TR | RU | UK | KK | EN |

Аландскія астравы


Каардынаты: 60°12′20″ пн. ш. 20°29′09″ у. д. / 60.205556° пн. ш. 20.485833° у. д. (G) (O) (Я)60.205556, 20.485833

Дэвіз: «Астравы міру» Гімн: «Ålänningens sång» Заснавана 7 мая 1920 Афіцыйная мова Шведская Сталіца Марыехамн Найбуйнейшыя гарады Марыехамн Форма кіравання Аўтаномная парламенцкая рэспубліка Губернатар
Лантрад
Петэр Ліндбек
Каміла Гунэл Плошча
• Усяго
1579.79 км² Насельніцтва
• Ацэнка (2011)
• Шчыльнасць
28355 чал.
18,14 чал./км² ВУП (ППЗ)
  • Разам (2007)
  • На душу насельніцтва
$1,563 млрд
$55.829 ІРЧП (2007) 0,967 (вельмі высокі) (-ы) Этнахаронім Аландцы Валюта Еўра (€) (EUR) Авіякампанія Air Åland Інтэрнэт-дамены .ax, .eu Код ISO AX Тэлефонны код +358 Часавы пояс +2
  1. ↑ Адміністрацыйная пасада, на якую прызначае Урад Фінляндыі. Губернатар не мае ўлады над Урадам саміх астравоў

Ала́ндскія астравы (шведск.: Åland, фінск.: Ahvenanmaa) — шведскамоўны архіпелаг астравоў, які палітычна адносіцца да Фінляндыі. У складзе Фінляндыі астравы маюць шырокую аўтаномію. Знаходзяцца ў Балтыйскім моры каля Батнічнага заліва. Асобы статус астравоў гарантуецца міжнароднай супольнасцю паводле Аландскай канвенцыі 1921 г. Тэрыторыя астравоў з'яўляецца дэмілітарызаванай зонай, тут забаронены нават пралёт самалётаў ваенна-паветраных сіл.

Тэрыторыя — 1579,79 км². Насельніцтва (2011 г.) — 28 355 чал. Адзіны горад і сталіца — Марыехамн.

Змест

  • 1 Геаграфія і прырода
  • 2 Гісторыя
  • 3 Палітыка
  • 4 Эканоміка
  • 5 Зноскі
  • 6 Спасылкі

Геаграфія і прырода

Тапаграфічная карта

Аландскі архіпелаг месціцца на поўдні Батнічнага заліва паміж Фінляндыяй і Швецыяй. Налічвае каля 20 тысяч астравоў. Толькі 6700 з іх маюць назву. Заселеныя каля 100 астравоў. Астатнія астравы ўяўляюць сабою дробныя камяністыя шхеры. Найбуйнейшы востраў Аланд займае плошчу 685 км².

Геалагічная аснова складаецца з пратэразойскіх гранітаў. Каля 20 тысяч гадоў таму ледавік зруйнаваў горную гранітную граду на месцы астравоў і рассеяў валуны па тэрыторыі на поўдзень. У ледавіковую эпоху частка паверхні была запоўнена асадкавымі пародамі.

Тэрыторыя астравоў прадстаўлена пераважна камяністымі раўнінамі і скальнымі ўзвышшамі. Пласт глебы вельмі тонкі. У многіх месцах бачны карставыя агаленні.

Клімат субкантынентальны ўмераны. Сярэднегадавая тэмпература складае 5,4°C. Узімку сярэдняя дзённая тэмпература каля -0,3°C, але ўначы падае да -5,3°C. Улетку сярэдняя тэмпература +10,7°C — +19,3°C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 558 мм.

Для прыроды Аландскіх астравоў характэрна спалучэнне лясных масіваў з шырокімі лугамі. Пераважаюць шырокалісцевыя лясы з такімі дрэвамі, як дуб, ясень, бяроза, клён, асіна. У лугавых зонах дамінуюць кветкавыя расліны, у тым ліку некалькі відаў архідэй. Улетку на астравах шмат птушак. Для аховы дзікай прыроды арганізавана 40 запаведнікаў.

Гісторыя

У XVIII стагоддзі праз Аландскія астравы праходзіў важны шлях з Санкт-Пецярбургу ў Стакгольм. 18 сакавіка 1809 года, падчас Фінскай вайны расійскія войскі акупавалі астравы і далучылі іх, разам з Фінляндыяй, да Расійскай імперыі.

У 1856 годзе Парыжскі мірны дагавор надаў астравам асаблівы статус дэмілітарызаванай зоны, які захоўваецца да нашых дзён. Аландская канвенцыя 1921 гарантавала іх нейтралітэт.

Палітыка

Згодна з Актам аб самакіраванні Аландскіх астравоў ад 28 снежня 1951, з'яўляюцца парламенцкай рэспублікай у рамках аўтаноміі ў складзе Фінляндыі. Астравы маюць уласны парламент (Лагтынг), які складаецца з 30 дэпутатаў, абраных праз агульныя тайныя выбары. Яму падпарадкоўваецца ўрад (Ландскапсрэгерынг), які ў сваю чаргу складаецца з міністраў адукацыі, культуры, фінансаў, сацыяльных спраў і навакольнага асяроддзя, адміністрацыі і ўзаемадзеяння з Еўрапейскім Саюзам, прамысловасці і гандлю, і сувязі, які ўзначальваецца Лантрадам (прэм'ер-міністрам).

Эканоміка

Насельніцтва займаецца ў асноўным рыбнай лоўляй, жывёлагадоўляй і сельскай гаспадаркай.

Зноскі

  1. ↑ DISCOVER 6,700 ISLANDS
  2. ↑ NASA Visible Earth: Åland Islands
  3. ↑ Mariehamn, Åland Islands Climate & Temperature
  4. ↑ Nature

Спасылкі

  • Аландские острова (руск.)  — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
  • Аланд // Травкин Н. И. Планета Футбол: Путеводитель по странам и континентам. — М.: Терра-Спорт, Олимпия Пресс, 2002. — 600 с. + 64 с. вкл.: ил. — (История футбола). (руск.) 
  • На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аландскія астравы


Шаблон:Аландскія астравы ў тэмах

Шаблон:Губерні Фінляндыі

Нейтральныя дзяржавы

Аландскія астравы | Аўстрыя | Ватыкан | Ірландыя | Коста-Рыка | Ліхтэнштэйн | Мальта | Панама | Сан-Марына | Туркменістан | Фінляндыя | Швейцарыя | Швецыя

 


Аландскія астравы Інфармацыю Аб

Аландскія астравы


  • user icon

    Аландскія астравы beatiful post thanks!

    29.10.2014


Аландскія астравы
Аландскія астравы
Аландскія астравы Вы праглядаеце суб'ект
Аландскія астравы што, Аландскія астравы хто, Аландскія астравы апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Палкавая ўстанова

Палкавая ўстанова

«Палкавая ўстанова» (руск.: «Полковое учреждение»), праца рускага палкаводца А. У. Суворава, у якой ...
853

853

гады 851 852 853 854 855 дзесяцігоддзі 830-я 840-я 850-я 860-я 870-я стагоддзі 8 ст. 9 ст. 1...
Вёска Чысці Вардамскія

Вёска Чысці Вардамскія

Чы́сці Ва́рдамскія[1] (трансліт.: Čysci Vardamskija, руск.: Чисти Вардомские) — вёска ў Докшыцк...
Фрэнк Дональд Дрэйк

Фрэнк Дональд Дрэйк

28 мая 1930(1930-05-28) (85 гадоў) Месца нараджэння Чыкага, ЗША Грамадзянства  ЗША Н...