі (140 месцаў). 100 дэпутатаў абіраюцца па мажарытарнай сістэме ў аднамандатных акругах (у два тура), 40 — па партыйным спісам. Тэрмін паўнамоцтваў дэпутатаў — 4 гады. Сход Албаніі мае паўнамоцтвы вызначаць унутраную і знешнюю палітыку дзяржавы, сцвярджаць і змяняць Канстытуцыю, аб'яўляць вайну, ратыфікаваць і ануляваць міжнародныя дагаворы, выбіраць Прэзідэнта Албаніі, генеральнага пракурора і членаў Вярхоўнага суда, кантраляваць дзейнасць дзяржаўных радыё і тэлебачання, дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва і іншых афіцыйных інфармацыйных органаў.

Першы парламент Албаніі створаны ў 1920 годзе падчас барацьбы за незалежнасць краіны і супраць яе падзелу па Парыжскім міры паміж Грэцыяй, Італіяй і Югаславіяй.

Адміністрацыйны падзел

Адміністрацыйная карта Албаніі Асноўны артыкул: Адміністрацыйны падзел Албаніі

Тэрыторыя Албаніі дзеліцца на 12 абласцей, якія ў сваю чаргу дзеляцца на 36 акругаў. Акругі дзеляцца на 309 камун і 65 гарадоў.

Геаграфія

Асноўны артыкул: Геаграфія Албаніі Берагавая лінія ў паўднёвай Албаніі

Плошча Албаніі складае 28,7 тыс. км². Звыш 2/5 тэрыторыі Албаніі пакрыта лясамі і хмызнякамі, каля 1/4 лугамі. Цэнтральная частка ўзбярэжжа — раўніна; астатняя тэрыторыя (каля 70 %) занятая горамі — Паўночнымі Албанскімі Альпамі, хрыбтом Таморы, Карабі (да 2764 м).

Клімат субтрапічны міжземнаморскі. Сярэдняя тэмпература студзеня 8—9 градусаў Цэльсія, ліпеня 24—25 градусаў. Ападкаў 800—2000 мм у год.

Найбуйнейшыя азёры (у Албаніі часткова): Скадарскае, Ахрыдскае, Прэспа; самая вялікая рака — Дрын.

На тэрыторыі Албаніі ёсць радовішчы нафты, прыроднага газу, вуглю, хрому, медзі, нікеля.

Эканоміка

Асноўны артыкул: Эканоміка Албаніі

Да канца 1980-х гадоў у краіне дзейнічала планавая эканоміка, пачынаючы з 1988 года пачаўся паступовы пераход да рыначнай эканомікі. Хуткі рост эканомікі пачаўся ў 2000 годзе, калі штогадовы рост склаў 6—7%, адначасова колькасць замежных інвестыцый складае каля 50% ВУП (у 2004 годзе замежныя інвестыцыі склалі 5,7 млрд еўра, €1780 на кожнага жыхара). Але нягледзячы на гэта краіна, разам з Малдовай і Сербіяй застаецца адной з самых бедных у Еўропе. Існуюць меркаванні, што рост эканомікі Албаніі, які можа вывесці яе на ўзровень, дастатковы для прыняцця Албаніі ў Еўрапейскі Саюз можа заняць да дваццаці гадоў.

Значныя мінеральныя багаці краіны робяць прывабным развіццё здабываючай галіны прамысловасці. У наш час вядзецца здабыча хрому, медзі, жалеза, нікелю, нафты, прыроднага газу, вуглю і баксітаў. Каля возера Прэспа знаходзіцца адно з багацейшых радовішчаў прыроднага асфальту.

Большую частку электрычнасці краіна выпрацоўвае на гідраэлектрастанцыях.

У Албаніі існуюць прадпрыемствы будаўнічай, электратэхнічнай, лёгкай, металапераапрацоўчай і харчовай прамысловасці. Албанія з'яўляецца буйным вытворцам тытунёвых вырабаў.

