TR | RU | UK | KK | EN |

Акіянія


Акіянія – частка свету, самая вялікая сукупнасць астравоў (каля 10 тыс.) у цэнтральнай і паўднёва-заходняй частцы Ціхага акіяна, паміж Аўстраліяй і Малайскім архіпелагам на захадзе і вялікімі акіянскімі прасторамі на поўначы, усходзе і поўдні.

Тэрмін упершыню ўжыў у 1812 годзе дацка-французскі географ Конрад Мальтэ-Брун, утварыўшы яго з грэчаскага кораня ὠκεανός (ōkeanós), акіян.

Змест

  • 1 Геаграфічнае становішча
  • 2 Прыродныя ўмовы
  • 3 Гісторыя
  • 4 Эканоміка
  • 5 Насельніцтва
  • 6 Палітычная карта
  • 7 Гл. таксама

Геаграфічнае становішча

Рэгіёны Акіяніі

Акіянія размешчана паміж субтрапічнымі шыротамі Паўночнага паўшар'я і ўмеранымі Паўднёвага. Плошча 1,26 млн. км². Найбольшыя астравы: Новая Гвінея, Паўночны востраў (Новая Зеландыя), Паўднёвы востраў (Новая Зеландыя). Гэтыя 3 астравы складаюць каля 80% агульнай плошчы Акіяніі.

Пры падзеле сушы на часткі свету Акіянію часта аб'ядноўваюць з Аўстраліяй, а часам выдзяляюць як асобную частку свету.

Паводле асаблівасцей прыродных умоў і насельніцтва ў Акіяніі выдзяляюцца рэгіёны: Меланезія, Мікранезія, Палінезія і Аўстралазія.

Прыродныя ўмовы

У Акіяніі ёсць астравы мацерыковага паходжання (Новая Гвінея, Новая Каледонія, Фіджы), гарыстыя вулканічныя (востраў Бугенвіль, Гавайскія астравы і інш.), нізінныя каралавыя (Маршалавы астравы, Науру і інш.).

Найбольш высокі пункт Акіяніі – гара Джая на Новай Гвінеі, 5029 м. Гарыстыя астравы Акіяніі размешчаны ў межах астраўных дуг геасінклінальнай вобласці заходняй ускраіны Ціхага акіяна. У цэнтральнай частцы акіяна знаходзяцца найвышэйшыя вулканы, якія ўтвараюць некаторыя з астравоў. Вулканы Маўна-Кеа і Маўна-Лоа на Гавайях дасягаюць вышыні больш за 4000 м. Актыўны вулканізм і ў Новай Зеландыі.

Сярод карысных выкапняў у Акіяніі вядомы нікель і жалезныя руды (Новая Каледонія), фасфарыты (Науру), нафта (Новая Гвінея), золата (Новая Гвінея, Фіджы), вугаль (Новая Зеландыя), медзь (Бугенвіль, Новая Каледонія) і інш.

Клімат рэгіёна акіянскі, вільготны, пераважна субэкватарыяльны і экавтарыяльны, на поўдні субтрапічны і ўмераны. У экватарыяльным поясе сярэдняя тэмпература на працягу ўсяго года складае 26-28 ºС, а на крайнім поўдні тэмпература змяняецца ад 16 ºС у лютым да 5 ºС у жніўні. Ападкаў выпадае ад 1000 мм у год на ўсходзе да 3000-4000 мм і больш на захадзе. Асабліва шмат ападкаў на наветраных схілах гарыстых астравоў, напрыклад на Гавайскіх астравах да 14000 мм. У цэнтральнай Акіяніі і на захадзе частыя тайфуны.

Рэкі на астравах кароткія, мнагаводныя пераважна на буйных астравах. На Паўднёвым востраве Новай Зеландыі ёсць ледавікі.

Для глебавага покрыва астравoў Акіяніі характэрны чырваназёмы і латэрыты, у раёнах сезонных дажджоў распаўсюджаны чырвона-бурыя глебы, у вільготных раёнах балотныя і забалочаныя.

На наветраных схілах гарыстых астравоў пераважаюць вечназялёныя вільготныя трапічныя лясы, на падветраных – ксерафітныя лясы, хмызняковыя фармацыі. Трапляецца расліннасць тыпу саваннаў. На нізінных каралавых астравах сустракаюцца зараснікі хмызняку, участкі лясоў, гаі какосавых пальм, хлебнага дрэва і інш. Асноўныя культурныя расліны: сагавая і какосавая пальмы, манга, цукровы трыснёг і інш.

У фаўне Акіяніі сустракаюцца аўстралійскія віды (яхідна, сумчатыя) і азіяцкія віды (дзік і інш.). Млекакормячых мала, затое мноства насякомых, каля 650 відаў птушак. Шмат эндэмікаў.