Насельніцтва

Асноўны артыкул: Насельніцтва Албаніі

Колькасць насельніцтва — 3,6 млн чал. Асноўны народ — албанцы, маюцца таксама цыгане. Каля 50 % насельніцтва вызнае іслам, 35 % — праваслаўныя хрысціяне, 15 % — каталікі (доля вернікаў у рэчаіснасці меншая з прычыны секулярызацыі ў сацыялістычны перыяд).

Да мільёна албанцаў працуюць за мяжой і адпраўленыя імі грашовыя сродкі з'яўляюцца важнай крыніцай прыбыткаў насельніцтва.

Культура

Асноўны артыкул: Культура Албаніі

Гл. таксама

  • Ісмаіл Кадарэ
  • Петрэльскі замак
  • Італьянскае ўварванне ў Албанію
  • Тэлекамунікацыі ў Албаніі
  • Транспарт у Албаніі
  • Узброеныя сілы Албаніі
  • Міжнародныя адносіны Албаніі
  • Гарады Албаніі
  • Палітычныя партыі Албаніі

Зноскі

  1. ↑ World Gazetteer
  2. ↑ 2,0 2,1 ЦРУ (2010)
  3. ↑ Прэм'ер Албаніі: ніхто не захопіць уладу гвалтам. Радыё Свабода (22 студзеня 2011).
  4. ↑ Албанія можа сёлета стаць кандыдатам у Еўрасаюз. Радыё Свабода (18 верасня 2013).

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. ISBN 985-11-0036-6.

Спасылкі

  • Эвалюцыя Албанскай сацыялістычнай партыі
  • Албанія і Косава
  • Гісторыя Албаніі
  • Гісторыя Албаніі-2
  • Адпачынак у Албаніі Падборка аповядаў турыстаў аб Албаніі
  • Інвестыцыі ў Албанію
  • Ад «Вялікай Албаніі» да Еўропы «пабітых дзяржаў», Віталь Дзюба, 14.03.2008
Арганізацыя Паўночнаатлантычнага дагавора (НАТА)

Албанія | Балгарыя | Бельгія | Венгрыя | Вялікабрытанія | Германія | Грэцыя | Данія | ЗША | Ісландыя | Іспанія | Італія | Канада | Латвія | Літва | Люксембург | Нарвегія | Нідэрланды | Партугалія | Польшча | Румынія | Славакія | Славенія | Турцыя | Францыя | Харватыя | Чэхія | Эстонія

  Міжземнамор'е

Албанія | Алжыр | Андора | Боснія і Герцагавіна | Ватыкан | Грэцыя | Егіпет | Іарданія | Ізраіль | Іспанія | Італія | Кіпр | Ліван | Лівія | Мальта | Марока | Манака | Чарнагорыя | Сан-Марына | Сірыя | Славенія | Туніс | Турцыя | Францыя | Харватыя

  Краіны Балканскага паўвострава

АлбаніяБалгарыяБоснія і ГерцагавінаГрэцыя • Македонія • РумыніяСербіяСлавеніяТурцыяХарватыяЧарнагорыя • Косава (часткова прызнаная дзяржава)

  Краіны ля Адрыятычнага мора

АлбаніяБоснія і ГерцагавінаІталіяСлавеніяХарватыя • Чарнагорыя

  Франкафонія

Албанія | Андора | Арменія | Бельгія (Французская супольнасць Бельгіі) | Бенін | Балгарыя | Буркіна-Фасо | Бурундзі | Вануату | В'етнам | Габон | Гаіці | Гана1 | Гвінея | Гвінея-Бісау | Грэцыя | Джыбуці | Дамініка | Егіпет | Каба-Вердэ | Камбоджа | Камерун | Канада (Нью-Брансуік, Квебек) | Кіпр1 | Каморы | Рэспубліка Конга">Дэмакратычная Рэспубліка Конга | Рэспубліка Конга | Кот-д'Івуар | Лаос | Ліван | Люксембург | Маўрыкій | Маўрытанія | Мадагаскар | Македонія | Малі | Марока | Малдова | Манака | Нігер | Руанда | Румынія | Сан-Тамэ і Прынсіпі | Сейшэльскія Астравы | Сенегал | Сент-Люсія | Тога | Туніс | Францыя (Французская Гвіяна, Гвадэлупа, Марцініка, Сен-П'ер і Мікелон) | Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка | Чад | Швейцарыя | Экватарыяльная Гвінея

Дзяржавы-назіральнікі: Аўстрыя | Арменія | Венгрыя | Грузія | Латвія | Літва | Мазамбік | Польшча | Сербія | Славакія | Славенія | Тайланд | Украіна | Харватыя | Чэхія

1Асацыяваны член

  Арганізацыя ісламскага супрацоўніцтва

ААЭ | Азербайджан | Албанія | Алжыр | Аман | Афганістан | Бангладэш | Бахрэйн | Бенін | Бруней | Буркіна-Фасо | Габон | Гамбія | Гаяна | Гвінея | Гвінея-Бісау | Джыбуці | Егіпет | Емен | Іарданія | Інданезія | Ірак | Іран | Казахстан | Камерун | Каморы | Катар | Кот-д'Івуар | Кувейт | Кыргызстан | Ліван | Лівія | Мазамбік  | Малайзія | Малі | Мальдывы | Марока | Маўрытанія |Нігер | Нігерыя | Пакістан | Палесціна | Самалі | Саудаўская Аравія | Сенегал | Сірыя | Судан | Сурынам | Сьера-Леонэ | Таджыкістан | Тога | Туніс | Туркменістан | Турцыя | Уганда | Узбекістан | Чад

Дзяржавы-назіральнікі: Боснія і Герцагавіна | Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка | Расія | Тайланд Мусульманскія арганізацыі і абшчыны — назіральнікі: Нацыянальна-вызваленчы фронт маро | Паўночны Кіпр Міжнародныя арганізацыі — назіральнікі: Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва | Арганізацыя Аб'яднаных Нацый | Афрыканскі саюз | Ліга арабскіх дзяржаў | Рух недалучэння   Міжземнаморскі Саюз

Члены ЕС: Аўстрыя · Балгарыя · Бельгія · Венгрыя · Вялікабрытанія · Германія · Грэцыя · Данія · Ірландыя · Іспанія · Італія · Кіпр · Латвія · Літва · Люксембург · Мальта · Нідэрланды · Партугалія · Польшча · Румынія · Славакія · Славенія · Фінляндыя · Францыя · Чэхія · Швецыя · Эстонія
Іншыя краіны: Албанія · Алжыр · Боснія і Герцагавіна · Егіпет · Іарданія · Ізраіль · Ліван · Манака · Марока · Маўрытанія · Палесцінская аўтаномія · Сірыя · Туніс · Турцыя · Харватыя · Чарнагорыя
Назіральнік: Лівія

 

албанія, албанія відпочинок, албанія вікіпедія, албанія карта, албанія ксаміль, албанія курорти, албанія на карті, албанія сучасна, албанія україна онлайн, албанія фото


Албанія Інфармацыю Аб

Албанія


  • user icon

    Албанія beatiful post thanks!

    29.10.2014


Албанія
Албанія
Албанія Вы праглядаеце суб'ект
Албанія што, Албанія хто, Албанія апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Філадэльфія Іглз

Філадэльфія Іглз

Філадэльфія Іглз (англ.: Philadelphia Eagles) — прафесійная каманда па амерыканскім футболе з а...
Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе»

Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе»

Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе» — створаны 31 снежня 1986 г. ў г.Заслаўе па...
Гміна Чарэмха

Гміна Чарэмха

 Польшча Статус вясковая гміна Уваходзіць у Гайнаўскі павет Адміністрацыйны цэн...
IC 713

IC 713

NF : у працэсе пацверджання Прамое ўзыходжанне 11 гадз 34 мін 44,8 сек Схіленне +16° 50...