Гісторыя

У XVI стагоддзі большая частка астравоў Акеаніі належыла Іспаніі і Партугаліі. У XVII стагоддзі ў рэгіён праніклі галандцы, французы і англічане, а ў XIX стагоддзі немцы і амерыканцы. У канцы XIX стагоддзя ўсе астравы Акіяніі былі каланізаваныя еўрапейскімі краінамі і Злучанымі Штатамі. У 1907 годзе атрымала незалежнасць першая краіна Акіяніі — Новая Зеландыя (да гэтага часу брытанскі дамініён). Падчас Першай сусветнай вайны нямецкія астравы былі заняты Аўстраліяй, Новай Зеландыяй і Японіяй, у 1919 годзе афіцыйна яны сталі тэрыторыямі кіраванымі Лігай Нацый. Падчас Другой сусветнай вайны тэрыторыя Акіяніі з'яўлялася арэнай баявых дзеянняў паміж амерыканскім і японскім войскамі. Пасля капітуляцыі Японіі ў 1945 годзе яе тэрыторыя, падлеглая ААН, трапіла пад кіраўніцтва ЗША. У пасляваенны час большасць залежных тэрыторый атрымала незалежнасць: Заходняе Самоа (1962), Науру (1968), Тонга і Фіджы (1970), Папуа-Новая Гвінея (1975), Саламонавы астравы і Тувалу (1978), Кірыбаці (1979), Федэратыўныя штаты Мікранезіі і Маршалавы астравы(1994). Іншыя тэрыторыі (Ніуэ, астравы Кука, Паўночныя Марыянскія астравы, Гуам) маюць шырокую аўтаномію.

Эканоміка

Большасць крінаў Акіяніі мае вельмі слабую эканоміку, што звязана з некалькімі прычынамі: абмежаванасцю прыродных багацтваў, оддаленасцю ад сусветных рынкаў збыту прадукцыі, дэфіцытам высокакваліфікаваных спецыялістаў. Многія дзяржавы залежаць ад фінансавай дапамогі іншых краін.

Аснову эканомікі большасці краін Акіяніі складае сельская гаспадарка (вытворчасць копры і пальмавага масла) і рыбалоўства. Сярод найбольш важных сельскагаспадарчых культур выдзяляюцца какосавая пальма, бананы, злебнае дрэва. Валодаючы агромністымі выключнымі эканамічнымі зонамі і не маючы буйнога рабалавецкага флота, урады кран Акіяніі выдаюць ліцэнзіі на права вылаву рыбы суднам іншых дзяржаў (у асноўным Японіі, Тайваня, ЗША), што значна папаўняе дзяржаўны бюджэт. Горназдабыўная прамысловасць найбольш развітая ў Папуа — новай Гвінеі, Науру, Новай Каледоніі, Новай Зеландыі.

Значная частка насельніцтва занятая ў дзяржаўным сектары. У апошні час праводзяцца меры па развіцці турыстычнага сектара эканомікі.

Насельніцтва

Акіянію засяляюць каля 12,3 млн чалавек (1993), што складае 0,2% сусветнага насельніцтва. Але заселены астравы нераўнамерна: ад больш чым 250 жыхароў на км² (Тонга (500 чал/км²), Науру (476), Маршалавы астравы (287), Гуам (257), Амерыканскае Самоа (251)) да менш чым 10 жыхароў на км²: Папуа-Новая Гвінея (8). Вялікая колькасць маленькіх астравоў незаселена. Абарыгены: папуасы (каля 3,1 млн чал.), меланезійцы (каля 1 млн чал.), палінезійцы (каля 870 тысяч чал.), мікранезійцы (каля 180 тыс. чал.)

Палітычная карта

У Акіяніі размешчаны дзяржавы:

  • Вануату,
  • Кірыбаці,
  • Маршалавы Астравы,
  • Науру,
  • Новая Зеландыя,
  • Палау,
  • Папуа - Новая Гвінея,
  • Саламонавы Астравы,
  • Самоа,
  • Тонга,
  • Тувалу,
  • Федэратыўныя штаты Мікранезіі,
  • Фіджы.

Да Акіяніі належаць часткова тэрыторыі ў складзе Інданезіі і ЗША (штат Гаваі).

Залежныя тэрыторыі і ўладанні іншых краін:

  • Аўстраліі: Какосавыя астравы, востраў Норфалк, востраў Раства;
  • Францыі: Новая Каледонія, Французская Палінезія, астравы Уоліс і Футуна;
  • ЗША: Гуам, Паўночныя Марыянскія астравы, атол Уэйк, Усходняе Самоа, востраў Бэйкер, атол Джонсан, востраў Хаўленд, рыф Кінгмэн, астравы Мідуэй, атол Пальміра;
  • Новай Зеландыі: востраў Ніуэ, астравы Кука, астравы Такелау;
  • Чылі: востраў Пасхі;
  • Вялікабрытаніі: астравы Піткэрн;

Гл. таксама

  • Горад Мата-Уту
Рэгіёны свету
Амерыка Еўропа Азія Афрыка Акіянія
Палярныя вобласці Акіяны


Акіянія Інфармацыю Аб

Акіянія


  • user icon

    Акіянія beatiful post thanks!

    29.10.2014


Акіянія
Акіянія
Акіянія Вы праглядаеце суб'ект
Акіянія што, Акіянія хто, Акіянія апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Роберт Салоў

Роберт Салоў

23 жніўня 1924(1924-08-23) (91 год) Месца нараджэння Бруклін, Нью-Ёрк, ЗША Грамадзянства ЗША...
Студзёнкі

Студзёнкі

Назву Студзёнкі маюць: Населеныя пункты Беларусь Мінская вобласць: Студзёнкі — вёска ў Вілейскім р...
Македонская грэкакаталіцкая царква

Македонская грэкакаталіцкая царква

Македонская грэкакаталіцкая царква — адна з усходнекаталіцкіх цэркваў, якія прытрымліваюцца віз...
Горад Хайдарабад, Індыя

Горад Хайдарабад, Індыя

Хайдарабад (хіндзі: नई दिल्ली) — агульная сталіца абодвух індыйскіх штатаў Андхра-Прадэш і Тэлангана...